• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Да бач. 6, чарасла 2, радок 12 зьверху: Аўтар кажа: „Стварыў магутнае Смаленскае княства Расьціслаў Імсьціславіч“. He, ня ён стварыў, але стварыла яго Смаленскае веча, а князь Расьціслаў не перакажаў і прыяў гэтаму. Гэта ані ня знача, што надабе адхінуць значаньне выдатных адзінак у гісторыі.
    Да бач. 9, чарасла 1, радок 4 здолу. У ваўтара ё: „За Альгерда смаленскі князь завець сябе «малодшым братам» літоўскага князя“. Ня толькі за Альгерда, але ўжо Гедыміна смаленскі князь, Іван Аляксандравіч, прызнаець сваім старшым братам і кажа, што ўмова з Рыгаю (1316 г.) былаўчынена подле „даканчаньня“ гэтага старшага брата.
    Да бач. 9, чарасла 2, радок 11 зьверху. Супроці цьверджаньня аўтаравага ў Кулікоўскай бітве Смальняне не памагалі Маскве.
    Да бач. 9, чарасла 2, далавах. У ваўтара чытаем: „Бітва ля Воршы дала перамогу беларускаму войску князёў Ськіргайлы, Вітаўта ды Прымеж таго бітва, у каторай
    3 Монографаю (з грэцкае „монос“ — адзін і „графо" пішу) завуць навуковае дасьледаваньне, пасьвячанае вызуканьню аднае тэмы, аднае проблемы.
    з аднаго боку былі Ськіргайла, Вітаўт і іншыя, была не ля Воршы, але (у 1386 г.) ля ракі Вехры пад Імсьціславам. Бітва ж ля Воршы была з Масквою ў 1514 г., на каторай ня было менаваных аўтарам князёў. Праз гэту друтую бітву аўтар добра кажа на б. 10, чар. 2, далавах і на бач. 11, чар. 1.
    Да бач. 10, чар. 1, сярэдзіна. Аўтар кажа: „Разам із вывадам маскоўскіх элемэнтаў беларускія валадары пачалі даваць жыхарам Смаленску вялікія палёгкі“. Ня было такога вываду, бо ня было ў Смаленску маскоўскіх элемэнтаў.
    Да бач. 10, чар. 2, радок 18 зьверху. Аўтар піша: „Пры Жыгімонтавым (Жыгімонта I Кяйстутавіча) намесьніку, Андрэю Саковічу, Масква дамаглася бунту (у Смаленску) (князь) Юры адразу ж даў ходу ў Маскву". У 1440 г. не Масква „дамаглася бунту“ ў Смаленску, але бунт быў „чорных людзёў" супроці баяр ды адначасна было ў Літве дынастычнае змаганьне. Князь жа Юры ўцёк да Ноўгараду, а не да Масквы.
    У № 5 „Беларускай думкі", бач. 10, чар. 1, далавах. Ня згодна з праўдаю, што па 1611 г. „Літва ўжо пераставала быць незалежным гаспадарствам беларускім". Была яна такім (ад 1667 г. у меншых тэрыторных памерах) да 1795 г.
    Да бач. 10, чар. 2, радок 17 здолу. Напярэк цьверджаньням аўтаравым жыхарства смаленскае ў сямнанцатым стагодзьдзю ня сьхіналася да Масквы.
    Да бач. 10, чар. 2, далавах. Аўтар кажа: „У 1612 г. цар Міхал Раманаў шлець із гэтаю мэтаю (здабыцьця Смаленску) войска". У 1612 г. Міхал Раманоў яшчэ ня быў царом. Як відаць ізь беспасярэдняга дальшага зьместу, аўтар мае наўвеце вайну 1632—1634 г.
    Да бач. 11, чар. 1, радкі 7—10 зьверху. Аўтар піша: „Маскоўскае войска пад кіраўніцтвам ужо ведамага ў Смаленску маскоўскага стаўленьніка — Шэіна, аблягло Смаленск“. „Ставленннк" слова расійскае, і відавочна, аўтар ужыў яго ў значаньню расійскім; a знача яно „асоба, што адзяржала ўрад на зычэньне каго-колечы або пры падмозе кагоколечы". Але Шэін быў вайводаю маскоўскім, і яму загадавалі, а ня зычылі або паддзержавалі яго; калі ж ён із сваім войскам уцёк ад войска вялікалітоўскага, дык у Маскве яго высьцебалі пугамі і выслалі на Сібір.
    Да бач. 11, чар. 1, радок 19 зьверху. Аўтар кажа: „I толькі за цара Аляксея Міхайлавіча, ужо ў часе Лівонскае вайны Маскоўцы здабылі Смаленск“. На тым жа чарасьле, радок 7—11 здолу, аўтар ізноў кажа празь „Лівонскую“ вайну і канчае яе Андрусаўскім мірам 1667 г.! Як быў цар Аляксей Міхайлавіч, тады ня было Лівонскае вайны, і наадварот, бо Лівонская вайна была (зь пярэрвамі) ад 1558 да 1582 г.: тады ў нас быў Зыгмон III (у Польшчы ён быў Зыгмон II) Аўгуст а Сьцяпан Батура, а ў Маскве Йван Грозны.
