• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    народнага жарала, сілком урынаючы нам сваю русыфікачную норматыўную граматыку нашае мовы, адлі й такі ж слоўнік. Заразом вымагалі. каб ўсё патрэбнае і непатрэбнае берці з мовы расійскае1.
    Што мова вялікалітоўская найлепей захавалася ў мясцовасьцях дальшых ад чужога ўплыву, або, як Качанскі кажа, „у глухіх вёсках", ён ведае, бо ў разгляданым лісьце сваім даводзе сваё знацьцё мовы вялікалітоўскае, меж іншага, тым, што да 20-ых год ён, „жыў у глухім беларускім мястэчку Лагоўску (Лагойску?) на Барысаўшчыне". Ен няўпрыцям сабе прамовіўся й заперачыў сабе. Ен, адылі, сабе толькі гэта ведае, але хоча, каб нашыя людзі думалі, што народная мова іхная — жаргон, каторага надабе сьцерагчыся. Гэтым ён сусім згаджаецца з расійскімі шовіністычнымі камуністымі. Каб жа аніякае розьніцы ад іх ня мець, ён дадаў: „Або Польшчы". Дыкжэ тых жа 30-ых год расійскія чарнасоценныя камуністыя блізу ўсё ў мове вялікалітоўскай, чаго ня было ў расійскай, звалі „польскім", дарма што ў мове польскай таго няма. Гэтым Качанскі, як кажуць, „і бубкі пабраў" у сваёй згоднасьці з расійскімі чарнасоценнымі камуністымі ўзглядам Вялікаліцьвіноў. Ня мае значаньне, што, хіба, К. не камуністы, бо не затым так нягодна ставяцца да нас расійск. камуністыя, што яны камуністыя, а затым, што, будучы камуністымі, яны заразом — расійскія чарнасоценцы.
    Качанскі ўважаў за патрэбнае сваё знацьцё вялікалітоўскае мовы даводзіць сваім жыцьцяпісам. Затым і я не магу абмінуць жыцьцяпісу ягонага. Ён скончыў вучыцельскі сэмінар, каторы із сваёю бурсаю быў школаю да ўзгадаваньня нашае моладзежы за расійскіх янычараў. У сваёй масе выходзілі зь яе вучыцелі русыфікатарамі. Праўда, пасьлей яны, таксама ў сваёй масе, улучыліся да руху вялікалітоўскага, бо былі надта блізка да карэньня народнага: бацькі іхныя звычайна ня зналі іншае мовы, апрача вялікалітоўскае. Мала было такіх, як Касьцянцін Міцкевіч або Язэп Лёсік, што не паддаліся янычарскаму ўзгадаваньню. Нішто ня сьветча, што й Качанскі не паддаўся гэнаму ўзгадаваньню, як і тога ня сьветча, што пасьлей ён ад яго вывальніўся. Ня было чуваць празь якуюлень яго працу вялікалітоўскую ў БССР 20-ых год.
    Пазваўшы, 1943 г., Качанскага да Менску за дырэктара тэатру, ня цешыліся з гэтага, бо ён прыехаў з маскоўскімі тэндэнцамі сваімі.
    У табарах ДП ў Нямеччыне Качанскі паказаў добра, які ён. Ведама, піто ён быў заўсёды з Маскалямі, а да Вялікаліцьвіноў ставіўся варожа. У сьпярэчках Вялікаліцьвіноў з Маскалямі заўсёды дзяржаў старану Маскалёў. Ніколі ён не праявіў зычаньня належыць да вялікалітоўскага нацанальнага груду. Сп. В. Наддзьвінскі ў варт. „22 гады таму“, зьмешчаным у „Беларусе“ № 163 зь лістападу 1970 г., апісаў як нягодна ставіліся Расійцы да Вялікаліцьвіноў у табару Люттэнзэе ў Нямеччыне. Ведама ад іншых, што сярод Расійцаў у гэным табару быў Качанскі, і таксама нягодна ставіўся да Вялікаліцьвіноў. Ён, як і Расійцы, быў супроці тога, каб Вялікаліцьвіны ўсьцілі сваёю адправаю Слуцкае паўстаньне. Быў і супроці помніка на чэсьць гэроеў Слуцкага паўстаньня. Як ураднікі ІРО былі перакінуўшы колькі сот Вялікаліцьвіноў да гэнага расійскага табару, дык зараз Расійцы зладзілі вечар, каб заімпанаваць Вялікаліцьвіном сваёю сілаю, бо асьвятчалі: „Сотрем в порох вас“. На „вечару“ ўзьвялічалі жывых і мертвых „превосходнтельств", у тым ліку й Мураўёва-вешаньніка. На „вечару“ нічагусенькі вялікалітоўскага ня было, дарма што (ці дыкжэ затым), што дырыГентам „вечару“ быў Качанскі. У канцы вечару дырыГент Качанскі, на зьдзек ізь Вялікаліцьвіноў абясьціў: „Теперь пропоем нацнональную белорусскую песню «Свнньн в репе»“. Нічога не зьмянілася ад тога, што, пераехаўшы да табару ў Міхельсдорфе, К. за якісь час прыехаў да Люттэнзэе з тэатральным
    1 У якіх памерах і зь якім жудасным тэрорам гэта праводзілася, дый у сваёй аснове не перастала праводзіцца дагэтуль, гл.: Я. Станкевіч. Моўная палітыка бальшавікоў у Беларускай ССР//Беларускі зборнік, кн. 2, у Мюнхене, 1955, б. 44—110.
