• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Апісаў „западно-русскую іпколу" Аляксандра Цьвікевіч у сваёй працы „«Западнорусская школа» і яе прадстаўнікі“, каторай часьць выдрукавана ў Менску ў часапісе „Полымя'* (№ 8 з 1927 г., № 1, 2, 3, 4, 7 з 1928 г., № 2 з 1929 г.), а цэласьць вышла 1929 г. асобнаю кнігаю пад назовам „Западно-русснзм". Кнігу гэту адразу сканфіскавала расійская камуністычная партыя, а Цьвікевіча арыштавала й фізычна зьнішчыла. Скарочана зьмест менаванае кнігі пераданы ў кніжцы Я. Станкевіча „Зь гісторы русыфікацы Вялікалітвы", у Ню Ерку 1967 г.
    I просьле менаванага так казаць, як сказаў Запруднік праз „западно-русскую школу“, можна толькі нічога празь яе ня ведаючы.
    „Веча“ й крытыка „Веча“
    Пачаў выдаваць „Веча“ др. Маркоўскі, чалавек, што ніколі не выдаваў ані рэдаГаваў часапісаў, але будучы Беларусам ступрацэнтнага нацанальнага сьведам’я (ідэйнасьці) ня вытрываў, каб не зарэаГаваць на ліха. I зарэаГаваў так, як умеў, але заўсёды шчыра і, зь некаторымі выняткамі, наагул праўдзіва. Выняткі ж тыя ня ё сьведамаю няпраўдаю, але абмылкамі або недакладным выказаваньням, азначаньням.
    Ня будзем гэтта разглядаць усяго зьместу часапісу, каторага вышла ўжо шэсьць нумароў: кажны сам можа іх прачытаць і ацанаваць. Зьвернем увагу толькі на некаторыя мамэнты.
    Прычына ў самым „Беларускім голасе", чаму ён нэГатыўна адгукнуўся на „Веча“. Бо рэдактар „Бел. голасу" залічае да найгоршых кажнага, хто зь ім ня годзіцца, і кажнага зычлівага да сябе выхваляе, хоць бы ён быў нічога няварты. Ды „Бел. г.“ ані не пераборлівы ў сваіх способах, довадах. Так і тут. Разам Маркоўскі стаў ніпіто, ён і шкоднік і папіхач Абрамчыкаўцаў, бо, бачыце, гутарыў із Гарошкам, як ратаваць Бэлер-Менск.
    Усі, што адцемілі ў друку новага часапісу, зацемілі, што непатрэбны ў ім анГельскі тэкст. Я таксама быў супроці анГельскага тэксту, бо друкавалася тое, чаго Амэрыканцы ведаць не патрабуюць, а Беларусам не стаець свайго друкаванага слова. Я гэта і ўпікнуў рэдактару. Але ён адказаў імне, што хоча прамовіць да моладзежы, а яна ў сваёй бальшыні ня ўмее чытаць пабеларуску. I даводзіцца прызнаць, што яго праўда.
    У чым жа прычына? Хто вінен за сталае, за тое, што наша моладзеж у бальшыні ня ўмее чытаць пабеларуску?
    Як кажная эміграца, так і вялікалітоўская або, калі хто хоча, беларуская застанецца пры сваім народзе, калі вытварыцца атмасфэра свайго культурна-нацанальнага жыцьця. Вытварыць жа такую атмосфэру можна толькі супольнымі сіламі большых і меншых тварыцеляў а пашыраньнікаў беларускае культуры і агульным узаем’ям ізь яе спажываньнікамі. Ня ўсі гэта разумелі; некаторыя парабіліся патрыётамі сваіх малых асяродкаў і на пасуленьне супольнае дзейнасьці адказавалі: „У нас усё патрэбнае ёсьць да
    культурнае працы“, а запраўды было яго ў іх надта мала. Ад першага незразуменьня малая бяда, бо за малы час яны зразумелі б. Але былі два асяродкі, за беларускія цэнтры сябе маючыя і за кажную цану жадаючыя, каб усі, Беларусы й небеларусы, мелі іх за такія цэнтры. Адзін ізь іх быў у (эмігранцкай) Радзе БНР ізь М. Абрамчыкам на чале, a другі ў Соўт Рывэру на чале з Іванам Касяком і шваграм ягоным. Абрамчык разам із тымі сябрамі (эмігранцкай) Рады БНР, што цесна былі зь ім зьвязаўшыся (не кажу супрацавалі, бо працы цяжка было пабачыць), супрацьдзеялі кажнай ініцыятыве, кажнай, — і найлепшай, імі самымі мяжсобку прызнаванай, — працы кажнага, праз каго ня былі пэўныя, што ён заўсёды і ў вусім будзе паддзержаваць „празыдэнта“ Абрамчыка, а разам ізь ім іх. Спачатку было гэта мала цямка, але ўсё больіпала а большала. Асабліва ж павялічылася тады, як Рада БНР адкінула 1952 пасуленьне Абрамчыкава пайсьці на задзіночаньне з расійскімі арганізацамі ды заразом згадзіцца на праўнае неразьвязаньне („непредрешенство") незалежнасьці Вялікалітвы-Беларусі. Бо прыклад ізчысьленага супрацьдзеяньня іх: Беларускі школьны фонд хацелі яны зьліквідаваць, бо паўстаў ён з ініцыятывы чалавека, ня пэўнага Абрамчыку. Паскудная гэта рэч ліквідаваць добрую справу, але можна паручыць яе Мерляку. I паручылі, і зрабіў.
