За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Ня ўсі значаньні слоў падаюцца тут, але толькі патрабнейшыя ў вумовах эмігранцкіх. Звычайна ля кажнага слова паказана месца запісу; калі слова запісана ў малой мясцовасьці (сяле, местачку), тады звычайна падаецца й павет або раён тае мясцовасьці. Калі слова выпісана з кнігі і пад., тады ў дужках падаецца з чаго выпісана. Гэта, казаў той, мэтрыка слоў, падаецца скарачэньнямі. Дагэтуль ужыты наступныя скарачэньні:
Гсл. — М. Гарэцкі. Невялічкі беларуска-маскоўскі слоўнік, выд. 2-ое, у Вільні 1921 г.
Дсл. — В. Добровольскнй. Смоленскнй областной словарь, у Смаленску 1914 г.
Ксл. — М. Касьпяровіч. Віцебскі краёвы слоўнік. Mix. — сяло Міхалкавічы Лагойскага павету.
Нсл. — Беларускі слоўнік I. Насовіча.
Ст. — Сяло Старына Ігуменскага пав., словы выпісаны із слоўніка М. Шатэрніка.
Сц. — Слуцкі павет.
Шсл. — М. Шатэрнік. Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны, у Менску 1929 г.
Юрсл. — Г. Юрчанка. Дыялектны слоўнік (з гаворак Імсьціслаўшчыны), у Менску 1966 г.
Ведама, словаў ужываюць ня толькі ў месцу іх запісу, але шырэй, звычайна па ўсім краю.
Да палітычнае арганізацыі
Палітычная эміграцыя ня можа ня мець палітычнае арганізацыі. Найзвычайнейшаю ж палітычнаю арганізацаю, ды дагэтуль, бадай, найлепшаю, ё партыя.
Праўда, некаторыя ня любяць партыяў за зваду памеж партыяў, за несправядлівыя дачыненьні партыі да беспартыйных і да сяброў іншае партыі. Але ўсё гэта бывае, як мы ведаем, і бяз партыяў. Менаваныя заганы партыяў тым меншыя, чым грамадзтва болей выраблена. Прыкладам, іх шмат меней у Задзіночаных Гаспадарствах Амэрыкі, чымся ў бытай Расіі або межваеннай Полыпчы. Пры большай вырабленасьці грамадзтва менаваных заганаў можа ня быць. Што ж да камуністычнае партыі, асабліваў гаспадарствах, у каторых яна мае ўладу, то яе партыяю назваць нельга, бо там дыктатура аднаго, што апынуўся на чале партыі. Сталін або Брэжнёў ня розьняцца сваёю ўладаю ад Гітлера.
У партыі не толеруюць, ня церпяць пагуднае (заганнае, калі ўжыць іншага слова) дзейнасьці сваіх сяброў, як гэта бывае ў варганізацах, паўсталых подле іншых прынцыпаў, ідзе (дзе) такая толеранца вядзець да дэморалізацыі й нацанальнае шкоды. У партыі людзі вырабляюцца ідэялёгічна, вядзецца палітычнае ўзгадаваньне ў нутры партыі і ў дзеяльнасьці яе навонкі.
Людзі неадукаваныя, каторыя ў жыцьцю культурным могуць быць толькі спажываньнікамі, у партыі добра вырабляюцца, разьвіваюцца й бываюць дзейнымі ім прыступнейшыя агульныя справы палітычныя, чымся культурныя, ня кажучы праз (пра) навуковыя. Бяз партыі неадукаваныя бываюць пакінены толькі радзіме (сям’і), калі яна ё, або гарэлцы; бяз партыі яны болей а болей стаюцца неграмадзкімі.
3 партыяю лёгка паразумецца ў кажнай справе, што асабліва добра ў важных справах неадвалочных. Прымеж тога, у грамадзтве беспартьійным даводзіцца паразумявацца з кажным асобна, што немагчыма.
Тыя, што супроці партыі, ня кажуць, чым партыю можна заступіць, бо, прынамся на эміграцыі, партыі нічым заступіць нельга.
Начэпнасьць
3 Я. Баршчэўскаго перакл. і выдаў Янка Станкевіч
Помню, жыў у нашай вёсцы мужык Антон. Меў ён добрую гаспадарку, беднасьці ня знаў, але ня меў дзяцей, дык прыняў дзіця німа ведама якіх бацькоў. Малога ахрысьцілі і назвалі Васілём. Антон гадаваў яго, як свайго роднаго. Дзяцючок, падросшы, ганяў у поле. Ён быў вялікі лянуцька і дуронік; заўсёды скардзюцца на яго: або каровы пусьціць у збожжэ, або іншаго каменям вытне. Ідуць на скаргі да Антона, але Антон любіў яго, і калі яму казалі, ён якбы ня чуў, патураў яму ва ўсім, а той рос на лес гледзючы.
