• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Расійскі пісьменьнік (із зрусыфікаваных Беларусаў) Ляскоў, піша:
    Старгорад ажываў перад дабліжэньням вясны: рака зьбіралася пайсьці, сінела й падыймалася; паабапал яе расьлі вялікія груды кулёў із збожжам, і гатавалі вялізныя стругі.
    3 галадавалых узімку сёлаў дзень у дзень прыходзілі да местаў груды абарваных мужыкоў у лапцёх і белыхмагерках (падчыркненьне перакладніка). Яны набіваліся ў нашэньнікі цяжараў дзеля адных падаткаў і дзеля хлеба і былі вельма шчасьлівыя, калі іх бралі гнаць да далёкіх краёў тое самае збожжа, каторага не ставала ў іх дома. Але й гэтае шчасьце, ведама, малі ня ўсе. Пасуленьне працы далёка пераходзіла патрабаваньне яе. Праз гэтых лішніх людзёў ніхто не ўважаў сябе за абавязанага рупіцца: нанятыя — іншая справа, празь іх рупіліся. Іх прыпуіпчалі да ежы пры наглядніках, каторыя адганялі нагаладавалых ад казана, калі яны пад’елі ў меру. Да адвалу нагаладавалым ня можна даваць есьці: гэтыя, як іх завуць, „прагавітнікі", аб’ядаюцца і мруць ад аб’ядзеньня. Нядаўна два такія галодныя „прагавітнікі", дужасілы дзяцюкі з Акі, седзячы адзін супроці аднаго ля казана кашы, абодваўраз пакаціліся й памерлі. Лекар рэзаў трупы і, шукаючы ў трыбусе атруты, знайшоў адну каіпу: кашаю напоўнены расьцягнены да немагчымасьці трыбух, кашаю напоўненая была еча, і ў роце і ў глытніцы ўсюдых ляжала ўсё тая самая зьедзеная братамі каша. Грэх гэтае сьмерці ляжаў на наглядніку, каторы не пасьпеў упару адагнаць ад ежы нагаладавалых братоў „прагавітнікаў“. Недагляд быў такі вялікі, што ў другой
    сябрыне таго самага дня, палуднуючы, пасінелі й паваліліся два іншыя чалавекі; гэтыя не памерлі толькі дзякуючы таму, што лучыўся ўзумелы чалавек, што ўжо бачыў такія стацьці. Іх разьдзелі да гала й дзяржалі жыватамі перад гарачым цяплом. Сяброве назіралі, як із вытапляных нашэньнікаў валіла пара, яны засталіся жывыя. (Н. Лесков. Собранне сочнненнй, IV Масква, 1957, бач. 304—305).
    У другім месцу Ляскоў піша:
    Якая гэта была хвароба (ув Арле. — зацем перакладніка), навукова не азначана, але простыя людзі яе звалі „пазуха“, або „верад“, або „пупырух". Пачалося гэта з багатых збожжам паветаў, ідзе, ня маючы хлеба, елі канапляную макуху. У Карачэўскім а Бранскім паветах, ідзе сяляне мяшалі жменю мукі зь нявеянага збожжа з тоўчанай карою, была хвароба іншая, таксама сьмяротная, але „пупырух". „Пупырух" паказаўся спачатку на статку, а потым прыкідаўся людзём... Выскача на целе малая скулка, званая простымі людзьмі „пупыруіпок“, пажаўцее яе вяршок, навокал зачьгрванеецца, і за пару пачынае цела гніць, а потым і борзда сьмерць (там жа, VI, бач. 363).
    Зацем. Апісанае гэта Лясковам у вабодвых мясцох было ў вапошняй чэцьверці дзевятнанцатага стагодзьдзя. Як відаць із назоваў мясцовасьцяў і беларускіх „белых магерак“, апісаны тут Лясковам пераважна дагэтуль незрусыфікаваныя Беларусы.
    Ведамкі праз тое, што й як было ў Расіі
    У часе Крымскае вайны Мікола I аднойчы сказаў наступніку пасаду, Аляксандру Мікалаёнку: „I мне здаецца, што ў усёй Расіі адно ты а я не крадзем" („Нсторнческнй вестннк“,1884, т. 18, бач. 624).
    Другі аўтар адцямляе: „Тульская шаша да таго была нягодна пракладзена, што за год па зданьню яе губэрнскаму ўраду разьлезлася". Коміся, прызначаная да прасокі гэтае справы вінных не знайшла, і Мікола I напісаў на рассудку ейным: „Шашы няма, грошай няма, і вінных няма: хоця-няхоця справу маем скончыць, і шашу нанава пракладаць" (йсторнческне рассказы н анекдоты // Русская старнна, 1879, т. 26, бач. 217).
