За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
ітву-Беларусь. Хоць не дакладна, але на Захадзе ведалі, ідзе канчаецца Польшч і пачынаецца Беларусь. Праз гэта сьветча хоць бы ліня Керзона, хоць адцінаючая ладную часьць Беларусі да Полыпчы, але разоў дзесяць меншую за окупаваную Польшчаю памеж дзьвюх сьветных войнаў.
У вадным месцу „Веча“ кажацца, што польскія партызаны ваявалі зь Немцамі, бальшавікамі й Беларусамі. He, зь Немцамі блізу ані не ваявалі, а з бальшавіцкімі партызанамі вельмі мала. He ваявалі й зь Беларусамі, але, маючы зброю з польскае армы, адлі ад Немцаў, выбівалі безбаронную беларускую люднасьць, подле свайго лёзунГу: „Smierc kazdego Bialorusina szerzy teren Polski“. Затым што польскія партызаны не ваявалі зь Немцамі, гэтыя спадзяваліся іх прыхінуць да вайны з бальшавікамі, пасылалі сваіх ахвіцэраў на перамовы зь імі і давалі ім зброю, каторую яны ўжывалі да выбіваньня Беларусаў.
Абмыльнае цьверджаньне, што Немцы „нішчылі" то польскі, то беларускі нацыянальны актыў (№ 3, б. 13). Запраўды ў Беларусі Немцы Палякоў ня нішчылі.
У № 6 „Веча“ чытаем: „Дзеля таго, каб расстрэліць частку жыхарства, трэба было прыгатаваць сьпісаньні пераз валасных старшыняў, пераз раённыя ўрады. Стараста сяла мусіў ехаць ізь Немцамі ды паказаць гэтых людзей, бо Немцы іх ня зналі“. Імне не даводзілася чуць, каб так было; ня верыцца, каб такія цырамоні гітлераўцы тарнавалі пры сваіх пакараньнях. Як пэўныя, ведаў я наступныя факты. Нягодны дурань памсьціў свайму брату Вялікаліцьвіну, забіўшы яго. Тады пайшоў сказаў бліжшаму прадстаўніку нямецкае окупацыйнае ўлады: „Я яго забіў, бо ён казаў на Немцаў тое а тое“. Немец кажа: „Гут“. У млына сяла Чатыркі, Ашмянск. п. Краўской в. адзін засьміяўся зь якогась недасьпеху нямецкага. Другі, чуўшы гэта, наказаў Немцам. Першага застрэлілі. Пэўне ж такія факты былі не адзіночныя. I няма дзіва, што яны здараліся па 150-годняй (а ў некаторых месцах і болыпай) дэморалізацы расійскай народу нашага. Здаралася, што асобныя гітлераўцы забівалі нашых людзей бязь ніякага ўданыія іх і бязь ніякае віны іхнай. Ішоў раз нямецкі жаўнер па вуліцы, а праз акно глядзела дзеўка. Ён застрэліў яе.
Калі б толькі гэта было, дык было б сто разоў ляпей, чымся было запраўды. А было гэтак. Пайшоў адзін чалавек у партызаны, і за гэта гітлераўцы спалілі ўсё сяло разам із жывымі людзьмі. Або на’т ніхто ня быў у партызанах, але яны аказаліся блізка сёлаў, і за гэта спалілі колькі акалічных сёлаў ізь людзьмі. Расказавалі, што ў пав. Браслаўскім зьявілася двананцацёх партызанаў. За гэта гітлераўцы выпалілі ўвесь павет разам із жывымі людзьмі, адно косьці спаленых тырчэлі. Можа гэта перабольшавалі, але што спалілі шмат і, хіба, бальшыню, дык гэта пэўна. Здаралася, што брат быў палічнік, a сястру ягоную гітлераўцы спалілі, загнаўшы на ток разам ізь іншымі.
Да рэчы праз палічнікаў. Маркоўскі піша: „Палічнікі разам ізь Немцамі гналі гэтых (арыпітаваных) да ямы (каб, застрэліўшы, закапаць)". Было гэтаў перпіым пэрыёдзе вайны, як паліца складалася з Палякоў, жаўнераў з разьбітае польскае армы. Немцы абясьцілі: кажны, злоўлены на рынку або ў месьце бяз прашпарту, будзе застрэлены. Тады польская паліца рыштавала дзейных Вялікаліцьвіноў, адыймала ад іх дакумэнты і перадавала Немцам, дадаўшы, што яны камуністыя, і Немцы стралялі іх. Асабліва гэтым адзначыўся нейкі Юневіч, апалячаны шляхціч з пад Пархвенава, што быў начэльнікам польскае паліцы ў Маладзечне. Гітлераўцы ведалі гэта, але не чапалі Юневіча, прыдаючыся, што яму вераць, і толькі, як Беларусы дамагаліся звальненьня і ён уцякаў, Немцы арыштавалі яго на станцы ў Лідзе.
