• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    прысланага ім матар’ялу. Адзяржаўшы патрэбныя на друк грошы, матар’ял надрукуе. Хто прыблізна будзе ведаць, колькі можа каштаваць друк матар’ялу ягонага, можа разам із матар’ялам прысылаць грошы — чэк. Калі будзе лішніца, рэдакца адашлець: калі нястача — папросе дадаць. Мо’ папытаюцца ў нас: як у такім малым часапісе можна ўсё друкаваць? Адкажам: „Незалежнік" можа павялічыцца.
    Моўная рэдакца. У інпіых народаў, ідзе пішучыя да друку шмат ляпей знаюць мову, чымся ў нас, матар’ял перад адданьням яго да друку праходзе моўную рэдакцу. У нашых газэтах, часапісах, на’т кнігах, гэтага няма, друкуюць такой моваю, якой хто напіша. Затым друк наш ня толькі ня вуча добрай, чыстай мовы, але часта яе псуець. У „Незалежніку" будзем рабіць моўную рэдакцу ўсяго матар’ялу.
    1000 год бязь зьмены
    (Да ўгодкаў Слуцкага паўстаньня — Дня гэрояў)
    Хіба будзе цікава зьвярнуць увагу на адну рысу Слуцкага паўстаньня, рысу характарыстычную. Хто асабліва выдаваўся ў паўстаньню Слуцкім, быў правадыром, стаяў на чале яго? На гэта пытаньне мы адказу ня знойдзем. Калі й быў такі, то ён ня быў агульна, на’т бальшынёй прызнаваны. На чале стаяла Рада Случчыны, вось жа колектыў, дзе пастанаўлялі балыпынёй галасоў.
    Гляньма цяпер, што было ў іншым паўстаньню вялікалітоўскім (беларускім), ды такім, што было тысяча год таму. На паўдні Вялікалітвы-Беларусі меж ракі Прыпяці й ракі Ірпеня, правых прытокаў Дняпра, жыло вялікалітоўскае (беларускае) плямя Дзярвяне. Патомкамі іхнымі ё тыя цяперашнія Паляшукі, што займаюць прасьцяг меж менаваных рэкаў.
    Да прыходу Норманаў, званых Русамі а Варагамі, усі землі беларускія складалі адну цэласьць із цэнтрам у Полацку. Калі ж у IX—X стагодзьдзях прышлі Русы-Варагі, яны разьбілі гэную суцэльнасьць вялікалітоўскую (беларускую). Задзяржаўшыся наўперад ля возера Ільменя, яны, супольна з Ноўгарадцамі, забралі крывіцка-вялікалітоўскі (беларускі) Пскоў. Ідучы далоў дарогаю „з Вараг у Грэкі“, дыкжэ ў Грэкі, зн., да Бізанты, узалежнілі ад сябе Смаленск і гэткім парадкам адцялі смаленскіх Крывічоў ад полацкага цэнтру. Дзеля таго ж узалежнілі северска-вялікалітоўскі (беларускі) Любеч ля Дняпра і блізкі Чарнігаў. Задзяржаліся, адылі, у Кіеве, як у вапошнім горадзе перад сьцепам, бо паходы на Бізанту паказалі, што можна празь яе лятуцець, але нельга яе зваяваць.
    Як у Ноўгарадзе із славенскімі Ноўгарадцамі, так у Кіеве Русы задзіночыліся, адлі зьліліся з украінскімі Палянмі. У гэтых зь няпомных часоў былі войны зь Дзярвянмі вялікалітоўскімі (беларускімі), бо Паляне, папіханыя з паўдня качавымі народамі, ціснуліся на поўнач, да зямлі Дзярвян, а гэтыя з дасьпехам іх адбівалі. Цяпер жа разам із Русамі, зацікаўленымі дзеля гандлю дарогаю на захад па Прыпяці, яны перамаглі Дзярвян і абклалі іх даняй. У Дзервах, як звалася дзярвянскае гаспадарства, былі князі, ды князі добрыя, за імі забагацела Дзярвянская зямля. Яны, подле асьветчаньня Дзярвян, „упасьцілі Дзераўскую зямлю“. „Дзяржалі", адылі, Дзервы, Дзярвянскую зямлю, значыцца, кіравалі, радзілі яе не князі, але „лепшыя людзі“ з памеж самога народу. Гэтыя ж лепшыя людзі і пасолствы пасылаюць да чужых краёў. А паслове, прыехаўшы, ня кажуць, што прыехалі ад такога а такога князя, але: „Паслала нас Дзераўская зямля“. I паўстаньне — супроці Кіева — пачынаюць у 945 г. не князі, але Дзярвяне, зрадзіўшыся із сваімі князьмі. I на вайне і пры замірэньню князя ня відаць, а ўсі тыя ж Дзярвяне, народ. Адным чынам, не абмылімся, калі скажам, што ўлада дзярвянскіх князёў ня была шмат болыпай за ўладу караліцы Вялікабрытанскае ў наіпым часе.
