• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Беларускія сацыялістыя вымагалі ад „польскіх“ (запраўды апалячаных) паноў у Беларусі, каб яны закладалі беларускія прыватныя школы (урадавыя беларускія піколы былі забароненыя, а прыватныя былі дазволеныя толькі ад 1905—1907 г.), даводзячы, што гэта іхная павіннасьць да народу, сярод якога жывуць. Такія вымаганьні не пераконавалі тых, каму ставіліся. В. Ластоўскі, фактычны прадстаўнік народнае плыні, ставіў справу накш, ён вымагаў ад паноў як ад Беларусаў памагаць беларускаму народу ў ягоным адраджэньні. „Сплачвайце доўг, — пісаў ён у сваіх артыкулах, падпісаных мянушкаю „Юры Верашчака“, — ато вы зраднікі і заслугоўваеце на найбольшую кару“. I выходзіла так, што адно тыя адзінкі з паноў станавіліся ў рады беларускіх адраджэнцаў або прынамся памагалі беларускаму руху, што ўважалі сябе за Беларусаў.
    Былі й іншыя рысы ў народнай плыні, навет і такія, што маглі здавацца непатрэбнымі або сьмешнымі. Гэтак, калі сацыялістыя стараліся паказаць дэмакратычнасьць беларускага адраджэнскага руху, паказаць, што ягоныя ўдзельнікі — гэта дэмас сваім паходжаньнем і сацыяльным палажэньнем, дык, наадварот, гэтыя простыя й інтэлігенты беспасярэдня з простых, адчуваючы на сабе й на сваіх блізкіх увесь цяжар душэўнага паняваленьня, утаесамленьня варагамі, а за імі й сваймі душэўна паняволенымі, беларускасьці зь цямнотаю, прасьцінёю, мужыцкасьцяй, галітой, — адчуваючы ўсё гэта, стараліся знайсьці й паказаць, што хто любіць беларушчыну (мову й інш.) — ня толькі людзі простыя, але й інтэлігентныя, і на высокіх становішчах, і багатыя.
    Дарма, што народная плынь ня была, як такая, арганізаваўшыся, яна была найбольшая, і ейныя сябры зьдзеялі найболей дзеля беларускага нацыянальнага адраджэньня. 3 гледзішча на свой характар гэтая плынь была нацыянальна ўзварушанай народнай стыхіяй. Калі найвыдатнейшымі прадстаўнікамі сацыялістычнай плыні былі браты Іван і Антон Луцкевічы, Цётка, Станулевіч, Бурбіс, дык за такіх-жа прадстаўнікоў плыні народнае трэба перш-наперш уважаць Вацлава Ластоўскага як грамадзкага й палітычнага дзеяча ды публіцыстага, Янку Кулалу як паэту і Максіма Гарэцкага як пісьменыііка.
    Да народнае плыні належалі аднолькава як Беларусы праваслаўныя, так і каталікі. Розьніцы ня было ніякае, або, накш, не зважаючы на рэлігійныя розьніцы, былі адны адным родныя браты. Ня было цёмнага, азіяцкага, перанятага ў Маскоўцаў рэлігійнага фанатызму, што калі ты іншае веры, дык ты мне вораг. Звычайна ў стычнасьці Беларусаў абедзьвюх вераў рэлігійныя пытаньні ня ўздымаліся, а калі ўздымаліся, дык разглядаліся з нацыянальнага гледзішча. Адным чынам, рэлігійная й царкоўная прыналежнасьць ня была характарыстычнаю рысаю народнае плыні.
    Рэлігійная плынь. Але ў Беларусаў праваслаўных і каталікоў былі сьвятары, былі духоўныя, і сярод іх рэлігійна-царкоўная рыса мусіла стацца рысаю важнай, рысаю, што апрычыла іх ды іхных супрацаўнікоў з агульна-народнае плыні ў васобную плынь, праваслаўную або каталіцкую. Мусіла гэта стацца ад таго часу, калі паўстала сьведамае беларускае духавенства, праваслаўнае й каталіцкае. 3 праваслаўным духавенствам справа была цяжкая. Яно мела каставы характар да 1-ае сусьветнае вайны. Праваслаўныя духоўныя сэмінарыі запаўняліся сынамі праваслаўных сьвятароў, іпто былі зрусыфікаваныя. Сыну беларускага селяніна лучыць у праваслаўную духоўную сэмінарыю было надта цяжка, а звычайна й зусім немагчыма як дзеля свайго матар’яльнага стану, так і дзеля таго, што кіраўніцтва сэмінарыі не жадала мець у сябе за гадунцоў сялянскіх сыноў. А паповічы із свае зрусыфікаванае сям’і лучалі ў яшчэ болей зрусыфікаваную духоўную сэмінарыю.
