• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Траха с самаго пачатку вайна была на беларускай зямлі, і цяпер трэць (1/3) усходняго фронту праходзіць праз Беларусь. Беларусь цяпер разьдзелена на дзьве часьці, адна часьць пад Нямеччынай, другая — пад Расіяй. Дзеля ўсяго гэтаго цяпер пад-час замірэньня ёсьць спрэчкі аб тым, як Беларусі жыць далей, посьля вайны. Ведама, што тое, якой Беларусь будзе посьля вайны, многа залежыць ад ваюючых гасударстваў. Але трэба ведаць, што цяпер па ўсім сьвеце ёсьць жаданьне, каб кожны народ меў сабе такое жыцьцё, якога ён сам сабе жадае, ці, як кажуць, ёсьць жаданьне права кожнаго народу на самаадзначэньне. Праўда, з жаданьнем на самаадзначэньне ні зусім будуць лічыцца розныя гасударствы, але ўсё-ж такі жаданьне кожнаго народу будзе мець вялікае значэньне на перагаворах аб міру. Дзеля таго і нам, беларусам, трэба даць свой голас, каб доля наша посьля вайны была такой, якой мы хочэм і якая нам патрэбна, а ні такой, якую нам захочуць даць людзі чужыя.
    Дык чаго-ж нам, беларусам, хацець?
    Часам хто с панбў кажэ, што трэба прылучыцца да Полыпчы, часам хто — што вяр-
    нуцца пад Расію. Іншыя ізноў кажуць, што трэба нам мець разам з літвінамі сваё асобнае гасударство, такое, як даўней было. Ведама, трэба выбраць тое, пры каторым народу — селянам — будзе жыць найлепей.
    Дык разгледзім, калі народу будзе лепей жыцца. Пачнём з Расіі.
    Цяпер вайна, цяжка ўсім жывецца, а нам тут, беларусам каля фронту, яшчэ цяжэй, дык нікаторыя, успамінаючы жыцьцё пад Расіяй перад вайной і спачатку вайны, хацелі-б ізной вярнуцца пад Расію. Дык разгледзім добра, як нам жылося ў Расіі і чаму так жылося, а ні йначэй.
    Расія вялікае гасударство. У ёй жыве многа народаў, каторых расійцы праз доўгі час заваевалі. Hi ўсім народам у Расіі адналькова жывецца. Расійцам жывецца лепей, усімжэ іншым, ні расійцам, горэй. У расійскіх губэрнях ужо больш 50 г. якуведзено земство, гэта значыцца, школамі, бальніцамі, аптэкамі, дарогамі і інш. сам народ загадывае, а на Каўказе і другіх мейсцох земства зусім ні было. У Беларусі ў губэрнях Вітэбскай, Магілёўскай і Мінскай было з 1912 г. так званае „куртатае" земство, дзе народ меў мала правоў, а ўсё залежыла ад чыноўнікаў, што нашаго краю зусім ні знаюць і парадкаваць тут ні могуць. А ў 2-х беларускіх губэрнях Гродненскай і Віленскай земства зусім ні было. Дзеля гэтаго ў нас школы і бальніцы былі горшыя, як у Расіі.
    Нашым эдукованым людзям у сябе дома на Беларусі занятку цяжка было дастаць, за тое было лёгка дастаць далёка ад сваіх бацькоў, ад роднага краю, гдзесь у Маскве або ў Сыбіры. За тое расійцам у нас жылося добра. Яны тут ні толькі з меншай навукай даставалі лепшыя ўрады (службы, заняткі), але і будучы на тым самым урадзе, даставалі вялікшыя пэнсіі. Так сама папом тутэйшым, беларускім, плацілі меншую пэнсію, як папом маскоўцам (расійцам), што прыехалі да нас з Расіі. Гэта шкодзіло ні толькі людзям эдукованым, але і простым селянам, бо і селяне вучаць сваіх дзяцей, і вучылі-б япічэ ахватней, каб іх дзеці, навучыўшыся, мелі лепшы занятак.
    Уся зямля Беларусі — селянская, казённая і панская — аброблена мазалістымі рукамі нашага селяніна, змочэна яго потам і крывёй, дык калі гэту зямлю прадаюць, то яна павінна дастацца гэтаму, а ні каму-нібудзь чужому.
