За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
— Што тут робіш, — папытаўся з усьмешкай, — пэўня скарбаў шукаеш?
— Але, скарбаў, але чаго ты сюды прыйшоў? Перашкодзіў мне, вырваў з рук маіх шчасьце; варта, каб тэ галаву каменям рашчапіў.
— He сярдуй, скажу тэ аб лепшых скарбах.
I сеўшы прымі на камені:
— Слухай, — кажэ, — Васілю, ляпей ідзі дамоў, здароўе, праца — гэта найдаражэйшы для чэлавека скарб; блага, хто іпукае чартовае помачы. Антон, апякун твой, бяздзетны, калі будзеш паслухмяны, ўсё, што мае, табе аддасьць.
Васіль, засердаваны, плюнуў і, мурмочучы, адышоўся.
С таго часу ён не прыходзіў дамоў. Антон, бачучы, што-раз вялікшую артачнасьць, даў спакой і супакойна ждаў, што з гэтаго выйдзе. Знаёмые прыносілі розные весткі аб Васілю. Адны казалі, што знайшоў хэўру нейкіх бадзяк, крадзе з імі, збірае грошы і прапівае ў карчме; другіе, што, жывучы ў Арыны, вучыцца чараваць, і нават бачылі, як з Алютай і Арынай хадзіў па лесі і дрыгве, каля вазёр, збіраючы зельлі, на каторых ніколі раса не абсыхае7; іншые казалі, што з за куста нават чулі, як Арына, вырваўшы з зямлі якісь мох, расказывала яго страшную сілу.
Раз у нядзелю вэчаром гэты з знаёмым, гэны с кумам ідуць у карчму, каб там пры гарэлцы пазюкаці, парадзіцца аб тым і сім і вясёла час скаратаць. Ідзе туды і Марцін, думаючы, што можэ стрэняцца з Васілём.
Седзяць за сталом. Жыд Іосель рады госьцём, налівае гарэлкі, ставіць на стол і крэйдай запіеывае на сьцяне, ўмаўляючыся, што як прыдзе восень і будзе новы хлеб, дык ён прыедзе да іх, пачастуе гарэлкай гаспадара і гаспадыню, а яны будуць знацца на ветласьці і не пашкадуюць рознаго збожжа.
Увайходзіць Марцін. Некаторые радые, што яго ўбачылі, садзяць за стол, частуюць гарэлкай; пачалася гутарка аб Васілю і яго прынадзе. Некаторые хвалілі Алюту, што добрая дзяўчына і была б добрая жонка, каб выйшла замуж за добраго чэлавека, але не за Васіля, каторы пасябраваў с чартом. Было некалькі п’яных, што і Васіля хвалілі; іншыеж Васіля, Алюту і Арыну звалі нягоднымі людзьмі.
Як гэтак гуканьне зацягіваецца, жыд Іосель, стоючы ля канца стала:
— Паслухайце, — кажэ, — несправядліва кажэце аб Васілю. Васіль добры чэлавек, як прыдзе с таварышамі да мяне, то заўсёды заплаціць і заўсёды мае грошы, Алюта, ай, Алюта пазорная8 дзяўчына, калі ўбярэцца, дык як паненка ўсё роўна, ды і ў Арыны я нічого благого не бачу, — ну што чаруе, яна чаруе на тое, каб мець грошы, а грошы вельмі патрэбные кожнаму чэлавеку; яна і памагае, лечыць травой людзей.
Як гэтак гукаюць, шыбка адчыняюцца дзьверы, ўвайходзіць Васіль з задзёртай галавой, шапка на бок, з ім некалькі таварышаў; убачыўшы Марціна, ён нахмурыўся.
— Здароў, Васілю! — кажэ Іосель. — Я даўно цябе ня бачыў, ужо трэйці дзень, я і мая Сора думалі, што з ім, і цяперачка тыкеля што з людзьмі гукаў аб табе.
— Я ведаю, што людзі аба мне кажуць, вецер носіць, не гляджу я на гэта, — сеў на
7 Трава росічка, расьце на купінах і ўжываецца проці чароў.
8 Вельмі пекная.
лаві і локцямі абапёріпыся на стол, крычыць:
— Дай нам гарэлкі, але добрае.
— А можэ, Васілю, даць салодкае гарэлкі, я прывёз з места, хоць яна дарагая.
— Дай дарагое, — і кідае некалькі грыўняў на стол. Жыд як га падае шкалік і бутэльку гарэлкі.
За другім сталом седзючы, глядзелі на гэта і дзівіліся. Максім, што першы прыйшоў у карчму і ўжо добра падпіў, засьмеяўся голасна і закрычаў:
— Ого! Браце, відаць ты багаты, калі п’еш панскую гарэлку, пэўне начаваў ля Вужова Каменя і знайшоў грошы, або можэ Арына, твая цешча, сваімі чарамі насыпала табе іх поўные кішэні. Маладзец!
