За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Дачыненьні між нас
Усе Вялікаліцьвіны (Беларусы) як сынове а дочкі свайго народу — браты а сёстры міжсобку. Гэта незалежна ад таго, якое мы веры, клясы, якіх перакананьняў; незалежна ад таго, зь якіх мы мясцовасьцяў вялікалітоўскіх; незалежна ад таго, гукаем мы роднай моваю ці, пад уціскам непрыяцельскім, яе забыліся; незалежна й ад таго, жывуць людзі нашы ідэямі свайго народу ці, будучы нясьведамымі, яго чураюцца. Дык і дачыненьні паміж нас маюць быць больш чымся сяброўскія — братнія.
Асабліва блізкія дачыненьні маюць быць паміж нацыянальна сьведамымі Вялікаліцьвінамі, бо тут да брацтва паходжаньня, нацыянальна-радзімага, прылучаецца сяброўства ідэялёгічнае, сяброўства ў змаганьню за долю свайго народу. I доля народу нашага залежа галоўна ад таго, якою ё сьведамая часьць ягоная. Чым-жа гэта часьць мае адзначацца? Наўперад абавязкам працы дзеля свайго народу. Другое, будучы дзяцьмі народу свайго, маем ставіць справы нацыянальнаерадзімы (сям’і) свае вышэй засправы прыватныя й свае асабістыя. Калі будзем гэтак чыніць, дык ніколі нічым ня будзем шкодзіць адны адным, калі гэтым шкодзім справе народу свайго.
Трэйцяе, стараючыся перш-наперш самому паўніць нацыянальныя абавязкі, надабе
заразом рупіцца, каб усё ў нас стаяла добра; дзе ня можам памагчы ўчынкам, памагайма словам, паказуючы дабро, каб захоціць да яго тых, што яго ня бачаць; і аддаляйма ліха, ганячы яго. Гэта ё крытыка, бо, вылучаючы крытыку аўтэнтычнасьці й крытыку літаратурную, крытыкаю ёразважаньне, разгляд, каб ацанаваць вартасьць, выявіць і паправіць заганы.
Крытыка ў справах нацыянальных ё ня толькі правам, але й абавязкам грамадзяніна. Яна-ж ё й працаю. Запраўдная крытыка бывае заўсёды карысная. Дык надабе ўважаць, каб яна была запраўднай. Хто паказуе толькі дабро, а ліха абмінае, тый не крытыкуе, але хвале; хто паўстаець адно супроці ліха, а дабра ня бача, тый не крытыкуе, але гане. Каб крытыка добра дзеяла, яна мае быць справядлівая; такой ё крытыка сумерная, як узглядам дабра, так і да ліха. Ня можна за малую віну нагадаць так, быццам учыньнік яе варты сьмерці, ані за малое дабро ўзьвялічаць.
Маем рэагаваць на благія ўчынкі ня толькі нашых праціўнікаў і людзёў нам далёкіх, але й на блізкіх, і наўперад на блізкіх, бо за іх маем большую адказнасьць. Кажны благі ўчынак ё падвойна шкодны: беспасярэдне прычыненай ім шкодаю і дэмаралізацыйным уплывам на іншых. Калі мы не рэагуем на ліха, дык становімся суадказнымі за яго й пашыраем яго дэмаралізацыйнасьць. Трывалкая ўзьдзержлівасьць ад рэагаваньня на ліха, надзвычайна павялічае яго дэмаралізацыйнасьць, каторая можа стаць такой вялікай, як-бы ліха ўчынілі ўсі, супраці яго не выступаючыя. Тады настаець расклад арганізацыі, групы, кірунку.
Асабліва вялікая дэмаралізацыйнасьць нягоднага ўчынку, учыненага стаячым на чале, на версе. Недарма ё прыказь, што рыба гніець ад галавы.
Калі крытыка прымае надзвычайна войстры, казаў той, ваяўнічы характар, яна пераходзе ў зваду. Сьцеражымася звады, але зусім яе ня чураймася. Валей звада дзеля дабра, чымся згода ў ліху. Што-ж зробім, калі справа вартая вайны; ня могучы яе маць гарачай, майма хоць халоднай, чым і ё звада. Як гарачая, так і халодная вайна мае мэтаю добры мір, добрую згоду. Так разумеў заданьне вайны найвыдатнейшы вайводца, Напалеон.
