• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Першым простым значаньням слова „дызэрцыя“ ё „ўцёкі з войска“. Заўцёкі з войска свайго ганяць а стродка караюць. Калі-ж хто ўцячэць, будучы забраным прынукаю да войска варожага, войска краю, каторы паняволіў народ ягоны, дык вораг яго таксама
    карае, калі можа; але свае, ды ўсі людзі, хваляць, бо такі чалавек маў волю, станаўкосьць вывальніцца зь няволі. Хто ўцякае з войска свайго да ворага народу ягонага, той ня толькі дызэртыр, але й зраднік. Хто адыходзе ад народу свайго да народу чужога, той таксама зраднік; асабліва-ж вялікая нягоднасьць такога дызэртыра тады, калі пакіданы ім народ ягоны ў бядзе.
    У Амэрыцы добра ведаюць, што, хто зраджае народ свой, той пагатове можа быць зраднікам народу яму чужога, да каторага перайшоў. Затым палітыкі амэрыканскія, улучна з пасламі а сэнатарамі, а таксама з прэзыдэнтам, радзяць ня чурацца народу свайго, не забывацца роднае мовы і вучыць дзеці ў сваіх школах нацыянальных, апрача школаў агульна-амэрыканскіх. Гэта мы неаднойчы чулі ад тых-жа гаспадарствавых дзеячоў амэрыканскіх на нацыянальных адправах нашых, як угодкі абвяшчэньня незалежнасьці Вялікалітвы (Беларусі) і ўгодкі Слуцкага паўстаньня (Дня гэрояў).
    Задзіночаныя Гаспадарствы Амэрыкі не паняволілі нас, ані прынукаю Амэрыка нас забрала. Мы самы абралі яе за наш край, наша гаспадарства. Амэрыка зрабіла нам ласку, прыняўшы нас да сібе як раўнапраўных грамадзян. Зрабіла гэта ў перакананьню, што будзем грамадзянамі добрымі, а мы накшымі й ня думалі быць. Затым мы ставімся да Амэрыкі, як да свайго роднага краю.
    У другім, пераносным значаньню, дызэртырам ё той, хто ўцякае ад працы дзеля свайго народу. Гэтта далей будзе мова як праз уцякаючых ад нацыянальнае працы, так і праз нацыянальных бязьдзейнікаў наагул. Гэтыя (бязьдзейнікі) ані ня лепшыя за гэных, яны не ўцякалі ад працы, бо, ніколі не працуючы дзеля справы свайго народу, не маглі ўцячы ад справы нацыянальнай.
    Рэдакцыя „Беларуса“ (гл. арт. „Супраць нацыянальнае дызэрцыі" ў № 94) і сп. М. Козыр (у арт. „У вадказ на ліст Др. Б. Рагулі" ў тым-жа нумары „Беларуса") згаджаюцца із сабою што да нацыянальнае дызэрцыі а бязьдзейнасьці і адно аднаго дапаўняюць. Выглядае, што і Др. Б. Рагуля згадзіўся з абодвымі імі (у арт. „Пункт над «і»“ ў № 96— 97 „Беларуса"), бо абурэньне ягонае за адно слова „падла“ нельгаўважаць за пярэчаньне засталаму ў артыкуле Козыравым.
    Валей-бы „падла“ ня была ўжыта, але, з другога боку, ня можна надта абурацца за яе. Я думаю, што да яе дайшло гэтак, назваўшы працаўлівага гарапашніка на ніве народнай канём цяглавітым, Козыр мусіў назваць канём і бязьдзейную нашу людзіну. Але якім? Назваць толькі ляным, было-б несправядліва ўзглядам лянога каня, бо ляны конь усё-ж-ткі робе, дарма што патрабуе паганякі, а бязьдзейныя (у Козыра тут лік адзіночны) ня робяць, не працуюць на ніве нацыянальнай. Бязьдзейных народ наш завець абібокамі. Відавочна слова „абібока11 ня прышло ўдум Козыру, а мо й затым ня ўжыта ім, што конь, маючы моцныя ногі, будучы бязьдзейным, не абівае бакі, але ногі. Наш араты крычыць на лянога каня, лае, клянець яго гэтак: „Здыхата ты! Воўчае мяса, ваўкарэзіна, каб (або — бадай) ты здох!“ Чаму ён гэтак кажа, ці запраўды хоча, каб воўк зарэзаў каня ягонага? Нічагусенькі падобнага! Ён так кажа, бо работа ня спорыцца, бо яму баліць. Баліць і Козыру, дык у яго вырвалася лайлівае слова. Ня вінуйма, але выбачма яму гэта. Вінуйма тых, каму не баліць, затое, што не баліць. Паэта М. Багдановіч кажа: „Біце ў сэрцы іх, біце мячамі, не давайце чужынцамі быць!“ Козыру-ж упікну, што ён ужыў польскае „падла“ замест свае „здыхаты".
