• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Толькі страціўшы партыйную прынцыповасьць, можна пісаць, што такая газэта (як „Нашая ніва“) была „прагрэсыўнай, патрэбнай і карыснай".
    Характарыстычна, што творы абодвых нашаніўскіх пісьменьнікаў-работнікаў — Алеся Гаруна й Цішкі Гартнага — у „рэспубліцы работнікаў і сялян“ — забароненыя*.
    Ужо мінула звыш сараку год ад пары „Нашае нівы“ і 25 з гакам год сыстэматычнага перасьледаваньня камуністычным Крамлём усяго беларускага, а пытаньне дачыненьняў камуністычнае партыі да нашаніўцаў ня страціла свае вайстрыні. I будзе яно войстрае датуль, пакуль Беларусаў не пакінуць перасьледаваць у СССР, бо нашаніўства — неадлучная частка найноўшае гісторыі беларускага народу.
    * ЦішкаГартныапошнімчасам „рэгабілітаваны“. — Рэд. 1957 г.
    Беларус
    Да пажваўленьня грамадзкай дзейнасьці
    Як і наагул народ беларускі, эміграцыя наша працаўлівая й здольная. Блізу ўсе Беларусы ў Задзіночаных Гаспадарствах маюць асабістыя дасьпехі. Ладне тут зроблена і ў жыцьцю грамадзкім. Здаецца, што тое самае трэба сказаць і ўзглядам іншых краёў асяленьня эміграцыі нашае.
    Менаванае, адылі, ня знача, каб мы былі без заганаў і каб не маглі зрабіць балей, чымся зрабілі, асабліва ў жыцьцю нацыянальным. Вось-жа, празь дзейнасьць грамадзкую й нацыянальную наагул эміграцыі нашае трэба казаць і казаць. Бо хоць і ладне ў нас зроблена, але гэта далёка ад таго, каб было зроблена даволі. Адно малая часьць зроблена таго, што магчыма было зрабіць.
    Прычына тая, што працуе малы лік людзёў. Іншыя ў лепшым прыпадку ставяцца зычліва да працуючых, самы застаючыся бязьдзейнымі, у горшым прыпадку бываюць абыякавымі. Да выняткаў належа будоўля альбо купля сьвятыняў у Беларусаў праваслаўных. Але ўжо купля цэнтру супачынку (,,Менску“) была прыгатавана малой колькасьцяй дзейных. Іншыя прычыніліся матар’яльна. Праўда, калі памога матар’яльная вялікая, ёсьць і такая, дык яна таго-ж вартая, што й дзейнасьць, бо дзейнасьць вымагае сяродкаў.
    Яшчэ горш бывае, калі ня толькі ня ставяцца зычліва да працуючых, але перашкаджаюць адны адным. He зварачаюць увагі на патрэбы нацыянальныя, але на асабістыя й вузка-груповыя дачыненьні. Некаторыя сталі патрыётамі ня Бацькаўшчыны, не народу, але сваіх маленькіх арганізацыяў; гэта ўжо мяжуе з „патрыятызмам“ самых сябе. Добра яшчэ, калі яны іншым не перашкаджаюць. Прымеж таго арганізацыі ня ёсьць самамэтамі, але сяродкамі да дабра народнага.
    Рэзультат усяго гэтага той, што ў нас ня толькі мала прадукуючых і пашыраючых культурныя каштоўнасьці (іншых не вытвараем), але й мала спажываючых іх. Ёсьць даволі арганізацыяў, але няма арганізаванае працы, дзейнасьці, дзеяльнасьці.
    Беларусы індывідуалістыя й рэспубліканцы, а без арганізаванасьці людзі з такім характарам лёгка пераходзяць да анархіі, што ў нас ужо й назіраецца.
    Наша эміграцыя вялікая, калі мець наўвеце старую й новую. Калі-ж зважаць толькі на новую, дык будзе колькі разоў меншая. А з усяе чыста часьць нацыянальна сьведамая малая. I надта малая колькасьць дзеючых, дый невялікая колькасьць жывучых сваім кулыурным жыцьцём.
    Як паправіць справу?
    Колькасьць дзеючых шмат павялічыцца, калі адамкнуць дзьверы арганізацыйных перагародак. Адамкнуць дзьверы, а ня бурыць перагародкі, каторыя пры адамкнёных дзьвярох перастануць быць шкодныя. У вадных нестаець аднаго, у другіх — другога, у трэйціх — трэйцяга і г.д., і работа паляржуецца або робіцца зь вялікімі заганамі. Гэта бывае навет у ваддзелах тае самае арганізацыі. Гэтак, кажны аддзел БАЗЫ карыстаецца толькі тым, што ў ім ёсьць, а няма ўзаемнага карыстаньня сіламі. Надабе стварыць такі стан, каб усе маглі карыстаць із усяго, дзе-б толькі яно было; тады хібаўсяго нам стане.