— Калі ня п’юць, то й ня дзякуй, — адказаў Васіль, — бо пакажу зараз, што другі раз ніколі не адважышся чаўпці німа ведама што.
— Мне пакажэш — ой, ой! Глядзеця, ўжо навучыўся чараваць ад Арыны, пакажэ! глядзі, каб ня быў кульгавы, як твая цешча. А ці ты ведаеш, чаму яна троху кульгае на левую нагу?
— Маўчы, калі с табой ніхто ня хочэ іукаць.
— Ніхто ня хочэ іукаць, дык будуць слухаць, а я раскажу ўсім. Паслухайце, раскажу вам, чаму Арына кульгае, гэта ёй зробіў Грышка, сам мне расказываў пад сакрэтам.
Раз увечары па заходзе сонца ён з касой варочаўся дамоў і пачуў голас чараўніцы, каторая выклікала каровы, завучы кожную па масьці. Увечары чуваць было, як па вёсках каровы аказываліся рыкам; зарыкалі таксама і ў яго хляве. Ен спалохаўся, думае: адбярэ малако, бяжыць туды, адкуль чуваць быў голас, каб даведацца, хто ёсьць чараўніца. Цікуецца, і што-ж бачыць? Арына, седзючы разчухраная на плоце, чаравала.
„Будзе блага“, — падумаў сабе, трэба як небудзь бараніцца. Дык бяжыць дамоў і кладзе на вароцех хлева сьвянцоную ваду і васковую сьвечку; ледзь адышоўся некалькі сігнёў9, бачыць, прылятае сарока, раскідае зельле і дзяўбе сьвечку. Грышка бяжыць у хату, хапае стрэльбу, набітую дробным шротам; стрэляе — пасыпалося пер’я, сарока, аднак, уцекла.
Назаўтрае ён пачуў, што Арына ранена ў левую нагу і ляжыць хворая. Зразумеў усенька і думаў сабе: мае памятку, але будзе спаганяць злосьць, і запраўды, заламала на яго залом у жыці, але ён залом спаліў на асінавых дрывах, і чараўніца сама безмална ня згінула.
Васіль у злосьці хапіў бутэльку і пусьціў на Максіма, трапіў у самые грудзі, скочылі адзін да аднаго, і пачалася бітва.
Шчасьце, што з блізкого двара аканом ехаў конна і, чуючы дзікі крык аляндара, закіраваў да карчмы. Іосель прыбёг да аканома.
— Ай, паночку! Убіўства ў карчме, што гэные п’яніцы шкоды мне наробілі!
Аканом саскочаў с каня, мешаецца ў людзі і крычыць, што заўтра за п’янства ўсіх пакарае — і кожны мусіць заплаціць за зробленую шкоду; гам зара ўціх.
Аканом гоніць іх с карчмы і кажэ ўсім ісьці дамоў. Усе разышліся, пастрашаючы адзін аднаго.
Іосель расказаў аканому ўсё, як было, апраўдаваючы, аднак, Васіля.
— Трэба аб гэтым пагукаць с панам; дурные выдумляюць самі ня ведаюць што, крыўдзюць толькі бедную ўдаву і дзяўчыну, каторая зусім нявінна. Зюкаюць аб нейкіх чарах Арыны, я гэтаго не дазнаў, ведаю тыкеля, што яна зельлям людзём памагае. Ось надовічы сам бачыў, як у дварэ паненцы Тэрэсі вылячыла кругі (лішай) на твару. Праўда, што, кладучы ў сьцюдзёную ваду нейкіе каменчыкі, шаптала, і сьцюдзёная вада пачала кіпець, быццам на агні, загадала мыць таей вадой твар, і Тэрэса зразу ачуняла. Гэткіе чары ня тыкеля нікому ня шкодзюць, але яшчэ памагаюць.
9 Сігень — крок, шаг.
— Пан аканом шчырую праўду кажэ, ніхай пан гэтак скажэ паном, a то жаль бярэ слухаць, як людзей крыўдзюць. Ай, была ў мяне добрая гарэлка салодкая; бутэльку разбілі п’яніцы і гарэлку выпілі. Сора, падай — там яшчэ ёсьць крыху салодкае гарэлкі — падай сюды пану аканому. I закуску прынясі. У мяне ё шчупак.
Аканом выпіў гарэлкі, закусіў, супакоіў аляндара, што яму за ўсё заплацюць, сеў і паехаў.
