• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Апрача рэдакцыяў, арганізаванымі пунктамі ўсьведамляньня былі беларускія кнігарні.
    Усьведаміць значыла ня толькі даць веданьне пра беларускі народ і ягоную справу, якую ўжыцьцяўляў беларускі рух, але й прышчапіць беларускую ідэю. Дзеля таго слова „сьведамы“ набыло значаньня „ідэйны“.
    Нашаніўцы мусілі ходацца із сваймі нясьведамымі братамі Беларусамі ды з русыфікатарамі й палянізатарамі. Расея штогоду кідала шмат міліёнаў на абрусеньне Беларусі. Русыфікацыю сыстэматычна праводзіў гаспадарствавы апарат, войска (тым, што Беларусаў бралі ў войска і звьгчайна высылалі зь Беларусі, і тым, што Беларусь была наводненая расейскім войскам), паліцыя, зрусыфікаваная царква, школа, друк. Палянізацыю праводзіў спалянізаваны касьцёл і спалячаныя двары, а часткава й вялікія месты, як Вільня й Беласток; апрача таго, памога на палячэньне йшла із самае Полыпчы ў форме друку й капіталу.
    Зь першым, сваім родным супраціўнікам, і з двума другімі (расейскім і польскім) варагамі адраджэнскі беларускі рух ходаўся ўсюдых — у друку, у грамадзкіх арганізацыях, у клюбах, у школе, пры выпадковых сустрэчах, у сям’і. Русыфікатары карысталіся ў гэтым ходаньні ўсімі вялікімі сяродкамі, што былі пад іхнай загадаю: з пачатнае й сярэдняе школы, з прафэсарскае катэдры, з царкоўнае амбоны; праз паліцыю й суд, празь безьліч урадавых выданьняў, праз „брацкія" лісткі й школьныя падручнікі—усюдых ішла прапаганда, што беларускі рух— „польская інтрыга“. Тое самае рабілі Палякі праз спалячаны касьцёл, двары й бязьлічныя друкі, даводзячы, што беларускі рух — „расейская інтрыга“. Адныя й другія разам з гэтым даводзілі, што ідэя беларускага адраджэньня — гэта плод
    цёмнага розуму, які хоча загнаць Беларусь у процьму няпісьменнасьці й асталасьці32.
    Дарма, што былі такія няроўныя сілы, „беларускі нацыянальны рух, — добра кажа А. Цьвікевіч, — перасьледаваны, урадава зганены (і засуджаны. — Я.С.), да сьмешнага бедны на матар’яльныя сяродкі, памалу, але нямінуча пашыраўся й захапляў усё новыя пазыцыі“33.
    Выдзяленьне на аднаселі
    Балыпавікі вінавацяць нашаніўцаў, у тым ліку сацыялістых, у тым, што яны пазытыўна ставіліся да акцыі выхаду сяла на аднаселі (хутары), якую праводзіў царскі міністар П. Сталыпін. Прыкладам:
    Ад часу абвешчаньня ўказу ад 9 лістападу 1906 г. пра падзел сяла на аднаселі, беларуская буржуазія дзейна падтрымвала й выхваляла панскую сталыпінскую рэформу, да якой зводзіла ўсё разьвязаньне зямельнага пытаньня34.
    Беларускія буржуазныя нацыяналістыя ймкнуліся адцягнуць сялян ад рэвалюцыйнага змаганьня, спрабавалі пераканаць іх у тым, што зямельная рэформа Сталыпіна разьвяжа зямельнае пытаньне. Нацыяналістыя выхвалялі сталыпінскую акцыю выдзяленьня на аднаселі, праз сваю газэту „Наша ніва“ клікалі сялян да пераходу на аднаселі, памагалі царскаму ўраду насаджаць кулацтва й рабаваць сялянскую беднату35.
    Каб ралейная гаспадарка аплачавалася, яе трэба было весьці гандлёва, капіталістычна. Самі аўтары „Нсторнн Белорусской ССР“ сьцьвярджаюць, што „борзды развой капіталізму ў селавой гаспадарцы Беларусі й перавага (не перавага, а вылучнасьць. — Я.С.) індывідуальных гаспадарак спрыялі правядзеньню сталыпінскае зямельнае рэформы“зв.
    3 гэтае прычыны „ў паўночна-заходніх (зн. беларускіх. — Я.С.) губэрнях працэнт селавых гаспадарак, што выдзяліліся на аднаселі, быў вышэйшы, чымся ў Расеі ў цэласьці. Калі да 1915 г. ў Расеі выдзялілася на аднаселі 10%, дык у Беларусі — 14%“37.
