За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Тыя с селян, каторы вырваліся с паншчыны і хоць трохі навучыліся, заўсёды казалі, каб наш народ ні забываўся свае мовы, бо палякі хацелі, каб нашы людзі, забыўшыся свае мовы, забыліся і ні маглі прыпомніць, што яны беларусы, і ні дабіваліся сваіх правоў і свае волі.
Але як паншчына цягнулася доўга, і мужыком трэ было глядзець, каб хоць выжыць
да лепшых часоў, то яны, стараючыся і думаючы аб адным, каб прынамсі ні згінуць, забыліся, што яны мучаюцца за беларускае, і калі хто с селян станавіўся вольным, то толькі тады браўся за сваё і клікаў братоў сваіх бараніць беларушчыну, калі прайпіоў вялікія навукі і с кніжак старых даведаўся, што мы беларусы, што мы мелі калісь сваё право і волю, былі дужымі і слаўнымі.
Як Беларусь посьля разьдзелу Полыпчы падпала пад Расію, то расійцы захацелі скарыстаць с таго, што беларусы ўжо забыліся, хто яны, і перавярнуць іх у расійцаў. Паншчына была зроблена яшчэ стражэйшай. У 1839 г. цар Мікалай I забараніў у цэрквах і касьцелах мець набажэнство і гаварыць казані па-беларуску.
У 1861 г. расійскі цар быў змушаны адпусьціць селян на волю. Хоць, адпушчаючы селян на волю, іх усё-ж ткі пакрыўдзілі, даючы горшай зямлі і накладаючы на яе вялізную плату і г.п., але ўсё-ж такі беларускія селяне, звольненыя ад паншчыны, пачалі вучыцца ў школах, хоць і мала ў якія школы тады пушчалі селян даведывацца хто яны, пісаць і клікаць сваіх братоў беларусаў, дабівацца сабе правоў і іншае.
Расійскае правіцельство спалохалася гэтаго і ў 1865 г. забараніло па-беларуску друкаваць кнігі. Тыя вучоныя беларусы, што хацелі выдаваць беларускія кніжкі, мусілі ўцякаць заграніцу і там пісаць і друкаваць, але кніг гэных расійскае правіцельство ў Расію і на Беларусь ні пушчало. Гэтакіх людзей, што браліся пісаць па-беларуску, тады лавілі, садзілі ў турмы і ссылалі ў Сыбір. Але, нігледзючы наўсё гэта, посьля 1861 г. знайшлося ўжо шмат беларусаў, што пісалі па-свойму.
Япічэ і таму было забаронено друкаваць беларускія кнігі, каб простыя людзі, ні бачучы кніжкі ў сваёй мове і ні ведаючы, што гэтыя кніжкі друкаваць забаронено, думалі, што іх мова запраўды ўжо такая брыдкая, што ў ёй і кніжак німа — і назвалі гэту мову „простай".
У 1905 г., як была рэвалюцыя ў Расіі, беларусы дабіліся, што ім было пазволено друкаваць кніжкі і газэты па-свойму. 3 гэтаго часу пайшлі ў нас шырока газэты і кнігі, але беларускіх школ яшчэ ні можна было мець. У школах і далей вучылі па-расійску, калечучы нашых дзяцей, кажучы ім, што мова, каторай гавораць іх бацькі, брыдкая, а тая мова, каторай гаворыць расійскі бурлак, — вельмі добрая. Усіх тых вучыцялёў-беларусаў, што заклалі беларускі вучыцельскі саюз і пачалі вучыць па-беларуску, пасадзілі ў турмы або саслалі ў Сыбір. I толькі як расійцы ўцяклі з гэтай часьці Беларусі, тут можна стало закладаць беларускія школы.
Япічэ да сёлетняга году было многа людзей, што працавалі дзеля адраджэньня беларусаў. Сёлета-ж, посьля рэвалюцыі ў Расіі, у Беларусі ўсе селяне, мешчане і папы ўзяліся за сваё, беларускае, нават нікаторыя с паноў вярнуліся да свайго роднаго. Ужо цяпер ні рэдка чуваць, як у месьці людзі вучоныя гаворуць па-беларуску і шчыра працуюць у беларускім руху. Але гэтаго мала, трэба яшчэ болей працаваць, трэба, каб ні было ніводнаго чалавека, што чураецца свайго роднаго.
Цяпер настаў час, калі нам ужо ніхто забараніць ні можэ вярнуць сваё даўнейшае право і волю, зрабіць у сябе ўсё і ўсюды па-беларуску, зрабіць тое, за што нашы прадзеды мучыліся цэлыя соткі год.
