• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    У тэй жа бодцы трэйцяй кажацца: „Кіраўнік адказвае за сваю дзейнасьць толькі перад Кіраўніцтвам Рэсорту (экзэкутываю), але ягоным абавязкам будзе выслухаць добрыя парады і іншых сяброў Рады Дырэктароў“. Вось тут толькі, калі Юрцэвіч хацеў сказаць, каб мэнаджэр ня слухаў дырэктароў („выслухаць“ ня знача паслухаць, спаўніць), але адказаваў толькі перад „Кіраўніцтвам" Юрцэвічам, і менавана Рада Дырэктароў, a так із цэлай умовы (на 3 бачынах) праз быцьцё яе нельга было б даведацца.
    У бодцы трэйцяй кажацца, што мэнаджэр „на дробныя выдаткі мае права выдаваць гатоўку ў суме да пятнанцацёх даляраў'*.
    У бодцы чацьвертай умовы кажацца: „Старшыня В. Юрцэвіч або („або“ тут можа значыць „значыцца", „накш кажучы". —Я.С.) Кіраўніцтва Рэсорту ўстанаўляюць (тут ізноў царскае ,,мы“) агульную палітыку Рэсорту, якую выконуе кіраўнік (зн., мэнаджэр), устанаўляюць плату ўсім працаўнём Рэсорту і апрабуюць усе выдаткі вышэй сумы, азначанай у бодцы трэйцяй (зн., да пятнанцацёх дал.). Таксама ўстанаўляюць цэны на напіткі ў бару й рэстаране й цэны на пакоі“.
    Калі мэнаджэр у справах важных, заразом неўспадзеўкі пасьпешных мае наперад узгодніць выплату хоць бы з адным сябрам кіраўніцтва, дык і пагатове ён мае наперад адзяржаць апрабату ад Кіраўніцтва — Юрцэвіча, калі неспадзяванай пасьпешнасьці няма.
    Умова не дазваляе мэнаджэру адазвацца да Рады Д ырэктароў, калі ён у чым-колечы ў справах рэсорту не згаджаецца зь „Кіраўніцтвам" — Юрцэвічам або гэты яго крыўдзе. Першай і апошняй інстанцай мэнаджэру ё „Кіраўніцтва" — Юрцэвіч. У ўмове мэнаджэр названы „кіраўніком“. Калі Юрцэвіч завецца „Кіраўніцтвам", дык запраўдны мэнаджэр павялікалітоўску (пабеларуску) меў бы быць названы загаднікам, а такім, якім ён ё ў умове, дый запраўды ў сваёй працы ў рэсорце, ён — парабак. Юрцэвіч жа подле тае ж умовы, дый у сваёй дзейнасьці ў рэсорце — неабмежаны гаспадар, з болыпай уладаю ў рэсорце, чымся прэзыдэнт у Задзіночаных Г аспадарствах.
    Што можа рабіць самастойна, значыцца, безь пярэдняй апрабаты, мэнаджэр? — Т олькі выдаць на дробныя выдаткі да пятнанцацёх даляраў. Дык толькі за іх ён мае адказаваць, толькі зь іх мае здаваць лічбу. За ўсё іншае мае адказаваць „Кіраўніцтва“ — Юрцэвіч. Тым часам добрае Юрцэвіч прыпісуе сабе, а за ліхое вінуе мэнаджэра, не зважаючы на тое, хто што зрабіў.
    Мала гэтага: Юрцэвіч ня толькі старшыня, ня толькі „Кіраўніцтва Рэсорту", ён у тым самым часе работнік у рэсорце. За сваю работу ён адзержуе плату ад корпорацы. Першы год ён сам прымаў сваю работу і сам выпісаваў сабе за яе шэры. Другі год быццам меў прымаць ад яго работу мэнаджэр. Але ці можа мэнаджэр-парабак контроляваць, правяраць работу гаспадара, сьцьвярджаць, што і як ён зрабіў, колькі патраціў на гэта часу? Ня можа, найболей можа быць сьветкаю.
    Менаваным ліха не канчаецца. Такія дачыненьні, якія ё памеж старшынём — „Кіраўніцтвам Рэсорту", з аднаго боку, і мэнаджэрам — з другога боку, у ўмове і ў жыцьцю — працы рэсорту ё дачыненьнямі дэморалізуючымі. Бо прадстаўце сабе, калі мэнаджэр ня можа да нікога адазвацца, апэляваць, калі ён зданы ў усім на ласку і няласку кіраўніцтву старшыні, адзяржыць ад гэтага якую палёгку. Ведама, наступной палёгкі ён можа спадзявацца тады, калі на палёгку адкажа палёгкаю, калі старшыні-Кіраўніцтву-работніку заліча, прыкладам, гадзіну за дзень або падобна. Я не кажу, што так было, бо ня ведаю і, ня ведаючы, валей маю што за добрае, чымся за благое. Але калі мэнаджэр не паддаўся дэморалізацы, дык гэта ня знача, што ўмова і такія ж дзейнасьць і становішча старшыні-„Кіраўніцтва“ ў рэсорце ня ё сваім характарам дэморалізуючымі.
