За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Узглядам кніжнага выдавецтва застаецца паўтарыць напісанае А. Будзічам у лічбызданьню із Сустрэчы, што „праблема стала тымчасам на пасуленьню („прапанове") сп. Б. Данілюка стварыць асобную выдавецкую супалку, што дзеяла б як самастойная выдавецкая адзінка". Надабе зацеміць, што выдавецтва — гэта ня толькі кошты, але ня ў меншай меры знацьцё таго, што выдаеш, уменьне ацанаваць якасьць яго.
На тэй жа нарадзе я наказаў, што будзе выходзіць моўны й гісторычны часапіс. Затым што мой артыкул „Надзвычайная патрэба", даны загадзя да ліпнёвага нумару „Беларуса", быў выдрукаваны ў ім у жніўню і да рук учасьнікаў сустрэчы яшчэ ня быў дайшоўшы, я прачытаў яго з рукапісу. Усі зь ім згадзіліся. Адлі я наказаў нарадзе, што некаторыя адумыслоўцы ў галіне гісторыі й моваведы хочуць досыць учыніць гэтай надзвычайнай патрэбе; дарма што яны былі, казаў той, найпершым ядром ініцыятыўнага грудку, і ня было ведама, з каго будзе складацца рэдакца, а таксама назоў часапісу, я, ведаючы моцную волю іхную, асьветчыў, што часапіс будзе выходзіць пры ўсялякіхумовах. Я наказаў ад грудка, а не ад сябе толькі, бо й найпершае зычаньне выдаваць такі часапіс было вышаўшы не ад мяне, але ад іншага; ды я ж, наказуючы, ані разу ня ўжыў слова „я“. Усё гэта добра ведаючы, А. Будзіч чамусьці ў сваім лічбызданьню ў № 161 „Беларуса" напісаў: „3 прыхільнасьцю сустрэлі ўдзельнікі нарады заяву др. Я. Станкевіча пра свой замер („намер") выдаваць гістарычна-моўны часапіс (падчыркненьне мае. — Я.С.У
Затым што лічбызданьне А. Будзіча із Сустрэчы (маю наўвеце толькі працоўную часьць яе) у № 161 „Беларуса" ня сусім адказуе запраўднасьці, мушу гэтта сказаць, як была на Сустрэчы разгледжана справа ўзгадаваньня беларускае моладзежы. Пачаць яе прызна-
чылі др. В. Жук-Грышкевічу з чытаняй на тэму: „Беларускае ўзгадаваньне дзяцей і моладзежы“. Канчаючы сваю чытань, чытаньнік із смуткам сьцьвердзіў, што вялікая часьць нашае моладзі ня знае роднае мовы. Тады выступіў старшынюючы на нарадзе Запруднік і сказаў, што ё выхад: можна абысьціся бяз роднае мовы: трэба зьвярнуць увагу на псыхолёгію моладзі; калі будзе ў яе беларуская псыхолёгія, дык гэта й будзе тое, што нам патрэбнае. Гэта было ўсім вялікаю неспадзеўкаю. А. Будзіч піша ў сваім лічбызданьню, што было „выбуховае пытаньне". He, быў выбух агульнага абурэньня. Будзіч там піша, што за родную мову было старшае пакаленьне, а за псыхолёгію — малодшае або сярэдняга веку, і падсувае думку, што гэта „конфлікт пакаленьняў“. Няпраўда! За „псыхолёгію" быў адзін адзінюсенькі Запруднік. Усі іншыя былі за канечную патрэбу знацьця роднае мовы і выказваліся за гэта, ды горача, моцна, пераконуюча.
Было зазначана, што ё мілёны зрусыфікаваных Вялікаліцьвіноў-Беларусаў (на ўсход ад р. Акі, у сярэдняй Цьвершчыне і інш.), каторыя, спабыўшыся роднае мовы, маюць сябе за Расійцаў і служаць ім, і варожыя народу свайму. Можна зь беларускай псыхолёгіяй губіць Беларусаў. Заступаць значаньне мовы псыхолёгіяй ёсьць тое самае, што йсьці па ліні найменшага дый ніякага спраціўленьня, тое, што нічога не рабіць. Хтось папытаўся: „Што важнейшае — мова ці веданьне, хто ты?“ Пад веданьнем, да якога народу належыш, ё разумеў і нацанальнае пачуцьцё і такія ж імкненьні, — адным чынам, нацанальную ідэялёгію. Ведама, што такая ведзь карысьнейшая за адну мову. Але, падчыркавалі, дайсьці да такога веданьня можна толькі пераз родную мову; бо й сотнае часьці таго ня знойдзеш у чужой мове, што знойдзеш у сваёй, бо гэтаю й цяпер творым шмат, шмат болей і карыстаем із тога, што даўгімі вякамі тварылі нашыя прашчуры. Ачаго ня знаеш, таго й любіць ня можаш. Дазволю сабе дадаць гэтта крыху да тога, што было сьцьверджана на нарадзе. Кабадных гадаваць, а асыміляваных усьведамляць пры помачы чужых моваў, дык мусілі б стварыць беларусаведу, дый на’т красную літаратуру із жыцьця нашага народу, бо й яна памагае, — у мове анГельскай, расійскай, польскай, нямецкай, францускай, гішпанскай і інш. Які народ дуж гэта зрабіць? Ніякі.
