• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Вясельнікі гулялі, пілі адзін да аднага, дуда грала; песьні і скокі не перарываліся ўсю ноч.
    Па вясельлі Васіль меў на пачатак гаспадаркі некалькі канёў, кароў і іншае жывёлы на завод, каторую яму падарылі пан і Антон. Меў ён новы будынак і некалькі дзесяцін зямлі; гэтаго было даволі на ўсе яго патрэбы.
    Васілю вельмі нешчасьціла на сваёй гаспадарцы, хоць с пачатку, здавалася, ён палепшаў. Дзіўна! Яго цягам сустракала беда. Воўк барана ўхопіць, разгледзюць стада і ўбачуць, што баран Васіля. Здаралася гэта некалькі разоў, і заўсёды воўк, як нарокам, тыкеля Васілёва бярэ. Ходзюць гусі на полі, ўпадае ліс, выдушыць іх — Васілёвы гусі. Карова яго ніраз заблудзіць каля возяра, наткнецца на вакно11, пакуль пасьпеюць прысьці і выцягнуць — утопіцца. Ўсе гэтые шкоды давялі яго да найвялікшае нястачы.
    У хуткім часе загарэўся бор, збеглася ўсенька воласьць. Агонь, як хвалі на возяры, разышоўся па ўсім бары, шыбаючы ў гары, абхопляваў густое гальлё елак і хвой, а дым, быццам найгусьцейшы туман, зацягнуў неба і зямлю так, што ледзь дыхаць можна было. Бегаючы па лесі і б’ючы веннікамі па полах, мы папалілі вопратку на сабе, але ўжо ня
    11 Вельмі гразкае месца на балоце.
    было ратунку. Блізка быў будынак Васіля, заляцела іскра на ток і згарэла збожжа. Тады ўсе голасна загаманілі, што гэта лясьнік спаганяе сваю злосьць за тое, што Васіль калісь выцяў яго каменям, як ён звяроў і птушак пераводзіў з аднаго лесу ў другі, а стары чэлавек вешчаваў тады яму пажары і ўпадак жывёлы.
    Васіль у нешчасьці яшчэ болып пачаў п’янчыцца. Жонка яго і цешча працавалі дзень і ноч і стараліся адцягнуць яго ад гарэлкі.
    Пачаліся ізноў начэпные і бязбожные паступкі. Аднаго разу Антон, Марцін і іншые, што яму дабра хацелі, прыйшлі да яго ў вечары і ўпаміналі, каб цярпліва зносіў гора, a можэ Бог дасьць калі небудзь перамену. Раптам надыйшла хмара і ўзнялася бура, ён сядзеў ля вакна задумаўшыся; віхор завыў за сьцяной, а ён, якбы няпрытомны, сказаў:
    — Мой брат, выючы, паляцеў гуляць па шырокіх палях і густых лясох, хутка і я за ім пабягу.
    Чуючы гэта, ўсе спалохаліся і жонка пачала плакаць, а калі яму Антон пачаў вымаўляць, ён бразнуў дзьвярыма і выйшоў з хаты.
    Раз вячаром ідзе ў карчму і знайходзіць там старых сваіх сяброў, с каторымі калісь п’янчыўся, дык узноў пачынаіцца п’янства. Васіль, як ужо добра падпіў, кажэ ім:
    — Гаротнічаю, але зара буду багатым, прыйшло мне ўдум; пайду начаваці да Вужова Каменя, пакланюся чартом, а можэ мне не пашкадуюць грошай.
    Калі-ж з яго сьмеяліся, што не адважыцца там пераначаваці (было ўжо позна), ён схапіў шапку:
    — Ось-жа накажу, што не баюся етрахацьцёў! — пакінуў у карчме сяброў і пайшоў на ўзгорак да Вужова Каменя, і адтуль не вярнуўся дамоў.
    Мінаюць дні, тыдні, месяцы; німа Васіля. Шкадуюць яго знаёмые, жонка і цешча цягам плачуць; з ніскуль німа весткі ці жыве ён, ці памёр.
    Розные былі гутаркі міжы людзьмі: адны гукалі, што ля Вялікіх Лук і Пскова праходзіў з разбойнікамі; другіе казалі, што быццам лясьнік водзіць яго па лясох. Нікаторые, ходзючы ў грыбы, чулі яго голас і сьмех лясьніка; розные былі гутаркі, Васіль згінуў на заўсёды.
    Старая Арына, гледзючы заўсёды на сьлёзы свае Алюты, занепала і хутка ўмёрла. Алюта і цяпер яшчэ жыве ў панскім дварэ ні ўдава, ні замужка12.
