За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Якая-ж роўня мае быць чытаняў? Некаторыя хочуць абняць справаю ўсьведамленьня толькі студэнтаў і абсольвэнтаў высокіх школ. Трэба іх абняць і нават, калі хто хоча, галоўна; але трэба мець наўвеце і ўсю інтэлігенцкую і нават паўінтэлігенцкую моладзеж. Гэта ня можа пашкодзіць усьведамляньню студэнтаў, наадварот, чым большая колькасьць моладзежы будзе ўцягнена, тым большая створыцца атмосфэра культурна-нацыянальнага жыцьця і тым болыны будзе дасьпех. Чытань мае мець наўвеце ўсю інтэлігенцыю, бо нават абсольвэнты тэхнікі, на’т дахтары мэдыцыны й пад. ня болей прыгатаваўшыся да зразуменьня гуманістычных працаў, а значыцца, і працаў зь беларусаведы, чымся звычайны інтэліГент. Хто ў легцы мае маладых ізь сярэдняй і на’т няпоўнай сярэдняй асьветаю, таму трэба прыпомніць, што Колас, Г арэцкі, Лёсік, Буйла і шмат іншыя ня былі студэнтамі. He бяда, калі адныя знойдуць у чытані штось сабе непатрэбнае, a другія ізноў што-лень сабе незразумелае, калі іншыя часьці ў ёй будуць усім патрэбныя й зразумелыя. На’т у падручніках, прытарнаваных да аднае школьнае клясы, бывае часьць, каторую прапушчаюць, і не стаець чагось, што вучыцель дадаець.
Чытань наагул мае быць апрацавана сусім навукова, але й заразом найбольш популярна.
Чытані, напісаныя пабеларуску, маюць быць перакладзены на мову анГельскую, каб іх зразумелі тыя, што, на няшчасьце, забыліся або не наўчыліся роднае мовы. А напісаныя паангельску мусяць быць перакладзеныя на мову беларускую. Чытаць чытань хоць бы часткава паангельску, было б шкодна, бо быў бы зацьвярджаны адыход ад роднае мовы. Але можа быць роблена гэтак: чытаць чытань пабеларуску, але заразом раздаць анГ. пераклад яе тым, што ані або слаба разумеюць пабеларуску. Таксама ў часе або ў канцы чытані можна рабіць патрабуючым зьясьненьні паанГельску. Хто бы захацеў сабе задзяржаць ангельскі тэкст, той меў бы за яго заплаціць. Зь менаванага вынікае, першае, што мусіць быць хтось, хто адумысьля займецца даставаю чытаняў, прыцягнуўшы да іх апрацаваньня зь дзесяток навукоўцаў. Калі гэта будзе не адзін чалавек, але грудок з колькіх, дык адзін ізь іх мае стаяць на чале, а іншыя яму памагаць, бо калі кожны з комісі будзе спадзявацца на іншых, работа будзе стаяць.
Другое, трэба мець кажначасных добрых перакладнікаў чытаняў з мовы беларускае на ангельскую і наадварот.
Чытані маюць быць пісаны на машынцы, бо, першае, трэба ў часе чытаньня чытані даць па экзэмпляру яе тым слухачом, што ня будуць разумець пабеларуску; другое, трэба па адным экзэмпляру чытані паслаць да беларускіх асяродкаў у Ню Брансьвіку, Клевэляндзе, Дэтройце, 2 экз. да Чыкага, адзін да Торонта, хіба два да Ангельшчыны, два або тры да Аўстралі. Гэтым таксама будзе шырыцца адраджэнская ідэёлёгія нашае моладзежы. Асяродкі ахвотна аплацяць із працэнтамі свой экзэмпляр. А хоць малыя водгукі прыдуць зь іншых месцаў, яны будуць прыяць працы ў Ню Ерку сярод моладзежы. Пасыланьне чытаньняў да іншых асяродкаў эміграцыі нашае яшчэ тым будзе карыснае, што дзякуючы адзержаваным ізь Ню Ёрку гатовым чытаням у іх можа паўстаць такая арганізаваная праца дзеля моладзежы. А зусім незалежна такія арганізацыі ў іншых месцах паўстаць ня могуць ізь нястачы інтэлектуальных сілаў, у кажным асяродку асобна. Можна зацеміць, што бяз помачы навукоўцаў зь іншых месцаў і ў Ню Ерку немагчыма наладзіць разгляданае працы.
Маюць быць чытані з дыскусямі, а ня дыёлёгі, бо дыёлёг — гэта гутарка памеж двух або колькіх, а тут маецца наўвеце болей: ды каб праз што дыскутаваць або хоць бы гутарыць, трэба мець матар’ял да гэтага, каторы дасьць чытань.