    Да бач. 14, чар. 1, радок 8 зьверху. Аўтар кажа: „Тут, на Смаленшчыне, пачынаўся гістарычны стык беларускае мовы з расійскай". Нічаіусенькі падобнага! Гэты стык быў на граніцы Смаленшчыны з княствам Маскоўскім у граніцах ягоных да 1303 г., за Мажайскам.
    Як можна было зацеміць, бывае, што аўтар блытаецца ў хронолёгіі і пазьнейшыя падзеі разглядае перад ранейшымі або іх разам зблытае.
    Менаваныя абмылы аўтаравы паніжаюць вартасьць артыкулу ягонага. Зналыя гісторыі пасьцепаюць плячыма, нязналых гісторыі яны абмыляць: а няпрыязьлівыя нам скарыстаюць ізь іх, каб перачыць праўдзівасьці добраму, што ё ў вартыкуле. Затым надабе было менаваныя абмылы гэтта адцеміць.
    Што ж за прычына, што компромітуючыя абмылы — зь некатрымі зь іх гімназісты не адзяржаў бы „даволі" за сваю пісань — лучылі да „Беларускае думкі“? А прычына тая, што ў групе, каторая выдаець „Беларускую думку“, няма гісторыка, дарма што ў Задзіночаных Гаспадарствах ё сямёх гісторыкаў вялікалітоўскіх: канчальная прычына — у нашым эміграцыйным падзеле.
    Людзі з тае самае групы, дакладна: т.зв. „Беларускі конгрэсавы комітэт“ перавыдаюць як гісторыю Вялікалітвы кніжку аўтара безь сярэдняе асьветы Я. Найдзюка „Беларусь учора й сяньня“ — з дадаткам матар’ялу Р. Астроўскага а Йвана Касяка! Можна сабе прадставіць, што гэта будзе за гісторыя.
    Божым шляхам
    Рома, экклезія, іконы
    Дзівосы бываюць у нас. Адзін сьвятар, будучы вельмі аброчны — мала зарабляючы, выдаець каля 60 даляроў у месяц на выдавецтва беларускае — можа быць гэтага прыкладам іншым. Дзівосы, ведама, ня ў гэтым, а ў наступным у яго і ў другога. У паважанага сьвятара гэтага, на жаль, блага з роднай моваю. Народную — сваю мясцовую мову беларускую, жывучы ўвесь час на чужыне, ды ня пішучы, ён хіба на палавіцу забыўся, а літаратурнае мовы беларускае ня вучыўся. I вось ён важыўся два словы беларускія адмяніць на іншыя. Першым із гэтых словаў ё „Рым“, адмененае ім на „Рома“, бо Італьянцы сталіцу сваю гэтак завуць. Ён маў-бы пацікавіцца, чаму Беларусы кажуць „Рым“, бо справа датыкаецца мовы беларускае. Калі-б пацікавіўся, дык даведаўся-б, што яшчэ ў мове праславянскай, з каторае ўсе цяперашнія мовы славянскія, замест „Рома“ вымаўлялі „Рым“, затым гэтак ё цяпер у ўсіх мовах славянскіх. Калі-б рабіць так ізь іншымі словамі, як ён зрабіў з „Рымам", дык трэ’ было-б, прыкладам, замест „князь“, „хлеб“, „пенязь" (найдрабнэйшая манэта калісь у нас ужываная) ужываць „кунінг", „гляйфс“, „пфэнінг", бо гэтак было ў мове германскай, з каторай гэтыя словы пераняты да мовы праславянскае.
    У чужых, перанятых да мовы праславянскае, словах сталіся зьмены подле яе асаблівасьцяў, а нам спалі такія словы ўжо ператвораныя. Ня лічыцца з гэтым, адмяняць іх на нязьменныя хормы чужых словаў, знача ня лічыцца зь істасьцяй мовы свае. Бо мова беларуская складаецца з таго, што спала ёй з мовы праславянскае ды з прыдбанага за апрычонага жыцьця свайго.
    Што адмена „Рыму“ на „Рому“ дзікая, відаць таксама з таго, што аўтар адмены спыніўся на „Роме“, аўжо прыметніка „ромскі“ ад „Ромы“ і „Рамляніна", жыхара „Ромы“, у яго ня бачым, прыметнік ё „рымскі“.