II
Але часта людзі бываюць натта дзіўныя. Як у 1861 г. асвабадзілі селян с паншчыны, нікаторыя ні хацелі ісьці на волю, кажучы: „Што-ж мы зробім без паноў?“ Гэтак і цяпер, калі мы можэм вярнуць свае правы і дабіцца лепшага жыцьця, нікаторыя з напіых беларусаў с свае цемнаты або падвучаныя і баламучаныя непрыяцелямі нашаго народу, панамі, што калісь прадаліся паляком і цяпер яшчэ ні вярнуліся да свайго роднаго, кажуць: „На што гэта беларусы, літвіны? На што гэтых шмат народаў?“
Наш беларускі народ ні цяпер паўстаў, але быў спрадвеку, здаўна. Калі казаць, на што беларусы, дык можна сказаць, на што палякі, расійцы, немцы, французы, англійцы, але мы бачым, што ніхто з гэных народаў гэтак ні кажэ, наадварот, усе яны дзержацца свайго роднаго. Выступаючы проціў свайго, беларускаго, нашы людзі ні ведаюць, што гэтым ні толькі робяць вялікую шкоду свайму краю, народу, сабе і сваім патомкам, але і ідуць проціў таго, што падабаецца Самому Богу. Бо Бог стварыў розныя народы, бо калі на сьвеце ёсьць многа народаў, то гэтакі сьвет пякнейшы, пякней выглядае, і Богу гэтакі сьвет лепш падабаецца.
У праваслаўным Псалтыры па-славянску пішацца: „Хвалнте Господа всі языцл“.
Значыцца, Бог прыказывае, каб кожны народ маліўся ў сваёй роднай мове.
Дый нам сьвет больш падабаецца, калі ёсьць на ім многа народаў, пякнейшы такі сьвет. Бо прыраўнуйце да птушак. Ёсьць розныя птушкі, пекныя і брыдкія, але ніхай-бы сталося так, што асталася якаясь адна парода птушак, напрыклад, салавей, што так пекна пяе, і людзі сказалі-б: „Не, ніхай лепш будуць пекныя і брыдкія, але каб былі розныя, бо з аднэй якойсь, хоць-бы найпякнейшай птушкай, натта нудна“.
Гэтак Бог, стварыўшы розныя птушкі, рыбы, розныя краскі і розныя народы, — пекны сьвет стварыў. Такі пекны, што с самаго яго пачатку чалавек глядзіць на гэты Божы сьвет, любуецца ім і дагэтуль налюбавацца ні можэ. Дык ні трэба нам перарабляць гэты Божы сьвет, перакідваючыся ў палякоў або ў расійцаў, але трэба заховываць тое найдаражэйшае, што сам Бог нам даў: значыцца, трэба любіць свой народ і працаваць для свайго народу, трэба любіць сваю беларускую мову, шанаваць яе і гаварыць заўсёды па-свойму.
Але можэ хто такі знойдзіцца, што скажэ: „Ніхай сабе там і вучоныя людзі і паны любяць гэту мову, я ні хачу быць беларусам, буду паляком або расійцам". Дык што-ж вы думаеце, ён ужо і стаўся паляком? Нічагусінькі! Гэта ўсё роўна, каб, напр., конь захацеў канечна стацца бараном, дык ён мог-бы сабе думаць колькі хочэ, што ён баран, аднак бараном ні стаўся-б, але астаўся-б тым самым канём. Праўда, гэтакаму каню за яго дурное жаданьне ні шкодзіло-б стацца бараном, як і таму беларусу, што хацеў-бы стацца паляком, але нічога ні зробіш, — чым яны былі, тым і астануцца, бо ніхто ні зможэ зьмяніць род, да катораго належыць.
Але ні толькі што німа як стаць паляком ці расійцам, але да гэтаго і німа патрэбы, але, наадварот, гэта вельмі шкодна для ўсяго нашаго народу, для ўсяго нашаго краю, для ўсяе Беларусі.
Калі мы будзем любіць сваю мову, свой край і народ, тады і ўсім нам жыць будзе лепей, бо ўсе будуць глядзець, каб нашаго народу ніхто ні крыўдзіў, бо кожны аддасьць сваю сілу і здатнасьць на карысьць свайго народу, а ні будзе працаваць на нашых непрыяцелёў. Дагэтуль у нас так бывало, што папы, каторыя жывуць с працы беларускаго народу, аддавалі сваё багацьце ні нашаму беларускаму народу, але польскаму. Усё з Беларусі толькі бралі, а аддавалі Польшчы. Дык німа дзіва, што наш край такі бедны.
