• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    За ўрадам а адміністрацаю йшло й грамадзтва расійскае, але ня так борзда. За паўстаньне ў нашай Бацькаўшчыне 1831 г., Пушкін, адказуючы на абурэньне заходняга сьвету, пісаў у вершу „Юіеветннкам Росснн“: „Что возмутнло вас, народные внтнн? Волненне Лнтвы? Оставьте! Это спор Славян между собой“. Ня Жмудзь, неславянскую, але наш народ зваў ён Літвою. На’т Мураўёў-вешаньнік 1863—1864 г., прынамся прыватна, зваў нас таксама Літвою. Маскоўскаму мітрапаліту ён пісаў: „Я отдаю себя н порученное мне дело умнротворення Лйтовского края Вашему Архнпастырскому благословенню“. Жмудзь жа Мураўёў ня зваў Літвою, але яе лацінскім назовам „Самогнтня". На іншым месцу ён пісаў, што ў Пецярбурзе „боялнсь уже не за Лнтву, а за Петербург“ і што „Ковенскнй ген.-губернатор до января 1863 г. заверял, что в Самогнтнн все спокойно“.
    Шэсьць із палавіцаю стагодзьдзяў у сябе й вонках, у вусім сьвеце народ наш і край былі ведамы як Літва. I цяпер у літаратуры й у падручніках эўропскае й сьветнае гісторыі ўсё, што дзеялася калісь у нас, завуць літоўскім. Значыцца, не завучыся Літвою, мы выкасовуем ізь гісторыі свайго народу 6 з палавіцаю стагодзьдзяў. На’т болей, бо калі ад трынанцатага да канца асьмінанцатага стагодзьдзя мы былі народам без свайго гаспадарства, то хто павера, што і ўперад, яшчэ да гаспадарствавага задзіночаньня, у нас былі
    асобныя незалежныя гаспадарствы. Значыцца, будзе такі пагляд у чужых, і на’т у вялікай меры ў самых Вялікаліцьвіноў, што ўвесь час мы былі народам недалужным, няздольным стварыць свайго гаспадарства. Будзе так, што толькі бальшавікі прынесьлі нам наша гаспадарства ў хорме радзкае (савецкае) соцалістычнае рэспублікі. Гэта й цьвердзе Масква й ейная чарнасоценна-камуністычная партыя...
    Толькі зьвярненьням сабе нашага праўдзівага назову „Літва“, пакуль што ў хорме „Вялікалітва“, можам адхінуць такі крыўдны й шкодны пагляд.
    Із собскага даведаньня й дазнаньня ведаю, якое вялікае значаньне мае праўдзівы назоў. У 1905—1909 г. я вучыўся ў месцкай школе ў Ашмяне. Ня памятую, ці вучыліся мы, ці толькі чыталі гісторыю Літвы, напісаную парасійску Турцэвічам. Мы ўсі ёю захапляліся, але ня дзеяла яна на нас усьведамляюча, бо мы, як і аўтар, тарнавалі яе не да свайго, але да чужога народу. Затым, 1909 г., зь пятнанцацёх Вялікаліцьвіноў (засталыя былі Жыды), што скончылі школу гэтую, толькі адзін быў нацанальна сьведамы. Былі б напэўна ўсі ўсьведаміўшыся, калі б зваліся сваім праўдзівым назовам — „ліцьвінамі", бо ведалі б, што гісторыя Літвы — ё гісторыяй народу іхнага.
    Качанскі кажа праз назоў „Вялікалітва" й пэўне ж „Літва“: „Гэта вельмі старадаўняе!“ Гэтым ён хоча сказаць, што цяпер ніхто з нашых людзёў гэтым назовам сябе не завець. Тое самае пішуць у „Голасе радзімы", часапісе, што выдаець НКВД (ці як там цяпер завецца палітычная паліца) дзеля спадману эміграцыі ў свае капцюры й заразом дзеля русыфікацыі мовы іхнае. У вадным нумару „Голасу радзімы" пісалі, што Я. Станкевіч, капаючыся ў кнігах, вышукуе назоў „Вялікаліцьвіны“ ці „Ліцьвіны“. „Ідзіце папытайцеся хто яны, і вам скажуць, што яны Беларусы“. А ў № 31 зь ліпня 1968 пішуць праз тых жа эмігрантаў, што зычаць зьвярненьня свайму народу яго назову: „Барані Божа, каб яны назвалі беларуса беларусам! He беларусы, а літвіны“. Як бачым у Качанскага супоўная згоднасьць із „Голасам радзімы“. Ня знача гэта, каб Качанскі быў пад уплывам „Гол. радзімы", але тым больш паказальна, што адна й тая самая тэндэнца. Абодва, адылі, кажуць няпраўду, бо ё яшчэ колькі мілёнаў Вялікаліцьвіноў, што захавалі свой нацанальны назоў „Літва“. Гэта Вялікаліцьвіны Чарнегаўіпчыны й Вялікаліцьвіны Калуска-Арлоўскага Палесься (гэтых завуць яшчэ Палехамі). Гэты ж назоў захаваўся на некаторых часьцях Палесься паўднявога, таго, іпто на захад ад Дняпра.
