• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Ведаем, што мы, эміГраца, ня можам здойсьніць такога аднаўленьня, але прыгатуем Грунт да гэтага й пакажам, што, апрача ўрыненага нам назову, каторы пярэча нашай апрьічонасьці, маем назоў, што сьцьвярджае нашу апрычонасьць.
    Е й другі бок шкоднасьці назову „беларусы“, „беларускі'* — пад імі звьгчайна разумеюць на чужыне ня нас, а Расійцаў і ўсё расійскае.
    „А вось, што да мовы «Веча», то тут справа — даруйце — дрэнь!“ — кажа Качанскі. Прачытаўшы гэта, імне ўспомнелася маё маленства, калі я вучыўся ў царкоўна-прыходзкай школе ў Барунах, Ашмянск. пав. Там за кажнае „простае11 слова, на лекцы сказанае, вучыцель крычэў: „Дрянь!“, „Балбес!“, „Олух Царя небесного!“ (ня ўсе за адзін раз). Нярэдка разам із гэтым быў выцень па відзе. У школах народных было лепей, але ня ўсюдых, у некаторых на’т горай. Адну з такіх школ апісаў М. Гарэцкі ў павесьці „Ціхія песьні" (у Менску, 1926).
    Качанскі ня любе гэткіх слоў: місьцюк (у яго абмыльна: місюк), надабе, сыбота, цямка. Затым іх гэтта разгледжу.
    місьцюк — злостный, злонамеренный вреднтель. Маркоўцы Вялейск. пав. Што табе, дудар, прысьпела шчыру песьню завадзіць? Ці то лёгкае, брат, дзела нашу брацьцю пабудзіць? Крыкнуць на цябе паноўе, што ты шкоднік імісьцюк. Васілеўскі (Полымя, 1929, № 6, б. 184). Ці ж ня добрае гэта слова? Яно лепшае за рас. „злонамеренный вредіітель“, бо ў гэтым два словы да выказаньня аднаго пайма, ды „вредіітель" — макядонскае (ц.сл.). Што сп. Качанскі суле замест „місьцюк“?
    надабе — таго значаньня, што „трэба“. „Надабе“ ладне пашырыўшыся, меж іншагаў Дзісеншчыне, а што ня ўсюдых, дык і „трэба" таксама ня ўсюдых ужываюць, ды яно ж — полёнізма.
    сыбота, запісана ў Лідзкім а Рэчыцкім пав., ё ў слоўніку Янкоўскага, часьць 1. Досыць часта сустракаецца. Прыклады: Наступное сыботы ўсі бачылі, як у сельрадзе да познае ночы гарэў агонь (Бацькаўшчына, № 36—37 [115—116]).; Із сыботы на нядзелю дакацілася далёкая страляніна. Дудзіцкі (Тм. № 49—50 [435—436]). Ё й м. Сыботнікі ў Лідзкім пав. Замест „сыбота“ сустракаецца й „субота", але чаму канечне гэтая хорма мае быць ужывана? Ці затым, што гэтак і парасійску („суббота")?
    цямка — 1. помннться. Нсл. (слоўнік Насовічаў) 694 і recollect. Цямка імне, як ён гэта казаў. Нсл. 2. заметно. sensibly. Пр. цямкі 4. В.ст. цямчэй. Сюды цямчэй ісьці. Нсл. 3. ловко, удачно (метко С.). Нсл. 694. skilfully, successfully. Цямка хапіла стрэльба: тры вуткі забіла. Нсл.
    цямкі Іцямкі Пц.) — 1. понятлнвый. Ксл. Які цямкі — раз паглядзеў і ўжо наўчыўся. Падданы Сян. (Ксл.). Ты, відаць, хлапчына цямкі. Сымон-музыка, 182. 2. сообразп-
    тельный. Шсл. combining. Цямкі ён хлапец: адразу ськеміў. Ст. Цямкі хлапец! Зараз сьцяміць, штояму пакажаш. Нсл. 694. 3. (цямкі) прнметлнвый (наблюдательный, способный наблюдать, запомннать С.). Нк.: Очеркн, № 454), вннмательно прнсматрнваюіцнйся, подмечаюіцнй что-л.; владеюіцнй верным зреннем. Тм., № 91.4. заметный, visible, perceptible. Цямкая гэта сьцюгавінка. Пц. 5. памятлнвый. Нсл. 694. having a good memory. Цямкі ты на ліха. Нсл. 6. памятный. Нсл. 694. memorable. Цямкая справа. Нсл. Гэта ноч будзе цямкая нам. Тм. Цямшы, в. ст. (да цямкі 1, 2). 1. Ты цямшы за мяне. 2. более заметный. Пойдзем валей цямшаю дарогаю. Нсл.