    Каля Саўчыца
    На ліст сп. А. Калодкі ў справе ліхадзействаў П. Саўчыца, выдрукаваны ў № 2 „Незалежніка", а. прот. М. Лапіцкі ўважаў за патрэбнае адказаць 6 сакавіка сёлета на зьезьдзе сяброў Бэлер Менску. Асьветчыўшы галаслоўна, што ў лісьце сваім сп. Калодка напісаў няпраўду, ён далей казаў, што Немцы толькі крыміналістых ссылалі да концэнтрацыйных табараў, а політычных стралялі на месцу. Гэта ані ня згодна з праўдаю. Кажны, хто жыў у Вялікалітве за нямецкае окупацы, ведае, што гітлераўцы ані не каралі крыміналістых, калі толькі яны не рабілі шкоды Немцам. Яны ведалі добра, што неморальных лягчэй зьнішчыць, чым моральных, і затым патуралі неморальнасьці. Калі ж хто зрабіў самым Немцам хоць бы найменшую шкоду, таго каралі на месцу, звычайна стралялі. Падазроных жа політычна або ў магчымасьці політычнага шкоджаньня Немцам, яны высылалі да концэнтрацыйных табараў. Цяжка паверыць, каб а. протоерэй гэтага ня ведаў, жывучы ў Вялікалітве за нямецкае окупацы. Сказанае ж ім гэта ў зьвязку зь лістом сп. А. Калодкі, былога вязьня концэнтрацыйных табараў, выглядае няхораша, неморальна. Судзі Божа й людзі! Свае асьветчаньне а. Лапіцкі скончыў, сказаўшы, што Касьцянцін Касяк — швагра ягоны.
    Зьмітра Бакуновіч, адзін із чысьленых паўстанцаў 1863 г.
    Адным із чысьленых паўстанцаў 1863 г. быў Зьмітра Бакуновіч. Радзіўся ён у Троках на Віленшчыне. Па паўстаньню ўцёк ад шыбеніцы Мураўёва на Палесьсе. Там сын ягоны Захар памёр у 1935 г., маючы 75 год. Унукам Зьмітравым быў Пётра, а праўнукам ё Др. Валадзімер Бакуновіч із Лунінецкага павету на Палесьсю. У бацькі свайго Валадзімер даведаўся праз прадзеда свайго, паўстанца. У Пётры, бацькі Валадзімеравага, была захаваўшыся й „чорненькая кніжачка“ — прашпарт Зьмітры Бакуновіча з часу паўстаньня, у каторым казалася, што ён радзіўся ў Троках.
    Вышменаванае я запісаў у Др. Валадзімера Бакуновіча, праўнука паўстанцавага.
    Да жанібаў
    Адзін мой знаёмы, сын старога эмігранта вялікалітоўскага (беларускага), ажаніўся з Іркаю. Ня маў іпчасьця ані дабра зь ёю. Дурылася, часта на’т пагражала, што кіне яго й пойдзе да маці. Нядаўна ён цяжка захварэў, быў пры сьмерці. 3 гэтага яна скарыстала, і з добрай гасподы, за каторую плацілі 70 дал. у месяц, пераехала да другой, за каторую плацяць 125 дал. Ён ужо паправіўся, але рабіць ня можа, а прымеж таго выдаткі паболелі.
    Другі прыклад. Адна Вялікаліцьвінка (Беларуска) вышла замуж за Жмуйдзіна. Па пары год сустракаюся зь ёю, вітаюся, яна знаёме мяне із сваім мужыком. Я, ведама, гукаю павялікалітоўску. Муж перасьцерагае мяне, кажучы, што жонка ягоная ўжо ўмее пажмудзку. Я адказаў: „Аш не моку жмудзішкай калбэці“ (я ня ўмею гукаць пажмудзку), бо адно гэта я навучыўся. Тады яна: „А-а, дык Ваша Жмуйдзін". 3 гэтага бачым, што яна на’т пераняла хвальшывыя пагляды жмудзкія, што мы быццам зьвялікалітоўшчаныя (зьбеларушчаныя) Жмуйдзіны. Ці гэта бывае, калі нашы жэняцца з чужанкамі? Ці вучаць яны свае жонкі мовы вялікалітоўскае? Ці перадаюць яны ім праўдзівыя пагляды нашы?
    Наказуем праз добрае, каб зь яго карысталі
    Добрым ё артыкул П. Урбана „Справарэгабілітацы гісторыі БеларусіўБССР“, выдрукаваныў№ 1 (634) „Бацькаўшчыны". У ім аўтар паказуе, што вялікалітоўскія гісторыкі ў Беларускай савецкай рэспубліццы пераконуюча даводзяць, што Вялікае Князства Літоўскае было гаспадарствам вялікалітоўскім (,,беларускім“), а ня жмудзкім. Даводзяць таксама, што народ наш зваўся Літвою, Ліцьвінамі і што край наш зваўся Літвою.