Гэты жах адразу перастаў, як, замест польскае, настала паліца беларуская. За адно гэта, калі б Масква мела хоць троху людзкога пачуцьця да народу беларускага, дык надгараджала б нашых паднямецкіх палічнікаў, а не страляла б іх. Але Маскалі хочуць як найболей зьніпічыць наш народ. У вакупаванай Немцамі Польшчы ўвесь час уся польская
паліца заставалася пад нямецкаю камандаю, і польскі камуністычны ўрад не пакараў тых польскіх палічнікаў за гэта.
На Усебеларускім Конгрэсе 1917 г. былі ня толькі соцыялістыя, але й некаторыя несоцыялістыя. Дый соцыялістыя не затым былі пасламі на КонГрэсе, што былі соцыялістымі, але затым, што былі абраныя народам. У Радзе Беларускае Народнае Рэспублікі таксама былі ня толькі соцыялістыя. I на наступным КонГрэсе або Сойме тыя будуць пасламі, каго абяруць, незалежна да якое партыі будуць належыць або будуць беспартыйнымі.
„Сьляпы патрыятызм, — кажа др. Маркоўскі, — нічога ня варты, асабліва такі, як «Беларусь перадусім!»“. Я бы не сказаў гэтага, бо нявісны можа празерыць, і будзе відучым. Лягчэй нявісной стаць патрыятызьме стаць відучай, чымся нарадзіцца новай патрыятызьме. Ніякі народ ня стаў няшчасны з прычыны свае патрыятызмы; і расійскі народ не ад патрыятызмы стаў няшчасны, але з прычыны імпэралізмы свае здаўна дэспотьгчнае ўлады, каторая, замест рупіцца праз дабро свайго народу, ужывала яго (а пасьлей і іншых) як снадзіва паняволеньня іншых народаў.
Што ж да лёзунГу „Беларусь перадусім!" дык, калі яму адказуюць імкненьні БВФ, гэта таксама добра. He перакажае гэтаму тое, што гэты лёзуні" можа прыпамінаць нямецкае „Deutschland, Deutschland ueber alles!“, бо накшы зьмест ягоў нас — вывольненьне, а ў Немцаў імпэралізма. Слова „перадусім" ё няўдалым, бо літаральным перакладам польскага przedewszystkim. У нас ё сваё слова гэтага значаньня — „наўперад“ (Наўперад Беларусь!); „на“ ў ім мае тое ж значаньне, што „най“ — у найвышэйшай ступені прыметнікаў (найлепшы, найдарожшы, найхарошшы).
Я. Бунчук-Будзіч у сваім лісьце да рэдакцыі (№ 6, б. 8, 10) мянуе БВФ (Беларускі вызвольны фронт) як арганізацу вельмі карысную. Але ў „Беларускім голасе", № 183, з маю сёлета ё на б. 3 арт. Волькі Трэскі пад назовам „Беларусы ўв Англіі“, у каторым кажацца, што БВФ быў арганізаваны Радаславам Астроўскім із мэтаю разваліць Беларускі вызвальны рух (БВР) беларускіх вэтэранаў, арганізаваны маёрам ГалубовічамЗарэчным. Праўда, „Беларускаму голасу“ цяжка верыць. Але, першых месяцаў просьле вайны, я чуў у Мюнхене ад некаторых Беларусаў празь беларускую дзеяльнасьць Галубовічаву, у каторай ён выглядаў як дзеяльны а ўзумесны [sic! — РэЭ.] дзеяньнік беларускі ступрацэнтнага нацанальнага сьведам’я (ідэйнасьці); і гэта згаджаецца з тым, што напісала празь яго В. Трэска. 3 другога боку, тое, што піша яна ў тым жа артыкуле праз (пра) Астроўскага ўзглядам дачыненьняў ягоных да БВР і БВФ, згаджаецца з характарам гэтае людзіны.