    Тымчасам начай было. У Расіі ёсьць „Крестьянскнй банк“. Банк гэты скупліваў і прадаваў зямлю. У Расіі ён прадаваў расійскім селянам, але на Беларусі ні прадаваў беларусам ні праваслаўным, ні каталіком (а калі часам і прадаваў, дык за надта дарагую цану), але выпісываў з Расіі старавераў і аддаваў ім беларускую зямлю за малую плату, яшчэ разлажыўшы яе на доўгі час. Прыпомніце, колькі ў вашым павеце ёсьць стараверскіх вёсак — гэта ўсе яны былі пасаджэны на тэй зямлі, што павінна да вас належыць.
    Кожны гаспадар прадае тое, што ў яго астаецца ад сваей патрэбы, і купляе тое, чаго ў яго ні хапае.
    Прадаюць і купляюць нашы гаспадары на кірмашы, на таргу або проста ў сябе дома. Але тое, што нашы людзі прадаюць, вывозіцца далёка: так сама часта прывозіцца здалёку тое, што мы купляем. Калі там, у далёкіх краёх даражэй за наш тавар плацяць, дык за яго даражэй плацяць і на нашых таргох і кірмашох. Ведама, даражэй за тавар плацяць там, дзе гэтаго тавару німа або яго мала. Нашы гаспадары прадаюць збожжо, лён і мясо (сьвіньні, авечкі, куры, гусі). Як раз гэтаго ў Расіі мы можэм прадаваць толькі па нізкай цане.
    Чым болей у якім краі фабрык, тым лепей, бо на фабрыках можна знайсьці заробак. Апроч таго, чым болей прадаецца вырабаў краёвых, тым болей астаецца грошай у краі, значыцца, край багацее.
    Але фабрыкі могуць быць толькі тады, калі ёсьць каму карысна прадаваць тавары. Каб ні йшоў наш тавар, збожжо і мясо ў Расію, каб наш народ ні багацеў, расійцы ўстанавілі так плату за перавоз па жалезных дарогах, што калі вязеш з заходу на ўсход (з
    Беларусі ў Маскоўшчыну), то плаціш даражэй, а калі з усходу на заход (з Маскоўшчыны на Беларусь), то плаціш таней.
    Можэ, папытаецеся: „Чаму-ж на Беларусі ні прадавалі за граніцу?“ Гэтак траха заўсёды і рабілі: прадавалі і куплялі тавар заграніцай. Але тут новая штука была: плата за перавоз праз граніцу. Трэба было плаціць вялікае мыто за перавоз праз граніцу, прадаючы і купляючы, — дык карысьць ізноў малая была.
    Нікаторыя штучныя пагноі (парашкі) ёсьць толькі ў Нямеччыне, але Расія налажыла на іх такое вялікае мыто, што ні было карысьці іх купляць. Усе машыны, у тэй лічбе і найбольш нам патрэбныя гаспадарскія, заграніцай найлепшыя, але мыто на іх мала меней абходзіцца, як самі машыны.
    Але, можэ, скажэце, што гэта ўсё было ў царскай Расіі, а цяпер ні будзе. Дык ведайце, што ні цару ўсе гэныя ўціскі былі карысны, але ўсім расійцам, каторыя іх і ўстанавілі. I цяпер, посьля рэвалюцыі, гэныя ўціскі ні зьвяліся. Але ні будзем болей гаворыць аб Расіі, даволі гэтых прыкладаў, бо ўсіх тых крыўд, што зрабіла для нас Расія, ні пералічыш.
    Цяпер паглядзем, якое жыцьце беларусам магло быць пад Польшчай. Зусім пэўна, што палякі ўстанавілі-б тыя самыя крыўдныя правы для Беларусі, як і расійцы. На службу беларусаў мала прымалі-б, за ўсякую працу людзям с Польшчы даражэй плацілі-б, як тутэйшым і гэтым падобна. Толькі тая была-б розьніца, што, напрыклад, за перавоз была-б вялікшая плата, калі вязеш з усходу на заход, а ні з заходу на ўсход, бо Беларусь была-б на ўсходзе Польскага каралеўства. Але найстрашнейшае тое, што палякі хочуць прылучыць Беларусь да Полыпчы, каб на беларускай зямлі садзіць калёністаў с Польскага каралеўства. Аб гэтым пішуць у-ва ўсіх польскіх газэтах. Hi дарма паны так хочуць злучыцца с Польшчай.
    Ужо калісь Беларусь была злучана с Польшчай, і беларусы дазналі вялікаго зьдзеку ад палякоў. Каб была карысьць злучыцца с Польшчай, дык і літвіны гэтаго-б хацелі.
