За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Нябожчык М. Войтаў радзіўся 8 сак. 1899 г. ў сяле Ціхінічы Гомельскага пав., 20 км на поўнач ад Гомеля. Скончыў лесавы факультэт Ралейнае Акадэміі ў Горы-Горках 1931 г. і Вышшыя інжынерныя курсы плянаванае гаспадаркі ў Маскве 1934 г. Быў лесавым інжынёрам а інжынерам аканамістым. Гады скончаньня менаваных школаў паказуюць, што ўмовы здабыцьця вышшае асьветы ня былі яму лягкія. Ад 1925 г. працаваў у лесавой гаспадарцы ў Магілеўшчыне, асабліва ў паўднявой яе часьці, і ў Рэчыцкім пав., ад 1931 г. быў арганізатарам гэтае гаспадаркі. Ад 1935—1939 г. рабіў на Далёкім Усходзе, апошнія два гады на Камчатцы. Ад 1939—1943 г. узноў у Беларусі. Быў добрым адумыслоўцам лесавой а рыбнай гаспадаркі. У 1943 г. Войтаў быў вывезены на работу ў Нямеч чыну, скуль у 1950 г. прыехаў у Задзіночаныя Гаспадарствы. У 1951 г. стаў сябрам нашага Навуковага Т-ва Скарыны.
А цяпер галоўнае — што зрабіў Войтаў для справы свайго народу? Ці быў ён сьведамым Беларусам? Пад словамі „сьведамы Беларус“ мы звычайна разумеем ідэйнага Бе-
ларуса, Беларуса, што жадае адраджэньня й вызваленьня свайго народу. Вось-жа пра такую сьведамасьць можна казаць адно што да часу быцьця ягонага ў Т-ве Скарыніным; у іншым часе, калі яна й была тады-сяды, дык адно ў мізэрнай ступені, пры гэтым нябожчык быў заўсёды нацыянальна пасыўны. Але сьведамым у значаньню веданьня свае нацыянальнае прыналежнасьці ён быў, ня быў ніколі праціўнікам беларускага вызвольнага руху, але, наадварот, быў да яго лёяльны і прыяў яму. Зацемлю яшчэ, што нябожчык, асабліва як Гомелец, ня мог дараваць Украінцам іхнай окупацы паўднявой Беларусі ў 1918—1919 г.
М. Войтаў быў харошым тыпам Беларуса — глыбокі, упорысты, працаўлівы, сьціплы, сумленна й пгчыра спаўняючы свае павіннасьці (як ён іх разумеў).
У васобе М. Войтава маем Беларуса, што ў нормальных умовах жыцьця свайго народу быў-бы яму вельмі карысны, у ўмовах сучасных ён запраўды блізу ўсё сваё жыцьцё аддаў на працу чужніком, найчасьцей варагом свайго народу. Гэта таксама прамаўляе за незалежнасьць Беларусі. У 1951—1952 г., калі М. Войтаў быў сябрам нашага Навуковага Т-ва, жаданьням ягоным было напісаць працы пра лесавую а рыбную гаспадарку ў Беларусі, але і ў гэтым часе ён, дзеля заработку на жыцьцё, мусіў пісаць працы на заказ (не Т-ву) пра Камчатку а залясеньне на сьцепавых тэрыторыях СССР.
М.В. панёс із сабою ў магілу важныя ведамкі пра некаторых беларускіх дзеячоў, замучаных маскоўскімі комуністымі, як, прыкл., пра Язэпа Адамовіча — навука іншым, што ня можна адвалакаць із напісаньням сваіх успамінаў.
Ізь сьмерцяй сьв. п. Мікалая Войтава нашае Т-ва Скарыніна страціла свайго карыснага й ахвотнага да працы сябру, а аўтар гэтых радкоў свайго Дарагога Прыяцеля.
Беларусы Пуцівельскага павету, б. Курскае губэрні
Дасьледаваньнік гаворкаў Куршчыны, М. Халанскі, гэтак пачынае сваю працу „Народные говоры Курской губ.“:
Народныя гаворкі Курскае губэрні ладне розьняцца адна ад аднае, што выясьняецца гісторычнымі ўмовамі засяленьня Курскага краю. Найдаўнейшае жыхарства, яшчэ з удзельна-вечавое пары, подле ўсяго1 можна сустрэць у паўднёва-заходняй часьці губэрні, у павеце Пуцівельскім. Гэтая часьць прасторы, займанай Курскай губ., мела ладне населеныя некаторыя бодкі ў тый час, калі ўсходнія часьці Курскага краю былі яшчэ Д зікім полям (Мнклашевскнй. К нст. хозяйств. быта, б. 96). Царкоўныя сёлы (сёлы з цэрквамі) Ліноў а Калішчы, у каторых жывуць цяпер ніжэй апісаваныя „Гаруны", мянуюць ув Актах Маўчанскага манастыра за 1615 г. (б. 1).
Мянуюць іх і раней, на пачатку XV стг., калі яны былі адданыя Маўчанскаму манастыру (Халанскі, там-жа, б. 38). „Адгэтуль навуковая цікавасьць гэтае апошняе гаворкі да пытаньня праз (пра) дачыненьні паміж вялікарускімі абеларускімі нарэччамі" (б. 1).