Добрае зычаньне др. Маркоўскага ў № 6 „Веча“, што „нам патрэбна мець свой амэрыканскі каледж. У такім каледжу мы мелі б магчымасьць бачыць дзеці або ўнукаў старой беларускай эміграцыі, Беларусаў, якія дыхаюць чужым паветрам". Справа гэта нелягкая, але магчымая. Мела б быць колегія беларусаведы, у каторай выкладалі б беларускую мову, літаратуру, гісторыю Беларусі й інш. Абсадзіць было б кім. Трэба толькі, каб тыя, ад кога гэта будзе залежыць, зналіся на наўчоных беларусаведных навук. Бо вось, сёлета ўзімку, др. Я. Запруднік быў арганізаваўшы т.зв. „дзялёгі“ зь беларусаведы. Подле яго, меў быць гэта курс высокі, унівэрсытэцкі, але прачытаць на ім лекцыю зь беларускае мовы ён пазваў — Ант. Адамовіча, каторы ня толькі не мававед, але, казаў той, антымававед, бо напярэк мававедзе й мававедам піша, што мова беларуская ня была даўней, за Вялікага Князства Літоўскага, моваю літаратуры, „моваю літаратурнага процэсу“ (у варт. „Да пытаньня пра месца Пр. Багушэвіча ў гісторыі беларускае літаратуры" (Запісы, кн. 3, Мюнхен, 1964, б. 124). Таксама на адправе 450-ыхугодкаў беларускага друку, зладжанай БІНІМам, Адамовіч „азначыў Скарынаву мову як тагачасную беларускую літаратурную, а не народную мову, як мову кніжную, піто складалася тады з элемэнтаў беларускіх і царкоўна-славянскіх (Беларус, № 128, б. 8, зацем „На 450 ўгодкі беларускага друку“).
Цяжэй было б із коштам, але й гэта пры добрай волі можна было б заладзіць.
Надабе зычыць, каб „Веча“ стала звычайным часапісам, што адказаваў бы ўсебаковым патрэбам эміграцы беларускае і стаяў бы на варце спраў народу беларускага. Калі др. Маркоўскі ня спыне свае дзеяльнасьці, а іншыя задзіночацца зь ім, дык „Вечам“ пачнецца адраджэньне эміграцы беларускае.
За родную мову й праўдзівы назоў
(Адказ на ліст В. Качанскага)
Адказую на тыя месцы лісту В. Качанскага, выдрукаванага ў нумару 2 (12) „Веча“, у каторых мова праз назоў народу нашага й мову ягоную.
Сп. Качанскі кажа: „Цяпер ёсьць Беларусь і Літва... але дзе ж тая адна «ВялікалітваБеларусь». Калі пішам пераз злучок два назовы таго самага краю або народу, то гэта ня знача, што яны складаюць адзін назоў, але што той самы край завуць — не канечне таго самага часу або тыя самыя людзі — адным і другім назовам, асобна кажным. Як прыклад такога ўжываньня можна прывесьці „Історію Украінн-Русн" проф. М. Грушэўскага або працу М. Косіч: „Лптвнны-Белорусы Черннговской губ.“ Ня веру, каб сп. Качанскі гэтага не разумеў; відаць, піша так, бо хоча, каб іншыя не разумелі.
„Цяпер ёсьць, — кажа Качанскі, — Беларусь і Літва, паасобку, самастойныя, нібы нацыянальныя рэспублікі, але пад бальшавіцка-камуністычным ботам“. Дыкжэ яны толькі быццам (у К. ,,нібы“) самастойныя, бо пад расійска-камуністычным ботам. Здавалася б, што, піпіучы праз назоў „Літва“, нельга ня прыпомнець сабе, што й наша Бацькаўшчына перастала (не адразу) звацца Літвою, затым што была захоплена Масквою. Сп. Качанскаму гэта ўдум ня прышло, ці мо’ прышло, але ён гэтага не адцеміў.
Увесь час свайго задзіночанага гаспадарства, Вялікага Князства Літоўскага, народ наш зваў сябе Літвою, Ліцьвінамі, а край свой — таксама Літвою. Так звалі народ і край наш і ўсі чужнікі ўлучна з найбліжшымі суседзьмі нашымі — Жмудзьдзю, Украінаю, Польшчаю, Масквою. А як Масква-Расія заглабала наша гаспадарства, то зямлю ягоную пачала, з мэтамі русыфікачнымі, зваць „Белорусью“, „Белой Русью“, „Западным краем“, „Северо-Западным краем“, а народ „белорусамн" або „русскпмн Северо-Западного края“. Захапіўшы 1772 г. землі гаспадарства вялікалітоўскага, на ўсход ад Дзьвіны, Друці й Дняпра ляжачыя, Расійцы назвалі іх губэрнямі (Пскоўскую а Магілеўскую) „белорусскямн". А Меншчына, Віленшчына а Горадзеншчына ізь Беласточчынаю і ўрадова заставаліся із сваім назовам „лптовскне" да 1840 г.