    Я таксама згаджаюся з тым, што сказалі празь бязьдзейнасьць а дызэрцыю Рэдактар „Беларуса“ a сп. М. Козыр. Але сказалі яшчэ недаволі, затым хачу дадаць.
    За галоўныя прычыны бязьдзейнасьці, у тым ліку дызэрцыі ўважаю тое, што надта малаў нас працы ў галіне свае нацыянальнае культуры а асьветы і што не стаець крытыкі. Гэтыя дзьве нястачы ё тымі заганамі, што прыяюць і дызэрцыі, і бязьдзейнасьці наагул. Мы мала вытвараем і мала пашыраем культурныя каштоўнасьці вялікалітоўскія (беларускія), а пры нашым разьбіцьцю і тое, што адны вытвараюць і пашыраюць, адно
    часьць другіх ды адно часткава спажывае. 3 гэтае прычыны надта мала свайго культурнага жыцьця ў напіай эміграцыі, што прыяе нацыянальнаму астываньню. Нястача-ж крытыкі патурае абмылам і нат аж нацыянальным ліхадзействам сярод эмігрантаў нашых.
    Зь менаванага ясна відаць спосабы паправы. Надабе аддаліць менаваныя заганы, стварыць шмат багатшае культурнае жыцьцё й здаровую бескампрамісную крытыку. Ці гэта лёгка? Ані ня лёгка. Дарма, адылі, што справа цяжкая, яна зусім магчымая. Яшчэ ня ўсі ў нас бязьдзеюць, ё каму пачаць працу ў гэтым кірунку. Адсохлых, значыцца безнадзейных, у нас зусім мала. Дык ё аратыя і ё грунт, а дзейнасьць прыгатуе новых дзеячоў і пашыра грунт.
    Большымі рэчамі, каторыя дзеля менаванага заданьня надабе ўчыніць, ё гэткія: разгарадзіць у культурнай рабоце групавыя загарадкі, а калі нельга іх разгарадзіць, дык надабе пралазіць празь іх і вылазіць зь іх; гэта-ж не зялезная заслона. Другое, купіць як друкарню — „вэры тайпэр", што ўжо ўчыніць троекроць; гэта ўзмоцніць выдавецтва. Трэйцяе, канечна надабе арганізаваць усевялікалітоўскую (усебеларускую) палітычную партыю. Партыя зыра дысцыплінуе сваіх сяброў і стварае пэўныя бодкі апоры; безь яеж, пры нашым расьцярушэньню, даводзіцца ў кажнай справе паразумлявацца з кажным паасобку. У партыі вырабляецца сяброўства, партыя сіліць-прынукае сваіх сяброў да дзейнасьці. На нас веюць адсюль чужыя вятры, і яны разьвеюць нас, калі мы ня будзем жыць у сваей культуры й ня будзем мець свае палітычнае партыі, прытарнаванае да патрэбаў свайго народу. Нашы людзі, здаецца, ставяцца нэгатыўна да партыі. Гэта затым, што бачылі амаральнасьць і нат немаральнасьць у партыях расійскіх і польскіх, што дайшло да найвышшае бодкі ў расійскай партыі камуністычнай. На Захадзе неэтычнасьці ў партыях меней, а ў Задзіночаных Гаспадарствах яшчэ шмат меней, бадай што няма. Наша палітычная партыя мае быць этычнай у ўсіх дачыненьнях.
    Калі будзем узброіўшыся сваей культурай і палітычным вырабленьнем, дык не дапусьцім да сябе ніякае агентуры, пра што піша сп. Цьвярды ў артыкуле „Прычыны нацыянальнае дызэрцыі“ ў № 96—97,„Беларуса“.
    Артыкул разросься звыш зычэньня. Дык праз ролю крытыкі й іншыя перадумовы менаванае дзейнасьці скажу другім разам, калі ня скажа хто іншы.
    Абавязак нацыянальнае іграцы
    Найпершай і найважнейшай перадумоваю нацыянальнае працы ё спаўняньне нацыянальнага абавязку.