    Сталыпін перад тым, як стацца міністрам, быў за губэрнатара ў Беларусі, пазнаёміўся тут зь індывідуальнай сялянскай гаспадаркаю ды ейнымі гандлёвымі тэндэнцыямі й пастанавіў да гэтага кірунку прытарнаваць сялянскую гаспадарку ўсяе Расеі. Гэта быў адзін із гістарычных уплываў Беларусі на Расею, у гэтым выпадку ўплыў часткі беларускага народу найболей укрыўджанай — ды Расейцамі — у вапошніх двух стагодзьдзях. У прынцыпе сталыпінская зямельная рэформа была аналягічная з праведзенай у XVI стг. беларускім урадам валочнай рэформаю. У 20-ых гадох, значыцца, пакуль Крэмль не пачаў сыстэматычнага перасьледаваньня ўсяго беларускага, урад Беларускай ССР, дакладней народны камісар земляробства Прышчэпаў із сваім заступнікам Кісьляковам, энэргічней за Сталыпіна праводзілі выдзяленьне на аднаселі.
    Такім парадкам, выдзяленьне на аднаселі адказвала патрэбам беларускае сялянскае гаспадаркі. Была-б сталыпінская рэформа куды лепшая, калі-б належна праводзілася. Але так ужо бывала ў Расеі, што псавалі найлепшыя праекты пры ўжыцьцяўленьні іх. Заганаю было тое, што малазямельныя гаспадаркі не павялічаліся коштам дармавога
    32 Тое самае кажа Аляксандар Цьвікевіч у сваёй працы „Западно-русснзм" (Нарысы зь гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX стагодзьдзяў. Менск, 1929, б. 329—330).
    33 Тамсама, б. 330.
    34 Нст. БССР, б. 407.
    35 Тамсама, б. 422.
    36 Тамсама, б. 415—416.
    37 Тамсама, б. 415.
    прырэзу панска-дворнае зямлі. Заміж гэтага на купоўлю ў паноў зямлі можна было пазычаць грошы ў сялянскім банку, але пры гэтым ня былі ўрадава стабілізаваныя цэны на зямлю, дзеля таго цана яе ад ад 1906 да 1911 г. павялічылася блізу на 20%38. Гэтыя заганы й былі крытыкаваныя ў „Нашай ніве“. Дзеля іх адно заможныя й сярэднія гаспадары, выйшаўшы на аднасель, маглі закладаць у сябе культурныя гаспадаркі.
    Разьмінаецца з праўдаю прыведзенае кагадзе цьверджаньне камуністычных аўтараў, што нашаніўцы ўважалі сталыпінскую зямельную рэформу за разьвязаньне ўсяго аграрнага пытаньня. Уважалі яе толькі за некаторае разьвязаньне часткавае й часовае.
    Такім палепшаньнем гаспадарскага палажэньня часткі сялянства не рабілася крыўда іншым, а дастатныя гаспадары таксама не ставаліся ад гэтага расейскімі „кулакамі“. Праўда, заможны, або прынамся ня бедны, селянін ня хінуўся да рэвалюцыі, але ў нашаніўцаў рэвалюцыя была для народу, а не народ для рэвалюцыі; а другое, Беларусы мелі наўвеце рэвалюцыю нацыянальную, якой не перакажае дастатнасьць.
    Галаслоўнае й нязгоднае з праўдаю цьверджаньне В. Івашына, што „зь вялікай сілаю паказаў Купала іх (сялян) пратэст супраць сталыпінскае аграрнае рэформы, што аканоўвала сялянства на павольную ў муках руіну“39. Як і іншыя нашаніўцы, Купала пазытыўна ставіўся да выдзяленьня на аднаселі.
    Настроі ў часе вайны 1914—1918
    He адказвае праўдзе, што
    Бунд і беларускія нацыяналістыя... ад цершых дзён вайны (зь Нямеччынаю ў 1914 г.) сталі на пазыцыю буржуазнае Бацькаўшчыны (зн. Расеі. — Я.С.}. Яны клікалі народ пакорна цярпець ваенныя страхоцьці, памагаючы тым самым царызму ды імпэрыялістым запрэгчы народныя масы ў ваенныя калёсы. Беларускія нацыяналістыя ў газэце „Нашая ніва“ віталі царскі надзвычайны закон пра ўвядзеньне новых і павялічэньне старых падаткаў на ваенныя выдаткі40.
    Ня толькі гэтага ня было, але, як правіла, нашаніўцы ня спрыялі Расеі ў ейнай вайне зь Нямеччынаю ў 1914—1918 г.41.
