• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Другім крытэрам тое, што калі літаратары жылі ў савецкім часе (не канечна ў самых Саветах), дык яны мусяць быць прасавецкія. I з гэтым крытэрам справа не лягкая: каб знайсьці такіх аўтараў спаміж нашаніўцаў, даводзіцца хвальшаваць і іхныя жыцьцяпісы, і іхнае творства. Гэта асабліва робіцца з найвыдатнейшымі нашаніўскімі літаратарамі — Я. Купалам і Я. Коласам. У сваім жыцьці і ў творсьцьве яны былі антыкамуністыя. Д осыць прачытаць дасавецкія Купалавы творы, а за савецкім часам такія, як верш „Перад будучыняй“, каб у гэтым пераканацца48.
    Абодва гэтыя паэты — толькі дзеля таго ня былі фізычна зьнішчаныя савецкай уладаю, што былі вельмі папулярныя ў народзе. Крэмль пераканаўся, што зьнішчэньне іх пашкодзіла-б яму ў народных вачох. Савецкія гісторыкі беларускае літаратуры цьвердзяць, што „ў пасьлякастрычніцкай творчасьці паглыбіліся й далей разьвіліся Купалавы мастацкія прынцыпы“49. Прыміж таго, наадварот, із савецкім часам настаў упадак Купалавага творства, а ягоная паэма „Над ракой Арэсай“ ня толькі не найвыдатнейшы аўтараў твор, як
    44 Тамсама.
    45 Тамсама, б. 445.
    46 Тамсама, б. 445—446.
    47 Очерк нст. блр. сов. лнт., б. 165.
    48 Гл.: Я. Купала. Тутэйшыя. Выдавецтва „Бацькаўшчыны", Мюнхэн, 1953 (асабліва ў прадмове Р. Склюта, б. 6—9); Я. Купала. Спадчына. Выдавецтва „Бацькаўшчыны", Мюнхэн, 1953 (ас. у артыкуле Ст. Станкевіча „Жыцьцёвы й творчы шлях паэты“, б. XLIX—LI, LII—LVII).
    49 йвашнн, тамсама, б. 190.
    цьвердзяць савецкія крытыкі50, але вьгмушаная (у ваўтара) й вымучаная (аўтарам); далёка ёй да натхненнай Купалавай паэзіі за „Нашае нівы“. Наапошку паэта сонца й зораў ня вытрываў савецкае няволі ды скончыў жыцьцё самагубствам у 1942 г.
    Таксама зусім чыста даведзеныя антысавецкія пагляды й настроі ў Коласа51.
    Што да нашаніўскіх пісьменьнікаў, якіх камуністычны Крэмль прысабечвае, дык цяпер савецкія крытыкі ўважаюць, што
    змаганьне беларускага народу дзеля абароны дэмакратыі, роднае мовы, за свабоду свайго нацыянальнага разьвіцьця было часткай змаганьня за аіульна-дэмакратычныя правы. Беларускія рэвалюцыйна-дэмакратычныя пісьменьнікі выступалі вяшчальнікамі нацыянальных вымаганьняў і спадзяваньняў беларускага народу52.
    Да гэтага можна толькі дадаць, што такімі-ж былі й іншыя нашаніўскія пісьменьнікі, якіх Крэмль загадваў уважаць за буржуазных нацыяналістых.
    Савецкія гісторыкі літаратуры ўважаюць — узноў-ткі, што да прысабечаных камунізмам нашаніўскіх пісьменьнікаў і паэтаў — што яны ад сацыяльных праблемаў прыйшлі да праблемаў нацыянальных, уважаючы апошнія за частку першых. Гэтак, Івашын піша:
    Нацыянальнае пытаньне ад самога пачатку займала важнае месца ў Купалавай творчасьці, яно было падпарадкаванае пытаньню сацыяльнаму. Паэтава змаганьне за нацыянальную годнасьць беларускага народу, за ягонае нацыянальнае вызваленьне было складовай і неадлучнай часткай ягонага змаганьня за палітычныя свабоды й дэмакратыю, за рэвалюцыйнае ператварэньне грамадзкага ладу53.
    Гэтак ня рэдка можа быць, але гэтак ня было ў нашаніўцаў. Справа ў тым, што за „Нашай ніваю“ беларуская інтэлігенцыя была зрусыфікаваная або спалянізаваная і ёй лягчэй было пісаць парасейску або папольску, чымся пасвойму. Але гэта яшчэ была ня ўся бяда. Чыстая бяда былаў тым, што асыміляцыя праводзілася дарогаю прышчапляньня зьняважлівасьці, грэбаваньня, зьдзекаў над „простым“ народам і ўсім ягоным „простым“, дарогаю цураньня гэтага народу. Дзеля таго такому асыміляванаму інтэлігенту і ўдум ня прыходзіла рупіцца пра патрэбы „простых“. Іншая рэч, калі хто нацыянальна ўсьведамляўся, тады зь любасьцяй свайго роднага прыходзіла й любасьць „простых людзёў“, як такіх самых родных і праняцьцё іхнымі патрэбамі. Адным чынам, нашаніўскія літаратары й нялітаратары нацыянальнае пашыралі на сацыяльнае, разглядаючы другое як частку першага.