    12 Замужняя жонка.
    Што было і што павінно быць
    і
    Вялізны край — губэрні: Гродзенская, вялікшая часьць Віленскай, Менская, Магілёўская, без мала ўся Вітэбская, заходняя палавіна Смаленскай і паўночная часьць Чарнігаўскай ды адзін-два паветы іншых губэрняў (Цьверскай, Сувальскай і іншых) з няпомных часоў заняў беларускі народ. Перад беларусамі ў гэтым краю ніякаго народу ні было: беларусы першыя занялі яго і жывуць у ім дагэтуль.
    У VIII, IX сталецьці і раней, значыцца, болып тысячы год таму назад, беларусы мелі сваё асобнае князьство с сталіцай у Полацку.
    Былі тады беларусы ўжо хрысьціянамі і мелі манастыры. 3 манастыроў найбольш вядомы ў Тураве і Полацку. Мелі шмат кніг духоўных і сьвецкіх.
    Усе гэныя кнігі пісаны былі па-беларуску, так сама, як і ўмовы, каторыя рабілі беларускія князі з другімі народамі.
    Па-беларуску гаварылі і пісалі князі, епіскопы і ўсё духавенство.
    Беларусы ў той час былі народам дужым і ні толькі ні баяліся сваіх суседзяў: палякоў, расійцаў і іншых, але, наадварот, шчасьліва з імі вялі войны, ды ні толькі з народамі, што гранічылі з Беларусьсю, але і з далёкімі.
    Увесь край наш тады быў багатым. У нас ужо тады былі вялікія месты (гарады) Горадня (Гродня), Менск, Вітэбск, Полацк і Смаленск. Месты гэтыя былі багатыя і харошыя; беларусы праз іх вялі вялікі гандаль з заходня-эўропэйскімі народамі.
    Посьля беларусы злучыліся з літвінамі. Сталося адно Літоўска-Беларускае князьство. У ім, як раней у адным беларускім князьстві, усё было па-беларуску. Па-беларуску гаварылі князі, па-беларуску пісаліся законы, судзілі і маліліся па-беларуску.
    Гэта Літоўска-Беларускае князьство такое было вялікае, пекнае і багатае, што аб ім ведаў увесь сьвет. Суседзі лічылі вялікім гонарам зрабіць саюз з гэтым гасударствам. Беларусы і літвіны ні нападалі без дай-прычыны на суседнія народы, ні крыўдзілі іх, але і ні давалі сябе ў крыўду.
    Суседзі нашы, палякі, баяліся сілы і значэньня нашага князьства і рознымі спосабамі стараліся нашкодзіць нам. I вось, каб ні баяцца беларусаў і каб мець помач проціў другіх сваіх суседзяў, ім, рознымі хітрыкамі, наканец удалося зрабіць саюз між БеларускаЛітоўскім князьствам і Польшчай, пасватаўшы сваю каралеву Ядвігу за вялікага князя літоўска-беларускаго Ягайлу (або Ягеллу). Ажаніўшыся с польскай каралевай Ядвігай, Ягайло стаўся разам с тым і каралём польскім.
    Гэтае злучэньне Беларусі і Літвы с Польшчай было ў 1386 г.
    Посьля злучэньня с Полыпчай беларусам прыходзілася выступаць проціў палякоў, бараніцца ад іх, але нашы продкі ўмелі ўваходзіць за сваё і ні папусьцілі, каб палякі крыўдзілі наш народ. Усё па даўнаму было па-беларуску; беларусы разьвіваліся болей і болей.
    Наш народ тады быў натта разьвіты і вучоны, ці, як кажуць, культурны. Тыя рэчы, якія тады выраблялі на Беларусі, дорага прадавалі заграніцу. I цяпер яшчэ ёсьць трохі астачы даўнейшаго нашаго гэнаго хараства і багацьця.
    Гэная астача як найдаражэйшы памятнік ёсьць у вялікіх музэях Нямеччыны, Англіі і Францыі. Часамі з гэных рэчаў і ў нас цяпер можна ўбачыць нікаторыя, як, напрыклад, шырокія ў поў аршына, тканыя з золата або срэбра, слуцкія паясы, або арнаты і рызы, a так сама розныя другія ўборы ў цэрквах і касьцёлах.
