За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Хтось мо’ скажа: „Калі чужыя словы такія непатрэбныя, дык нашто вучацца чужых моваў?“ Чужыя словы непатрэбныя, каб ужываць іх замест слоў свае мовы. А вучацца чужое мовы не на тое, каб ужываць яе замест свае; але каб магчы зразумець чужнікоў, якія не разумеюць нашае мовы, і каб яны нас зразумелі.
Ня мова твора народ, але Народы сваімі апрычонымі душэўнымі якасьцьмі патва-
рылі апрычоныя собскія мовы. Мова ё вытварам душы народнае. Калі які Народ, паняволіўшы другі, усімі спосабамі давядзець яго да забыцьця роднае мовы, то гэты застаецца тым, чым ён быў да забыцьця свае мовы. Таксама, калі людзіна занямее, то яна не перастаець належыць да тога народу, да якога належыла перад заняменьням. Можа хто падумае: „Калі так, то няшчасьце не такое вялікае ад страты свае мовы“. He, няпгчасьце надзвычайна вялікае! Бо, першае, загіне, як ужо менавана, найдарожшы вялізманны скарб, просьле каторага застанецца толькі само жыцьцё народу. Апрача тога, мова ё найлегшаю пазнакаю апрычонасьці Народу; калі гэтае пазнакі няма, дык людзі пачынаюць забывацца, да якога народу яны належаць, пачынаюць думаць, што яны тога народу, каторы іх паняволіў, стаюцца нявіснымі нявольнікамі ягонымі. Затым усі нёпрыяцелі якога народу стараюцца, каб ён мову сваю забыўся, страціў.
Пад назовам „3 роднае мовы“ будзем друкаваць у „Вечу“ малыя зацемы зь беларускае або, подле праўдзівага назову нашага, вялікалітоўскае мовы, каб гэтым памагаць нашым людзём захаваць сваю мову; а хто што згубіў зь яе, каб мог зьвярнуць.
Перш-наперш з большага надабе прывесьці гэтта беларускія тэрміны, ужываныя праз (пра) мову, каб далей чытарове маглі разумець іх. Вуду зьясьняць іх і перакладаць на мову анГельскую й расійскую.
мова — language, язык, мова літаратурная — literary language, ліітературный язык; мова дзяціная — baby talk, — детскнй язык.
мававеда — навука праз (пра) мову, праз агульныя правы быцьця й гісторычнага развою мовы — linguistics, лннгвнстнка, языковеденне, языкознанне.
мававед — адумысловец у мававедзе — linguist, лннгвнст, языковед.
мававедка — жаноцкая хорма л&мававед.
мававедны —linguistic, лннгвнстнческнй, языковедческнй.
Мова складаецца з проказяў, а проказь із слоў.
проказь — асобная думка, праказаная або запісаная — sentence, предложенне.
сынтакса —часьць мававеды, піто вызукае (дасьлядуе, разглядае) проказі, іх будоўлю і злучэньне проказяў — syntax, сннтакснс.
морфолёіія — часьць мававеды, што вызукае словы й хормы слоў — morphology, морфологня.
граматыка — 1. часьць мававеды, што вызукае ў мове словы зь іх хормамі і проказі; у граматыцы два аддзелы: морфолёгія й сынтакса; 2. падручнік, у якім выкладзены асновы (правілы) якое мовы —grammar, грамматнка.
Словы складаюцца з гукаў.
гук — sound, звук.
самагук — vowel, гласный.
сугук — consonant, фонэтыка, часьць мававеды, што вызукае гукі якое мовы — phonetics, фонетнка.
Знакі, каторымі запісуюць гукі, завуцца літарамі — letters, буквы.
Літара вялікая —capital letter, пропнсная буква;
малая літара —small letter, строчная буква;
пісомая літара — written letter, пнсанная буква;
друкаваная літара — printed letter, печатная буква.
абэцада або абетка — вылічэньне ўсіх літараў якое мовы на пісьме або ў друку подле прынятага парадку — alphabet, азбука, алфавнт.
