• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Рэсорт Бэлэр Менск можа быць толькі як прадпрыемства агульна-беларускае. Калі б пагроза з боку суду мінула, але Юрцэвіч быў яго старшынёю, то й тады загуба рэсорту нямінучая: сваёй самадыйнай гаспадаркаю Юрцэвіч давёў бы яго да загубы, тым больш, што вялікая часьць, на’т бальшыня, дагэтуль прыяжджаючых яго байкатавала б. Тое самае сталася б, калі б рэсорт захапіла якая беларуская група. У такой прыгодзе рэсорт або неўзабаве загінуў бы, або, стаўшы „межнародным" (запраўды польска-расійскім або расійска-польскім), да чаго Юрцэвіч імкнецца, загінуў бы, калі б яго кіравалі Юрцэвічы, або стаў бы нам чужым, як ё чужыя польскія й расійскія рэсорты. Рэсорт Бэлэр Менск можа быць толькі як прадпрыемства агульна-беларускае, ды бяз згубнай гаспадаркі Юрцэвічавай.
    * * *
    Із спосабаў Юрцэвічавых. Нас просяць зьмясьціць у „Незалежніку" пра наступное стацьцё. Каб неразлучна на вечныя часы зьвязаць із сабою Бэлэр Менск, Юрцэвіч імкнецца стаць назаўсёды ў рэсорце загаднікам усяе тэхнічнае работы, загаднікам добра плачаным, дарма што ён не рамесьнік. У тэй часьці рэсорту, дзе стаяць дамы, у якіх пакоі здаюць прыяжджаючым гасьцём, маніліся даць Юрцэвічу зямлі, на каторай бы ён сваім коштам пабудаваў сабе дом, каб жыць у ім із радзімаю (сям’ёю). Зямлю маніліся даць у хорме концэсі, як ранду на 99 год із платаю па даляру ў год. Разам із гэтым Юрцэвіч спадзяваўся адзяржаць яшчэ іншыя правы, якія сусім чыста ўзалежнілі б ад яго рэсорт.
    Неўспадзеўкі, адылі, сталася перашкода плянам Юрцэвічавым. Хтось знайшоў інпіага кандыдата на становішча рамесьніка ў рэсорце. Гэты чалавек, майстра на ўсі рукі, паўніў бы ўсю тэхнічную работу. Ен таксама паставіў бы сабе дом, але ў лесе, на сваёй, купленай у Бэлэр Менску дзялёнцы. Умовы ягоныя ўсі дырэктары ўпадабалі. За прыймом іх быў і Юрцэвіч, але, як пасьлей выясьнілася, ня шчыра. 3 прычыны познага часу не магла быць зроблена ўмова адразу на пісьме. За тыдзень кандыдат меў прыехаць падпісаць умову. Але ня прыехаў. Прьічына няпрыезду была гэткая. Калі гэты спадар ад’яжджаў з рэсорту, Юрцэвіч прапушчаў яго і шмат расказаваў яму, колькі ён (Юрцэвіч) паклаў працы дзеля рэсорту і ў канцы прасіў яго не гадзіцца за рамесьніка ў рэсорце, не перашкаджаць яму быць у ім рамесьнікам. Новы кандыдат пашкадаваў Юрцэвіча і ня прыехаў рабіць умовы.
    Нарысы гісторыі мастацтва беларускага
    У 20-тых найважнейшай навуковай працаю, выданай у Менску, была кніга проф. Міколы Шчакаціхіна — „Нарысы гісторыі мастацтва беларускага“. У ёй глыбака й шырака абнята й выразьліва паказана гісторыя мастацтва народу нашага. 3 кнігі Шчакаціхіна мы бачым багацьце мастацтва нашага, высокія якасьці яго, орыгінальнасьць і сваеасаблівасьць яго. Як мастацтва беларускае ў Шчакаціхіна, так мае быць скумана й пісана гісторыя Беларусі наагул: дый праца Шчакаціхінава ё часьцяй гісторыі Беларусі, вялікай часьцяй культуры яе.
    Калі ў 30-тых гадох бальшавікі маскоўскія фізычна нішчылі народ наш, асабліва інтэлігенцу ягоную, зьнішчылі яны таксама Міколу Шчакаціхіна, а гэтую працу ягоную сконфіскавалі. Захаваўся, адылі, яе экзэмпляр у вольным сьвеце, і ё магчымасьць яе перавыдаць фотографічным спосабам. Вельмі пажадана, каб эміграца наша зрабіла гэта. Было б гэта яе вялікай заслугаю перад сваім народам. Да кнігі трэ’ было б толькі дадаць рэзюмэ паангельску.
    „Крывічы“ а „Вялікалітва“
    „Крывічы" а „Літва“, або (другая хорма таго ж назову) „Вялікалітва“, — два праўдзівыя нацыянальныя назовы нашыя.
