За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Усі вышменаваныя асаблівасьці гаворкі Гаруноў — беларускія, бальшыня іх у поўнай сіле. Яны сьветчаць, што самая гэта гаворка належа да беларускае мовы, а гэта йзноў сьветча, што Гаруны, разам із жыхарамі суседніх мясцовасьцяў (Козіна, паветавага места Пуціўля і інш.), дзе тая-ж гаворка, — Беларусы. Беларускасьць Пуцівелцаў ё яшчэ адным лішнім даводам, што Севяране беларускае плямя, бо ведама, што прастора Пуцівельскага павету была часьцяй Северскае зямлі. Між іншага, у Пуціўлю галасіла Яраслаўна па сваім мужу, ноўгарад-северскім князю Ігору, калі яго Полаўцы забралі ў палон у 1185 г., пра што кажаццаў „Слове аб палку Ігоравым“. Праўда, у беларускай гаворцы Пуцівельскага павету ё ладны ўплыў расійскае мовы, але ён не такі вялікі, каб гэта гаворка перастала быць беларускай, і яна ня горшая, чымся некаторыя іншыя беларускія гаворкі, прыкладам, некаторыя гаворкі Смаленшчыны, у цяперашнім іх станеўсімі прызнаваныя за беларускія. Зрэшта мова беларускіх Пуцівелцаў, відавочна, лепшая за тую, якую бачым у запісах Халанскага, бо Халанскі рабіў запісы ў матулькі (жонкі сьвятаровай), у ейнай дачкі ды ў таварышкі гэтае, селавое дзяўчыны (гл.: Халанскі, б. 29), каторай мова, як добра зацеміў Дурново, магла быць пад уплывам мовы дачкі сьвятаровай. Сам Халанскі мае засьцярогі толькі да мовы матульчынай, кажучы (там-жа), што яна адбівае вымову ня гэтулькі селавую, колькі мяшчанскую. Запісам Халанскага шкодзе й тое, што яны з малымі выняткамі, складаюцца зь песьняў, каторыя напэўна ў вялікай меры прыходзілі з тэрыторыі расійскай і абруселай і адно пасьлей былі пуцівельскімі Беларусамі болей альбо меней беларушчаныя. Але трэба адзначыць, што ё тутака й песьні сваім зьместам а характарам аднолькавыя або й проста тыя самыя, што ў цэнтральнай Беларусі.
Зацемлю за Халанскім, што паўднявою граніцаю паміж Беларусамі а Украінцамі ў Пуцівельскім павеце ё рака Сейм. Украінцы сталі перасяляцца — з правага боку Дняпра — у паўднявыя часьці Куршчыны з канцаХУІ і пачатку XVII стг. (Народн. говоры Курской губ., 2). Калі граніца паміж беларускай а ўкраінскай моваю ў паветах Глухаўскім a Кралявецкім не праходзе ніжэй, чымся вышэй мною праведзеная, дык мясцовасьць беларускае мовы ў Пуцівельскім павеце ляжыць на ўсход ад прасторы ўкраінскае мовы ў Чарнігаўшчыне і адно паўночным сваім канцом мяжуе зь беларускай гаворкаю Глухаўскага павету. Такое палажэньне прасторы зь беларускай моваю ў Пуцівельскім павеце можа здацца цяпер дзіўным, але не забываймася, што даўней Беларусы жылі ня толькі на поўнач ад Украінцаў, але й часткава Севяране і на ўсход. Што ў вышменаванай часьці Пуцівельскага пав. захавалася дагэтуль беларуская мова, было прычынаю тое, што гэтая мясцовасьць найдалей ляжала як ад даўпейшай тэрыторыі ўкраінскай, каторая была на правым баку Дняпра, так і ад Масквы. Можна яшчэ зацеміць, што прастора пуцівельска-беларускае гаворкі ляжыць у граніцах беларускага антрополёгічнага тыпу, як гэта бачым із дасьледаваньняў антраполёга Хведара Ваўка. Значыцца, тут ня толькі захавалася этнічна чыстае беларускае жыхарства, але й ягоная мова.
