• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Кажнаму ясна, што Вялікалітва ё Літва, значыцца гэта нас утажсаміць ізь Літвою гістарычнаю, каторая была наша. 3 другога боку, дзьве розныя хормы назову, відавочна, адбіваюць нейкую розьніцу ў народаў і краёў, тымі хормамі азначаных: значыцца, назоў „Вялікалітва“ адрозьнюе нас ад „Літвы“ межваеннай, ад Жмуйдзі, што прысабечыла наш назоў. Хто абмежыцца знацьцём адных назоваў, тый будзе думаць, што розьніца ё, што будзе згодна з праўдаю; калі ж пацікавіцца, бліжэй даведаецца ўсю праўду. Да гэтага можна яшчэ дадаць, што край наш зваўся таксама Вялікалітвою, хоць радзей, чымся Літвою; асабліва Вялікалітвою звалі нашу Бацькаўшчыну тады, калі мелі наўвеце тыя землі вялікалітоўскія, каторыя заграбіла Масква ў 1667 г., значыцца, Смаленшчыну а Севершчыну. Гаспадарства ж наша было заўсёды „Вялікае“, якВялікае Князства Літоўскае.
    Ведама, на чужыне, мы ня зможам супоўна аднавіць назоў свайго народу і краю ягонага, але прыгатуем грунт да супоўнага яго аднаўленьня. Апрача таго, ужываючы назову „Вялікалітва" (побач з назовам „Беларусы“, дзе гэта трэба дзеля зразуменьня), мы тым самым будзем сьцьвярджаць нашу нацыянальную й гістарычную апрычонасьць.
    6 Жмуйдзь ня толькі ня звалася Літвою ў значаньню нацыянальным, але на’т ня была Літвою з гляньва палітычнага, была ж, як і Ўкраіна (,,Русь“), зямлёю, да Літвы належачай. Во адзін із чысьленых прыкладаў гэтага: „Мы гаспадар усіх абывацелей панства нашага, Вялікага Князства Літоўскага і земль, к яму належачых, Рускіх, Жамойцкіх і іных, да аднакавае роўнае вольнасьці прыводзячы, усіх падданых княскіх, панскіх і шляхоцкіх ад верху менаваных і якім-колечы іменям названых поцяглей і павіннасьцей ад сяго часу на ўсі патомныячасывыймуемі вызваляем вечнымічасы“ (СтатутЛітоўскі, б. 141).
    За лепшае кіраўніцтва ў Бэлер Менску
    Корпораца Бэлер Менск можа стаць выдатнаю гаспадарскаю ўстановаю беларускай ув Амэрыццы. Да існуючага ўжо асяродку ў Глен Спэй можна дадаць, у гэтай самай галіне супачынкавай дзейнасьці, морскі асяродак ля берагу акіяну, каб людзі маглі выкарыстаць морскае купаньне з канцатыднёвым разьвесяленьням у Бэлеру. Падобна можна ўладзіць зімовы супачынак Беларусам у Маямі (Флёрыда) або ў Сан Гуан (Порторыка). У вабодвых тропікальных местах ёсьць пакаёвыя дамы ля мора зь вельмі нізкой платаю за гасподы й пакоі ў іх. На гэта патрэбная толькі прадпрыймальнасьць кіраўніцтва корпорацы і блізу ніякіх грошай на ўклад.
    Корпораца можа заняцца болыпай разбудоваю беларускага землясобсьніцтва ў Задзіночаных Гаспадарствах Амэрыкі, купляючы новыя землі і дзелячы іх на сялібныя дзялянкі. Гэта можна зрабіць і дзеля продажы шырокаму грамадзтву. Можна зарабіць без укладаньня шмат грошай. Заработак пэўны, але патрэбная прадпрыймальнасьць кіраўніцтва.
    Корпораца магла заняцца гасподнім (кватэрным) гаспадараньням, прыдбаючы або рандуючы дамы ў большых местах Нюёрскай аколіцы. Шмат хто з нашых з гэтага жывець, ёсьць здатныя да гэтага гаспадары: корпораца магла гэтым заняцца.
    Павышэньне даверу да корпорацы дало б магчымасьць уладжаньня касы ашчаднасьці пры ёй. Корпораца можа даць 6 працэнтаў кажнаму ўкладаючаму: а гэта на паўтара працэнта болей за тое, што нашыя людзі адзержуюць, кладучы гропіы да банку. Тое, што плацім за гіпатэку (моргідж) банку, маглі б адзержаваць свае людзі. Патрэбны толькі давер людзёў да кіраўніцтва корпорацы.
    Але кіраўніцтва намагалася прыдбаць грошы абдзіраньням давяданьнікаў, высокай платаю за пакоі, напіткі. Яіпчэ той год гэта можна дараваць, але сёлета будзем плаціць стэйтавы падатак. Дык кажны грош, сарваны з нас, пойдзе часткава не корпорацы, але стэйту.