У мове вялікалітоўскай ё тры абэцады: капіеўка, лацініца й арабіца. Капіеўка складаецца з тых літараў, каторымі друкуецца „Веча“; яе вынайшаў вялікалітоўскі наўчоны Ільля Капіевіч у канцы сямнанцатага стагодзьдзя. У лацініцы прытарнаваны да беларускае вымовы літары лацінскія, яны ж прытарнаваны да мовы ангельскае і іншых моваў заходне-эўропскіх. А ў варабіцы прытарнаваны да нашае мовы літары арабскія. Арабіцы ўжываюць у сваіх рэлігійных кнігах беларускія мусульмане, няправільна званыя Татарамі.
правапіс — правільнае напісаньне гукаў слова —orthography, орфографня, правопнсанне.
У людзіны пяць навонных чуцьцяў — senses, чувства; відзеньне — sight, зренне; слух — hearning, слух; нюх — smell, обонянне; вошчуп — touch, осязанне; смак — taste, вкус.
спакмень — усё, што пазнаем нашымі пяцьма навоннымі чуцьцямі, а таксама розумам — object, предмет.
Словы належаць да розных часьцяў мовы.
спакменьнікі або спакменныя ймёны — тыя словы, што ё назовамі спакмянёў — nouns, нмена суіцествнтельные; спакменьнікі собскія — proper nouns, собственные сугцествнтельные; агульныя — common nouns, суіц. нарнцательные; матар’яльныя — material substansives, mass nouns, сугц. вешественные; абстрактныя —abstract nouns (substantives), суіц. отвлеченные; канкрэтныя —-concrete nouns (substantives), суіц. конкретные; зборныя — collective nouns (substantives), сугц. собнрательные; дзееспакменьнікі — verbal nouns, суіц. отглагольные.
прыметнікі, або прыметныя ймёны — тыя словы, што паказуюць якасьць, пазнаку або наагул якое собства спакменя і адказуюць на пытаньні які 1 чый ? — adjectives, прнлагательные; прымепінікі якасныя, тыя што могуць паказаваць якасьць большаю або меншаю мераю ў розных спакмянёх — qualitative possessives, качественные прнлагательные; дачынныя, тыя, што паказуюць дачыненьне да спакмянёў (асобаў, матар’ялу, месца і да г.п.) і ня могуць паказаваць якасьці большаю або меншаю мераю — relative adjectives, относнтельные прнлагательные; прыналежныя — possessive adjectives, прнтяжательные прнлагательные.
лічнікі або лічнікавыя ймёны — тыя назовы, которымі завуць лікі — numerals, чнслнтельные.
Спакменьнікі, прыметнікі й лічнікі маюць роды —genders, роды. Роды гэткія: род мужчынскі — masculine gender, мужской род; род жаноцкі — feminine gender, женскнй род; род ніякі — neuter gender, средннй род; род супольны — common gender, обгціій род.
Спакменьнікі, прыметнікі й лічнікі адмяняюцца ў залежнасьці ад пытаньняў; тыя хормы іх, каторыя яны маюць, гэтак адмяняючыся, завуцца адменьнікамі або склонамі — case, падеж. Адменьнікі гэткія: 1. назоўны — nominative, нменнтельный; 2. дакладны абородны —genitive, роднтельный; 3. давальны — dative, дательный; 4. вінавальны — accusative, внннтельный; 5. снадзіўны — instrumental, творнтельный; 6. мясцовы — prepositional, предложный; 7. гукальны — vocative, звательный.
Адмена ж канчаткаў спакменьнікаў (прыметнікаў, лічнікаў) подле адменьнікаў ё адмяняньне або скланеньне — declension, склоненне. Адгэтуль у перакладных спакменьніках будзем падаваць канчатак роднага, а рэдчас і іншых адменьнікаў, а ў прыметніках хорму жаноцкага й ніякага роду.
аблой-ою, мц. а гук. — ою — frozen snow, нзморозь. Ксл., шереховатый снег. Дсл. Гэткі сядні аблой; Лоўжа Сір. (Ксл.). Увясну спгаўся аблой. Пацэрк. п. (Дсл.).
аблонь-ні, ж. — 1. large, level field where nothing has been sown, обшпрное, ровное пространство, поляна (не занятая посевом С.). Бацькаўшчына сьнілася бмая, і лясы, і ветлыя аблоні. Крушына: Лебедзь, 22. Дзеж ніва, дзеж,якую дзед граўі Салавей: Сіла,
41. 2. a low meadow, ннзменное луговое пространство. Гсл.
аблоньне=аблонь. Нсл. 348.