    Супроці гэтага ё комуністычная партыя маскоўская. Яна войстра нападае за гэта на гісторыкаў. У гэтым, як і ў шмат чым іншым, комуністыя расійскія згаджаюцца з чарнасоценцамі расійскімі, былымі й цяперашнімі, на эміграцы і ў СССР.
    У тым жа нумару „Бацькаўшчыны" ё добры артыкул В. Пашкевічыхі „Алёіза Пашкевічанка (Цётка)“. У ім падана ладне новых, дагэтуль няведамых фактаў із жыцьця нашае паэты й дзяячкі.
    У тым жа нумару „Бацькаўпічыны“ ё нэкролёг1 М.А. праз Язэпа Касака, тыповага Вялікаліцьвіна, прыраджонага інтэлігента з Лынтуп2 Сьвянцянскага павету. Паходзячы зь беднай сялянскай радзімы, ён бязь ніякае школы, саматугам стаў майстрам рознага
    1 Нэкролёгам (з грэцкае мовы „нэкрос“ — мертвы і „лёгос“ — слова) завуць артыкул із прыгоды сьмерці каго з паданьням ведамак із жыцьця й сьмерці памерлага.
    2 У нэкролёіу сказана „Лынтуны", хіба абмылка, бо ў Сьвянцянскім пав. ёЛынтупы, хіба местачка.
    рамяства і самаасьветаю — адукаваным чалавекам. Артыкул канчаецца словамі: „Колькі цікавых ведамак хацелася б расказаць пра нябожчыка, пра замеры ягоныя, сьпярэчкі на палітычныя тэмы, і асабліва дасьціпныя сьпярэчкі з тымі, што „не прызнавалі Беларусі“! Але з гэтага вышла б цэлая монографа3, монографа, бязумоўна, цікавая і арганізацыйна дыдактычная. Дык што, што даўгая праца вышла б, — надабе пісаць!
    У № 2 (95) „Божага шляху“ і ў№ 87 „Зьніча" ё добрыя нэкролёгі (у „Божым шляхам“ і артыкул а. Я.Г. „Мае прыяцелі — В. Аношка") праз Вячаслава Аношку, ідэйнага сьвятара, рупнага, адданага справе свайго народу Вялікаліцьвіна, працаўня, дзеяча.
    У тым жа нумару „Божым шляхам" ё дасканальны артыкул-успаміны дыякана Рабэрта Тамушанскага „Дзед і бабка гаварылі панашаму". Дзядуля й бабуля ягоныя паходзілі з Аўгустоўскага пав. Сувальшчыны. Каб нам болей такіх артыкулаў!
    У „Беларускай думцы“ ў№ 7 ё добрая рэцэнзя Я. Ляшчыны „На берагох пад сонцам“ Валадз. Глыбіннага, аў№ 8 яго ж рэцэнзя „Дзярлівае птушкі“ К. Акулы. Прачытаўшы гэныя рэцэнзі, нельга было вытрываць, каб ня гукнуць: „Мы маем запраўднага й добрага крытыка!" У крытыццы Ляшчынавай ё аналіза й сынтэза: ён глыбокі, выдзяржаны, об’ектыўны й конструктыўны.
    Адцямляем благое, каб яго пагіравіць
    Нельга сказаць, каб артыкул Валадзімера Глыбіннага „Смаленшчына — адвечная зямля беларускага народу, гіопарычны нарыс“, выдрукаваны ў№ 4 „Беларускае думкі“ з працягам да яе нумару пятага, быў увесь благі. He, у ім ё шмат добрага. Наўперад добрым ё само зычэньне выдрукаваць артыкул на гэтую тэму, зычэньне аўтарава й выдавецтва, асабліва ж Др. М. Шчорса, што даў грошы на адбітку гэтага артыкулу. Але побач із бальшынёю добрага, у ім ё месцы ня добрыя, бо абмыльныя. Адцемлю адно тое, што не патрабуе довадаў, каб яго адхінуць. Пачну з пачатку, а ня подле вялічыні заганы.
    У № 4 „Беларускай думкі“, да бач. 6, чарасла 1, радок 8 зьв. Аўтар кажа: „Крывіцкія селіпічы паўставалі ў Вазёрным краю аж да самага Белавозера, а на ўсходзе і паўдні да Акі й Дону“. Запраўды ж, з выняткам крывіцкае колёні ля р. Сіці (Сіцькары), прытокі Малогі ў былой Яраслаўскай губ., нійдзе вялікалітоўскія плямёны не сяліліся на поўнач ад (этнографічнае) Пскоўшчыны, на поўнач ад Цьвера, а далей на ўсходзе паўночная граніца праходзіла памеж м. Рузы а м. Масквы, з аднаго боку, і Мажайска, Бароўска a Каломны, з другога: адлі йшла паўночным узьберажжам р. Акі аж да ўтоку ў яе Цны (ад Бароўска была граніца вялікалітоўскага плямені Вяцічаў). Да Акі крывіцкае плямя даходзіла ля р. Вугры, а да Дону ані не даходзіла.