    Благое кіраўніцтва паніжала сабекошт рэсорту зьмяншаньням абслугі, брудам а шумецьцям. He праводзілі рамонту, і абеталяваньне рэсорту бязуважна развалевалася, зацякала, ламалася, гніло.
    Юрцэвіч хваліцца будаваньням залі-бару ў гэтым часе. Але ці кіраўніцтва дагледзіла, колькі заганаў супроць пляну зроблена? Ужо ў гэтым сэзоне трэба будзе перарабляць кадзе зробленае. Акон уставілі толькі, што ў холад нельга там вытрываць, а сонечнага дня мост (падлога) пражыцца сонцам. Замест пара даляраў на пустакі Юрцэвіч уставіў колькі сотняў на вокны. Корпораца кажны год будзе больш выдаваць за ўдзяржаньне акон у добрым стане. А пустакі ніякага рамонту не патрабуюць.
    Замест заплаціць за матар’ял у пару, Юрцэвіч ізь Пелясом агіляліся з платаю і трацілі каштоўны спуск ды плацілі ад корпорацы штрафныя працэнты.
    „Вялікі эканамісты" Мярляк ня толькі што не зьвярнуў увагі на раськідонлівае гаспадараньне, але й сам дакладаўся да тога, каб ціха й плаўна грамадзкія грошы расплываліся.
    Д агэтулешняе кіраўніцтва тры гады гаспадарыла самацёкам на рэсорце. Нічога новага ані прыдбана, ані ўладжана. Людзі ня мелі й ня маюць даверу да такіх кіраўнікоў, як Юрцэвіч, Мярляк, Пеляса.
    Патрэбна лепшае кіраўніцтва Бэлер Менску. Патрэбныя людзі з галавою.
    Япгчэ пра нішчэньне Бэлер Менску
    Юрцэвіч сваёй „гаспадаркаю“ нарабіў гэтулькі шкоды рэсорту Бэлер Менску, што яшчэ трэба дадаць да таго, што я пісаў у сваім зьвярненьню, 10 верасьня 1965 г., і ў вартыкулеў№ 1 „Незалежніка".
    Узімку 1964—1965 году Юрцэвіч пакінуў ваду ў рулях рэсорту. Настаў мароз, вада ў рулях замерзла і парвала рулі. Гэта шкода патрабавала вялікіх выдаткаў, каторыя можна дакладна азначыць, праверыўшы лічбы выдаткаў.
    У малым будынку, што ля помпы, складзены матрацы а падушкі. У часе сэзону 1963 г. гэты будынак быў яшчэ добры, толькі страха троху цякла. Тады яшчэ цякло шмат у вялікіх будынках. Я дамагаўся, каб страху без адвалокі паправілі. Але Юрцэвіч ня дбаў. Толькі якісь час па сэзоне ў вялікіх будынках страху паправілі, але блага, давялося яе правіць яшчэ ў вясну 1964 г. Але будынку, што ля помпы, у каторым ляжалі (і цяпер ляжаць) матрацы з падушкамі, толькі маніліся паліць смалою. У 1964 і ў 1965 гадох Юрцэвіч на гэты будынак не зварачаў ніякае ўвагі. Цяпер зьверху ў ім так цячэць, як бы страхі ня было. Будынак і ўсі матрацы з падушкамі ў ім зьнішчаны.
    Увесь час па куплі рэсорту ўсі будынкі з надворку ня толькі не маляваныя, але й няпраўленыя, дарма што паправы патрабавалі. Некаторыя ня праўлены і з нутра. Рад малых будынкаў, у каторых госьці самы сабе варылі, у такім стане, што бяз борздай паправы яны разваляцца. У высокім будынку, што супроці будынку канцылярнага, шмат выбітых акон: у вадным месцу ў ім вялікая дзіра ў страсе.
    Лодкі на возеры панішчаны.
    Увесь рэсорт выглядае, як аканаваны (засуджаны) на разбурэньне. Кажучы асьцярожна, Юрцэвіч рэсорт надта запусьціў. Цяжка паверыць, каб усё гэта дапусьціў ён нясьведама. Ці ня ў тым прычына, што ён, як сам казаў, хоча пераняць рэсорт, калі б рэсорт банкрутаваў?
    Шкодаў, учыненых у будынках купленых, не пакрые збудаваная заля. Як залю будавалі, сказанаў№ 1 „Незалежніка".