Др. Станіслаў Станкевіч, газэтны сябра Запруднікаў, стараўся зьмякчыць выступленьне ягонае за абходжаньне бяз роднае мовы. Ст. Станкевіч спробаваў даводзіць, што хоць Запруднік так казаў, але ён, відаць, так ня думаў, бо вось дзеці ягоныя гукаюць пабеларуску. Але ж справа йдзець праз тое, як мы ставімся да дзяцей усіх Вялікаліцьвіноў. А што Запруднік так думаў, як сказаў, відаць із тога, што ён цяпер так думае; у сваім лічбызданьню ён стараецца аправіць свой „псыхолёгічны“ пагляд менаванаю быццам розьніцаю памеж старшых і сталых, да каторых сам належа, і падсуваньням „конфлікту" памеж іх.
У сваім лічбызданьню із Сустрэчы Запруднік быццам стараецца паправіцца. На нарадзе ён менаваў толькі псыхолёгію, а тут кажа: „Што важнейша ў працэсе ўзгадаваньня — родная моваці веданьне („веда“, але ж веда — навука. —Я.С.) пра Беларусь (хоць і не ў беларускай мове)“. Бачым тут хітраваньне, бо супроці роднае мовы ставіцца веданьне. А ці родная мова пярэча веданьню? Баржджэй, шмат, шмат баржджэй з роднаю моваю будзеш мець веданьне, а безь яе звычайна немагчыма. Няхай пакажуць тых, што сталі сьведамымі (ідэйнымі) Беларусамі бяз роднае мовы. Такіх няма.
Прыкрым дысонансам на нарадзе прагучэла прамаўленьне Ант. Адамовіча. Ен сказаў, што чытаньняў (завуць іх некаторыя рэфэратам, іншыя чамусьці любяць ужываць маскоўскі „даклад") ня трэба, але трэба ўсьведамляць жывою моваю. Пахваліў яшчэ кагось за знацьцё чужых моваў. Вось і ўсё з выступленьня ягонага. Ніхто ня скажа, што жывое мовы шмат. Але чытані, ды яшчэ з дыскусямі таксама ё жывая мова. А што іх можна й трэба выдрукаваць і разаслаць усюдых, дык карысьць ізь іх шмат разоў памножыцца. Аднэй жа жывою моваю можна дзеяць толькі на найбліжэйшага свайго суседа, дый то калі маеш час на гаворку зь ім. Фактычна парада Адамовічава зводзілася да тога,
што нічога ня трэба рабіць дзеля нацанальнага ўзгадаваньня моладзежы. Гэта так было дзіўна і йшло напярэк усёга, што адбывалася на нарадзе, што на’т А. Будзіч абмінуў яго ў сваім лічбызданьню.
Дарма што нарада праз (пра) нацанальнае ўзгадаваньне дзяцей і моладзежы, подле разьмеркаваньня арганізатараў, мела трываць толькі адну гадзіну, на яе засталося ад выдавецтва звыпі дзьвюх гадзінаў — ды адна гадзіна ў панядзелак, — разам ад 4 да 4 і поў гадз. На ёй справа нацанальнага ўзгадаваньня моладзежы грунтоўна была разгледжана. Жаданьне ўсіх із выняткам Адамовіча (бо й Запруднік ужо не працівіўся) павесьці арганізаваную ўсебеларускую дзеяльнасьць дзеля ўзгадаваньня аднае і ўсьведамленьня другое часьці беларускае моладзежы, улучаючы канечную патрэбу навучэньня роднае мовы на толькі было яснае й моцнае, што было пэўным пачацьце гэтае арганізацы на самай Сустрэчы. 3 пасуленьням гэтага й выступіў Уладыка Андрэй, кажучы, каб добрая гаворка нашая не засталася бясплоднаю, трэба абраць групу дзеля пачацьця безадвалочнае арганізацыйнае дзейнасьці. Да гэтага сп. Аляксандра Міцкевіч дадаў, што й праграма ё, апрацаваная др. Я. Станкевічам. Але ўсё гэта Запруднік, старшынюючы, зыгнораваў і, не паставіўшы пасуленьня на галасаваньне, скончыў нараду, а зь ёй і Сустрэчу. Ен сказаў толькі, каб усі падалі тэксты сваіх выступленьняў да пратаколу Сустрэчы. Значыцца, ён парупіўся толькі праз Сустрэчу. Дый, на добры розум, дабро Сустрэчы было б лепшым, калі б ня скончылася яна бясплодна, а так да асьмёх сустрэчаў дзеля сустрэчы была дадана толькі гаворка, як той казаў, другое „г“, нутраны наш непрыяцель, бо першае „г“, як ведама, — гарэлка.