    Але й сярод тых „лепшых людзёў“, што малі значаньне ў свайго плямені, няма адна-
    го, на’ту часе паўстаньня, хто стаяў бы начале, быў правадыром: „лепшыя людзі“ дзярвянскія — гэта тая ж Рада Случчыны.
    Як бачым, адно паўстаньне ад другога дзеле час тысяча год, а характар народу тый самы. Характар гэты — рэспубліканскі. У характару рэспубліканцаў ё тое, што яны неахвотна паддаюцца аўторытэтам, ня любяць аўторытэтаў. Кажуць, калі зыйдзецца трох Немцаў, дык адзін кіруе, а двух слухае. А калі зьбярэцца сту Вялікаліцьвіноў-Беларусаў, няма аднаго, каторага слухалі б. Мусяць зрабіць пастанову, тады слухаюць пастанову.
    Дзеля менаванага стаць прызнаным гэроям у Вялікалітве-Беларусі цяжка. Гэрой беларускі мусіць шмат пераходзіць гэрояў іншых краёў. Яму мала быць харобрым, здольным, удалым, мець дасьпехі, ён мае быць геніяльным і мець дасьпехі вялізарныя. I такія гэроі ў Вялікалітве-Беларусі былі, пачынаючы з найраныпага гістарычнага часу.
    Бэлэр Менск1
    Ня буду тут пісаць празь вялікую патрэбу свайго беларускага культурнага цэнтру супачынку, рэсорту. Бадай усі гэта ведаюць.
    Звыш 4 год таму Пётра Маркоўскі а Юрка Станкевіч пачалі, разьяжджаючы, шукаць Беларусаў, каторыя згадзіліся б быць сябрамі ў куплі фармы дзеля супачынку, рэсорту. Пасьлей да іх прылучыўся Васіль Юрцэвіч. Калі Маркоўскі мусіў вучыцца за зубнога лекара, далей працавалі засталыя ўдвух. Юрцэвіч тады працаваў сусім добра.
    Па куплі рэсорту, на пачатку 1963 г., агульны сход сяброў ягоных абраў Раду Дырэктароў, каторая абрала за старшыню Юрцэвіча. Ня цяжка было бачыць, што Юрцэвіч не падходзіў на гэта становішча. Дзякуючы, адылі, аднаму з абраных дырэктароў, каторы звычайна дзее із засьценьня (з-за кулісаў), Юрцэвіч быў абраны за старшыню. Ен жа тады прыняў на сябе абавязак глядзець усёй тэхнічнай справы ў рэсорце. Можна зазначыць, што ўзглядам такой гаспадаркі, як у рэсорце, Юрцэвіч такі ж прыблізна ўмелец, колькі ўзглядам дому вартаўнік (джэнітар) яго, які заразом робе „малыя папраўкі". Але ня ў гэтым бяда, бо ня ўсё ён мусіў сам рабіць, мог наймаць рамесьнікаў. Бяда была ў чым іншым. Старшыня, ён жа загаднік усяе тэхнікі ў рэсорце, ня дбаў свайго абавязку. Хто знаў яго рупнага тады, калі стараліся прыдбаць рэсорт, і цяпер, дык проста нельга было пазнаць чалавека. Цяпер рупнасьці ані ня было, дарма што ў будынках цякло, матрацы гнілі, калі ня вылічаць іншых рэчаў. Тыя, што ўперад зналі Юрцэвіча, казалі, што такія зьмены ў яго звьгчайныя; ён добры, калі трэба што арганізаваць, тады рупіцца, каб паказаць, на што ён здольны, каб уславіцца. Калі ўжо што арганізавана (куплена, прыдбана), тады ня дбае.
    У гэтым жа часе Юрцэвіч выказаваў думку, каб ператварыць рэсорт у „межнародны".
    У 1963 г., у часе сэзону, я жыў у рэсорце паўтара месяца і ня бачыў, каб Юрцэвіч там працаваў. Перад тым два тыдні, у часе сэзону, жыла там мая жонка і блізу тое самае казала. А тым часам Юрцэвіч сабе налічыў за гэты сэзон 650 гадз. і, лічачы за гадзіну два даляры, налічыў 1300 дал. на каторыя выпісаў сабе трынанцаць шэраў. Калі б ён нават запраўды рабіў па 6 гадзінаў у дзень (бо ніколі не рабіў болей), дык гэта было б 108 дзён або 211/2 тыдня (лічачы па 5 дзён у тыдні). Значыцца, ён палічыў сабе шмат болей дзён, чымся іх было ў цэлым сэзоне (няпоўныя 3 месяцы). Ен сам прымаў сваю работу, сам і выдаваў сабе за яе шэры.