Назаўтра Арына прыходзіць, заплакаўшыся, ў двор і расказывае паном, што злые на яе людзі ўсюды аб ёй гукаюць, быццам яна чаравала, каб шкодзіць другім, заломляваючы заломы і адбіраючы малако ў кароў. Прысягае, што ніколі гэтаго ня робіла, навет старалася памагчы людзём у хваробах і розных здарэньнях, лечучы іх травой, каторай сілу яна адна ведае. Аб Васілю, катораго Антон выгадаваў, так сама кажуць, што быццам ён зышоўся с чартом, але і гэта чыстая мана, праўда, што Васіль маладзён начэпны, бо не дазнаў гора ў жыцьці, але с часам зменіцца і паразумнее.
— Ен сватаецца да мае дачкі, але й тую сірату, людзі хочуць скрыўдзіць, блага аб ёй гукаючы.
— Я чуў аб Васілю, што ён бывае і не паслухмяны свайму апякуну, і быццам стрэўся с чартом, і здароўкаўся з ім, як с сваім братам. Гэтаго нельга робіці, ляпей жыць з Богам, скажы Васілю нехай ходзіць да царквы і працуе, ну — ідзі дамоў і супакойся. Я дачцэ тваёй спраўлю вясельле ў дварэ; бо казала мне аб ёй аканоміха, дый ад іншых я чуў, што дзяўчына добрая і працавітая.
Таго-ж дня пан загадаў паклікаць Антона і Васілю прыказаў апрасіць10 свайго апякуна, Антону-ж, каб не перашкаджаў жаніцца з Алютай, але яшчэ стараўся памагаць, бо абое яны сіроты; і сам абецаў даці яму найлепшае зямлі і жывёлы на завод.
Але-ж і пан пэўня чуў, што людзі гукаюць, быццам Арына чараўніца, і жалюцца іншые, што каровы выклікае і другіе робіць шкоды, часам перакідаваецца ў сароку і лётае ўсюды, і гэта навет бачылі.
Брэшуць, Арына добрая кабета, і Алюта, ейная дачка, працавітая дзяўчына, будзе добрай жонкай і добрай гаспадыняй — сам будзеш рад.
— Панская воля, — сказаў Антон. Зморшчыўся і, дзяручы патыліцу, пайшоў дамоў. Цераз некалькі дзён далі на запавядзі — хутка і вясельле. Сабралася ў двор усенька воласьць, пэўня ня дзеля таго, што любілі маладога, але ведалі, што будзе многа гарэлкі. Ня было там вясковых вясельных абрадаў, як звычайна дзеіцца па вёсках, але прад шлюбам маладые палі ў ногі паном сваім, просючы багаславенства, пасьля Антону і Арыне; так сама і па шлюбе. Алюта пекна была ўбраўшыся — паня падарыла ёй якіесь завушніцы, каторые пры агні, якбы іскры кідалі, чырвоная шнуроўка з залатымі галёнамі, чырвоные стужкі ўсюды. Як села за сталом і расплялі ёй чорную касу, с чорных вочаў па белым твары сьлёзы паліліся, ўсе на яе са спагадам глядзелі, пасьля запеялі жонкі вясельную песьню; ўсе плакалі, навет і тые, што перш аб ёй блага гукалі. Гэтую, песьню так я ўпадабаў, што і цяпер яе ўмею на памяць.
Вясельная песьня сіраце
Ой знаці, знаці
Па вясельліку,
Што не татка жэніць.
Сталы засланы,
Госьці сазваны
Парадачку нету.
Млады Васілька,
10Перапрасіць, папрасіць выбачэньня.
Наймі салавейку,
Пашлі па татульку.
Шэр салавейка
Скорая пташка,
Ён скора зьлітаіць.
Ен прылетаіць,
К зямлі прылігаіць
Татку пабуджаіць.
Устань, таіулька,
Свайму дзіцяці
Парадачак даці.
Рад бы я ўстаці,
Парадак даці,
Hi магу павярнуцца.
Грабовы дошкі
Сьціснулі ножкі,
Hi маіу пакрануцца.
Сырая зімля
На грудцы лігла,
Hi маіу прадыхнуці.
Жоўты пясочкі
Палі на вочкі,
Hi магу праглянуці.
Чорная смага
На губкі пала,
Hi маіу гаварыці.
Зялёны дзярночкі Закрылі варотцы, Hi магу адсюль выйці.
Прызнаюся, што я ня мог зьдзяржацца ад сьлёз, бачучы перад сабой Алюту і слухаючы гэту песьню. Яна была шчырая сірата, бо апрача старое маці ня мела іншае радні. Іх сям’ю Бог прывёў здаляку, яны перш нейдзя далёка жылі за Дзьвіной, бацька Алюты, прыехаўшы да нас, хутка памёр.