За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Як асобныя беларускія княствы зьліліся ў вадно сваё задзіночанае Вялікае Княства Літоўскае, дык і тытул „гаспадар“ перайшоў наягонага Вялікага Князя. Прыкладам: „А што мі ўскажаць аспадар мой, тое рад чыню“ (зь лісту намесьніка Луцкага XIV стг.). „Усі йменьня зрадніка такога міма дзяцей на нас гаспадара ку столу нашаму Вялікаму Княству прыпадаці будуць" (Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., б. 67). У значаньню „манарха Вялікага Княства Літоўскага" слова „гаспадар" на чужыя мовы не перакладаецца. Прыкладам, у польска-ангельскім слоўніку, выдадзеным у Нью Ерку ў 1965 г., ёсьць hospodar.
Калі гаспадаром ёсьць жонка, дык яна — гаспадарыня. Прыкладам: „Тую-ж віну гаспадарыні караліцы заплаціці маець“ (ліст-дакумэнт 1527 г.). Дачка гаспадарова — гаспадарычна („Аль-кітаб“ Вольскагаў „Узвышшы" 1927 г.). Прыметнікам да „гаспадар“ ёсьць „гаспадарскі“ (пісар гаспадарскі).
Калі манарха гаспадар, дык край, у якім ён гаспадар, ёсьць гаспадарства. Прыклады: „Старыя лісты гаспадарства ня мала сьветчаць аб сівой мінуўшчыне Лугвенева" (М. Гарэцкі. Ціхія песьні, б. 5). „Утварылася Беларуска-Літоўскае гаспадарства" (Полымя, 1927, № 5, б. 185). „Статут 1588 г. прымаўся, як на тэрыторыі гаспадарства праводзілася валочная памера“ (Забела ў „Працы“ Беларускага Дзяржаўнага ўнівэрсытэту, 1928, № 20, б. 162). „Гэтым актам (25 сакавіка 1918 г,) Беларускі Народ станаўко выказаў сваю волю да стварэньня незалежнага гаспадарства" (Беларус, № 5 [51]).
Гаспадарствам завуцца таксама гаспадары й гаспадарыні разам. Прыкладам: „Гаспадарства будзець несправядліва. Таковыі іх будуць воі баяра й слугі па іх прыкладзех“ („Сказаньне аб Сівільле", надрукаванае ў Варшаўскіх Унівэрсытэцкіх „Лзвестнях" у 1898 г.).
Прыметнікам да гаспадарства ёсьць гаспадарствавы, рас. государственный, державный. Прыкладам: „Яшчэ за Вялікага Княства Літоўскага, Беларускі Народ, маючы праводную ролю ў арганізацыі гэтага гаспадарства, выказаў сваю духовую існасьць у гаспадарствавым ладзе“ (Беларус, № 5 [51]). А гаспадарствавым ладам, гаспадарстваваю арганізацыяю ёсьць гаспадарствавасьць. Прыкладам: „Твор, што ўскрашае гаспадарствавага дзеяча Залатога Веку нашае гаспадарствавасьці“ (Беларус, № 5 [51]). Дыкжэ цяпер ёсьць ініцыятыва адзначаньня тысячных угодкаў беларускае гаспадарствавасьці.
А гаспадарстваваць значыць быць гаспадаром (Пахвала Вітаўту. Летапіс). Прыкладам: „Вялікі Князь Альгірд Гедымінавіч Літоўскі й Рускі, іспраўляючы ўрадна гаспадарства свае, не малы час гаспадарстваваў у Вялікім Княстве Літоўскім“ (Повесьць пра паход Альгірда на Маекву). Загаспадарстваваць — пачаць гаспадарстваваць. Іншыя гаспадарствавыя народы прынялі за тытул свайго манархі імя ранейшых вялікіх манархаў чужых народаў: Цэзара рымскага (кайзэр у Немцаў, кесар у Візантыйскай імпэрыі, цар у Баўгарыі), або Караля (Карль) Вялікага Сьвятога Рымскага Цэсарства Нямецкага народу (кральу Чэхаў і Сэрбаў, крульу Палякоў). Нашыя-ж прашчуры аддалі пяршынство слову свайму, ды найлепшаму, якое толькі можа быць. Гэтым яны паказалі, што ў іх ані ня было комплексу нацыянальнае ніжэйшасьці й далі гэтым адно ізь сьветчаньняў, што Вялікае Княства Літоўскае было ад самага свайго пачатку гаспадарствам беларускім, ды вельмі самаісным.
Назовам гаспадар, гаспадарства, й іншымі, утворанымі ад іх, ані не перашкаджае тое, што гаспадар знача таксама гаспадар гаспадаркі, бо й гэты ня найміт, ня парабак, але на сваёй гаспадарцы незалежны, падобна, як гаспадар гаспадарства.