    грудам згуляць „Раськіданае гняздо“; бо ня з ідэйных мотываў ён гэта зрабіў, але зь іншых меркаваньняў.
    He зьмяніўся Качанскі й прыехаўшы да Амэрыкі. Як солісты Пец. Марыінскага тэатру можа ён напяяў на кружэлкі песьні вялікалітоўскія? He! Арганізаваў хор? He! Іншыя, зь меншаю прыгатоваю арганізавалі. Празь яго працу вялікалітоўскую, належаньне да арганізацыяў, цэркваў вялікалітоўскіх, памогу на культурную працу і вялікалітоўскую ня чуваць... Як пяяў у СССР Расійцам, так пяець ім і тут. А навучаць (рас. „наставлять") Беларусаў ён хоча.
    Тое, што ён у сваім лісьце паставіў Багдановіча ў ліку першых поэтаў з добраю моваю, паказуе, што Качанскі мала знае мову нашае літаратуры. Ен проста паставіў на першым месцу найвыдатнейшых „нашаніўскіх" поэтаў, думаючы, што мова ўсіх іх найлепшая. He сумляючыся, можна сказаць, што ня знае Качанскі мовы твораў Купалавых і Коласавых, каторых мову хвале, бо вось ён надта гане „цямкі“, а прымеж тога ў Коласа ё „цямкі“: „Ты, відаць, хлапчына цямкі“ (Сымон-музыка, у Менску, 1925, б. 182). Ня знае ён, відаць, і мовы свайго Барысаўскага пав. Відаць гэта з тога, што ганенае ім „цяміць“ і інш. ё ў „Краёвым слоўніку Лагойшчыны" А. Варлыгі: цяміць —разумець. Я ўсё цямлю, што тыкажаш. Ягоная цямлівасьць вызваліла яго ад няшчасьця.
    Мова лісту К. таксама сьветча празь яго недастатнае знацьцё мовы вялікалітоўскае, напісаны ён не літаратурнаю, ані чыстаю моваю вялікалітоўскаю. Гэта можна давесьці. Каб не займаць дзеля гэтага месца ў часапісе, адцемлю толька два словы — „шматпаважаны“ й „Гаспадару Маркоўскі“. „Шматпаважаны" — даслоўны пераклад рас. „многоуважаемый“. Калі каму, хто гукае й піша заўсёды парасійску, а да мовы вялікалітоўскае ня прывыкшы, давядзецца напісаць ліст павялікалітоўску, то ён звычайна напіпіа „шматпаважаны". Вялікаліцьвін ня скажа: я цябе (яго, іх) шмат паважаю, але: вельмі (або дужа, надта) паважаю.
    А „гаспадар“ слова вельмі добрае, але як назоў і ветлае зьвярненьне да собсьніка ралейнае гаспадаркі. Даўней нашы прашчуры, а за імі й іншыя (на’т дагэтуль) гаспадаром звалі асобу, што стаяла на чале незалежнага нашага гаспадарства, зн., у такім значаньню, як у іншых народаў цэсар, кароль, цар. У вусіх іншых прылучаёх у гісторы народу нашага, як ветлы назоў і такое ж зьвярненьне, ужывалі „спадар“, пакульу „вышшых“ станох гэтае слова ня было выцісьнена прынесеным „пан“. Але ў народнай масе, у творах ейных „спадар“ ужывалі дагэтуль. Цяпер адноўлена агульнае ўжываньне слова „спадар“. Качанскі, ужываючы „Гаспадару" зам. „Спадару", праводзе тэндэнцу, чужую нашай мове.