    Дзеля менаванага на годнім зьезьдзе сяброў Бэлэр Менску на пачатку 1964 году я пасуліў, каб ня ўсі трынанцаць шэраў прызнаць Юрцэвічу за работу. Але гэта не прайшло. Зь дзьвюх галоўных прычынаў гэтага аднэй было тое, што Юрцэвіч ужо быў стварыў-
    1 У гэтым артыкуле пастараюся не паўтараць таго, што я сказаў у сваім зьвярненьню „Да сяброў Супалкі Бэлэр Менск“ ізь 10 верасьня сёлета, разасланым невялічкай часьці сяброў рэсорту.
    шы сабе групу, — не якуюсь ідэялёгічную, але суседзка-таварыскую, ды не бяз чаркі. Група гэта яго сьлепа паддзержавала (праз прычыну другую будзе мова ніжэй). Дзеля менаванага новы склад Рады Дырэктароў быў абраны такі, які ізноў абраў Юрцэвіча за старшыню.
    Тады ж было відавочна, што Юрцэвіч імкнецца мець як найбольш іпэраў, каб узалежніць ад сябе рэсорт. Затым я суліў абмежыць колькасьць шэраў кажнага сябры да 10-х. Але новая Рада Дырэктароў дазволіла кажнаму сябру мець да 15-ёх шэраў улучна. Юрцэвіч выпісаў шэры ня толькі на сябе, але й на сяброў свае радзімы (сям’і). Адныя кажуць, што разам із сваёй сям’ёю ён мае цяпер 20 шэраў, іншыя, што больш 30-ёх. Такая розьніца ў ліках вынікае з тае прычыны, што Юрцэвіч хавае ад шэраўцаў як колькасьць шэраў кажнага, так і адрысы й прозьвішчы іх.
    Летась, у 1964 годзе, я ня жыў у Бэлэр Менску і не магу сказаць, як там вялі гаспадарку. Адно пэўна, што стан рэсорту пагоршаў, і быў ладны дэфіцыт, дарма што было даведаньне зь першага году. Хто гэтаму вінен? Можна агульна зацеміць, што пры дыктатарскім характару Юрцэвічавым і пры неперабіраньню ім сяродкаў у змаганьню як ізь непрыяцелям, так із прыяцелям, мэнаджэр мусіць быць вельмі асьцярожным і станаўкім у вабароне таго, што ўважае за патрэбнае ў рэсорце, каб не паддацца Юрцэвічу-старшыні.
    Умова Юрцэвічава з мэнаджэрам. Напісаўшы да гэтага месца, я адзяржаў копію ўмовы Юрцэвіча з мэнаджэрам. Зь яе відаць, што Юрцэвіч дагэнулешнюю сваю „дзейнасьць" хацеў замацаваць на пісьме ўмоваю. Умова, зробленая ў Брукліне, штату Ню Ёрк, дня 1 красавіка 1964 году, паміж, з аднаго боку: Сп. Васілём Юрцэвічам, старшынёю карпарацыі Бэлэр-Менск, пражываючым пры вуліцы Роэблінг, дом № 197, у Брукліне — а будзе ў далейшым разумецца пад назовам „Кіраўніцтва Рэсорту" (падч. мае. — Я.С.), а з другога боку: Сп. Паўлам Куляшом. Хоць Юрцэвіч у гэтай умове названы старшынёю карпарацыі, але гэта толькі тытул ягоны, а выступае ён асабіста, бо не сказана, што ён выступае ад (імені) карпарацыі або ад Рады Дырэктароў: таксама й адрыс ягоны паданы прыватны. Відаць, дзеля важнасьці Юрцэвіч назваў тут сябе зборным імям „Кіраўніцтва Рэсорту“ (як царскае ,,мы“). I далей Юрцэвіч завець сябе „Кіраўніцтвам Рэсорту". Гэтак, у канцы бодкі першай, па вылічэньню ўсіх абавязкаў мэнаджэра, кажацца, што ён мае „наагул супрацаваць з Кіраўніцтвам Рэсорту ў усіх галінах дзейнасьці й жыцьця карпарацыі на працягу цэлага году“. У канцы бодкі другое кажацца, што мэнаджэр „будзе стала пражываць на Рэсорце Менск з тым, што Кіраўніцтва Рэсорту забясьпечыць мінімальнымі да гэтага ўмовамі11. Таксама ў бодцы чацьвертай.
    Толькі ў вадным месцу, наймя ў сярэдзіне бодкі трэйцяе кажацца: „Кіраўнік (гэтак у ўмове названы мэнаджэр. — Я.С.) мае права рабіць аплаты за матар’ял і працу важнага й наглага (зн., неўспадзеўкі пасьпешнага. — Я.С.) характару, аднак стараючыся перад гэтым узгодніць прынамся з адным сябрам кіраўніцтва“. 3 гэтага неўспадзеўкі даведуемся, што быццам ё яшчэ нейкі ці нейкія іншыя сяброве кіраўніцтва, адылі такія нейкія далёкія, няважныя, малога значаньня, што да іх тады толькі мэнаджэр мае зьвярнуцца, як ё справа важная й неўспадзеўкі пасьпешная, калі няма часу зварачацца да запраўднага „Кіраўніцтва" — Юрцэвіча.