    Падобна дзеля сябе, але яшчэ вайстрэй рабілі й шваГры ў Соўт Рывэру, гэрмэтычна замкнуўшы сваіх верных падданікаў ад навоннага беларускага сьвету. А баронячы сваё „панаваньне", яны ані не перабіралі ў сяродках.
    Менаванай шкоднай дзейнасьці прыяла тое, што не змагаліся ізь місьцюкамі тыя, супроці каторых была ськіравана; бо апрача тога, што гэтыя былі ня прывыкшы змагацца зь Беларусамі, яны былі па вушы запрацаваўшыся; і затым не змагаліся, што шкодная дзейнасьць, будучы шкоднай справе беларускай, была заразом ськіравана супроці іх асабіста.
    Была тут і комуністычна-расійская рука, але ня мела б яна дасьпеху, каб не свае місьцюкі.
    Справа тут не ў фашызьме, каторай, памаему, няма; гэта нязгодна з нашым нацанальным характарам. Ёсьць іншае ліха — стаўленьне сваіх асабістых справаў, ды блага зразумелых, вышэй за справу свайго народу. А як „я“ ў вадзіночным ліку надта слабое, дык яно адзіночыцца з другім такім „я“. Каб жа такое таварыства не распалася, адны адным годзяць, адны адных дзейнасьць толеруюць, як бы яна ня была ліхая. Паўстаець таварыства ўзаемнага абясьпечаньня. Такая солідарнасьць не абмежуецца толькі да дзейнасьці кажнага з таварыства, але й пашыраецца да дачыненьняў кажнага зь іх да іншых, навонных. Ня любіш ты каго, і я яго ня буду любіць; ня хочаш яго, і я не хачу яго.
    Вельмі падобны да грудкоў, што на гары менаваных двух асяродкаў, ё Хмара із сваім „Беларускім голасам". Розьніца толькі ў тым, што ён ня мае арганізацы, на каторай чале стаяў бы, але за кажную цану імкнецца яе мець, ды тарнуе пры гэтым неэтычнасьць расійскае соцыялізмы, да супоўнасьці даведзенае ў расійскім камунізьме.
    Вось прычына, чаму нашая моладзь у бальшыні няпісьменная павялікалітоўску, і да яе даводзіцца зварачацца паанГельску.
    Менаваная шкодная дзейнасьць місьцюкоў і цяпер не перастала. Затым асабліва надабе гэта адцямляць.
    „Беларус" (№ 156) упікнуў „Вечу“ благой мовай беларускай. I гэта праўда. Але ці мова „Сяўбіта", „Беларускага голасу“ і асабліва былых „Навінаў зь Беларусі“ добрая? У „Сяўбіце“ мова такая-сякая толькі ў часьці матар’ялу прысыланага звонку. Я. Запруднік, рэдактар б. „Навінаў зь Беларусі", будучы вольным ад маскоўскае катаржнае прынукі, звыш 10-ёх год псаваў мову беларускае эміграцы зрусыфікаванаю моваю беларускасавецкіх выданьняў. I на ўсё гэта „Беларус" маўчаў, бы вады ў губу набраўшы. А прымеж тога Маркоўскаму шмат, шмат разоў цяжэй было навучыцца добра роднае мовы, чымся рэдактарам трох менаваных выданьняў. Дык чаму такая ўвага да аднаго, а няўвага да другіх?
    Палітычнае фанатызмы, праз што ўпікнуў той жа „Беларус*1 „Вечу“, у ім ані няма. Але рэлігійная фанатызма або, хіба, лішняя падазронасьць ё. Праяўляецца яна ў бачаньню ўсюдых варагаў Праваслаўнай Царквы — за малым ня ў вусіх Беларускіх каталікох, у ладнай часьці самых праваслаўных, у тым, што „Крывічы праватыканскага кірунку" (Веча, № 3, б. 4). БАЗА — праватыканскага кірунку (Веча, № 6, б. 8), і на’т часам у Беларускай Аўтакефальнай Царкве. Бача, бо вера, што так ё; затым, як даведаецца праўду, што гэтага няма, перастане бачыць. Значыцца, гэта ня мае перакажаць супрацы з Маркоўскім. Такога ж пагляду быў і Сьв. Памяці Архіяпіскап Васіль. Адцеміўшы ў сваім лісьце да рэдактара „Веча“, што „Вы крыху нязгодна з праўдаю ўспомнелі пра «БАПЦ»“, ён заразом вельмі прыязьліва паздароваў яго, пазычыў яму дасьпехаў, дабраславіў, дарма што ня ўжыў гэтага слова (ліст Сьв. П. Архіяпіскапа Васіля, выдрукаваны ў № 5 ,,Веча“).