    Адзін мой знаёмы часта паўтарае: „Чаму гэта ў іншых працуюць у вахвоту, затым, што гэта прыемна, а ў нас Вялікаліцьвіноў (Беларусаў) вымагаюць працы з абавязку?" Гэтак кажа людзіна, каторая напэўна ўважае сябе за добрага Вялікаліцьвіна. Гэта людзіна, відавочна, бача ў іншых адно тое, што там робяць дзеля прыемнасьці, а працы з абавязку ня бача. Прымеж таго ўсюдых, у ўсіх народаў працуюць, першае, з абавязку, другое, з абавязку й заразом з прыемнасьцяй, зь любатою й, трэйцяе, працуюць дзеля прыемнасьці. Апошняя праца найлягчэйшая, найменей важная, а часта й ані ня праца, а гульня. Напэўна і ў дзікуноў не абходзяцца бяз працы абавязкавай.
    Аж дзіва, што некаторыя ня бачаць абавязкавай працы ў народаў гаспадарствавых. Гэта-ж ваенная служба ё найцяжшай працаю абавязкавай. Таксама падаткі. Скажуць, што падаткі ня праца, а плата; але каб заплаціць, трэба зарабіць. Дык і падаткі — праца. На колькі праца з абавязку ё працаю канечнай, відаць із таго, што найважнейшыя галіны працы — вайсковую службу й падаткі — гаспадарствы ўсюдых учынілі прымуснымі, каб загарнуць да абавязкавае працы й тых, што яе не разумеюць.
    Затым, што ў гаспадарствах у вялікай меры абавязкавая праца ё з прынукі, у народаў гаспадарствавых праца самахотная з абавязку ня кідаецца ў вочы. Але й тут безь яе не абходзяцца. Ці-ж грамадзкая кантроля, рупнасьць праз паўненьне праваў, паправу іх, прытарнаваньне да жыцьцёвых патрэбаў ня ё працаю? Тут бывае, што грамадзкі нагляд над працаю ўрадовай, крытыка яе ўтажсамляюцца з працаю. А колькі ў Задзіночаных Гаспадарствах ё ўстановаў, што існуюць на самахотныя аброкі! Ці-ж не паўсталі яны із самахотнага абавязку? Прыгледзьцеся й пабачыце шмат рознае самахотнае працы абавязкавае ў народаў гаспадарствавых, незалежных, і значаньне яе вялізарнае. Ведама, што й вялікая часьць тых, што працуюць за плату, як ураднікі й іншыя, не абмежуе платаю свае рупнасьці да нацыянальнага дабра. Можна шмат сказаць, што без абавязкавае працы самахотнае гаспадарствы не ўдзяржаліся-б, бо самахотная праца ідэйная, бязь ідэі-ж нічога няма, аднае прынукі недаволі.
    Замест прымуснае й самахотнае працы абавязкавае ў народаў гаспадарствавых, у народаў безгаспадарствавых з канечнасьці мае быць абавязкавая праца толькі самахотная. Дык яе мае быць шмат балей, чымся ў народаў незалежных. У народаў і з воляю а характарам так яно й ё. Прыкладам, Жыды, па тысячах год паняволеньня а расьцярушаньня па ўсім сьвеце, абавязкавай працаю самахотнай адваявалі сабе Палестыну. Работнікі алжырскія ў Францыі, апрача падаткаў, плачаных да скарбу францускага, плацілі яшчэ падаткі свае, алжырскія, на сваю працу нацыянальную. I тут у народаў добра арганізаваных і абходзіцца бяз прынукі —дзеля скурнікаў і на скурнікаў. Арганізацыя алжырская стродка карала тых работнікаў Алжырцаў у Францыі, што адхіналіся ад платы алжырскага падатку, дармо што такія вымаганьні былі забароненыя францускім урадам.
    Хто, працуючы з абавязку дзеля свайго народу, знаходзе ў гэтай працы прыемнасьць, любату, у таго дачыненьні да свайго народу патрыятычныя.
    У нас часта гавораць праз патрыятызм, патрыётаў, але патрыётаў запраўдных у нас надта мала. Адна з галоўных прычынаў гэтага ў тым, што мала ў нас працы з абавязку. Патрыятызм, любоў да свайго народу ё пачуцьцём; пачуцьця-ж нельга вымагчы. Хто-ж працуе з абавязку дзеля народу, той ня можа не пазнаць каштоўнасьцяў народу свайго, ня можа не пазнаць і сам народ у ўсебаковым жыцьцю ягоным цяперашнім і мінулым; тады пабача й пераканаецца, што народ ягоны варты таго, каб яго любіць і дзеля яго жыць — становіцца патрыётам.