Застаецца яшчэ нам вызначыць гаворцы пуцівельскіх Беларусаў месца ў беларускай народнай мове. Адразу кідаецца ў вочы, што яна належа да сярэдняга дыялекту беларускае мовы. Бліжшае месца яе ў гэтым дыялекце вызначым калі зьвернем увагу на дзьве ейныя асаблівасьці. Пры недысыміляцыйным аканьню па цьвярдых сугуках (вымова нага, галава і г.д.) у ёй ёсьцека дысыміляцыйнае аканьне, так званага Маскоўскай Дыялектолёгічнай Комісяй жыздрынскага тыпу, па мяккіх сугуках. У жыздрынскім тыпе (названы так ад паветавага м. Жыздры ў Калужчыне) дысыміляцыйнага аканьня па мяккіх сугуках у першым складзе перад націскам ё я з выняткам прыпадкаў, калі ў націсьненым складзе ё а, я, знач., маем: на зямлі, на вясну, ля мяжы, па вясьне, але: зімля, вісна, міжа. Дурново зазначае, што гэты тып аканыія, відавочна, ё толькі ў гаворках сваім паходжаньням беларускіх (Дналектол. разыскання, 35). Другой асаблівасьцю пуцівельскае гаворкі ё канчатак-/?гь (заміж ранейшага-г^ь, з прычыны шчэзьненьня
ў Пуцівелцаў дзеканьня) ў 3 ас. адз. ліку цяпер. часу як із націскам, так і бяз націску на канцу (гукаіть, кажыть, пяеть). Абедзьве гэтыя рысы паказуюць, што пуцівельскабеларуская гаворка належа да ўсходняга чарасла сярэдняга дыялекту беларускае мовы. Захаваньням званчыні сугукаў на канцу слова, большай чымся ў іншых гаворках беларускіх, гэтая гаворка стаіць у беспасярэдняй сувязі ізь северска-беларускімі гаворкамі.
Можна было-б думаць, што менаваны тып дысыміляцыйнага аканьня па мяккіх сугуках зьявіўся ў усходнім чарасьле сярэдняга дыялекту не органічна, але пад уплывам дысыміляцыйна-акаючага, паўночнага — пляменна-крывіцкага — нарэчча, з каторым сярэдні дыялект сваім усходнім чараслом мяжуе. Быцьцё, адылі, гэтага тыпу аканьня ў пуцівельскай гаворцы, тэрыторыяльна далёкай ад паўночнага нарэчча, вылучае такую магчымасьць, іншымі словамі, менаваны тып дысыміляцыйнага аканьня па мяккіх сугуках узьнік у усходнім чарасьле сярэдняга дыялекту незалежна ад якіх-колечы ўплываў. Гэткім парадкам дзякуючы пуцівельскай гаворцы разьвязуецца адна проблема ў ваканьню, і развой дысыміляцыйнасьці ў ім робіцца нам ясьнейшы5.
Што было ў жніўню ў гісторыі Крывіч
25 жн. 1078 — Вялікі Князь Северска-Беларускі Алег перамог на Сожыцы ў Севершчыне Ўсевалада Яраславіча, вывальняючы гэтым Севершчыну ад Кіева.
1 жн, 1115 — сьмерць Алега Северскага
8 жн. 1136 — перамога Севяран на чале з кн. Усеваладам Вольгавічам над Украінцамі ля Пераяслаўля.
1 жн. 1146 — сьмерць Усевалада Вольгавіча, выдатнага Северска-Беларускага князя.
7 жн. 1250 — Вялікі Князь Крывіцкі (Літоўскі) Міндоўг выдаў ліст, каторым падарыў Крыжаком усю Жмудзь — адну зь дзьвюх часьцяў цяперашняе Лятувы.
Жнівень 1385 — паход Крыжакаў на Крывічы, дайшлі яны аж пад Ашмяну.
15 жн. 1385 — падпісаньне Краўское ўмовы з Польшчаю.
4 жн. 1392 —умова ў Войстраве Ягайлы зь Вітаўтам, подле якое Вітаўт станавіўся Вял. Князям Літоўскім (Беларускім).
12 жн. 1399 — бітва ля Ворсклы.
15 жн. 1409 — Крыжацкі ордэн абясьціў вайну Крывічом а Польшчы.
3 жн. 1422 —умова Вялікага Князя Крывіцкага Вітаўта зь Цьверскім князям Барысом, якою гэты абавязаўся „быць ізь Літвою за адзін“ супроць усіх варагоў. Умова была ськіраваная супроць Масквы.
15 жн. 1430 — першы вызначаны рок каранаваньня Вітаўта за караля.
2 пал. жн. 1431 — выступілі вайною супроць Польшчы хаўрусьнікі Крывіч (за Вял. Кн. Сьвідрыгайлы) вайвода Валоскі а Крыжакі.
Траіедыя зь нясьведамасьці
(Зь гісторыі Беларусі XIX—XX стагодзьдзяў)
Напісаны гэты артыкул пад даймом павесьці Флярыяна Чарнышэвіча ,,Nadberezyncy“, напісанай папольску, выданай у 1942 г. Галоўныя падзеі апісаныя ў гэтай павесьці,
5 Аўтар непропорцыянальна доўга задзержыўся над беларускімі Пуцівелцамі, асабліва над іхнай гаворкаю, бо гэты найдалей на паўдня высунены куток беларускае этнографічнае тэрыторыі надта мала знаны адумыслоўцам, а не адумыслоўцы пра яго сусім ня ведаюць; а мусіўшы драбязна разглядаць пуцівельска-беларускую гаворку, хацелася высіліць матар’ял, каб не варочацца да яе ў працы моўнай.