Што-ж рабіць, каб і звадаю дайсьці да добрай, значыцца, нацыянальна-карыснай згоды? Першае, ня можна свайму праціўніку зычыць сьмерці; бо хоць праўда, што, бывае, людзі лёгка зыходзяць із гэтага сьвету, але гэта бывае тады, калі хочам, каб яны жылі; калі-ж зычым ім сьмерці, дык, як на злосьць нам, жывуць а жывуць. Другое, і ў звадзе трэба казаць праўду, бо калі будзем брахаць або маніць на яго, ён будзе рабіць тое самае на цябе, і гэтак будзеце што раз болей гразнуць у звадзе. I тады трэба казаць у звадзе праўду праз праціўніка, калі ён тарнуе супроці цябе няпраўду. Гэтак, значыцца, як мае быць ведзеная звада, яна ё тая-ж крытыка, адно сваёй астрынёй розьніцца ад крытыкі звычайнай.
Кажучы праз зваду, нельга не сказаць праз прыязьнь. Ня можна маць прыяцелем непрыяцеля народу нашаму. Мудрэц Усходу, турэцкі султан Сулейман радзіў асьцярожна абіраць сабе прыяцеляў; калі-ж, казаў ён, ты ўжо асьцярожна абраўшы сабе прыяцеля, дзяржыся яго да апошняе магчымасьці. Да гэтага надабе дадаць: калі такая магчымасьць скончылася, калі ты ў ім абмыліўся або ён зьмяніўся, не шкадуй расстацца зь ім. I не безнадзейся: калі ты ідэйная людзіна, дык у сваёй працы знойдзеш прыяцеляў нат там, дзе не спадзяваўся.
Наапошку нельга не зацеміць, што валей будзьма недаверлівымі да людзёў, але аптымістымі ў справе народу свайго, бо няма людзёў дасканальных, няма і неабмыльных, а, з розных прычынаў, мала хто аправіць супоўны ў усім давер да сябе; народ-жа і справа ягоная — няўміручая. 3 выняткам няшчасных адзінак, ня майма нікога за загінулага дзеля народу свайго. Кіруючыся такімі прынцыпамі, будзем маць мала абмылаў, a pyx наш будзе трывалкі.
Справа неадвалочная
Гэтай неадвалочнай справаю ёсьць апрацаваньне й выданьне інфармацыйнае кнігі праз наш народ і край. Усі згодныя з тым, што такая кніга мае быць апрацавана навукова й мае абняць тэму ўсебакова.
Заданьне гэтае ня новае. Япічэ ў 1960 годзе зь ім выступіў БААТ (Беларуска-Амэрыканскае Акадэміцкае Таварыства). У нумары 10 свайго абмежніка БААТ назваў аддзелы агульнае тэмы, назваў і будучых аўтараў, каторыя „прынцыпова выказалі сваю згоду працаваць над зборнікам“. He зважаючы на гэта, справа, не пачаўшыся, замерла. Колькі год таму падняў яе ізноў інж. Язэп Арцюх — з тым самым рэзультатам. Надоячы ў перадавіцы № 111—112 „Беларуса" выступіў з гэтай-жа справаю д-р Ст. Станкевіч, зьвярнуўшы ўвагу на матарыяльны бок яе. Ст.Ст. суле, каб такая кніга вышла на 50-ыя ўгодкі прагалашэньня незалежнасьці Вялікалітвы-Беларусі.
Што чыніць, каб гэтае надзвычайна важнае заданьне пачалі цяпер ужыцьцяўляць і скончылі яго ў бліжэйшым часе? Стаім перад фактам, што грамадзтва, найменей тая часьць ягоная, у каторай на сэрцу ляжаць нацыянальныя патрэбы, жадае гэтае кнігі, мае яе за патрэбу пякучую. Іншая часьць грамадзтва нашага яе вітала-б. Людзі, што могуць апрацаваць такую складаную тэму, — таксама ёсьцека. Грошы гатовых на менаваную патрэбу няма; але ў эміграцыі вялікалітоўскае грошы ё. А прымеж таго справа дагэтуль зь месца не скранулася. Што за прычына гэтага? Ад чаго залежа, каб разгляданае заданьне цяпер прыняло рэальныя хормы?
Перш наперш надабе прызнаць, што пераказа (перашкода) не ў грашах: аўтары, што гадзіліся працаваць над менаванаю тэмаю, не ўзаляжнялі свае працы ад платы ім.
Думаю, не абмылюся, калі зьясьню прычыну гэтак.