    Але, ня спрыяючы Расеі, нашаніўцы былі не нямецкімі, а беларускімі патрыётамі. Галаслоўнае й хвальшывае цьверджаньне „Нсторнн Белорусской ССР“, што „ўчасе вялікіх цярпеньняў беларускага народу пад уціскам нямецкае ваеншчыны асабліва брыдкую ролю адыгралі беларускія нацыяналістыя. Гэтыя манлівыя «прыяцелі» беларускага народу сталіся лякаямі нямецкіх баронаў" і што Беларускі Камітэт, у якім „у 1915 г. яны задзіночыліся ў Вільні“ — „неўзабаве павёў агітацыю за пашырэньне нямецкае ваеннае пазыкі й клікаў памагаць перамозе нямецкага імпэрыялізму"42. Няпраўда, што „беларускія нацыяналістыя выдавалі ў Вільні газэту «Гоман» на сяродкі нямецкіх акупантаў"43. Дазвол на выдаваньне „Гоману“ быў дадзены з умоваю, што адміністрацыю й экспэдыцыю яе будуць весьці Немцы. Зроблена гэта было дзеля таго, каб выдаўцы газэты ня мелі контакту зь людзьмі, з чьітачамі. Газэтаў тады надта мала выходзіла, і „Гоман“ ня толькі аплачваў коіпты свайго друку й адміністрацыі, але й даваў добры чысты прыбытак, які Немцы бралі сабе, а беларуская рэдакцыя працавала дарма. Праўда, што „Гоман“ пашыраў ідэю
    38 Тамсама, б. 416.
    39 Очерк нст. бел. сов. лнт., б. 161.
    40 Нст. БССР, б. 473.
    41 Пра няпрыяньне Расеі нашаціўцаў, дый наагул сьведамых Беларусаў у часе гэтае вайны, сьветча Зьмітро Жылуновіч у артыкуле „Люты-кастрычнік у беларускім нацыянальным руху“ (Беларусь, б. 184).
    42 Нст. БССР, б. 477.
    43 Тамсама.
    адраджэньня Вялікага Княства Літоўскага, у склад якога мела ўвайсьці і тэрыторыя Беларусі, мела гэта быць фэдэрацыйнае лятувіска-беларускае гаспадарства, але не „пад пратэктаратам Нямеччыны", як цьвердзіць „Нсторпя БССР"44, а незалежнае.
    Літаратура. Гэтта адцемлю адно тое, што выклікае супярэчнасьці паміж Беларусамі й камуністымі. Ня цяжка зацеміць крытэры, вызначаныя камуністычным Крамлём дзеля ацэны беларускае, як і іншае нерасейскае, літаратуры й культуры наагул. Адным ізь іх ёсьць, што культура, у тым ліку літаратура, ня сьмее быць ідэялягічна-суцэльнай. Мусіць яна дзяліцца на дэмакратычную, сацыялістычную і на буржуазную. Гэтак, у „Йсторнн БССР“ чытаем:
    Развой нацыянальнае беларускае культуры (1900—1914 г.) ня быў аднародным патокам. Перадавая дэмакратычная культура, што адбівала ідэялёгію працоўных і экспляатаваных масаў, супрацьстаяла культуры буржуазна-нацыяналістычнай, што адбівала ідэялёгію й клясавыя інтарэсы беларускае буржуазіі45.
    Фактаў, ані довадаў на гэта прывесьці немагчыма, бо запраўды, нашаніўская літаратура, як і культура наагул, была ідэялягічна-суцэльнай і дэмакратычнай; дзеля таго адзіным апірышчам у аўтара тое, што „ў кажнай нацыянальнай культуры, — пісаў В. Ленін што да буржуазных нацыяў, -— ёсьць, хоць-бы неразьвітыя, элемэнты дэмакратычнай і сацыялістычнай культуры. Але ў кажнай нацыі ёсьць таксама культура буржуазная..."46.
    Такую дваякую літаратуру камуністычны крытык канечна мусіць знайсьці ў нашаніўцаў. Дзеля таго й В. Івашын галаслоўна цьвердзе:
    У пэрыяд рэакцыі, калі ў творчасьці беларускіх буржуазна-нацыяналістычных пісьменьнікаў узмацніліся ўпадачныя ідэялістычныя тэндэнцыі, амаралізм, містыка, антыдэмакратызм, Купала непахісна стаяў далей на рэвалюцыйна-дэмакратычных пазыцыях17.
    Прыміж таго, Купала сваёй ідэялёгіяй ня розьніўся ад іншых нашаніўцаў, а ў гэтых ня было ўпадкавых тэндэнцыяў, амаралізму й антыдэмакратызму.