    Той самы сьвятар яшчэ слова „касьцёл" — з чэскага „костэль", каторае з лацінскага castellum — малы горад, гарадок (рас. „крепостца") [sic! —Рэд.] адмяніў на „эклезія". Згодна із сваім значаньням лацінскім, у мове чэскай „костэль“ знача „сьвятыня“ (будынак), бо ў старавеччу сьвятыні былі заразом абароннымі месцамі. У мове нашай і ў польскай значаньне слова „касьцёл" пашыралася й на (каталіцкую) царкву як арганізацыю. Такім парадкам, тут слова даўно перанятае й усім зразумелае адменена на таксама чужое, нам новае, незразумелае. Адно тады варта аддаліць барбарызм, калі замест яго дамо слова сваё. Таксама й тут прыметніка ад „эклезія“ не сустракаем.
    Колькі год таму а. Леў Гарошка напісаў у „Божым шляху“, што іконамі завуць абразы аднае малярскае школы. Зь лягкое рукі ягонае іконаю пачалі зваць у нас некаторыя кажны абраз сьвятога.
    „Ікона“ слова грэцкае (,,айкон“), і ў мове грэцкай яно азначае кажны абраз, незалежна ад школы, ды як абраз сьвятога, так праклятога, як чалавека, так і зьвера. Прыкладам, у грэцкім арыгінале Евангелі сьв. Мацьвея 22:20 і Маркі 12:16 іконаю названы малюнак цэсара на манэце, у ваб’яўленьні сьв. Яана апостала 12:14 іконаю названы абраз зьвера.
    Значыцца, грэцкае слова „ікона“ мае значаньне сусім такое, як беларускае абраз, і мы, маючы сваё, ані не патрабуем пераймаць чужое.
    Перанятае слова „ікона“ да мовы расійскае адзяржала там толькі значаньне абраза сьвятога, сьвятых. Прычына: калі які народ ізь ніжшай культураю пераймае словы ад народу з культураю вышшай, дык часта прыдаець такім словам значаньне вышшае. Гэтак, прыкладам, „обыватэль“ у мове чэскай знача „жыхар“, але перанятае зь яе да мовы польскай знача ў ёй „грамадзянін". Пераймаць слова „ікона“ ў яго значаньню расійскім — знача пераймаць русыцызм, расійскі гэленізм.
    Веча
    За беларускую моладзеж!
    Моладзеж напіая ў стадыі заміраньня. Калі так застанецца, дык мінець яшчэ год дзесяць, і ад нашае эміграцыі застанецца адно ўспамін. 3 часам народ наш пракліне нас за такую нядбайнасьць, за тое, што мы дапусьцілі да гэтага. Слабыя скажуць: „Нічога мы ня зробім!“ Але моцныя духам гукнуць: „Не, мы ўратуем наптую моладзеж ад загубы!“
    Мы ведаем, што нашыя людзі — людзі моцнага духа, на’т тыя, што самы празь сябе думаюць начай.
    Што трэба ўчыніць дзеля ўратаваньня нашае моладзежы ад нацыянальнае загубы? Трэба стварыць культурную атмосфэру беларускую, жыцьцё ў культуры беларускай, ды творачы заразом уцягаваць моладзеж у гэта жыцьцё. Патрэба, каб напіая моладзеж пазнала нашу нацыянальную апрычонасьць, пераканалася ў гэтым. Патрэба, каб пазнала вартоўнасьць народу свайго ў яго гісторычным жыцьцю, надзвычайныя здольнасьці ягоныя. Зь ніводнага народу ў гісторыі ня вышла толькі вялікіх людзёў, колькі з народу нашага. Шмат страціў бы сьвет ад загубы народу беларускага. 3 другога боку, каб моладзеж наша даведалася, усьведаміла сабе, што вялікае гора народу нашага на 99 прац. спрычынена яго палітычным, а далей нацыянальным і душэўным паняволеньням. ГІрыраўнуйце людзёў народаў палітьгчна незалежных або хоць бы жывучых сваім нацыянальным жыцьцём (Жыды) да людзёў народаў нацыянальна паняволеных і пабачыце, што першыя два наагул шчасьлівыя, а апошнія гаротныя. Гэта затым, што людзіна — грамадзкі стваранэц, а прыроднаю грамадою ёй ёсьць народ ейны.
    Якія-ж спосабы вядуць да вырабленьня культурна-нацыянальнага жыцьця беларускага на чужыне? Яны агульна ведамыя. Патрэба перш-наперш сыстэматычных зборак з чытанямі на тэмы зь беларусаведы. Уважаю, што на такіх зборках, просьле чытані й дыскусіі на тэму чытані, мелі б быць і скокі ў вабмежаным часе дзеля тых, што зычыць паскакаць. He пад аркестру, але пад дармавую музыку самых із моладзежы, што граюць або вучацца граць. Гэтак была б злучана навука з пагулянкаю, як ёсьць і ў школах. Некаторыя кажуць, што былі ігрышчы і аказаліся бескарыснымі, дык нашто яны цяпер. Але ігрышчаў з чытанямі ані ня было, не прабавалі й чытаняў зь ігрышчамі.