адбываліся ля Бярэзіны, прытокі Дняпра, асабліва км 20—25 ад Бабруйска, здэцца, на поўнач; пэрыфэрыйная прастора гэных падзеяў дакраналася Бялыніч а Магілева. 3 пад Бярэзіны паходзе й сам аўтар павесьці, ён-жа адзін ізь ейных герояў. Спачатку аўтар напісаў свой твор як успаміны, пасьлей перарабіў успаміны на хроніку, а гэтую на павесьць.
Я ня думаю разглядаць „Надбярэзінцаў" з гледзіптча літаратурнага, але вылучна з гледзішча адбітага ў ім мясцовага жыцьця. Жыцьцё гэтае не паказана ў цэлай паўніні ў твору Чарнышэвічавым. Але ён войстра й моцна намаляваў найбалючшую рану гэтага жыцьця — ходаньне часьці Беларусаў-каталікоў, у даным прыпадку ідэялёгічнаспалёнізаванай і актыўнай у польскім прасьцінку беларускае шляхты зь Беларусамі праваслаўнымі. Трагічным мамэнтам гэтага ходаньня ё тое, што шляхта выступае як Палякі, а праваслаўныя Беларусы, будучы таксама нацыянальна нясьведамымі, уважаюць сябе дзеля веры „рускімі", паміж іх ё і адзінкі ідэялёгічна, рэдка й этнографічна, зрусыфікаваныя, каторыя й высовуюцца з праваслаўнага боку на чало ў гэтым ходаньню.
Прывяду да ілюстрацы два зыркія мамэнты гэтага ходаньня. Грап ізь вялікіх лесавых прастораў маў мала карысьці, дзеля таго ахвотна аддаваў дзялёнкі лесу на выцярабленьне й замену на ралейную гаспадарку, першыя гады дарма, а пасьля за меншую плату. 3 гэтага скарыстала радзіма шляхціча Белашэвіча і цяжкой працай вырабіла сабе ў лесе харошую гаспадарку. Але лес абцяжараны быў сэрвітутам і, гэткім парадкам, права сяла або сёлаў было ўзрушана; невялікая, здэцца, была крыўда матар’яльная, бо лес быў вялізарны, і кавалак на гаспадарку мала значыў, але яўная была крыўда праўная. Гэтае крыўды не адчуваюць ані Белашэвічы (яны кажуць сялянам: „Ці ня до вам лесу!“), ані аўтар. Сяляне, асабліва маладзеж уходзяць за сваю крыўду: яны ўсілствам гоняць статак пасьціць на сенажаць і засеяньне Белашэвічаў і самых іх хочуць прагнаць із гаспадаркі. Адбываюцца крывавыя бітвы, ледзь не да сьмерці. Вось які абраз падаець аўтар:
На перадзе йшлі рэдка па двух, па трох, крычачы й махаючы каламі задзіракі — ... у белых зрэбных кашулях пабеларуску навыпуск, прыбраных на каўняру й грудзёх зялёна-чырвоным вышываньням, падперазаўшыся пярэстай, плеценай ушыркі на паў вяршка тасемкаю зь вісячымі на левым баку кутасамі, у белых нагавіцах і лапцёх саракавушках із раменнымі аборамі. За імі сунулася па грэблі шчытная грумада; адзеўшыся былі трахаўсі таксама, на плячох дзяржалі роўна аднолькавыя калы і з воддалі былі падобныя да роты войска. Шмат із паміж іх былі вырослыя дзяцюкі з вусікамі, але бальшыня маладзёны яшчэ перад войскам, хоць ужо ў сіле. Далей плыў падвойны й даўгі без канца шнюр дзяўчат і хлапцоў конна. У бару, за якой паўвярсты грала пастуская труба скочную „Лявоніху", паказуючы, што за гэтым усім плывець стада статку.
Нападаючыя лаюць Белашэвічаў „Ляхамі" (не Палякамі?), а гэтыя іх завуць „рускімі".
Другі абраз. У школе зрусыфікаваны вучыцель Грывень усімі спосабамі стараецца прышчапіць „рускім“, зн., праваслаўным Беларусам, расійскі патрыятызм і ўзбудзіць у іх ненавісьць да „палякоў“, зн., Беларусаў-каталікоў, у даным прыпадку шляхты. „Польскую“ веру гэтых ён абярняся высьмеявае. Дык і тут маем войстрае ходаньне „рускіх“ із „польскімі“. Адноўчы вучыцель абясьціў вайну „рускіх“ „інародцам“. Да гэтых належылі вучаньнікі „палякі", „татары“, знач., беларускія мусульмане, і троху Жыдоў, — усіх разам каля 10%. Сілы былі ня роўныя. Жыды, ськеміўшы гэта, заявілі, іпто яны ня могуць ваяваць супроць „рускага народу" і хочуць быць на баку „рускіх“. Але гэтыя іх не прынялі. „Ня хочам вас!“ — крычэлі. „Дык мы здаемся ў палон!“ — заявілі Жыды. Хоць і палоненых, іх пабілі, але, ведама, ня так, як калі-б „ваявалі“. А „палякі" ледзь жывыя вышлі з гэтае „вайны“.