    А во зраза „правадаўства" Юрцэвічавага. Умова ягоная з мэнаджэрам канчаецца гэтак: „Пункты, якія пярэчаць закону штату Ню Ерк або законам фэдэральным зьяўляюцца няважнымі, але зьяўляюцца важнымі перад Корпорацыяй Бэлэр Менск і перад беларускім грамадзтвам і аднолькава забавязваюць абодва бакі“.
    Умова Юрцэвічава ё пісомым дакумэнтам таго, што бачылі вочнікі. 29 жніўня на пасядзеньню Рады Дырэктароў В. Кіпель, заступнік Юрцэвічаў, асьветчыў, што разгледжаная гэтта імною ўмова абавязуе дагэтуль. Іншыя дырэктары гэтаму не заперачылі.
    Запраўды ж у рэсорце мела б быць так, як ё ўсюдых у такіх прадпрыемствах, гэтак: усім у рэсорце мае загадаваць загаднік (мэнаджэр) рэсорту, ён жа мае браць людзёў на работу, прымаць ад іх работу і выдаваць ім лісты (ордэры) на выплату заробленай платы: заданьням жа старшыні корпорацы мае быць агульны нагляд над усім у рэсорце, у тым ліку й над працаю загадніка. Калі старшыня бача, што загаднік не паступае так, як
    належа, ён мае зьвярнуць увагу загадніку. Калі ж гэты будзе пераканаўшыся, што ён робе добра ў тым або іншым — што не старшыні, а ягоная праўда, ён ня толькі мае права, але й абавязак не паслухаць старшыні. Тады гэты, калі застанецца пры сваім паглядзе, мае адазвацца да Рады Дырэктароў. Што дырэктары пастановяць, тое й мае быць.
    Будоўля залі. У 1964 годзе пачалі ставіць залю ў рэсорце. 3 двух — загадніка (мэнаджэра, запраўды парабка сваім палажэньням у рэсорце), Паўлы Куляша і В. Юрцэвіча — больш гадзіўся за будаўнічага залі першы, бо ён уперад быў кантрактарам. Будаваньне залі, адылі, было паручана Юрцэвічу. Пішуць імне, што „ён ад самага пачатку прыступіў да гэтае работы, абсалютна ня ведаючы з чаго пачаць". А прымеж таго ён самадумам мяняў шмат чаго з таго, што было ў пляне залі, зробленым будаўнічым інжынерам. Адумысловец, ён жа сьветка, піша імне: „Сама работа зьбіваньня крокваў і пастаўленьня іх на будынак заняла цэлую зіму тром работнікам, дый усё роўна не абышлося бяз помачы кантрактара. Пры фаховай і ўмелай рабоце гэта можна было зрабіць у працягу трох тыдняў пры тэй жа колькасьці рабочай сілы“.
    Умова із загаднікам (мэнаджэрам) была ўчынена да 1 красавіка 1965 г., але чамусьці, увосень 1964 г., Юрцэвіч звольніў загадніка. Такім парадкам, не засталося на’т сьветкі таго, як ён сам прымаў сваю работу, сам выпісаваў і падпісаваў сабе за яе чэкі.
    Як ё ў зьвязку з пабіцьцём Каралевіча. Як ведама, неўзабаве па пабіцьцю Каралевіча, адвакат ягоны прыслаў абвінавальны ліст Юрцэвічу, Лісу й Бэлэр Менску, даючы ім час пагадзіцца з Каралевічам да пятнанцатага верасьня. Яшчэ перад выдрукаваньням (на машынцы) свайго зьвярненьня „Да сяброў супалкі Бэлэр Менск“ зь 10 верасьня, я даведаўся ў скарбніка Корпорацы, В. Пелясы, што Каралевіч звольніў ад віны рэсорт: гэта я й паўтарыў у кадзе менаваным зьвярненьню сваім. Як пасьлей, адылі, выявілася, толькі перад самым адданьням да друку гэтага нумару „Незалежніка" стала напэўна ведамым, што Каралевіч абяцаў пасуліць адвакату звольніць рэсорт ад адказнасьці. Калі гэта станецца, то й тады рэсорт ня будзе сусім бясьпечным узглядам суду, бо Юрцэвіч не перастаець цьвердзіць, што ён „дзеіў“ як старшыня Бэлэр Менску дый застаецца старшынём, а Рада Дырэктароў, як цэласьць, застаецца пасыўнай узглядам учынку Юрцэвічавага. Затым нельга не парушацца праз тое, каб суд абмыльна не прыхінуўся да хвальшывага цьверджаньня Юрцэвічавага.