Было гэта пасьля Петра. Пайшло раз нальле1 на прыгон, і Васіля с хаты паслалі на работу. Ён, як звычайна, с кожным чапаўся, ні аб кім добраго слова не сказаў. Было вельмі горача; войт загадаў пакласьці косы і закусіць, хто чым меў, бо быў ужо полудзень і час супачыўку. Дык, сеўшы на муражку, зюкалі2 і сілкаваліся, ажно глядзяць: адзін работнік, што адышоўся крышку ад нас, стоючы ля гаю, махае рукой і клічэ да сябе, крычучы:
— Хутчэй, хутчэй! Хадзеця сюды, пакажу вам дзіва!
Бяжым усе туды, работнік, паказаваючы рукой на блізкіе бары:
— Глядзеця, што дзеіцца! — сказаў, і мы бачылі перад сабой незразумелые дзівосы. Лясьнік ідзе борам, галава вышэй хвояў, а перад ім выбегаюць на поле вялізные стады вавёрак, зайцоў, дзікіх коз і іншаго зьвер’я; у паветры адлятаюць стады цецярукоў, курапатак і другіх птушак. Лясьнік выходзіць з лесу, меншае, робіцца маленькім і як га с поля і пожняў узняліся матыле і іншые авадні і, быццам чорная хмара, засьцілаюць нашые ваколіцы.
Васіль начэпны чэлавек; схапіў камень на полі, падбегае да яго с каменем, крычучы: — Згінь, прападзі!
Лясьнік крыкнуў страшэнным голасам, што ажно лісьцё пасыпалося з дрэў, падняўся с травы, быццам чорная вялізная птушка, і, шумячы крыльлямі, схаваўся за лесам. Нам стала ворашна3, глядзём усе на Васіля, дзівуючыся з яго адвагі, а ён, хвалючыся с свае гэтае работы, сьмеяўся, аж зайходзіўся. Быў міжы нас адзін дазнаны4 чэлавек, ён сказаў:
— Чуў я ад старшых людзей, што за гэткую начэпнасьць бываюць беды; згараць тут лясы і гаі, будзе ўпадак на жывёлу, але і табе, Васілю, гэта бескаранна ня пройдзе.
— Што мне за дзела, — адказаў Васіль, — я рады, што чарту добра каменем трапіў. Хай не выганяе з нашых лясоў птушак і зьверат.
Разышлася аб гэтым гуканіна па ўсёй ваколіцы. Іншые, падобные да Васіля, хвалілі яго адвагу, а ён усюды хваліўся сваімі паступкамі; але дазнаные людзі, што ляпей гэта разумелі, с пагардай слухалі хвальбы, і Антон, чэлавек ціхі, засмуціўся, як аб гэтым пачуў.
Другі паступак яшчэ быў страшнейшы: як спомню, дык ажно валасы на галаве тапурацца. Адзін раз так сама на прыгоне грабілі сена, дзень быў сьветлы і супакойны; з усходу сонца паказаліся аблокі і далёка, якбы пад зямлёй, загрымела. Як га бачым віхор ідзе, падымаючыся, мінае нашую сенажаць. Раптам Васіль кідае граблі, бяжыць на поле,
1 Нальлем зваліся людзі, што на прыгоне робілі не паасобку, але ўсе разам якую-небудзь работу, напрыклад, жалі, касілі, вазілі гной і гэт. п.
2 Гаварылі, спакойна гутарылі.
3 Жутка, страшна.
4 Дасьведчэны.
спатыкае віхра і, выцягаваючы да яго руку, крычыць: „Як маешся, браце?“, — і с пылу хтось падае яму чорную, як вугаль, руку. Віхор, круцячыся, пайшоў далей па полі. Страх нас усіх агарнуў; вярнуўся Васіль, але ніхто да яго слова прагукаць ня сьмеў. Пазналі ўсе, што ён пасябраваў з благім духам.
С таго часу ніхто з ім гукаць не хацеў, усе баяліся, нават яго таварышы і тые ўцікалі ад яго.
Даведаліся аб гэтым і пан з аканомам. Яны ня верылі гэтаму, і як раз у дварэ пан папытаўся самога Васіля, ці гэта праўда, што кажуць, Васіль адказаў:
— Гэным дурным людзём заўсёды штось прысьніцца, абы малоць языком, — і пан даў спакой.