    Праз назоў „Крывічы“ досыць пісалася: затым, здаецца, празь яго ня надабе паўтараць. Гэтта досыць зацеміць, што з назову аднаго, найбольшага плямені нашага ён, і далей застаючыся (у вужшым сэнсе) пляменным, у стагодзьдзю двананцатым стаў (у значаньню шыршьм) агульна нацыянальным. Шмат меней у ваіульным значаньню яго ўжывалі ў стагодзьдзю трынанцатым, яшчэ меней на пачатку стагодзьдзя чатырнанцатага.
    Пад назовам „Літва“ (назоў народу ў значаньню зборным і назоў краю), „Ліцьвін" (лік адзіночны ад „Літва“, як назоў народу) народ наш шырака ведамы, пачынаючы із стагодзьдзя трынанцатага, а часткава і ўперад. Адгэнуль ня толькі да канца быцьця гаспадарства нашага, Вялікага Князства Літоўскага, значыцца, да 1795 г., наш народ і край зваўся „Літвою“, „Ліцьвінамі“, але прынамея да 70-ых год дзевятнанцатага стагодзьдзя, а ў не малой меры да пачатку стагодзьдзя XX. У менаваным часе як сам увесь народ наш зваў сябе Літвою, так звалі яго і ўсі зналыя яго народы, суседзі й далыпыя. Прывяду колькі прыкладаў. У „Пралогу“ (зборнік скарочаных жыцьцяў сьвятых) знаходзім жыцьцё „сьвятых нова яўленых мучаньнік родам Літвы Іоанна, Антонія і Еўстахія. Літоўская ж імёна іх Круглец, Кумец і Няжыла". Тут „літоўскімі“ названы ймёны нашыя1.
    1 Карскнй Е.Ф. Белорусы, т. III, вып. 2,140, вынаска.
    Гісторык Н. Костамараў кажа: „«Літва» — гэты назоў стаў собскасьцяй беларускага краю й беларускага народу" (Две рус. народностн, б. 39). У пятнанцатым стагодзьдзю на тэрыторы цяперашняй Расіі розьніліся чатыры аддзелыўсходне-славянскага сьвету: Ноўгарад, Масковія, Літва й Русь: у XVI a XVII стг., калі Ноўгарад быў сьцерты — Масковія, Літва й Русь (там-жа). Польскі філёлёг А. Брыкнэр кажа, што „Беларусь1* мае мову апрычоную ад польскай, „маларускай і вялікарускай“ і што гісторыя Беларусі старшая й слаўнейшая за гісторыю „Маларусі й Вялікарусі“, але яна схаваная пад назовам „Літвы“2. У іншым месцу Брыкнэр піша: „Кажам усё «Літоўскі», «Ліцьвін», але гэта толькі замест «беларускі», «Беларусін»"3.
    Заграбіўшы ў 1772 годзе ўсходнюю часьць земляў гаспадарства нашага, Вялікага Князства Літоўскага, расійскі ўрад назваў яе „беларускімі губэрнямі“, адначасна штучна тарнуючы назоў „Літва“ да Жмуйдзі. Але народ расійскі й грамадзтва расійскае й далей звала нас Літвою. Прыкладам, Пушкін у вершу „Клеветннкам Росснн" гукае: „Что возмутнло вас? Волненне Лйтвы? Оставьте! Это спор Славян ыежру собою“. Прынамся часткава на’т і адміністратары расійскія звалі нас і далей Літвою. На’т кат Мураўёў у 1863—1864 гадох зваў Літвою нашу Бацькаўшчыну, а Жмуйдзь, разам із вышняй часткай яе, Аўкштотаю, так і зваў — „Самогнтня" (лацінская хорма назову „Жмуйдзь"). Маскоўскаму мітрапаліту Мураўёў пісаў: „Я отдаю себя н порученное мне дело умнротворення лнтовского края Вашему Архнпастырскому благословенню". На іншым месцу Мураўёў піша, што ў Пецярбурзе „боялнсь уже не за Лнтву, а за Петербург“ і што „Ковенскнй ген. губернатор до января 1863 г. заверял, что в Самогнтнн все спокойно“.
    Просты народ украінскі, расійскі й польскі аж да апошнягачасу звалі нас Ліцьвінамі, а ў не малой меры завуць гэтак нас і цяперака4.
    Дагэтуль наш народ на Севершчыне (у был. Чарнігаўскай губэрні, на поўнач ад ракі Дзясны) і ў Калуска-Арлоўскім Палесьсю завець сябе Літвою5. Часткава гэта ё й на Палесьсю паўднявым.
    Украіна належыла да Вялікага Князства Літоўскага ад палавіцы чатырнанцатага стагодзьдзя да 1569 г: Жмуйдзь ад 1410 г. належыла да яго ўвесь час, але ні Украінцы, ані Жмуйдзіны Літвою ня зваліся: а прымеж таго нашае Калуска-Арлоўскае Палесьсе ўходзіла ў склад таго ж гаспадарства ладне меней, бо ад палавіцы чатырнанцатага стагодзьдзя да канца стагодзьдзя пятнанцатага, але й дагэтуль тамашнія жыхары, як сказана, завуць сябе Ліцьвінамі. 3 кадзе менаванага відаць, што назоў „Літва“ быў ня толькі гаспадарствавым назовам народу нашага, але заразом быў нашым назовам нацыянальным.