3 эміграцыйных навукоўцаў нашых ніхто ня вольны ад іншае працы. Блізу ўсі яны занятыя заработнай працаю, ды гэтыя-ж і вольныя ад заработнае працы (такіх хіба адзінтры) працуюць над тымі або іншымі навуковымі тэмамі, ад каторых нялёгка ім адарвацца. Пры такім стане, каб разгляданая справа пайшла наперад, патрэбна дзьвюх умоваў. Аднэй зь іх ё, што кнііу мае апрацаваць група, падзяліўшы мяжсобку матарыял. Гэтак рабіў і БААТ, але ён абыймаў у сваім праекце ня ўсіх гадзячых да гэтага навукоўцаў нашых. Другой умоваю, зьвязанай з гэтаю, ё, каб тыя з навукоўцаў, што возьмуцца апрацаваць такую кнігу, станаўко асьветчылі, іпто пры ўсялякіх умовах яны працаваць над разгляданай тэмаю будуць і не пакінуць працы, пакуль ня скончаць яе. Такое асьветчаньне ўзглядам сябе ўчыніў 5 верасьня К. Акула на Сустрэчы Вялікаліцьвіноў Задзіночаных Гаспадарстваў і Канады ў Кліўлендзе. Аўтар гэтых радкоў тое самае асьвятчае. Просім адгукнуцца іншых.
Зьмест кнігі. Здаецца, усі згаджаюцца, што зьмест кнігі мае быць гэткі:
1. Мова вялікалітоўская.
2. Гісторыя Вялікалітвы, улучаючы сюды гісторыю культуры вялікалітоўскае й эканоміку Вялікалітвы мінулыхчасоў.
3. Літаратура.
Гэтыя тры аддзелы маюць быць апрацаваны шырака, поўна. Цывілізацыйны тып народу вялікалітоўскага, характар ягоны, фольклёр (у гэтым ліку й скокі), музыка (разам із народнымі песьнямі), тэатр і эканоміка нашых дзён няхай былі-б апрацаваны толькі, колькі будзе прыступнага матарыялу і аўтараў-адмыслоўцаў. He вялікая бяда, калі будзе нясумернасьць аддзелаў.
Арганізацыя працы мела-б быць гэткая: наўперад праца мае быць падзелена на часьць гаспадарскую, зн., матарыяльную, грашовую і навуковую, каб працуючыя навукова над тэмамі мелі супакой, не парушаючыся празь яе бок матарыяльны. Адлі навуко-
вая праца мае быць падзелена подле адмысловасьці гэтак: 1) мова належа моваведзе; 2) гісторыю хай апрацуюць гісторыкі; 3) літаратуру — літаратары, гісторыкі літаратуры; 4) музыку — музыкалёгі; 5) эканоміку — эканамісты й г.д.
„Гаспадар“ і „гаспадарства“
Князі асобных беларускіх (аўтаружывае— „вялікалітоўскіх“ —Рэд. выданьня 1974 г.) княстваў зваліся „Вялікія Князі“. Гэтым яны паказвалі, што княства іхнае незалежнае, бо вялікі князь ня можа быць залежным ад вялікага князя іншага краю. Гэты тытул, адылі, быў недастатковы, патрэбны быў яшчэ тытул, над каторы не магло быць вышэйшага. I слова на гэткі тытул яны знайшлі ў мове свайго народу. Было ім слова „гаспадар“. У гэтым слове нарасьцень-суфікс -ар, а складаны карэнь гаспад (з гость-под), той самы, што ў „Господь“, „господь" (або „Господ“, ,,господ“) і Спадар, спадар. Другую складовую частку яго знаходзім у жмудзкім Vespatys — „Усемагучы": (Бог) і ў санскрыце Patyh — „багіня". Тэрмін „гаспадар“ азначае чалавека, што нікому ня служа, ад нікога незалежны. Побач з формаю „гаспадар" была форма „аспадар" (з адпалым г) і дыялектная форма „гаспудар“ (з чаго з выпадам п — ,,гасудар“). Прыкладам, на чары Чарнігаўскага князя Валадзімера Давідовіча (да 1151 г.) ёсьць гравюра: „А се чара кня(зя) Володнмерова Давндовнча. Кто нз нее пь, тому на здоровье. А хваля Бога (н) своего осподаря велнкого кня(зя)“.
Калі перадаць гэта цяперашнім правапісам, дык будзе гэтак: „А вось чара князя Валадзімеравага Давідавіча. Хто зь яе п’е, таму на здароўе. А хвалячы Бога й свайго аспадара Вялікага Князя“. Чарнігаўшчына (цяпер тая, што на поўнач ад ракі Дзясны), як і ўся Севершчына — чыста беларускія. Цікава, што і ў гэтым кароткім выразе ёсьць аж чатыры асаблівасьці беларускае мовы: словы: чара, аспадар-, гукавыя рысы: Володнмерова (зь е, а ня u); здоровье — здароўе (а не здоровля, як паўкраінску). Чара гэтая перахоўваецца ў ленінградзкім Эрмітажу.