Антон, добры чэлавек, стараўся яго паправіць, змушаў хадзіць да царквы і маліцца; ён сьмеяўся з усяго, усім грэбаваў і ішоў у карчму замест на набажэнства.
Напасьледак ён пастанавіў ажаніцца. Антон думаў, што добрая жонка і змена ў жыцьці паправіць яго. Пасылаў сватоў ня тыкеля5 ў сваю, але і ў чужую воласьць; але ўсюды адказывалі, бо погаласка аб благіх яго звычаях далёка разышлася.
Васіль грэбаваў усімі і сьмеяўся з усяго, кажучы, што ён ужо даўно выбраў сабе жонку. Перш не хацеў аб гэтым гукаць, а цяпер кажэ ўсім, што любіць Алюту, дачку Арыны, і што абецаў з ёй жаніцца.
Пачуўшы аб гэтым, Антон быў вельмі знемарашчэны і радзіў яму даць супакой з Алютай, бо аб Арыні кажуць, што яна благая кабета і чараўніца, а яблык ад яблыны недалёка коціцца, дык мо’ і дачка будзе такой, але нічога не памагало, і Васіль яшчэ часьцей стаў хадзіць да Арынавых.
Суседзі, гледзючы на гэту прывязьлівасьць да Алюты, адны сьмяючыся казалі:
— Роўны роўнаго пазнаў, будзе дабраная пара.
Другіе хвалілі, што Алюта будзе добрая жонка, што не ўдалася ў матку. Былі і такіе, каторые казалі, што любоў яго непраўдзівая, што яму дадзено нечаго выпіць, і ён, хоць сябруе с чартом, напаў на лепшую, і яго ачаравалі.
Антон доўга адраджаў яму жаніцца з Алютай, урэшці пастрашыў, што ня прыме ў хату і не паможэ сесьці на гаспадарку.
— He прашу я нічыей помачы, — адказаў Васіль, — я дастану грошы. Гэткі апякун, як ты, мо’ сам прыдзе калі да мяне прасіць падмогі.
Антон пайшоў да кума Марціна. Гэта быў чэлавек разумны і гаманкі, рады кожнаму парадзіць і памагчы, дзеля гэтаго яго ўся воласьць любіла. Ён абецаў умовіць Васіля кінуць Алюту.
Як пачуў Васіль ад апякуна, што ня будзе мець ніякае падмогі, пастанавіў шукаці скарбаў, хоць бы яны былі заклятые або ў чартоўскіх руках. Ад вёскі, у каторай ён жыў, у адступі дзьвёх вёрст, быў узгорак ля дарогі, на ім ляжаў вялізны Вужоў Камень. Старые людзі гэтак аб ім расказывалі.
Раз, улетку, ў ціхую пагодлівую ноч ляцеў, агнём шыбаючы, вуж с поўначы на паўдня, якбы нясучы с сабой многа золата і срыбра грэшніку, каторы чарту душу запісаў. Бачылі гэта дарожнікі і нальле, ідучы с прыгону. Раптам адчынілося неба, сьветласьць вялікая разлілася, людзі, молючыся, валюцца на зямлю, а Вуж, выцяты нябэснымі косамі8, валіцца на ўзгорак і пераварачываецца ў камень. Скарбы-ж золата і срыбра, што нёс с сабой, там-жэ на месцы самі закапаліся ў зямлю і с таго часу з’яўляліся па розных месцох узгорка ў розных пастацях. Адны бачылі плачку на камені, каторая выцірала сабе сьлёзы насаткай, палаючай агнём, другіе, позна ідучы дарогай, углядалі карлюкоў чорных і таўстых, як бочка; іншым з’яўляліся чорные казлы, каторые з зямлі скакалі на камень, а с каменя на зямлю, і шмат іншых дзівосаў.
5 Тыкеля — толькі.
6 Праменямі.
Гукалі яшчэ, што калі хто асьмеліцца ля Вужова Каменя начаваці, той дастане гэные скарбы. Васіль быў адважны, не баяўся страхацьцёў, бо ўжо раз с чартом, што ехаў на віхры, прывітаўся як с сябром.
Па заходзе сонца, як зьмеркла, ідзе на ўзгорак і сядае на камяні; хмары зацягнулі неба, што раз цямней у полі, ўсюды глуха, ў лесі, што чарнеў перад ім, крычалі совы. Васіль бачыць: перад ім паўзуць, сыкаючы, вужакі с каменя і скачуць каля страшка с сабачымі галавамі на казіных нагах. Васіль сьмела пазірае на гэта, думаючы, што зараз яму пакажуцца скарбы; раптам бачыць, што хтось звярнуў з дарогі і падыходзіць. Гэта быў Марцін.