    Праўдзівы й добры назоў наш „Крывічы“. Таксама праўдзівы, ды шмат яіпчэ лепшы назоў „Літва“ як наш назоў агульна нацыянальны. Крывічамі мы зваліся прыраўнальна кароткі час, ды, апрача нас самых, звалі нас так адно нашы суседзі — Латышы, Ноўгарадцы, Украінцы, Суздалцы (так зваліся тагачасныя Расійцы), Палякі а Немцы,
    2 A. Bruckner. Z niwy bialoruskiej, у Кракаве, 1918, б. 3.
    3 Slavia, VII, 1928, б. 10.
    4 Гл. слоўнік В. Даля пад дзекать: „Как нн заканвайся Лнтвнн, а дзекнет. Только мертвый Лнтвнн не дзекнет". Пад бйться-. „Бейся с ннм, как с Лнтвой" (прыказь). Украінцы кажуць: „Хыба лыхо возьмэ Лытвына, шоб він нэ дзекнув".
    5 Гл.: Н. Костомаров. Мыслн о федерацнн, 124; М. Коснч. Лнтвнны-Белорусы Черннговской губ.//Жнвая старнна, 1901 г., II—IV; Ант. Полевой. О языке населення Новозыбковского у., у Менску 1926 г.; П. Расторгуев. Северско-белорусскнй говор, у Ленінградзе 1927 г.
    Апрача Полевога, сьветчаць праз гэта і іншыя аўтары расійскія, прыкладам, проф. Н. Дурново (праз Калуска-Арлоўскае Палесьсе) у працах сваіх. Я. Кіпель, жывучы якісь час ля Бранску перад Другой сьветнай вайною, зьдзівіўся, што людзі тамашнія завуць сябе Ліцьвінамі (гл. „Лісты да Рэдакцыі" ў „Беларускай моладзі“ 1961, № 11, б. 17).
    бо тады Бацькаўшчына наша ня была так шырака ведамая ў сьвеце. Ліцьвінамі мы зваліся паўсяма стагодзьдзя зь вялікім гакам, а ў ладнай сваёй часьці народ наш і цяпер так завецца. Пад назовам Вялікае Князства Літоўскае гаспадарства нашае свайго часу было найбольшым у Эўропе і шырака ведамым у сьвеце. Мілёны дакумэнтаў сваіх і чужых завуць нас Літвою. Калі мы ня будзем зваць сябе Літвою або Вялікалітвою, дык каля сямёх стагодзьдзяў славутае гісторыі свае схаваем ад сьвету і ад самых сябе, а тым самым у вялікай меры і самых сябе схаваем. Ці ж можна быць такімі неразумнымі, каб гэта ўчыніць?!
    За назовам „Літва“ прамаўляе яшчэ аргумэнт палітычны. Ведама сьвету, што шэсьць із гакам стагодзьдзяў Літва была незалежным гаспадарствам. Калі ў 1918 годзе малая часьць гэтага гаспадарства — Жмуйдзь — стала незалежнай і таксама прызнана сьветам, дык і пагатове мае права на незалежнасьць засталая яе, колькі разоў большая часьць, каторая стварыла гэна гаспадарства, каторай мова, культура, права ды ўсё чыста панавала ў гэным гаспадарстве. Гэта пераконуючы аргумэнт у межнароднай палітыццы.
    Мы ня можам змагацца супроці назову „Крывічы", бо ён наш праўдзівы: але пяршынство маем аддаць назову Jlimea". Ані ня шкодна, але карысна, што мы прабавалі аднавіць свой старавечны назоў „Крывічы“, каб не рабілі гэтае спробы, дык не дадумаліся б пра магчымасьць супоўнага аднаўленьня назову „Літва“ ў хорме „Вялікалітва“.
    Як сказана вышэй, Жмуйдзіны, подле зычэньня маскоўскага, прысабечылі наш назоў „Літва“ ў другой палавіцы дзевятнанцатага стагодзьдзя: а дагэнуль яны Літвою ня зваліся, зваліся Жмуйдзінамі, Жмуйдзяй (Жемайчай, Жемайтіс паіхнаму), мову сваю звалі жмудзкай, літаратуру жмудзкай і інш. За 20 межваенных год свае незалежнасьці яны пад назовам „Літва“ сталі ведамымі ў сьвеце. Калі б мы цяпер ужывалі свайго назову ў хорме „Літва“, дык нас абмыльна залічалі б да Жмуйдзі, было б памяшаньне поймаў. Затым маем ужываць свайго назову ў хорме „Вялікалітва". Калі малая ды на’т ня літоўская, часьць Вялікага Князства Літоўскага6 назвалася цяпер Літвою, дык вялікая часьць яго, часьць запраўды літоўская, можа звацца Вялікалітвою.