    „Цяга да старшага брата“. Па апошняй сусьветнай вайне, калі камуністычная партыя, бы тая чараўніца, перакінула расейскі народ у „найгеніяльнейшага ў сьвеце" ды ў „старшага брата“ ўсіх народаў СССР, Крэмль прынукае жывых і мяртвых нерасейцаў бязьмежна любіць Расейцаў ды імкнуцца задзіночыцца зь імі. Расейцы-ж — таксама жывыя й мяртвыя — заслугоўваюць гэтага тым, што ад іх выходзяць усе дабрыні нерасейцам, безь якіх апошнія даўно зьгінулі-б. Дык справядліва сталася, што зь імі й нашаніўцаў не абмінулі. „Перадавая дэмакратычная кулыура беларускага народу разьвівалася, — чытаем у „йсторнп БССР“, — пад магутным уплывам перадавое расейскае культуры, ідэяўрэвалюцыйнае сацыял-дэмакратычнае партыі марксызму-ленінізму"64.
    50 Тамсама, б. 177.
    51 Гл.: Ант. Адамовіч.ЯкубКоласусупрацівесаветызацыі, асабліванаб. 7,19,20,25,31, 33—36,41,49,52, 53,55.
    52 Нвашнн (Очерк нст. блр. сов. лнт., б. 15).
    53 йвашнн (Очерк нст. блр. сов. лнт., б. 160—161).
    54 йст. БССР, б. 446.
    Паэта (Купала) усьведамляў вядучую ролю расейскага народу ў вызвольным руху. Ён энэргічна заклікаў працоўныя масы Беларусі выступіць на дапамогу расейскаму народу, ісьці за ягоным прыкладам, вучыцца ў яго вытрываласьці й мужнасьці. Купала верыў у сьветлы дзень новае, вольнае Беларусі й бачыў будучыню свайго народу ў братнім саюзе зь вялікім расейскім народам55.
    Із словамі сардэчнае ўдзячнасьці й любові зварачаўся Купала да расейскага народу й да ягонага геніяльнага пісьменьніка: „У сваім сэрцы я на працягу даўгіх год нашу найчысьцейшую й бязьмежную любоў да вялікага расейскага народу й ягонага геніяльнага пісьменьніка Аляксея Максімавіча Г оркага“56.
    Чаго ня пісалі й чаго ня сьветчылі людзі розных народаў, апынуўшыся ў раі пад дабрадзейным уплывам НКВД? Выняткам із гэтага ня стаўся й Купала.
    Запраўды-ж нашаніўцы ня спрыялі Расеі, нічым расейскім асабліва не захапляліся й яго неяк нязвычайна не цанілі. Пра гэта сьветча літаратура і ўвесь беларускі друк пары „Нашае нівы“. Купала ані з гэтага ня быў выняткам. Між іншага, калі выбухнула вайна зь Нямеччынаю ў 1914 г., ён мне сказаў: „Няхай пакажуць гэтым азіятам!"
    Трэба прызнаць, што „Наша ніва“ ня шырыла ненавісьці да ніводнага народу. Але ненавісьць да Расейцаў і Палякоў расла сама. Выклікалі яе русыфікатары й палянізатары, таксама, як цяпер выклікаюць камуністычныя русыфікатары. Пра гэтую ненавісьць сьветча й „Нсторня БССР“, няшчыра вінавацячы заяе нерасейскія партыі. Прыкл.: „Буржуазна-нацыяналістьгчныя партыі — Беларуская Сацыялістычная Грамада, Бунд, польскія нацыяналістыя — распальвалі нацыянальную нязгоду й нацыянальную варожасьць да ўсяго расейскага"57.
    Перасьлядуючы Беларусаў, расейскія камуністыя ў сваім русыфікацыйным імпэце, бывае, заганяюцца так далёка, што пасьлей нат схамянуцца ў шкоднасьці гэтага ім самым. Гэтак сталася із забаронаю ў 30-ых гадох Беларусам студыяваць сваю старую культуру, у тым ліку й літаратуру, што цяпер часткава дазволілі. Бачым гэта зь Івашынавага ўводу да цытаванага ўжо неаднойчы „Очерка нсторнн“ беларускай савецкай літаратуры. Там чытаем (б. 10):
    Выдатным дзеячом беларускае прагрэсыўнае культуры першае палавіны шаснаццатага стагодзьдзя быў Георгі Скарына. Найвялікшы вучоны свайго часу, ён шырака разгарнуў перакладніцкую й выдавецкую дзейнасьць у Празе й Вільні. Скарына рабіў усё дзеля таго, каб даць беларускаму народу кнііу ў ягонай роднай мове. Скарына даў пачатак кнігадруку ў Беларусі. Уся ягоная дзейнасьць натхнялася высокім пачуцьцём патрыятызму, імкненьнем пашырыць асьвету ў народзе.