    Сёлета ўлетку лучыла імне сустрэцца з нашымі братамі з Чарнегаўшчыны. Пачуўшы маю гаворку, яны казалі: „А, дык вы Ліцьвін, мы чуем, піто гукаеце палітоўску. Мы Ліцьвіны з Чарнегаўшчыны, і ў нас таксама мова літоўская". Некаторыя з нашых людзёў таксама стрэліся сёлета зь іншым (зь іншымі?) Чарнегаўцам; ён сказаў: „Як мы, так і вы гаворыце палітоўску". Ведаю гэта ад сп. М. Сенькі.
    У расійска-радзкай (савецкай) „Краткой географнческой энцнклопеднн“ (Масква, 1966 г.), у часьці, прызначанай Вялікаліцьвіном („Белорусам"), на бач. 213 кажацца: „ймеются этнографнческне группы белорусов — пннчукн, полешукн, лнтвнны, отлнчаюгцнеся некоторымн особенностямн быта“. Тут толькі недакладнасьць што да „быта“: ня бытам Чарнегаўцы й іншыя Вялікаліцьвіны, захавалыя свой назоў, розьняцца ад іншых Вялікаліцьвіноў-Беларусаў, але тым, што захавалі свой праўдзівы нацанальны назоў. Але хорма „Лнтвнны“ сусім правільная: увесь час так нас звалі Маскоўцы. I толькі як пачалі гэты назоў тарнаваць да Жмудзі, дык ужылі хормы накшай — „Лнтовцы“.
    Качанскі, як відаць, войстры праціўнік назову „Літва“, як і яго хормы „Вялікалітва“, дарма што ўсё гграмаўляе за канечнаю патрэбаю яго аднаўленьня; і яно нямінуча станецца.
    Праціўнікаў назову „Літва“, „Вялікалітва“ можна падзяліць на дзьве часьці. Адныя ў нашым адраджэнскім руху застаўшыся ззаду ад іншых: як засталыя ў іншых справах, яны застаўшыся і ў ваднаўленьню нацанальнага назову. Яны нашы бедныя браты, імі мы мусім заапекавацца; шмат хто з нас, цяпер сьведамых і дзейных ВялікаліцьвіноўБеларусаў, уперад быў такім, як яны. Другія — сьведамыя праціўнікі гэтага назову,
    затым што ён шкодны чарнасоценнай Маскве. Яны — янычары маскоўскія. Хоця-няхоця, сьведама ці нясьведама яны супрацуюпь у гэтай справе з маскоўскаю монархістычнаю чорнаю сотняю й з такою ж камуністычнаю. Яны пакрыюцца ганьбаю.
    Прыхільнікаў назову „Літва“ болей, чымся можа здавацца. Да іх належаць усі тыя, незасталыя ззаду ў руху, каторыя, з розных прычын, маўчаць. Але ня ўсі могуць вытрываць, на’т будучы ў найгоршых умовах, каб ня выгукнуць за аднаўленьня нашага назову. Гэта адбілася і ў друку „Беларускае радзкае рэспублікі“. Прывяду прыклад гэтага (правячы мову, каторая ў БССР благая, хоць, праўда, ё ступені яе: у вадных надта благая, у другіх такая-сякая, на’т бліжшая да нормальнае, чымся да нягоднае).
    Пра назоў „Беларусь"
    Гісторыя беларускага народу ладне старшая за яго назоў. Тэрмін „Беларусь" у яго сучасным этнографічным, ГеоГрафічным і гаспадарствава(„дзяржаўна"-) палітычным значаньню пачаў ужывацца прыраўнальна нядаўна.
    У XI—XIII стагодзьдзях насельніцтва цяперашняе Беларусі звалася подле галоўнага места тае або іншае зямлі-гаспадарства („дзяржавы"). I затымусё насельніцтва дзялілася на Палачанаў... Тураўцаў і г.д. Кажная такая зямля мела гаспадарствавы („дзяржаўны") сувэрзнітэт ня толькі ў нутраных справах, але і ў навонных дачыненьнях, зн., была самастойным гаспадарствам.