аблямоўка-кі — border, edge, кайма. Шсл., обшнвка краев одежды тесьмой, мехом нлн снурком, оторочка. Нсл. 349.
аблік-ку — mistake in counting, ошнбка в счете. Нсл. 348, просчёт. Тут аблік ёсьць якісь. Нсл. Лічы без абліку. Нсл.
абліваха-ахі — freezing rain, знмннй дождь, замерзаюгцнй на земле, на деревьях н т.п., от чего получается гололеднца. Ксл., (жндкая грязь на земле от дождя нлн мокрого снега. С.) слякоть. Шел. Сядні на дварэ абліваха. Аськершчына Беш. (Ксл.).
аблічка-кі = аблік. Гсл.
аблічна — personally, лнцом к лнцу. Нсл. 348, лнчно, сам своей особой; персонально. Гордз. акты XVII, 536. Аблічна зь ім стаў перад судам. Нсл. Кахна, аблічне стоячы, адказала. Гордз. Акты, 4.
аблічнасьць-рі — presence, лнчное прнсутствне. Нсл. 348. Перад аблічнасьцю пана зманіў. Нсл. Гэта былоў тваей аблічнасьці. Нсл. — У вабліччу — in the face, в лнцо. У вабліччу маім маніш ((Нсл. 348) — в лйцо мне (перед лйцом)лжешь.
абложны (праз хваробу) — 1. chronic, confining to bed (illness), заставляюіцнй долго, не вставая, лежать в постелн. Нсл. 348. У яго абложная хвароба, няборзда ачуняе. Нсл. — 2. (праз дождж) —protracted, затягнваюіцнйся на долгое время. Дсл., затяжной (дождь). Пайшоў абложны дождж. Дсл.
лемантар, найпершая да навукі чытаньня кніжка, у каторай вучэньне пачынаецца з гукаў і літараў — primer, азбука, букварь. Слова можна падзяліць на склады — syllables, слогн. На адным із складоў бывае націск — accent, ударенне.
славатвор — formation of words, словообразованне. У словах бываюць карэнь, нарасьцень, канчатак і прыростак.
канчатак, тая часьць слова, што мяняецца пры адмяняньню яго (сялц-о, ля сялц-а, у сялц-у) — ending, окончанне. Калі адыймем ад слова канчатак, то застанецца аснова (сялц) — stem, основа.
карэнь, маючае асноўнае значаньне часьць у сваіх (блізкіх) асновах (сад, сад-ок, сад-овы, сад-авіна, сад-аўнічы) — root, корень.
нарасьцень, часьць слова, што памеж караня й канчатку (сад-ов-ы, сад-авін-а, садаўніч-ы) — suffix, суффнкс.
прыростак, часьць слова, што бывае перад каранём (пры-сад-а, на-рог) —prefix, префнкс, прііставка.
Гэтта прывяду колькі найпатрабнейшых слоў.
абароньнік— defender, загцнтннк.
абачлівасьць — well-wishing, благожелательность, внііманне. Ен ізь нікога не насьміяўся, аніўкрыўдзіў каго — вялікуюмеў абачлівасьць і бядзе чужойупару памагчы заўсёды ўмеў. Дудзіцкі (Бацькаўшчына, № 376—377).
абачнасьць —attention, consideration, сннсходнтельность, вннманне (Шсл.; Заўшыцы Сц.). Хай мае пярэйдзе: некаліся чалавек будзе мець абачнасьць і на мяне (Ст.) — будет нметь ввнду, уважнт, окажет вннманне.
абязурнік — scamp, шалун, озорннк. Ксл. Андрэй вялікі абязурнік. Сянно (Ксл.).
абярэмак-мка — armfull, ноша, сколько можно взять, обхватнть рукамн. Нсл. 346, охапка. Абярэмак сена, дроў. Нсл. Таго ж значаньне бярэма.
абдзёрка — flour without bran, мука co снятой на мельннце шелухой. Юрсл., Ксл. Змалоў абдзёркі пудоў шэсьць. Юрсл.
абіраньнік, абіраньніца — voter, elector, woman voter, выборіцнк-нца. Гсл.
абкладанік — sandwich, бутерброд.
аблога — siege, осада. Ё й іншыя значаньні слова аблога.
аблогам ляжаць — to be seriously ill, быть тяжело больным. Жонка аблогам ляжала. Mix.