    3 другога боку, і беларускае сялянства ня ймкнулася да таго, каб ягоныя сыны былі сьвятарамі, гэта быў яму ідэял досыць высокі. Тыя сяляне, што стараліся, каб іхныя дзеці „выйшлі ў людзі“, абмежваліся ніжэйшым панствам, вось каб сын выйшаў за народнага настаўніка, пісара, хвэльчара. Хто добра скончыў народную школу (3 гады навукі), той мог пайсьці ў настаўніцкую сэмінарыю, дзе меў усё дармавое — навуку, гаспо-
    ду й яду. За 4 гады ён быў гатовы настаўнік. Іншай, ня менш важнай перашкодаю нацыянальнаму ўсьведамленьню беларускага праваслаўнага духавенства было тое, што праваслаўная царква ў Расеі была расейскай нацыянальнай і гаспадарствавай царквою, дзеля таго яе асабліва сьцераглі ад уплываў, уважаных за шкодныя расейскаму народу й імпэрыі. 3 гэтых прычынаў нацыянальна сьведамае беларускае праваслаўнае духавенства зьявілася толькі па Першай сусьветнай вайне.
    У іншым палажэньні былі Беларусы-каталікі. Ксяндзы ня мелі сем’яў, дык і не магло быць ксяндзоўскае касты. У Расеі да 1905 году ня было дазволена Беларусу-каталіку быць за настаўніка, таксама не маглі яны быць за пісароў у валасьцёх. Дык найбліжэйшым магчымым ідэялам сялянска-каталіцкіх хлапцоў, асабліва-ж бацькоў, быў ксёндз. Паны ня ймкнуліся вучыць сваіх сыноў за ксяндзоў, уважалі палажэньне ксяндза за нізкое й цяжкое сабе. Дык у каталіцкія духоўныя сэмінарыі йшлі дзеці мяшчанскія, сялянскія й засьценкавае шляхты. 3 гэтых прычынаў за нашаніўскай парою ўзгадаваўся ладны лік каталіцкіх сьвятароў — сьведамых Беларусаў. Па рэвалюцыі, у 1917 г. яны зрабілі вялікую нацыянальна-ўсьведамляльную работу сярод беларускага каталіцкага жыхарства на ўсходнім баку расейска-нямецкага фронту.
    Нацыянальна-адраджэнская плынь сярод беларускага каталіцкага духавенства была да некаторае меры арганізаваўшыся, была яна апрычонай часткай беларускае народнае плыні. Першым ейным арганізатарам быў ксёндз Праньціш Будзька. Да выдатнейшых прадстаўнікоў яе за нашаніўскай парою трэба залічыць яшчэ кс. Грынкевіча й кс. Аляксандру Астрамовіча (як паэта меў мянушку „Андрэй Зязюля").
    Гэткім парадкам, мы бачым, што беларускі адраджэнскі рух пары „Нашае нівы“ быў рухам розных плыняў, рухам усенародным; ён не ўмяшчаўся ў васаду „Нашае нівы“, a сама яна, па якімсь часе, перастала быць органам аднае вузкое партыі. 3 другога боку, дзеля малых ідэялягічных розьніцаў у гэтых плынях, дзеля супольнае нацыянальнае праграмы й нат з практычнага гледзішча супольнай сацыяльнай праграмы, дзеля супольнага кіраўнічага ядра гэты рух фактычна можа быць названы рухам аднае ўсебеларускае партыі, што ўмяшчала розныя плыні. Ідэялягічны расьцяг гэтае партыі быў навет вузейшы за ідэялягічны расьцяг Рэспубліканскае або Дэмакратычнае партыі ў Задзіночаных Штатах Амэрыкі.
    Праблема клясавасьці беларускага народу
    Гэтая праблема належа да найшырэйшых і найвайстрэйшых у ходаньні камуністычнага Крамля з нашаніўскай ідэялёгіяй, Беларусы ўсіх ідэялягічных адценьняў, па бальшавіцкай рэвалюцыі, даводзілі ў БССР, што беларуская нацыя складаецца ізь сялянства з малым прыдаткам работніцтва, што сярод Беларусаў няма буржуазіі, ані панства, што дзеля гэтага беларуская нацыя бясклясавая, і ня можа быць клясавага ходаньня ўнутры яе. Бальшавіцкая прапаганда завець гэта „манлівай прапагандаю нябыцьця клясаўунутры беларускае нацыі“24, даводзячы, быццам гэтым „беларускія буржуазныя нацыяналістыя спрабавалі зацямніць клясавую сьведамасьць пралетарыяту ды адцягнуць яго ад заданьняў рэвалюцыі"25.