    Па злучэньню ўсіх беларускіх земляў у складзе Вялікага Князства Літоўскага насельніцтва Беларусі, апрача мясцовых найменьняў, звалі Ліцьвінамі, а беларускую зямлю — Л ітвою.
    Гэтае найменьне ўжывалася як унутры гаспадарства, так і ў межнародных змовах.
    Літвою ў XVI—XVII стг, звалі Беларусь і самі Беларусы. Гэтак, Сымон Будны ў сваіх творах неадноўчы ўжываў такія выразы: „пісана ў Лоску, у Літве“, „у нас у Літве, у Еўю“. Апанас Піліповіч у сваім полемічным твору „Д ыярыуш" пісаў: „3 Літвы, з манастыра Купяціцкага, міля ад Пінска лежачага“.
    „Літвою звалі Беларусь і ў Маскоўскім гаспадарстве. Прыкладам, у наказе цару Йвану IV аб прыезьдзе купцоў зь Беларусі казалася, што прыехалі „нз Лнтовской землн аз города Крнчева торговые людн“. У іншых дакумэнтах ёсьць такія запісы: „Васька Рубцов езднл в Лнтовскне городы в Внтебск торговать..."
    У ўрадовых дакумэнтах XVI—XVIII стг., апрача „Літвы", да ўсяе тэрыторы Беларусі іншага найменьня наагул не існавала, і ўвесь народ звалі Літвою. У нашай жа гістарычнай літаратуры дагэтуль ігнаруюць гэтае найменьне народу, якое ён насіў больш чымся 500 год... Падзел найменьняў беларускага народу ўзьнік затым, што польскія й расейскія буржуазныя гісторыкі, якія ў мінуласьці пісалі нам нашу гісторыю, не прызнавалі існаваньне беларускае народнасьці й нацыі (прызнавалі, але іх хавалі, і адныя бачылі на гэтай зямлі толькі „польска-літоўскую шляхту“ а другія — „заходнярускі народ“).
    Такая блытанінаў тэрмінолёгіі вядзе да скажэньня ўсяго гістарычнага процэсу разьвіцьця беларускага народу, да замоўчаваньня яго багатае гісторыі. Затым цяпер насьпела неабходнасьць удакладніць напіую гістарычную тэрмінолёгію й адкінуць некаторыя застарэлыя трафарэты й схэмы.
    Ведама таксама, што навет у другой палавіцы XIX стагодзьдзя пад найменьням „Літва“ разумелі... землі, якіяўходзіліўсклад былогаВялікага Князства Літоўскага.
    (Пра назоў „Беларусь" IIПолымя, 1968, № 1)
    Калі неадноўчы былі спробы аднавіць назоў „Крывічы11, каторы ў двананцатым стагодзьдзю быў агульна-нацанальным, то прынцып быў той самы — аднаўленьне свайго праўдзівага назову. Хацелі аднавіць назоў „Крывічы", а ня „Літва“, бо гэтаму перакажала тое, што Жмудзь, прыняўшы станаўко падсуваны ёй Масквою гэты назоў, за 20 год свайго незалежнага быцьця, пашырыла яго як свой у сьвеце; зн., затым ня прымалі
    назову „Літва“, каб замест напіага народу не разумелі Жмудзі. Цяпер мы здагадаліся, што можна, пакуль гэта патрэбна, ужываць гэтага назову ў хорме „Вялікалітва", не мяняючы і ў чужых мовах яго часьці „Літва“; а значаньне „Вялікаліцьвін“ і прыметнік „вялікалітоўскі" даваць так, як гэта вымагаецца ў чужых мовах ад слова „Літва“. Прыкладам, у мове анГельскай будзе гэтак: Вялікалітва — Greatlitva. Вялікаліцьвін — Greatlitvan, вялікалітоўскі — Greatlitvan. Там, ідзе й гэтага недаволі, у дужках дадаваць Bielarus’, Bielarus (але не Byelorussia, Byelorussian, бо гэтае хормы — „Беларасія“, „беларасійскі" — мы ніколі ня ўжывалі, навет прыняўшы ўрынены нам назоў „белорусы").
    А як прыйдзе час, што назоў „Літва“ ня будзе нас мяшаць із Жмудзьдзю або такое мяшаньне ня будзе нам шкодзіць, бо ня нас будуць мець за Жмудзь, але Жмудзь за нас, тады будзем ужываць свайго назову ў хорме „Літва". Але й „Вялікалітва“ — назоў харошы сваёю хормаю.
    Мы не аднаўляем назову „Вялікалітва", бо ён (у хорме ,,Літва“) існуе ў ладнай часьці народу нашага дагэтуль, але толькі аднаўляем яго агульную пашыранасьць, агульнае ўжываньне.