Можна было зацеміць, што, відаць, хтось із арганізатараў Сустрэчы, відавочна грудок, да каторага належа Запруднік, ня зычыў, каб справа беларускага ўзгадаваньня дзяцей і моладзежы была грунтоўна разгледжана і пачата на Сустрэчы, бо наўперад і часу было прызначана на гэта толькі гадзіну (пасьлей час сам сабою павялічыўся) і пасуленьне ўчыніць пачатак арганізацы было груба зыгноравана, прымеж тога як дзеля справы шмат меншае, бюлетэню, была абрана коміся.
Па Сустрэчы я напісаў др. Запрудніку, пытаючыся ў яго, што робяць або маняцца рабіць дзеля ўзгадаваньня беларускае моладзежы. Адказу не адзяржаў. Але адказ усім на такое пытаньне выдрукаваныў лічбызданьню А. Будзічаў№ 161 „Беларуса“. Тут на 1ай бачыне, пасярэдзіне 3-яе істужкі кажацца: „Трэба спадзявацца, што праблема беларускага ўзгадаваньня, актуалізаваная 9-ай Сустрэчай, знойдзе свой здаровы й рэчавы выяў на балонах газэты «Беларус»“. А на бач. 2-ой у рэдакцыйным (непадпісаны) арт., „Праблемы беларускагаўзгадаваньня" памеж шматслоўя кажацца: „Рэдакцыя «Беларуса» ставіць гэтую праблему на шырэйшае абмеркаваньне (як бы нельга было шырэй меркаваць, арганізуючы. — Я.С.), запрашаючы ўсіх да мены (,,абмену“) думак“. Вось жа Сустрэчу скончылі гаворкаю, а ў газэце тое самае хочуць скончыць пісаньням.
Навуковая канфэрэнцыя ў Чыказе
Я. Запруднік на навуковай конфэрэнцы ў Чыказе 9 сьнежня 1969 г., каторая адбывалася на тэму: „50 год нацанальнага самаазначаньня", вылічаючы ў сваёй чытані тэзы, у сёмай зь іх сказаў гэткае:
У працэсе фармаваньня беларускае нацыянальнае сьведамасьці й фармуляваньня адраджэнскае праграмы аб’ектыўна зрабіла свой уклад гэтак званая „западно-русская" школа, якая, хоць і ня ставіла за мэту палітычнага самаазначаньня Беларусі, усё-ж спрычынілася да ўзмацненьня ў беларускім народзе пачуцьця гісторычнае самабытнасьці (гл.: Беларус, 1969, № 141, істужка 5-ая на бач. 4-ай).
Ініцыятарам „западно-русской школы" быў вешаньнік Мураўёў. Ён жа, адлі наступнікі ягоныя давалі сяродкі на яе. Складалася яна з тае часьці дробных ураднікаў расійскіх беларускае нацанальнасьці, каторыя зрадзілі свой народ і за пэнсі заслугаваліся свайму расійскаму „начальству" і расійскай палітыццы ў Беларусі. Другою складоваю часьцяй „западно-русов“ былі прысланыя да Веларусі дзеля русыфікацы Расійцы; яны і кіравалі „западно-русскую школу“.
Заданьням „западно-русов“ было — памагаць расійскаму ўраду, як русыфікаваць і калёнізаваць Беларусь расійскімі мужыкамі і расійскімі панамі. Гэтыя мелі адзержаваць „дварочкі ўвелькі зь 500 дзесяцін". He мяняе менаванага тое, што ў канцы „зап-рус. школы“ колькі „западнаросаў (Раманоў, Стукаліч) быццам бліжыліся да беларускага нацанальнага сьведам’я. <