На зборках мае разглядацца ня толькі тое, чым сяброве зборак цікавяцца, бо людзі цікавяцца адно тым, праз што троху ведаюць або прынамся чулі, дык ня можна іх пакінуць бязь веданьня таго, праз што на’т ня чулі. Пазнаёміўшыся хоць бы крыху, будуць цікавіцца.
Па прачытаньню чытані, трэба кажную выдрукаваць, бо, першае, праслухаўшы чытань, але ня маючы яе выдрукаванай, зьмест яе забудуцца; другое, ніхто ня будзе добра, зглыбока апрацоваваць чытані, калі яна й застанецца толькі чытаняй, калі ня будзе выдрукаваная; а калі так, дык добра будуць прыгатаваны адно такія чытані, каторыя былі апрацаваны дзеля іншых мэтаў. Але такіх ня шмат, і яны борзда высіляцца, а тады застануцца чытані слабыя або й іх ня будзе ставаць. А із слабых чытаняў малая карысьць, і слухачыя ўборзьдзе імі зьбезахоцяцца. Апрача таго, друкаваныя чытані будуць разыходзіцца, будуць душэўна мацаваць эміграцыю беларускую, прычыняцца да беларускага нацыянальна-культурнага жыцьця, каторае папрыяе ўсякае акцыі адраджэньня нашае моладзежы. Ня толькі беспасярэдняе ўзьдзеяньне, але таксама атмосфэра прыяе пашырэньню і, казаў тый, прышчапленьню ідэёлёгіі.
Хто-ж мае дзеяць, рабіць усё менаванае? Хто возьме яе на свае плечы? Якісь мудрагель сказаў: „Моладзеж!" Здаецца, лёгічна: справу моладзежы будзе рабіць сама моладзеж. Калі б была некаторая колькасьць нашае нацыянальна-сьведамае (зн., ідэйнае) моладзежы, моладзежы дзейнае ды з даведаньням-дазнаньням у справах свайго народу, то такі груд мог бы гэта рабіць, дый то апіраючыся на тое, што зроблена і робіцца
старшымі. У нормальным грамадзтве моладзеж не асымілюецца, але сыстэматычна знаёміцца з усім, што датыкаецца свайго народу і памалу няпрыцяй [sic! —Pad.J уцягуецца ў працу старшых, адлі пераймае яе. У нас палажэньне шмат горшае, бо мы дапусьцілі, што нашая моладзь у бальшыні асымілявалася, а не асыміляваная часьць ейная, з выняткам адзінак, пасыўная. Ідэйныя ж і дзейныя адзінкі, на’т абсольвэнты высокіх школ, калі яны не гуманістыя, дык яны не даволі азнаёміўшыся зь беларусаведаю да правядзеньня менаванае дзейнасьці. Затым у нас пакінуць самым маладым працаваць дзеля ўсьведамленьня маладых значыла б тое самае, што каб вучанікі вучылі вучанікоў. Ідэйных і дзейных адзінак з памеж моладзежы нельга ўлегцы мець, наадварот яны надта патрэбныя, але яны галоўна могуць прапанаваць ідэю асабістымі контактамі, асабліва з болып-меніп роўнымі сабе векам.
Усю ж работу мае пачаць і весьці старшае пакаленьне — уся інтэлігенцыя. Ініцыятары маюць зьвярнуцца із заклікам да кажнага інтэлігента, а зь людзёў неадукаваных — да сьведамых і дзейных. Тыя, што адгукнуцца, увыйдуць да арганізацы „За беларускую моладзеж", каторую закладуць ініцыятары. Сяброве яе мусяць стварыць „Фонд беларускае моладзежы". Кажны зь іх мае абавязацца даваць што месяца складку ў вышыні самым ім азначаную. Найперш гэта маюцьучыніць ініцыятары разгляданае дзейнасьці. Сяброве зьвязу „За беларускую моладзеж“ маюць браць з памеж сябе старшыню, скарбніка, таго або тых, што прымуць на сябе абавязак абесьпячаць чытанямі зборкі моладзежы і іншых патрэбных. Гэта была б Рада зьвязу „За беларускую моладзеж". Рада мае парупіцца праз друк на машынцы чытаняў, праз перакладнікаў і наагул весьці ўсю справу зьвязу „За беларускую моладзеж". Першая, часная. Тады мела б быць абрана ініцыятарамі арганізацыі.
Да ўсяго менаванага трэба яшчэ дадаць, што апрача зборак, адумысьля згуканых дзеля моладзежы, канечне трэба, каб моладзеж хадзіла на іншыя чытані й культурныя імпрэзы-адправы. Бацькі й знаёмыя маюць захочаваць моладзь бываць на іх і самы даваць прыклад.