Вялікія князі маскоўскія (уперад яны зваліся суздальскімі) перанялі з часам зь Беларусі тытул „гаспадар". Спачатку ладны час яны ўжывалі розных формаў яго (господарь, осподарь, государь), а пасьлей, ужо будучы царамі й імпэратарамі, толькі государь аж да апошняга часу. Таксама государство. I ваяводы Валоскі й Малдаўскі былі прыняўшы зь Беларусі тытул гаспадар (Господарь Молдавскйй. Гісторык Соловьев, IY б. 256). У Расейцаў два назовы манархіі — государство і держава, бо першы пераняты зь Беларусі.
Маскоўскія вялікія князі з часам пачалі зваць сябе царамі, пераняўшы гэты тытул з татарскае Залатое арды, манарха якой побач з хан меў тытул цар. А званьне царамі ханаў Залатое Арды, праўдападобна, да яе прынесьлі зь Візантыі сэктанты нэстаране. Манарха крымскіх Татараў (запраўды Туркаў) таксама побач з хан зваўся цар.
Тэрмін гаспадарспгва прыняў у мове беларускай яшчэ значаньне аіульнага назову манархіі або рэспублікі незалежна ад гаспадарствавага ладу. Таксама ў малітве Спадаровай („Пацеры" ў каталікоў Беларусаў) мае быць гэтак: „Войча наш, Каторы ёсьць у нябёсах! Сьвяціся імя Тваё, прыйдзі гаспадарства Тваё...“, бо Хрыстос, кажучы, як маюць маліцца, не назваў гаспадарства ані каралеўствам, ані царствам. Згодна з гэтым і тэрмін гаспадар мае значаньне агульнага назову асоб, што стаяць на чале гаспадарства (князь, цар, кароль, цэсар або імпэратар, прэзыдэнт і інш.). Прыклады: „Аспадар мой, вялікі кароль, даў мі намесьнічаці ў Луцку“ (ліст Хв. Данілевіча, намесьніка Луцкага 1386—1388 гг.). „Бог.., каторы ёсьць Гаспадар над гаспадарамі“ (з пасольскае прамовы Льва Сапегі 1600 г. Янчук. Нарысы.., б. 73). У вадным беларускім перакладзе Бібліі ў кнізе Даніеля ўраднік караля Бабілёнскага кажа: „Баюся я гаспадара свайго царя...“ („царя“ тут, ведама, пад уплывам македонскім або баўгарскім, у якіх былі цары).
Слова дзяржава ў беларускай мове не абазначае „гаспадарства", але мае іншае значаньне. Дзяржава тым розьніцца ад дзяржаньня, што гэтае апошняе — дзеяньне, a дзяржава — зямля, якую дзяржаць — рас. владенйе, польскаеposiadlosc, англ.possession.
Дзяржавамі пачалі звацца часьці ваяводзтваў, гаспадарствавыя двары, якія гаспадар даваў дзяржаць сваім адміністратарам-ваяводам або намесьнікам, званым з часам дзяржаўцамі. Землі й жыхарства, што падпадаюць пад гэткую адміністрацыйную дзей-
насьць ваяводаў, ёсьць у іх у „дзяржаве", яны дзяржаць гэтыя землі ад Вялікага Князя. Вялікі князь Аляксандра абавязаўся дзяржавы прызначаць тым кандыдатам, якіх падаюць ваяводы (Любаўскі ў „400-лецьце беларускага друку“, б. 72).
Як дзяржаваю ёсьць зямля, якую хто-колечы дзяржыць, то й цэлае гаспадарства ёсьць дзяржаваю свайго Гаспадара, але толькі ўзглядам яго. Прыкл.: „За дзяржавы Жыгімонта Старога, за мітрапаліта Дзевачку...“ (Баркулабаўскі летапіс). „Выдрукавана гэта кніжка малітвы (Малітаўнік Мамонічаў 1601 г.) ...пры дзяржаве Гаспадара нашага... Жыгімонта трэцяга“. „Дзяржаўца“ той, хто дзяржыць дзяржаву. У Вялікім Княстве Літоўскім дзяржаўцамі звычайна зваліся адміністратары гаспадарствавых двароў (Статут 1529, слоўнік). Дзяржаўцы загадваюць усімі землямі, што ў іх дзяржавах (Пічэта ў „Працы“ Беларускага Унівэрсытэту, № 2—3, б. 241).
Зацемкі. Бачыны ля цытаванага „Літоўскага Статуту" 1588 г. пададзены паводля перадруку гэтага Статуту ў Лаппы, а цытаты із Статуту 1529 г. паводля выдрукаванага ў 1960 г. гэтага Статуту ў Менску.