    А што Маркоўскі ўсёю душою адданы Праваслаўнай Царкве, дык гэта добра, бо Беларуская Праваслаўная Царква патрэбна народу нашаму, а яе ня будзе, калі ня будзе адданых ёй сьвятароў і вернікаў.
    А што да „Гэрман Стрыт“, каторага вельмі гане др. Маркоўскі, дык гане яго не за тое, што ён сябра Бэлер-Менску, як гэта чамусьці думае агляднік друку ў № 1 „ ЛітаратурнаМастацкага Зборніка", але за тое, што, будучы сябрам, не бараніў Бэлер-Менску ад ліхадзейства, а баронячым іншым перакажаў бараніць.
    Адцемлю некаторыя цьверджаньні „Веча“, з каторымі нельга згадзіцца.
    За забіваньне за нямецкае окупацы польскімі партызанамі безбароннага беларускага жыхарства „Веча“ вінуе Беларусаў-каталікоў, кажучы: „Хто вінен, польскі эміграцыйны ўрад ізь Лёндыну ці Беларусы-каталікі, якія пайшлі да польскай краёвай арміі?“ (№ 3, б. 12). Т.зв. „польская краёвая арма“ (запраўды яна не краёвая, але польская і з Полыпчы была) складалася з Палякоў, жаўнераў і ахвіцэраў польскае армы. Гэтая арма, разьбітая Немцамі, адышла да Заходняе Беларусі і тут часьць яе перайшла на Жмудзь, а часьць пахавалася па дварох апалячаных паноў. Беларусы-каталікі былі ў ёй толькі як выняткі, і ўсі былі нацанальна нясьведамыя, уважаючы сябе за Палякоў. Адказуюць за іх польскія арганізатары менаванай армы, бо былі яны ў Палякоў нявісным снадзівам. Сьведамых Беларусаў-каталікоў польскія партызаны забівалі першых. Было гэта затым, што, не спадзяючыся апалячыць Беларусаў праваслаўных, Палякі ўсю надзею пакладалі на апалячэньне Беларусаў-каталікоў; калі ж гэтыя вывальняліся ад польскага душэўнага паняволеньня, дык уся надзея на полёнізацу чээла. Прывяду колькі прыкладаў. У сяле Вурняняты Краўское вол. Ашмянскага пав. забілі Валента Станкевіча, роднага брата ксяндза Адама Станкевіча. У сяле Гайлешы тае ж воласьці забілі шмат мужчын, жанкі й малыя дзеці. У сяле Гарэцкаўшчына Вішнеўскае вол. аднаго сьведамага Беларуса-каталіка (прозьвішча яго ня памятую) прывязалі да сядла і так цягнулі 15 км аж да Барун. Ув Ашмяне забілі Міхала Галяса, мясцовага дзеяньніка беларускага. У с. Шутавічы ля Смаргонь забілі Вайцеха Шутавіча, братаніча кс. Шутавіча. У Лідчыне — Пётру Рандарэвіча. У Вільні забілі пісьменьніка Пранцішка Алёхнавіча, рэдактара беларускае газэты, выдаванае ў Вільні. Забілі, відаць, за тое, што ў газэце друкаваў ведамкі праз польскія забіўствы ў Лідчыне. Гэта была прычына; а па селах забівалі сьведамых Беларусаў-каталікоў безь ніякае прычыны, адно затым, што яны былі нацанальна сьведамыя (ідэйныя).
    Калі б, сустрэўшыся на Лабе (Эльбе), Амэрыканцы з бальшавікамі пачалі вайну із сабою, дык яны не ваявалі б за Полыпч, як гэта думае „Веча“, бо яна была скомпромітаваўшыся перасьледаваньням народаў, сілком прылучаных да Польшчы, і сваей змоваю зь Гітлерам на падзел Чахаславаччыны. Калі б Амэрыка тады мела зразуменьне небясьпечнасьці ад СССР, дык ваявала б зь ім не за Полыпч, а за сваю й сьвету бясыіечнасьць ад расійскае камуністычнае пагрозы; а тады зразумелі б, што гэтага можна дапяць, вывальніўшы народы, паняволеныя Расіяй, прынамся гісторычныя, у тым ліку й Вялікал-