    Ёсьць кніга — Біблія або Пісьмо Сьвятое. Гэта кніга натта вялізная. У ёй апісана
    жыцьцё выбранаго Богам народу і жыцьцё і навучаньне I. Хрыста і Яго апосталаў. Гэтакую вялізарную кнігу выдаць і цяпер яшчэ рэдка хто можэ, бо на гэта патрэбна і вялікай навукі, і працы, і вялікага кошту. А ў той час, калі мала было машын, гэта справа была вельмі цяжкая. Але беларусы тады з Бібліей лёгка справіліся. Пераклаў Біблію на беларускую мову беларускі вучоны доктар Скарына с Полацку, а выдало ў 1517 г. таварыство беларускіх папоў у Вільні і Віленскае мешчанство з бургомістрам Бабічам. Летась, у 1917 г., быў юбілей выданьня Бібліі, і беларускія таварыствы сьвяткавалі гэты вялікі дзень.
    Беларуская Біблія была надрукавана ні толькі раней за расійскую і польскую, але і раней за нямецкую і французскую.
    Посьля гэтаго яшчэ доўга, каля 200 г., беларусы ні паддаваліся паляком. Палякі заўсёды стараліся шкодзіць беларусам. У ўмове пры злучэньні Беларусі і Літвы с Польшчай было пастаноўлено, што як пачнецца вайнаў Беларусі або Літвы з якім-нібудзь гасударствам, дык палякі павінны памагаць беларусам, а калі пачне ваяваць с кім-нібудзь Польшча, тады беларусы і літвіны — паляком. Палякі гэтай умовы ні спаўнялі. Наадварот, як толькі беларусы ваевалі з маскоўцамі (расійцамі), то палякі ў той час стараліся што-небудзь для сябе вытаргаваць ад беларусаў.
    Як у Вялікім Князьстве Літоўска-Беларускім мелася быць вялікая вайна з Маскоўшчынай (Расіей), а с поўдня напалі татары, то палякі, загразіўшы ад сябе вайной, прымусілі беларусаў і літвіноў згодзіцца ў 1569 годзі ў Любліне на шкоднае для Беларусі і Літвы цясьнейшае злучэньне с Полыпчай.
    У XVII сталецьці палякі і польскія каралі памалу пачынаюць перацягіваць беларускіх паноў на свой бок, даючы ім прывілеі і аддаючы ім селян (мужыкоў) у паншчыну. Паном падабалася дармавая праца селян, і яны памалу перайшлі да палякоў. Шляхта-ж, мешчане і селяне асталіся пры сваім, беларускім, і пачалі ходаньне (барацьбу) с панамі і палякамі. Вялікшая часьць шляхты, будучы залежнай ад паноў, так сказаць, жывучы с панскай ласкі, посьля так сама за прывілеі здрадзіла свой народ. Асталіся мешчане і селяне, каторым прышлося бараніцца і ад паноў і ад палякоў. Ведама, сілы ўжо цяпер былі ні роўныя. Палякі ўзялі верх, і ў 1697 г. было выдано право, што законы павінны пісацца па-польску, бо беларускі язык „niedostqpny genjuszowi polskiemu" (гэтак было напісана ў гэным праве). Гэта значыла, што палякі ніяк ні могуць навучыцца па-беларуску.
    Посьля гэтаго беларуская мова асталася толькі ў цэркві і касьцелі.
    Беларусы ўжо ні маглі так бараніцца ад палякоў, бо селяне былі аддадзены паном у паншчыну і там гаротнічалі, мучыліся за сваю мову, за свой народ і край.
    Паны наўмысьля ні вучылі селян граматы, каб тыя, навучыўшыся, ні пачалі дабівацца сваіх правоў, уваходзіць заўсё сваё, беларускае. Але калі якому селяніну пашчасьціло вырвацца с паншчыны і ён навучываўся пісаць, то зараз-жа клікаў селян, каб яны дабіваліся свайго роднаго, свае мовы і, хоць у кайданах, ні паддаваліся паляком.
    Часам селяне паўставалі проці палякоў і паноў і, хоць на кароткі час, заводзілі на Беларусі даўнейшае жыцьцё, вольнае, беларускае. Асабліва вялікае паўстаньне было ў 1649 г., калі ўся Беларусь паўстала. Усе селяне сталі вольнымі, войскі паўстанцаў мелі шмат гармат і добрае аружжо. Але посьля палякі адужалі беларусаў ды ізноў вярнулі паншчыну: паўстанцы былі пакараны, асабліва іх кіраўнікі. Гэтак палкоўн. Небаба засуджаны быў у цёмную турму. Ен да сьмерці ні бачыў ні сонца, ні людзей, і есьці падавалі праз ваконцо, каторае было гэтак зроблено ў сьцяне, што гіраз яго сьвету ні было відаць.