Незалежнік
Бачыны „Незалежніка“ адчыненыя ўсім
Даўно задуманы, гэты часапіс быў адвалаканы з прычыны нястачы сяродкаў і нястачы часу. Пераказы гэтыя й цяпер не аддалены, але ня можна бясконца адвалакаць. Дык, хоць і з пустым капшуком, але з гарачым сэрцам пачынаем выдаваць „Незалежніка", просячы помачы ў Бога і ў добрых людзёў нашых. Мы верым у сумленьне народу нашага. Паняволены, уцісканы, ашукаваны а дэморалізаваны, ён не адступаў ад таго, што ўважаў за праўду й дабро: не перачыў сумленьню свайму із страху сьмерці, ані прадаваў яго за матар’яльнае дабро. Верым і ў няўміручую жыцьцявосьць народу нашага. Ня можа загінуць народ, што выдаў гэтулькі вялікіх людзёў, як хіба ні водзін народ у сьвеце. Мы пэўныя, што гэтыя якасьці ё і ў ідэйнай часьці эміграцы нашае, а ў няідэйнай яны могуць быць ускрэшаны. Дык із гэтай вераю прыступаем да сьвятое справы службы Народу свайму і эміграцы ягонае, службы перазь „Незалежніка“. Наагул жа служба такая нам не навіна.
Якія ж галоўныя й актуальныя прычыны выклікалі патрэбу „Незалежніка"? Іх дзьве. Аднэй зь іх ё патрэба об’ектыўнага інформаваньня праз розныя добрыя й благія падзеі ў жыцьці эміграцы нашае, разгляд такіх падзеяў, бескомпромісная адважная крытыка іх, бо ж крытыкаю й ё разгляд, разважаньне, каб ацанаваць вартасьць, выявіць і паправіць заганы. Мы ня будзем азірацца на тое, „што скажуць людзі".
Другой галоўнай прычынаю выхаду „Незалежніка“ ё патрэба ідэялёгічнага й палітычнаа культурна-праграмнага вырабленьня нашых людзёў. Калі б цяпер Вялікалітва-Беларусь стала незалежнай, дык да яе кажны з нас зьвярнуўся б із сваёй апрычонай ідэялёгіяй і апрычонай праграмаю дзейнасьці, дарма што розьніцы памеж нас невялічкія. У вольнай, шчырай, сыстэматычнай дыскусі канцовасьці ў нас згладзяцца, дзіўныя дзівосы шчэзнуць, шкодны чужы налёт асыпецца, да патрэбаў народу свайго прытарнуемся і зьвернемся да роднага краю ідэялёгічна й праграмна задзіночанымі.
У сваёй працы „Незалежнік" будзе кіравацца прынцыпамі, выкладзенымі Др. Я. Станкевічам у ягоных артыкулах у газэце „Беларус“. Імі ё і абавязкавая праца для свайго народу, стаўленьне справы нацыянальнае вышэй за справы прыватныя й асабістыя, рупнасьць словам праз нацыянальнае дабро, або накш крытыка, і іншыя. Тарнуючы дзейнасьць і шчырасьць, будзем вымагаць гэтага і ад іншых.
Часапіс наш завецца „Незалежнікам", бо, першае, мы змагаемся за гаспадарствавую незалежнасьць нашае бацькаўшчыны Вялікалітвы-Беларусі: другое, ад тых або іншых дужшых за нас мы незалежныя, псыхолёгічна ад усіх вольныя: за галасамі ня гонімся, за добры заработак, становішча, грошы — ад працы дзеля народу свайго не адхінемся.
Бачыны „Незалежніка" адчыненыя ўсім. Каб зрабіць прадуху ў досыць душнай атмосфэры эміграцыйнага жыцьця, шырака адчынім усім чыста бачыны нашага часапісу. Кажны бяз вынятку можа друкаваць свае артыкулы й інш. у „Незалежніку" бязь ніякае зьмены зьместу, калі падпіша іх праўдзівым прозьвішчам або ведамай мянушкаю. Рэдакца за такія артыкулы ня можа адказаваць. Каб жа гэта магло ўжыцьцёвіць выдавецтва безь сяродкаў, друк не заказанага рэдакцай матар’ялу маюць аплачаваць прысылаючыя яго. Затым, прысылаючы незаказаны матар’ял, трэба разам укласьці пусты канвэрт із сваім адрысам і налепленым на канвэрце паштовым значком. Адзяржаўшы такі матар’ял, рэдакца накажа пасылаючаму яго, колькі будзе каштаваць друк