Усім ведама, як беларусы езьдзілі ў Амэрыку. Беларус ехаў толькі да брата, свата, бацькі або знаёмага, дый яшчэ павінен быў мець, вышаўшы на бераг, ні менш 50 р. Каліж хто ні меў сваяка, або знаёмаго, або 50 р. на Амэрыканскім беразі, дык яго варочалі назад.
Аў Амэрыцэ ізноў колькі тае бяды с шуканьнем працы!
Але начэй ёсьць у людзёй, каторыя пілнуюцца свайго.
Украінцы, літвіны і іншыя, выехаўшы раней у Амэрыку, ні перакінуліся там да палякоў, як беларусы, але глядзелі свайго, заклалі там свае таварыствы, канторы і цяпер, калі едзе ў Амэрыку літвін або ўкраінец, дык яму ні трэба мець ні 50 р., ні сваяка, ні знаёмаго; трэба толькі сказаць на беразі, што ён украінец або літвін, і яго пашлюць у літоўскую або ўкраінскую кантору. Там супачыне, яго дагледзяць і знойдуць работу. А страціў работу — ізноў ідзе ў сваю кантору.
Бачыце, якая розьніца між народам, што любіць і ўваходзіць за сваё, і народам, што свайго чураіцца.
Можэ хто яшчэ скажэ: „Трэба для ўсіх працаваць, а ні толькі для беларусаў". Першна-перш, што гэта скажэ вам чалавек каторы запраўды, ні хочэ ні для якога народу працаваць. Народ — гэта вялікая сямья. Каб у сямьі сын якіх-небудзь бацькоў сказаў: „Трэба, каб усім людзям жылося добра, трэба мне працаваць для ўсіх, а ні толькі для свае сямьі" — і, кінуўшы сваю сямью, пайшоў да суседа ў найміты. Але сусед яго так сама мае сваіх сыноў, сваіх дачок, мае сваю сямью. Каб яго дзеці так сама сказалі: „На што працаваць толькі для свае сямьі, трэба працаваць для ўсіх“ — і так сама пайшлі ў найміты. Гэтак сталася-б у трэцяго суседа і гэтак далей. Што-ж з гэтаго ўсяго вышло-б?
А вышло-б тое, што, замест працаваць у сваіх бацькоў на сваей гаспадарцы, многа людзей сталі-б парабкамі ў чужых і ім самым стало-б жыць горэй, і горэй было-б тым гаспадаркам, на каторых яны працавалі-б.
Дык на што-ж гэта падобна? Ніхай дзеці кожнай сямьі працуюць для свае гаспадаркі, і ўсе гаспадаркі будуць дастатныя; так сама ніхай сыны кожнаго народу працуюць для свайго народу, і ўсім народам будзе жыць добра. Дык ні йдзема ў найміты да чужых, а працуйма для роднай Беларусі.
Дык ясна, што трэба любіць сваю беларускую мову, песьню, сваіх беларускіх людзей. Ясна, што трэба глядзець, каб нашаго краю ніхто ні крыўдзіў. Трэба гадаваць так сваіх дзяцей, каб яны, вырасшы, ні пайшлі ў найміты да палякоў, але любілі і працавалі для свайго роднаго, а для гэтаго трэба закладаць беларускую школу. Закладайце як найболей, ніхай ні будзе ніводнага дзіцяці ў вёсцы, каторае ні хадзіло-б у беларускую школу, і ні пушчайце сваіх дзяцей да польскіх ці расійскіх школ, бо ў гэных школах зробяць з вашых дзяцей парабкоў.
III
Кожная вайна прыносіць с сабой штось новае, робіць зьмены. Вайной важуцца лёсы народаў і важуцца ні на год, ні на два, а на цэлыя сотні, а можэ і тысячы гадоў. I чым вялікшая вайна, тым вялікшыя бываюць зьмены. Дзеля гэтаго посьля кожнай вайны творуцца новыя гасударствы. Гэтак посьля Турэцкіх войн утварыліся Баўгарыя, Грэцыя, Сэрбія, Чорнагорыя і Румынія.
Такой вялікай вайны, як гэта, дагэтуль на сьвеці ні было. Дзеля гэтаго посьля гэтай вайны ўтворыцца многа новых гасударстваў. Гасударствы гэтыя новыя, як заўсёды, будуць і цяпер утворэны с тых народаў, на зямлі каторых ішла або ідзе гэта сусьветная вайна.