Зь 9-ае сустрэчы
Восьмі разоў Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне Задзіночаных Гаспадарстваў Амэрыкі і Беларускае Згуртаваньне Канады рабілі сустрэчы із сабою. Што першы раз такая сустрэча была беспрацоўнай, гэта можна зразумець і дараваць, бо, як кажа прыказь, першы блін сабаку. Але што яшчэ сем разоў адбылася сустрэча дзеля сустрэчы, як быццам мы ня маем чаго рабіць, сустрэўшыся, дык гэта сорам. He ратуюць і рэзалюцыі, нельга імі заступіць працы, дзейнасьці.
Сёлета сустрэча мела часткава працоўны характар. Нажаль, абмыла была ўчынена ў раскладзе часу. Час ад 1-ае да 4-ае гадзіны ў сыботу быў прызначаны на выбег па Ню Ёрку, на каторы ніхто не пайшоў. Адлі без патрэбы таго ж дня заняла часьць часу т.зв. самадзейнасьць, наапошку было ігрышча ў сваёй залі. У нядзелю акадэма й концэрт мелі б заняць меней часу, каб не марыліся людзі, будучы на іх. Прамова ад арганізатараў мае быць кароткая, ясная, каб ня слухалі іх з абавязку. Прамоўца ня мае ўносіць асабістага мамэнту. Калі б, апрача прамовы беларускае, была яшчэ прамова паанГельску, дык яна мае быць яшчэ ладне каротшая. Калі б так зрабіць, дык баль мог бы раней пачацца і раней скончыцца, каб назаўтрае працоўная часьць магла пачацца роўна а гадз. 9-ай, бо а адзінанцатай ужо разьяжджаліся. Гэтак разьмеркаваўшы, было б 10 гадзін на працоўныя зборкі, нарады.
Працоўная часьць сустрэчы была на тэмы выдавецтва й беларускага ўзгадаваньня
дзяцей і моладзі. Як жа пра гэта было наказана? Наказ (у № 195 „Беларуса“ на бачыне 1-ай) быў гэткі: „5 верасьня (сыбота)... нарада ў справах беларускага выдавецтва на эміграцыі (пачатак а гадз. 4-ай па паўдні). Вечар мастацкае самадзейнасьці з рэфэратам на тэму «Беларускае ўзгадаваньне дзяцей і моладзі» (пачатак а гадз. 8-ай увечары)“. Вось жа, калі на выдавецтва давалася 4 гадзіны, то на беларускае ўзгадаваньне дзяцей і моладзі толькі 1 гадзіна, бо а 9-ай гадзіне пачалося ігрышча, праз (пра) што было ведама з вусных наказаў.
Апрача гэтага кадзе менаванага наказу, нічога болей ня было ведама, што мае быць на нарадзе, прызначанай выдавецтву. Затым ня толькі прыяжджомыя, але й сам старшыня ўсіх зборак або нарадаў Сустрэчы, др. Я. Запруднік, ня быў прыгатаваўшыся да разгляду справы выдавецкай. Пачаўшы нараду й пасуліўшы выдаваць бюлетэнь паанГельску, ён ня мог сказаць, што ў ім будзе, і толькі па Сустрэчы ў лічбызданьню зь яе ў № 161 „Беларуса" напісаў, што бюлетэнь інформаваў бы „пра сучасны стан беларускае справы ды ход падзеяў на Беларусі". Я падчыркнуў апошнія словы, бо дзесяток год Запруднік рэдагаваў „Навіны зь Беларусі" (выдаваў іх Амэрыканскі Комітэт) з большаю шкодаю, чымся карысьцяй беларускай справе, бо, першае, русыфікаваў мову нашае эміграцыі, перадруковуючы тэксты моваю, сілком зрусыфікаванаю Масквою; другое, абмежаваўся толькі прасьцягам радзкае рэспублікі Беларускае, пакідаючы вонках увагі звыш трайціны засталых земляў вялікалітоўскіх, у вялізарнай бальшыні беспасярэдне прысабечаных Масквою; трэйцяе, бывалі паўтарэньні хвальшывых цьверджаньняў чужых без адцемляньня іх хвальшу, як, прыкладам, цьверджаньне Вяльгорскага, што ў Вял. Кн. Літоўскім у граніцах яго 1772 г. было 29 працэнтаў Палякаў, калі іх там і аднаго працэнта ня было; або што Беларусаў у бацькаўшчыне іхнай ё толькі, колькі іх запісана ў Беларускай радзкай рэспубліцы. Калі б так было ў бюлетэню, дык на што ён нам такі? Валей выдаваць паанГельску часапіс беларусаведы, як, прыкладам, „Ukraine", рэдаГаваны др. Чубатым; такі часапіс даваў бы ведамкі ўсім, сваім і чужым. Памог бы ён і адраджэньню асыміляванай часьці беларускае моладзежы, быў бы колцам, ды не малым, у ланцузе адраджэнскае працы сярод яе.