    Паглядзім, ці ні будзе найлепей сваё асобнае беларускае гасударство, свая нізалежнасьць. Маючы сваё гасударство, мы ўстанавілі-б у ім законы, карысныя для нашага краю. Законы выдаваў-бы ўвесь беларускі народ праз сваіх выбраных дэпутатаў. Дзеля таго што ў нас найбольш селян, дык і законы былі-б выданы карысныя селянам. Зямля была-б толькі для тутэйшаго народу. Усе мейсцы, урады, службы займалі-б ні чужыя, але чутэйшыя людзі.
    Мы ўжо бачылі, што кожны народ адны тавары прадае, а другія купляе. Прадаючы і купляючы, трэба тавары перавозіць з аднаго мейсца ў другое, а найтаньнейшы перавоз морам. Дзеля гэтаго моро натта патрэбно кожнаму народу, так патрэбно, што ніводзін народ ні можэ разьвівацца, ні можэ стаць багатым і шчасьлівым, калі ні мае доступу да мора. Гэта ўжо прызнана ўсім сьветам. Дзеля таго што кожны народ мае права жыць і быць шчасьлівым, цяпер увесь сьвет прызнае, што кожны народ павінен мець доступ да мора.
    Дзеля таго што мы, беларусы, можым мець доступ да мора толькі злучыўшыся з літвінамі, дзеля таго што літвіны і беларусы маюць адно гаспадарскае і прамысловае жыцьце і спрадвеку беларусы жылі разам з літвінамі і станавілі калісь адно суцэльнае нізалежнае князьство, — канечна патрэбна, каб беларусы і літвіны і цяпер утварылі разам адну нізалежную дзяржаву.
    Prahrama Bielaruskaj narodnaj partyji (sialanskaj)
    1.	Dziela stwarennia niezaleznaje i niepadzielnaje Bielarusi, dziela stwarennia dobrych warunkau dla akanamickaha adradzennia narodnaha zyccia, dziela adbudowy i razwiccia ziemlarobnaje haspadarki, dziela stwarennia paradku zyccia, pamahajucaha wykazanniu, padziarzanniu i razwicciu duchounych skarbau bielaruskaha narodu, jak naahul, tak i koznaha hramadzianina paasobku, dziela dapiaccia u kancu usiaho woli, rounasci i bractwa, zaktadziena Bielaruskaja narodnaja partyja.
    2.	Partyja wiadzie biespasredniuju pracu й sprawie stwarennia niezaleznaje i niepadzielnaje Bielarusi u jaje etnahraficznych hranicach.
    3.	Formu prauleiinia i hruntounyja zakony Bielaruskaje Dziarzawy ustanaulaje tisienarodna wybrany Ustanouczy Sojm. Formaj prablennia Bielaruskaha Haspadarstwa (Dziarzawy) Partyja liczyc Narodnuju Respubliku z adnapalatnaju systemaju z Prezydentam na cale.
    Na asnowie ahulnaha, prostaha, robnaha i patajnoha halasawannia wybirajecca Parlament.
    Prezydent wybirajecca z siabrob Parlamentu.
    Jak umacujecca Bielaruskaja Respublika, Prezydent pawinen wybiracca darohaju bsienarodnaha halasawannia.
    Prezydent i siabry Parlamentu wybirajucca na 3 hady.
    Abwiascennie wajny i miru robic Parlament.
    4.	Koznaja wialikaja terytoryjalnaja adzinka darohaju plebiscytu moza pryniac zakon, katory, kali nie razychodzicca z patrebami Haspadarstwa, dastaje silu zakonu dla taje miascowasci.
    5.	Administracyjnaje dzialennia Haspadarstwa robicca prymajucy na bwahu pryncypy. akanamickija i lohkasc znosin. Usie malyja sieliscy pryhicajucca da blizejzych adzinak.
    6.	Stojacy na hruncie wybiralnaje systemy syrokaha samapraulennia, Partyja licyc patrebnym, da ustanowy mocnaha dziarzabnaha paradku, naznacennia dziarzaunych uradnikau (cynounikau), z tym, kab, kali josc u zacikablenych ludziej adpawiedny kandydat, dawalasia jamu piarsynstwo.
    Piers-na-piers Partyja licyc kaniecna patrebnym uwiesci wybirarinie narodnych sudzdziab.
    7.	Rounasc usich hramadzian, jak muzcyn, tak i zanok, pierad zakonam.
    8.	Ahulnaje, prostaje, robnaje i patajnoje wybiralnaje prawa bsim hramadzianam, jak muzcynam, tak zonkam, ad 20 hadob.