    На пасьвячанай разгляданай справе дыскусыйнай зборцы, у Ню Ёрку 15 сакавіка [1964. — Рэд.], з выняткам пары асобаў, усе выказваліся за тое, што патрэбны груд (група, ня мае значэньня, як яго назваць), канкрэтнай дапаўняючай дзейнасьці да таго,
    што робіцца ў васобных арганізацыях. Такі груд складаўся-б з асобных людзёў розных арганізацыяў, а таксама зь неналежачых да ніякае арганізацыі. Пярэдняя думка некаторых, каб такі груд быў коордынацыйна-арганізацыйным камітэтам і каб, апрача асобных людзёў, у ім былі дэлегаты арганізацыяў, пакуль што адпала, бо, першае, няма чаго ўзгадняць, а другое, на зборцы ад арганізацыяў былі толькі два старшыні.
    Такі груд не абмежваў-бы кампэтэнцыі асобных арганізацыяў ані пераймаў-бы абавязкаў іхных; арганізацыі засталіся-б тым, чым яны ёсьць, а груд толькі дапаўняў-бы тое, чаго нестаець у дзейнасьці арганізацыяў. Груд дапаўняючай дзейнасьці меў-бы рупіцца пра ўсё чыста, што было-б у сілах яго й што патрэбна з гледзішча нацыянальнага.
    Спачатку праца такога груду абыймала-б Ню Ёрк і акаліцу. Пасьлей, калі ён разросься-б, мог-бы абняць усю Амэрыку.
    Адразу такі груд змог-бы павесьці працу культурную, публіцыстычную й да некаторае меры палітычную; пасьлей, калі зьявіліся-б у нас дзеячы эканамістыя, дык і гаспадарскую.
    Груд патрабаваў-бы мець аддзел школьны, культурна-асьветны, публіцыстычны й інш.
    На вышменаванай зборцы ніякае пастановы не зрабілі, бо на зборках дыскусыйных пастановаў ня прыймаюць і галасаваньня ня бывае.
    Шчырасьць і дзейнасьць
    Часта ў нас бывае, што калі хто хоча штось сказаць або зрабіць, дык ня гэтулькі глядзіць на праўду або на дабро, на карысьць справе нацыянальнай, колькі на тое, як адгукнуцца іншыя; калі думае, што адгукнуцца блага, дык узьдзержыцца ад таго, што маніўся ўчыніць; узьдзержыцца, не зважаючы на тое, што была-б карысьць дзеля справы. Тыя, што так робяць, гэта дыпляматы й палітыкі самых сябе. Такім сваім паступкам яны робяць вялікую шкоду справе ідэйнай, нацыянальнай.
    Няшчырасьць пачынаецца ад найменшага й канчаецца найбольшым. Калі ў якой нашай групе хтось каго ўкрыўдзіў, дык звычайна ніхто не заступіцца за ўкрыўджанага, калі будзе спадзявацца, што абароны ягонай бальшыня сяброў не ўпадабае, уважаючы ці не яе за справядлівую. He заступаюцца, калі крыўдзяць свае, але не заступаюцца часта й тады, калі крыўдзяць чужыя. Такая ўзьдзержлівасьць ёсьць эгаізмам, нязычэньням дарма зрабіць штось дзеля свайго сябры, мець за гэта якую няпрыемнасьць, прыкрасьць, а ў дачыненьнях з чужнікамі ёсьць нястачаю нацыянальнай салідарнасьці.
    He заступаюцца за дабро, калі яго крыўднікі перамагаюць; не памагаюць справе добрай, і калі яна бярэ верх.
    У другім выпадку ўважаюць сваю помач за непатрэбную. Але мыляюцца. Бо, ня прылучаючыся да добрага яўна, ствараюць выгляд, што за добрам мяншыня, а ёсьць людзі, каторыя важаць рэчы паводля бальшыні за іх: бальшыня за чым, значыць, яно праўдзівае, добрае; мяншыня — непраўдзівае, благое. Такім парадкам, гэтым уводзяць у вабмылу нясьведамых справы, і гэтыя, прылучаючыся запраўды да мяншыні, прыманай імі за бальшыню, абарачаюць яе ў бальшыню запраўдную.
    Гэткім парадкам, значыцца, з прычыны ўзьдзержлівасьці сьведамых дабра, пашыральнікі яго могуць апынуцца адзінотнымі, і шыранае імі дабро ня ўжыцьцёвіцца. Нясумленным ёсьць палітык, каторы ўзьдзержуецца ад якое-колечы патрэбнае справы, дзеля таго што яна непапулярная, што яе не падабаюць. Нясумленны й няпэўны такі палітык.