    Балыпавізма — арганічная зьява ў Расіі
    Калі здарыцца ў Расіі што добрае, дык Расійцы заўсёды хваляцца, што гэта зрабіў „русскнй народ“, „русскне людн“, хоць бы тое добрае ня было зроблена Расійцамі. Што ж да благога ў Расіі, дык гэта подле іх зрабілі ўсе іншыя, толькі ня „русскнй народ“. Гэтак і што да бальшавізмы. Подле Расійцаў, расійскі бальшавізм — гэта твор жыдоўскі, латыскі або іншы, толькі не расійскі. У кажным народзе могуць здарыцца ўтопістыя й вырадкі, але калі іхныя імкненьні не знаходзяць Грунту, дык яны ня прымуцца. У XIX стг. былі ў розных краёх спробы комунаў, але пазналі, што яны не адказуюць людзкім патрэбам, і іх закінулі. Толькі ў Расіі бальшавізма знайшла Грунт, там прынялася й там і стуль пашырылася. Калі б іншым бальшавізма ня была накінена і падтрымоўвана Расійцамі, дык яе там ня было б. Усе згаджаюцца з тым, што калі б Вялікалітва-Беларусь ня была пад Расіяй, дык бальшавізмы ў Беларусі ня было б.
    Але й сярод Расійцаў ё выняткі, каторыя маюць адвагу прызнаваць прынародна, што балыпавізма ё чыста расійскім творам. Да такіх выняткаў належа Е. Кускова, ведамная расійская палітыкантка, й некаторыя іншыя Расійцы. Дыкжэ Кускова ў сваіх успамінах „Давно мннувшее“ (Новый журнал, т. 54, у Ню Ерку, 1958, б. 117—147) кажа: „«Рэвізыянізма» здаўна была расійскім марксыстым выступам. Мяняліся правадыры, шырыўся рух, ідучы часта сусім ня згодна з Марксам, і ў кажным прылучаю ня згодна з тымі лісткамі, што квіцелі ў Расіі і далі такі «наватвор», як бальшавізма" (бач. 137). Гэта праз расійскіх соцыял-дэмократаў. А вось празь мінуласьць Расіі: „Гэта ж уся гісторыя Расіі напоўнена парадоксамі, і найвялікшы зь іх — бальшавізма, сіляючы карэньне сваё вось у гэтай мінуласьці" (бач. 146).
    Таксама рэлііійны філёзоф Бярдзяеў уважаў, што балыпавіцкая рэволюцыя была чыста расійскай ды нямінучаю зьяваю.
    А во што піша пісьменьнік расійскі, Лескоў:
    У турме, у часе свайго арышту, Бэніні з нуды чытаў вельмі шмат расійскіх кніг і меж іншага прачытаў усяго Гогаля. Прачытаўшы „Мёртвыя душы“, ён, варочаючы гэтую кнігу таму, хто яму яе даставіў, сказаў:
    — Прадстаўце, што адно цяперака, калі мяне выганяюць із Расіі, я бачу, што я ніколі яе ня знаў. Імне казалі, што надабе яе называюць то гэнак, то гэтак, і заўсёды, з усіх гэтых размоваў выходзіла толькі адна лухта. Mae няшчасьці пайшлі проста ад тога, што я не прачытаў у пару „Мёртвыя душы“. Калі б я гэта ўчыніў хоць ня ў Лёндоне, а ў Маскве, дык я першы ўважаў бы абавязкам даводзіць, што ў Расіі ніколі ня можа быць такое рэволюцыі, праз каторую лятуціць Гэрцэн. — Чаму Ваша так думаеш? — пыталі ў яго.
    — Бо ніякія дабрародныя прынцыпы ня могуць прышчапіцца сярод гэтых Чычыкаваў а Ноздраваў.
    Лескоў па гэтым ад сябе дадаець, што „нельга навучыць Чычыкаваў а Ноздраваў любіць бліжняга, як самога сябе“ (Лесков Н. Собранне сочііненнй, т. III, бач. 367—368).
    3 роднае мовы
    Родная мова ё найдарожшы скарб Народу. Адно толькі жыцьцё самога Народу дарожшае за мову ягоную. Мова складаецца із слоў. Дык да чаго ж прыраўнуем словы роднае мовы? Яно — як дарагі камень. Калі людзіна забудзецца якое слова роднае мовы — гэта ўсё роўна, як бы яна згубіла свой дарагі камень. А калі Народ увесь забудзецца якое слова свае мовы, дык гэта тое самае, як бы кажны сябра таго народу, кажная людзіна ягоная згубіла свой дарагі камень. Во якое вялізманнае значаньне дзеля Народу на’т аднаго слова ягонага!
    Але толькі словы роднае мовы такія дарагія. Словы ж із чужое мовы ані не дарагія й непатрэбныя. Толькі калі дзеля назову чагось няма свайго слова, тады часам прыймаюць чужое слова. Таксама калі якоесь чужое слова неяк некалі апынулася ў чыейсь мове, прытарнавалася да тае мовы й разьвівалася так, як інпіыя словы гэтае мовы, тады яго пакідаюць у мове, калі з такім жа значаньням няма слова свайго паходжаньня.