    Усі шкоды, паказаныя мною, пачынаючы зьвярненьням у верасьню 1965 году да сяброў Супалкі Бэлер Менск, дагэтуль, ё тымі, што кажны сябра мог бачыць або ведаць. Калі ж гэтулькі ё шкоды відавочнай, дык ці няма яе і схаванай, ведамай толькі Юрцэвічу і таму, каго ён дапушчае да сваіх сакрэтаў? Хіба ж не дарма Юрцэвіч хавае ад сяброў супалкі кнігі і на’т прозьвішчы сяброў ейных? Але ў ваднэй справе, здаецца, сакрэт Юрцэвічаў можна прыадкрыць, прынамся часткава. Чаму дагэтуль ня маюць права собскасьці на дзялёнкі сяброве, што заплаціці за іх гады тры таму, ды заплацілі таксама за правядзеньне дарогі, за каналізацыйны плян і (адзін год і 10 месяцаў таму) за прыгатову акту куплі?
    Калі б дзялёнкаўцы мелі права собскасьці, дык яны правялі б каналізацу, і была б вада. Тады Бэлер Менск мог бы згадзіць на ўвесь год рамесьніка, які, паставіўшы сабе дом на сваёй дзялёнцы, жыў бы ў ім і ўзімку (а кандыдаты з такімі ўмовамі, добрыя рамесьнікі, ёсьць). Без вады ж немагчыма мець такога рамесьніка, што жыў бы на сваёй дзялёнцы ўвесь год і даглядаў бы рэсорту ўзімку. Без вартаўніка ж узімку, рэсорт тады бывае пакіненым на ласку й няласку ліхіх людзёў.
    Але Юрцэвіч сам хоча быць рамесьнікам у рэсорце, ды вечным, ды жыць у сваім доме, пастаўленым сярод дамоўрэсорту. Вось жа, каб ня страціць гэтае магчымасьці, ён, як выглядае, адвалакаў даць права собскасьці дзялёнкаўцам. На пасядзеньню Рады Дырэктароў, 29 жніўня 1965 г., ён ня шчыра адмовіўся ад свае кандыдатуры за рамесьніка ў рэсорце, бо зараз па гэтым абіраў месца пад дом свой сярод дамоў рэсорту і нарысаваў плян будучага свайго там дому. Менаванае кагадзе не вылучае, што ё й іншая прычына адвалаканьня права собскасьці на дзялёнкі, прычына, каторую Юрцэвіч хавае ад сяброў корпорацы Бэлер Менск.
    Апрача ўсяго вышменаванага, Юрцэвіч шкодзіць рэсорту япічэ сваёй паскуднай (парнаграфічнай маскоўскай) лаянкай, ад каторай людзі вушы затыкаюць і дзеці свае хаваюць, каб ня чулі. Шкодзіць і разбоям.
    t Сьвятой памяці
    Др. Станіслаў Грынкевіч
    Др. Станіслаў Грынкевіч памер 18 красавіка ад разорвы сэрца з прычыны знэрваваньня, на 54 годзе жыцьця. Пахаваны 21 красавіка ў Кліўляндзе на месцкіх могілках. На пахове маліліся, разам із множасьцяй сьвецкіх Вялікаліцьвіноў, два вялікалітоўскія сьвятары: каталіцкі Пранціш Чарняўскі і праваслаўны Аляксандра Крыт. Усі Вялікаліцьвіны Кліўлянду і прыяжджомыя, бяз розьніцы веры, у вялікім смутку з глыбокім жалям разьвіталіся зь Нябопічыкам. Пачуўшы празь непаравую сьмерць Нябошчыка, такім жа пачуцьцём працяліся ўсі тыя Вялікаліцьвіны, што зналі Станіслава Грынкевіча.
    Сьв. памяці Станіслаў Грынкевіч усё жыцьцё быў сьведамым Вялікаліцьвіном ды дзейным а гарачым патрыётам. Ён горача адіукаўся на ўсі праявы нашага нацыянальнага жыцьця. Быў сябрам Крывіцкага (Вялікалітоўскага) Навуковага Т-ва Пранціша Скарыны і цьвярдым прыхільнікам аднаўленьня нашага нацыянальнага назову „Вялікалітва". Ізь сьмерцяй ягонай наш адраджэнскі рух панёс вялікую страту. Будзем маліцца, каб Спадар Бог даў Яму рай нябёсны, а на гэтым сьвеце, каб Ен жыў у сваіх дзяцёх. Пазычма а парупмася, каб яны вырасьлі годнымі свайго Дарагога Айца.
    Як жылося нашым людзём пад ігом маскоўскім
    Манлівая прапаганда расійска-балынавіцкіх русыфікатараў цьвердзе, што быццам у Расіі жыцьцё было лепшае, чымся ў былым незалежным гаспадарстве нашым, Вялікім Князстве Літоўскім, і затым быццам Вялікаліцьвіны-Беларусы імкнуліся задзіночыцца з Расіяй. Прымеж таго было наадварот. Затым, колькі будзе ставаць месца ў нашым малым часапісе, мы будзем зьмяшчаць ведамкі із жыцьця ў Расіі, асабліва із жыцьця нашага народу ў Расіі. Ведамкі будзем браць із жаролаў расійскіх.