    Нястача шчырасьці ў ідэйных дачыненьнях ёсьць прычынаю таго што ў нашых rasaTax надта мала грамадзкай крытыкі. Крытыка бывае адно тады, калі пачынаецца звада; але тады крытыка часта абарачаецца ў лаянку. Шчырасьць у звадзе ня лучыцца з кры-
    тыкаю, але із зычэньням ліха свайму праціўніку. Можна ўважаць, што нядаўнае табарнае разьбіцьцё на „крывічоў“ і „зарубежнікаў" прычыніла нястача дагэнуль грамадзкай крытыкі. Калі адны адных не крытыкуюць, дык, першае, кажны застаецца пры сваіх паглядах, як-бы яны ня былі абмыльныя; а другое, без прынароднай крытыкі незаўсёды льга пазнаць, хто запраўды прыяцель свайго народу, а хто яму ідэйна чужы або й няпрыязьлівы, варожы. Нястача-ж крытыкі прычыняецца цяпер да таго, што некаторыя падзьдзержваюць разьбіцьцё дзеля сваіх асабістых карысьцяў.
    Часта тыя самыя, ня зычачы задзіночаньня, з тактычных прычьшаў найболей крычаць празь яго патрэбу.
    Шчырасьць у ідэйных справах цесна зьвязана з грамадзянскай адвагаю, як няшчырасьць у тых-жа справах ёсьць нястачаю грамадзянскай адвагі.
    На шчырасьць, як і няшчырасьць у ідэйных дачыненьнях, як і нааіул у ўсіх справах, маем дасканальныя прыклады ў Бібліі. Апосталы й прарокі шчырыя, але Пілат няшчыры; ён засудзіў на сьмерць Хрыста, дарма што быў пераканаўшыся ў нявіннасьці Хрыстовай, засудзіў, бо баяўся, што фарысэі ўдадуць яго цэсару.
    Шчырасьць у справах грамадзкіх ёсьць перадумоваю грамадзкіх дачыненьняў, хоцьбы толькі на словах, такая-ж няшчырасьць зьвязаная ізь бязьдзейнасьцяй.
    Даведаньне й дазнаньне вучаць нас, што калі дзейны мыляецца, дык усё-такі ад яго можна балей спадзявацца, чымся ад неабмыльнага бязьдзейніка. Дзейны, калі ён абмыльна пераканаўшыся ў карыснасьці таго, што робе, пазнаўшы сваю абмылу, паправіцца, узыйдзе на дарогу праўдзівую й застанецца дзейным, а бязьдзейны неабмыльны застанецца бязьдзейным, ня робячы ні ліха, ні дабра. Такіх добрых адно зычлівых у нас шмат. Калі-б у нас было сваё гаспадарства, дык яны былі-б карысныя, як ураднікі або дзяржаўцы-адміністратары. У руху-ж без гаспадарства зь іх карысьці няма. Ведама, што калі хто ладня матарыяльна памагае нацыянальнай справе, дык памога ягоная тое самае, што й дзейнасьць. Кажны так або сяк мае памагаць справе свайго народу, і няма такіх, што гэтага не маглі-б зрабіць.
    Кажучы празь дзейнасьць, маем наўвеце дзейнасьць ідэйную. Калі-ж хто дзейны дзеля сваіх асабістых карысьцяў, імкненьняў, ды шкодных справе агульнай, нацыянальнай, дык ён — воўк, і да яго надабе ставіцца, як да ваўка.
    Узглядам шчырасьці, грамадзянскае адвагі й дзейнасьці найлепшы прыклад маем у Евангелі. Дарма што Паўла перасьледаваў хрысьціян, яго паклікаў Хрыстос за апостала свайго. За што паклікаў? He за тое, што перасьледаваў. За шчырасьць, за тое, што, перасьледуючы, быў пераканаўшыся, што робе паслугу Вогу, Спадар Ісус Хрыстос яму дараваў перасьледаваньні, але паклікаў за дзейнасьць. Бязьдзейных-жа Бог ня любе, a людзі не паважаюць.
    Бязьдзейнасьць, яе прычына й лекі
    Праз нацыянальную бязьдзейнасьць, у тым ліку праз дызэрцыю, я думаў сьведама й падсьведама, хоця й няхоця. Маў яе наўвеце, друкуючы артыкул „Да пажваўленьня грамадзкай дзейнасьці" (у № 87 „Беларуса") і артыкул „Шчырасьць і дзейнасьць" (у № 95 „Беларуса"), дарма піто ў іх слова „дызэрцыя" ня ўжыта. Іншыя аўтары артыкулаў праз гэту хваробу нашу, наадварот, найчасьцей завуць яе „дызэрцыя". Дзеля таго, пачынаючы гэты артыкул, хіба ня лішнім будзе сказаць, што разумеем пад словам „дызэрцыя“.