    цямкі, -мок, мн. л. — глазомер. Нк.: Очеркн, № 219. measuring with the eye. Ha цямкі — на глазомер. Нк.: Очеркн, № 454. by sight. Браць або йсьці нацямкі — делать наугад, напролом, ндтн напрямнк. Тм. № 90. Паехаў на цямкі. Нсл. 687.
    Е множасьць іншых слоў ад гэтага караня. Толькі вылічу іх: цямісты, цяміць (і ўтвораныя ад гэтага з прыросткамі), цяміцца (таксама з прыросткамі), цямцецца, цямкасьць, цямлівы, -васьць, цямскі. Ці ж ільга ня лічыцца з усімі імі?
    У дзяцінай чытанцы было паведаньне „цямлівасьць мурашак".
    Дзеля добрае мовы Качанскі радзе „чытаць і перачытваць творы Купалы, Коласа, Багдановіча, Багушэвіча і шмат іншых...“. Чаму ж гэта добра, бо мова нашае эміграцыі горшая за мову „нашаніўскіх“ пісьменьнікаў і тых, што друкаваліся да 30-ых год у БССР. На першым месцу дзеля мовы надабе паставіць Максіма Гарэцкага, ён, казаў той, знаў духа мовы, вызукаў яе, чаго не рабілі іншыя; ён жа выдаў 3 слоўнікі. Зь пісьменьнікаў 20-тых год канечне надабе менаваць Касянка (мянушка Зарэцкі) побач із Гарэцкім, адлі Лынькова, Куляшова, Калюгу. Але пры чым тут Багдановіч? Ён адзін із найлепшых поэтаў, але мова ягоная благая, прыкладам, у найлепшым вершу ягоным ды малым „Пагоні" аж двананцаці моўных абмылаў. Змалку ён жыў на эміграцыі, у Маскоўшчыне, і мовы роднае навучыўся з фольклёрных друкаў вялікалітоўскіх і часткава зь нячысьленых тады яшчэ выданьняў новае літаратуры. На гэта вымагалася шмат часу, каторага маў надта мала, бо маладым маладзёнам забраў яго Спадар Бог із гэтага сьвету.
    К. чамусьці не мянуе слоўнікаў, няго ж мае іх за непатрэбныя?
    Калі б мова твораў менаваных аўтараў была запраўды добрая ў даных умовах, то ўсё ж такі яе мала дзеля вырабленьня мовы літаратурнае; ня толькі затым, што літаратурная творчасьць 20-тых год была спынена ў БССР грубою сілаю маскоўскаю, творы іхныя забаронены, а тварыцелі, з выняткам пары адзінак, фізычна зьнішчаны; але таксама й затым, што на пачатку 30-тых год Масква сілком урынула сваю русыфікачную „рэформу“ практычнае граматыкі вялікалітоўскае, адлі й такі ж слоўнік. Дый наагул літаратуры аднаго пакаленьня недаволі да вырабленьня мовы літаратурнае. Літаратура іншых народаў, вольных, тварылася даўжэйшы час пры ўчасьцю літаратараў, публіцыстых і мававедаў. Што ж датыкаецца народаў, як наш, чэскі, жмудзкі, украінскі і іншыя падобныя, каторыя былі або й цяпер ё апынуўшыся ў няволі і каторых затым мова падпала пад чужы ўплыў, то ўчасьце мававедаў канечнае дзеля вырабленьня мовы літаратурнае; бо нельга браць проста мову народную, якою яна ё ўсюдых, але надабе яе вызукаць, адрозьнюючы сваё ад чужога, наноснага. Гэта добра зразумелі наіпы дзеяньнікі, што працавалі роднаю моваю й над ёюў 20-тых гадоху БССР. Тады арганізатар вялікалітоўскае слоўнікавае працы. С. Некрашэвіч у сваім арт. „Да пытаньня аб укладаньню слоўніка жывое мовы беларускае“ меж іншага пісаў:
    Асаблівасьці дарог беларускага культурнага развою ня могуць не адбіцца на беларускім слоўніку. У тым часе, скажам, як у Расіі кажнае слова, што там чуваць ад расійскага чалавека, можа быць занесена, як расійскае, у слоўнік, —у нас так рабіць ані ня можна: у нас кажнае слова, якое чуем у Беларусі, і навет ад Беларуса, трэба цанаваць крытычна, трэба глядзець, ці няма там расійскага або польскага ўплыву, ці ня русыцызм або полёнізм мы чуем... Заданьням нашага слоўніка,
    апрача пазнаньня, ёсьць яшчэ і апрацаваньне нашае мовы, выявіць яе, як мову беларускую, гадзячую ня толькі да пісаньня вершаў і штадзеннага ўжытку, але й да выхаваньня [выказваньня?—Рэд.] ёю найглыбшых навуковых праўдаў, найценшых адценьняў нашае думкі.