    На пасядзеньню Рады Дырэктароў 29 жніўня, на каторым я быў з парадным голасам, В. Кіпель, заступнік старшыні, пасуліў наняць ад рэсорту адваката ў справе пабіцьця Каралевіча і суду за гэта пабіцьцё. Гэтаму пасуленьню ня было запярэчана: ня было й пастановы на тым жа пасядзеньню, ані пасьлей, што Юрцэвіч ня мае права наймаць сабе адваката ад рэсорту, ані ад сябе коштам рэсорту. Юрцэвіч жа, як сказана вышэй, цьвердзе, што ён „дзеіў“ як старшыня Корпорацы Бэлэр Менск. Дык консэквэнтна вынікала, што ён і адваката наняў копітам рэсорту. Гэта адбілася і ў маім зьвярненьню „Да Сяброў Супалкі Бэлэр Менск“ ізь 10 верасьня. Цяпер, адылі, чуваць, што заступнік старшыні Кіпель, прыватна гавора, што Юрцэвіч сваім коштам наняў адваката. 3 гэтага трэ’ было б цешыцца, бо, першае, выдаткі рэсорту былі б меншыя, а другое, гэтым Юрцэвіч пасярэдне прызнаваў бы, што ён біў Каралевіча асабіста, а не як старшыня рэсорту. Як там ё з аплатаю адваката і іншымі выдаткамі, зьвязанымі із судам за пабіцьцё Каралевіча і із самым пабіцьцём, няма пэўнасьці, пакуль Юрцэвіч або скарбнік Пеляса пісома (на пісьме) не асьветчаць, як было й ё.
    Дачыненьні да рэсорту двух асяродкаў. Каб ясным было палажэньне рэсорту Бэлэр Менск, я мушу зьвярнуцца назад да часу прыдбаваньня яго. Ідэя, узьнятая маладымі ідэялістымі, каб расьцярушаныя і далей цярушаныя памеж чужых Вялікаліцьвіны-Беларусы мелі свой асяродак, ідзе маглі б усі разам сустракацца, асяродак, што меў бы значаньне нацыянальна-культурнае й гаспадарскае ды заразом быў месцам супачынку, ня так, як належа, была прынята двума зь беларускіх асяродкаў. Адным ізь іх ё
    тая часьць Нюёрцкае акругі Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА), ідзе (дзе) пераважаюць належачыя да (эміграцыйнае) Рады БНР і прызнаючыя за яе старшыню Абрамчыка. Яны як цэласьць мала прычыніліся матар’яльна да прыдбаньня рэсорту, a асобава яшчэ менш. Яны таксама прымалі малы й наагул пасыўны ўдзел у годніх зьездах сяброў Бэлэр Менску. He праяўлялі яны й словам якое-колечы дзейнасьці, зацікаўленьня станам рэсорту. Дачыненьні іх да рэсорту, прынамся як цэласьці, з выняткам двух-трох, можна назваць адным словам — пасыўнасьць.
    Другім падобным асяродкам была тая часьць саўтрывэрскіх Вялікаліцьвіноў (Беларусаў), каторую кіруе Іван Касяк і а. прот. М. Лапіцкі. Яны а Барыс Шчорс вельмі войстра ставіліся супроці куплі рэсорту, а па куплі не перасталі быць супроці яго. Як прыклад можна прывесьці, што калі ў 1963 годзе гатаваліся ў Бэлэр Менску да дзяцінага табару, дык, каб да яго не дапусьціць, у Саўт Рывэру менаваныя кіраўнікі субралі сход, на каторым пастанавілі паслаць 60-цера дзяцей на фарму Бобрыкаву. 3 гэтага нічога ня выіпла, бо, калі мелі плаціць, дык бацькі не далі грошай. Сьцьвярджаю толькі факты ўзглядам адных і другіх, прычыны можна будзе падацьу наступным нумару „Незалежніка“.
    3 прычыны пасыўнасьці адных і дзейнага непрыязьньства другіх недастатная колькасьць сьведамых (нацыянальна-ідэйных) Беларусаў стала сябрамі Бэлэр Менску. Каб ініцыятары прыдбаньня рэсорту абмежыліся сьведамымі й арганізаванымі Беларусамі, дык рэсорту й ня было б. Але яны езьдзілі й да неарганізаваных, толькі ведаючых, што яны Беларусы, і сярод іх субралі канечную колькасьць. Гэтыя, адылі, ня сталі дзейнымі ад адных сваіх складак (шэраў), засталіся, якімі былі. Ня відаць, каб яны цікавіліся справамі рэсорту. У годніх зьездах сяброў Бэлэр Менску яны або ніякага ўдзелу ня прымаюць, або прысылаюць паўнамоцтвы старшыні, бо звычайна людзі ўважаюць, што старшыня арганізацыі найболей ёй прыяе. Адрысы гэтых сяброў маюць і самых іх знаюць толькі Юрцэвіч, Пеляса (скарбнік) і заступнік старшыні Кіпель. Каб жа яны ня зналіся зь іншымі сябрамі рэсорту, ані гэтыя да іх не маглі мець ніякага прыступу, дык гэтыя трох не даюць іншым сябром адрысоў іхных, ані прозьвішчаў. На пасланую да іх просьбу даць імне прозьвішчы й адрысы ўсіх сяброў, я не адзяржаў адказу. Вось гэтая, толькі менаваным тром ведамая часьць сяброў Бэлэр Менску ё другой прычынаю, чаму Юрцэвіч мог быць трэйчы абраны за старшыню.