    Расейскія камуністыя, не падаючы фактаў із сучаснага жыцьця, ані аргумэнтаў, дагматычна цьвердзяць, што сярод Беларусаў ёсьць „кулакі“, буржуазія й паны ды што Беларусы канечна мусяць ходацца міжсобку. Стаўляць праблему так, як яе ставілі расейскія камуністыя, значыцца ня толькі давесьці быцьцё буржуазіі й пад., але й фізычна зьнішчыць яе разам зь ейнымі фізычнымі нашчадкамі, ды ў часе, калі яна ня мела значаньня, сьветча пра азіяцкі характар гэтых камуністых, пры якім палітычныя й сацы-
    24 Тамсама, б. 363.
    25 Тамсама.
    яльныя праблемы разьвязваюцца масавымі забойствамі.
    Калі зьвернемся да мінуўшчыны, дык пабачым, што да канца васьмінаццатага стагодзьдзя беларускі народ, як і кажны культурны эўрапэйскі народ, складаўся з усіх клясаў — ізь сялянства, мяшчан, засьценкавае шляхты, дробных паноў, вялікіх паноў, або магнатаў і князёў. Гэтаму ніхто не пярэча. Што, пачынаючы ад палавіны сямнаццатага стагодзьдзя, вялікія паны болей а болей пераходзяць на польскую мову, не перашкаджала ім уважаць сябе за сяброў свайго народу й быць беларускімі патрыётамі. 3 польскай моваю ў вялікага беларускага панства было падобна да таго, што з моваю францускай у расейскага панства 2-ое палавіны XVIII і першае XIX стагодзьдзяў. Адным чынам, вялікае беларускае панства было страціўшы моўную сьведамасьць, але заставалася ізь сьведамасьцяй нацыянальнай. У XIX стг. ўсё болей а болей беларускіх паноў уважае сябе за Палякоў. Прьгчынаю было 100%-ае перасьледаваньне расейскай адміністрацыяй усяго беларускага, пры шмат меншым перасьледаваньні, ато й поўнай талеранцыі (да 1863 г.) польшчыны. Хто з каталікоў Беларусаў не хацеў ісьці ў вабыймы расейшчыны ды мяняць сваю веру, той хаваўся ў польшчыне. Асабліва пасьля паўстаньня ў 1863 г. паны пачалі палячыцца, бо, ліквідуючы паўстаньне, Расейцы фізычна зьнішчылі лепшых людзёў сярод панства, а засталіся эгаістыя.
    „Яшчэ ў часы пісьменьніка Дуніна-Марцінкевіча, у 30—40-ых гадох мінулага стагодзьдзя, многа хто зь беларускіх паноў і падпанкаў гаварыў на беларускай мове й напэўна лічыў яе за сваю родную“26. I хоць „к канцу таго-ж стагодзьдзя" — „пануючая кляса й інтэлігенцыя перакінулася або на бок Палякоў, або на бок Расейцаў11, дык усё-ж ткі „дзеня-дзе яшчэ можна было спаткаць пана-абшарніка, які беларускую мову лічыў за сваю родную і ўжываў яе ў сваім штадзенным жыцьці (буйная абшарніца Вайніловіч з Наваградчыны, князь Радзівіл ізь Несьвіжа, пан Аколаў с-пад Капыля й	Да гэтага мож-
    на дадаць, што, з выняткам селяніна Паўлюка Бахрыма, усе беларускія паэты й пісьменьнікі дзевятнаццатага стагодзьдзя паходзілі з драбных паноў і падпанкаў. Спасярод іх быў і вялікі пан Альгерд Абуховіч (1840—1905), тры апошнія гады жыцьця якога ўжо ўваходзяць у разгляданую мною нашаніўскую пару. Нябыцьцё сялянскіх аўтараў у беларускай літаратуры XIX стг. выясьняецца тым, што сяляне або былі яшчэ ў прыгоне (да 1861—1870 г.), або адно кагадзе былі вызваленыя з прыгону й не маглі здабыць адукацыі.
    Калі зірнём на тую частку беларускага народу, што ў сваім штодзенным жыцьці захавала родную мову, дык выйдзе, што гэта сялянства, мяшчане, зь некаторым абмежаньнем што да Вільні; але і ў Вільні ладная частка звычайных мяшчан гаворыць дома пабеларуску. Сюды-ж належыць і засьценкавая шляхта, дарма што ў некаторых мясцох яна мае налёт полыпчыны. Шляхта пераважна каталіцкае веры, але гэта, ведама, ані не перашкаджае ёй быць беларускай. Есьць ня мала шляхты й праваслаўнай — у Случчыне, у Клімавіцкім павеце і інш. У Севершчыне (у беларускай частцы Чарнігаўшчыны) уся шляхта праваслаўная.