    Як першадрукар і асьветнік Скарына зрабіў вялікі ўплыў на разьвіцьцё беларускае літаратуры й кнігадруку.
    Адылі аўтар прыводзе прозьвішчы „перадавых дзеячоў беларускае культуры XVI — пачатку XVII стг.“ — Сымона Вуднага, Васіля Цяпінскага, Сьцяпана Зізанія, Апанаса Філіповіча, Лявона Карповіча, Сымона Полацкага. 3 прозьвішчаў гэтых можна зрабіць вывад, што рэгабілітаваныя ня ўсе даўнейшыя дзеячы беларускае культуры.
    Відаць, з тае-ж прычыны, што ў выпадку даўнейшых культурна-асьветных дзеячоў, з мэтаю бараніць партыю ад кампрамітацыі й шкоды, і др. М. Ларчанка выступіў у час. „Літаратура і Мастацтва“ (№ 47 ізь 17 ліст. 1956 г.) у варт. „Некаторыя пытаньні гісто-
    55 Нвашнн (Очерк нст. блр. сов. лнт., б. 170).
    56 Тамсама, б. 156.
    57 Нст. БССР, б. 425.
    рыі беларускай літаратуры" з аргумэнтамі рэгабілітаваньня некаторых забароненых у БССР нашаніўскіх літаратараў, а таксама газэтаў „Нашае долі“ й „Нашае нівы“. Зь літаратараў ён прапанаваў рэгабілітаваць найперш К. Кастравіцкага (К. Каганца), Ант. Лявіцкага (Ядзьвігіна Ш.) і Ал. Прушынскага (Ал. Гаруна).
    Адылі гэтая Ларчанкава ініцыятыва стрэлася з войстрым зганеньнем з боку органу ЦК КП Беларусі „Зьвязды", штоў нумары ад 12 студня сёлета [1957. —Рэд.] прысьвяціла ёй артыкул Л. Абэцэдарскага, аднаго з галоўных хвальшаўнікоў гісторыі Беларусі ў „Нсторнн Белорусской ССР“, ды А. Сідарэнкі пад назовам „За ідэйную чыстату нашых літаратурных пазыцыяў". Паводля „Зьвязды", А. Гаруна нельга рэгабілітаваць, бо ён „у час кастрычніцкае рэвалюцыі й грамадзянскае вайны змагаўся супраць савецкае ўлады ў лягеры нацыяналістычнае контррэвалюцыі".
    Ларчанка паказваў, што А. Гарун таленавіты майстра слова, што ён шчыра любіў Беларусь і беларускі народ, рупіўся пра ягоную волю й шчасьце. На гэта „Зьвязда" адказвае: калі-б А. Гарун шчыра любіў сваю бацькаўшчыну і свой народ, дык ён не змагаўся-б супраць „улады работнікаў і сялян“. Другім аргумэнтам „Зьвязды": „М. Ларчанку павінна быць ведама і тое, што ў час акупацыі Савецкае Беларусі гітлераўскімі захопнікамі нашы ворагі выдавалі й прапагандавалі творы А. Гаруна. Наіўна было-б думаць, што яны прапагандавалі-б творы, якія ідэйным зьместам не адказвалі-б іхным мэтам“. Аўтару гэтых радкоў няма ведама, ці ў часе нямецкае акупацыі былі выданыя Гаруновы творы, але ўсім ведама, што тады былі выданыя дзьве вялікія паэмы Я. Коласа — „Новая зямля“ і „Сымон-музыка“. А. Гарун памёр у 1920 г., а ягоная антысавецкая дзейнасьць не адбілася ў ягоных творах, што сваім нацыянальна-грамадзкім настроем вельмі блізкая да Купалавых твораў, адно што ў Купалы гэты мамэнт яшчэ мацнейшы.
    Наапошку „Зьвязда“ гэтак засуджвае Ларчанку:
    Наша літаратураведа кіруецца ленінскімі прынцыпамі партыйнасьці ў літаратуры. Блытаныя, памылковыя ацэнкі М. Ларчанкі важных пытаньняў гісторыі беларускае літаратуры абумоўлены тым, што ён у сваім артыкуле адступіў ад гэтых прынцыпаў.