    Тое, што пісаў С. Некрашэвіч праз словы, датыкаецца й да гукаў і хормаў як морфолёгічных, так і сынтаксычных.
    Літаратары вялікалітоўскія прыходзілі да вялікалітоўскае літаратуры ад мовы расійскае, каторае былі навучыўшыся ў расійскіх школах. Яны зналі мову расійскую болей за сваю: сваю зналі толькі, колькі маглі навучыцца, звычайна недаволі, ад сваіх бацькоў. Яны народнае мовы вялікалітоўскае не вызукалі. Адзіны Гарэцкі вызукаў, і той наракаў, як гэта цяжка рабіць, „ня маючы адукацы філёлёгічнае, дзеля якой у Беларусі аджа ўнівэрсытэту няма“ (зь перадмовы да першага выданьня „Маскоўска-беларускага слоўніка"). У 20-ых гадох ужо быў унівэрсытэт у БССР, і нашы людзі там сталі на правільную дарогу ў справах роднае мовы, але што маглі зрабіць за колькі год такое-сякое свабоды ў галіне культуры.
    Затым нашы літаратары, адныя мала, другія, прынамся, недаволі зналі народную мову вялікалітоўскую, яе нарэччы а дзялекты. Яны ня ўнесьлі да сваіх твораў шмат слоўнікавых і іншых асаблівасьцяў мовы вялікалітоўскае. Затым казаць, як гэта вынікае зь лісту К., што імі ўсё й добра зроблена і застаецца толькі дзяржацца таго, значыла б зачыняць вочы на праўду і чыста іГнараваць патрзбу скарыстаньня з усёга багацьця мовы народнае.
    Але дыкжэ супроці гэтага груба, як маскоўскі „наставнпк", выступае К. Ен кажа: „Гэта ж нейкі жаргон з глухіх вёсак“. У гэных клясычных творах няма „жаргону" з глухіх вёсак або з Польшчы.
    Мова літаратурная, як сусім аднолькавая мова ўсіх людзёў данага народу, патрэбная дзеля лягчэйшага паразуменьня, каб ня трэ’ было ўсім вызукаць кажнае гаворкі. Яна вытвараецца зь дзялектаў народнае мовы данага народу. Затым народы, маючы сваю мову літаратурную, ані ня грэбуюць дзялектамі свае мовы народнае. Усё, чаго не стаець у іх мове літаратурнай, яны бяруць зь дзялектаў а гаворак свае мовы народнае, адныя, малодшыя, болей, другія, старшыя, меней. Гэтак ё ў вусіх мовах літаратурных. I толькі, калі няма з чаго браць, тады твораць новыя словы подле праваў свае мовы, або, калі й гэта немагчыма, пераймаюць словы чужыя. Надабе дадаць, што ніколі сьведама не пераймаюць чужых гукавых, хармальных і сынтаксычных асаблівасьцяў, бо такое перайманьне нясець загубу мове.
    Калі мова паняволенага народу падпадае пад уплыў мовы свайго панявольніка, то гэта наўперад і найболей бывае ў людзёў, што найчасьцей стыкаюцца зь людзьмі пануючага народу, у мясцовасьцях, сумежных ізь зямлёю пануючага народу, таксама там, ідзе ўрады ягоныя й густая сетка школ ягоных, асабліва ж у людзёў болей залежных ад адміністрацы панявольніка. Затым, хочучы пазнаць мову паняволенага народу, стараюцца вызукаць яе ў месцах дальшых ад чужога ўплыву. Перад Першаю сьветнаю вайною Расійская акадэма навук радзілаў сваёй „Программе'* да запісу асаблівасьцяў беларускае мовы запісаваць яе асаблівасьці ў такіх месцах, зн., дальшых ад чужога ўплыву, і ад людзёў, менш падпалых пад чужы ўплыў. А ў вадказе на „Программу" надабе было ня толькі падаць месца кажнага запісу, але й як далёка яно ад места й чыгункавае станцы, а таксама век і стан таго, у якога асаблівасьць чута. Рабілі гэта з мэтамі толькі навуковымі, а не каб прыяць нашай мове.
    Але тыя, што імкнуцца толькі зьнішчыць нашу мову, ганяць чыстыя жаролы яе, вольныя або вальнейшыя ад чужога ўплыву. Гэтак робяць расійскія шовіністычныя камуністыя ад 30-ых год, пашыраючы заразом паймо „цемных глухіх вёсак“ наўсю народную мову вялікалітоўскую. Яны пастараліся адгарадзіць вялікалітоўскую кніжную мову ад яе