Жыхары царкоўных сёлаў Пуцівельскага пав.: Лінова, Новае Слабады й Калішчаў завуода Гарунамі (Халанскі, там-жа, б. 25).
Сваёй вопраткаю аўборамі Гаруны розьняцца як ад Маларусаў, так і ад Вялікарусаў Пуцівельскага пав. Вопратку як мужчын, так і жанок — „сукно“ — шыюць із даматканага цёмна-шэрага
1 Багалей. Очеркн нз нсторнн колоннзацнн степной окранны Московского государства. М., 1887, бач. 119; Н. Млклашевскнй. К нсторнн хозяйственного быта Московского государства. М., 1894, б. 94—96.
альбо чорнага сукна зь перахопам у стане, з колерным вышываньням па бакох ля паясьніцы і па краёхкрысаў. Канцы рукаваў абшываюць скураю. Старыя мужчыны і асабліва старыя жанкі заховуюць вопратку зь белага сукна (падчыркненьне мае. — Я.С.), даўжэйшую за цяперашнюю, з даўжэйшымі рукавамі. Па „сукне“ падперазуюцца поясам... На галавах старыя яшчэ носяць валеныя з воўны „каўпакі", але маладыя замянілі каўпакі брылямі (капялюшамі).
Кашулю жаноцкую з даўгімі рукавамі прыбіраюць вышываньням або ўстаўкамі з чырвонага матар’ялу. На кашулю надзяюць „панёву" з „хвартушкаю". На галаве замужкі носяць „намёткі“ — белыя кавалкі палатна, а дзяўчаты носяць вянкі альбо „тканкі“, „парчавыя“ альбо вышываныя срэбрам чараселцы (палоскі) з істужкамі, што спушчаюцца на плечы. На тканкі завязуюць хусткі, а на іх накладаюць вузкія вяночкі з гусіных пёраў. На нагах — панчохі й лапці альбо боты (там-жа, б. 26).
Гаруны вельмі музыкальныя.
У царкоўным сяле Козіне, — кажа Халанскі, — Надзея Ільліншчанка праказала мне болей за 150 песьняў поўных, складных, без запсаваньня сэнсу. Як у гэтым сяле, так і ў найбліжшых сёлах Гаруноў песьня, наагул, красуе. У Пятроўку, перад пачаткам работы ў полю, там песьні пяюць цэлымі начамі да зары. Дарма што Козіна сяло прыраўнальна не вялікае, у ім было колькі хораў, і кажны хор супараваў ізь іншым галасамі пяюльляў і ўменьням пяяць. Пераход із добрым голасам і музыкальнай пяюльлі з аднаго хору ў другі — там здарэньне (б. 49).
Тая-ж (што ў Гаруноў. — Я.С.) гаворка, чутна і ў некаторых сёлах, сумежных із Глінскай пустынёй, прыкладам у царк. сяле Козіна, дарма што жыхары Козіна не завуцца „Гарунамі“ і вопраткаю розьняцца ад „Гаруноў“ (там-жа, б. 29). Дадам, што такая самая мова і ў паветавым месьце Пуціўлю, скуль таксама Халанскі прыводзе прыклады да характарыстыкі мовы „Гаруноў".
Асаблівасьці мовы „Гаруноў" падам подле менаванае працы Халанскага.
1) Аканьне. У сувязі з аканьням спакменьнікі ніякага роду замянілі ў назоўным склоне множнага ліку канчатак -а на -ы, -і: I лугі, балоты, шырокі азёры. К 1432; вароты. К 121; А йна мылы, бялілы вынасіла. К 204. У сувязі з аканьням зьявіліся таксама такія хормы, як: угальля (з a) 1143; гледяўчы (гледзячы). К 117; коні пазапрежаны. К 137 (зе); паўсталі яны з прычыны радаўкаваньня ненацісьненага а з націсьненым о або е (э).
2) гь перайшло ў е.
3) ть перад складам із і не перайшло ў і: сядіш. 114, К 172; седяўчы. К 117; сядіть. К 121, 154, 155; пасядела. К 204; сйдела. К 140, 206; дятіна. К 164; дятіну. К 120 (у гэтых прыкладахя на месцу п> пас або д — з прычыны аканьня). Яшчэ прыклад:
Аў пана, аў пана Івана...
Трі сталы стаялі, трі папы сяделі,
Трі папы сяделі, трі кнігі чыталі... К123.
4) -ьй, -ьй перайшлі ў-ый, -ій: ні дамыісься. 114, памыють. К 115-,умыюся. К 199. У назоўным склоне адз. л. мужч. прыметнікаў у запісах Халанскага зь менаванай „гарунскай" мясцовасьці сустракаюцца ў бальшыні рас. хормы, але захаваліся й беларускія на -ы, -і.малады. К 135; малады лён палоть. К 201; А чія-ся торадіна? К 185; чіі-се то конікі.К 184; чіёга. К 169. У прэфіксах — увыді у горад. К 150, з *vbjbdi. У узышла. К 130 ы зьявілася аналёгічна подле хормаў цяперашняга часу (узыйду і г.д.).
5) Ненацісьнены ь па й на пачатку слова шчэз, а потым звычайна шчэз і й:у скріпачку граіть.
2 Лікі паказуюць бачыны працы Халанскага. „К“ знача „царкоўнае сяло Козіна".
3 Прыклады, што гэтта падаю без паказаньня мясцовасьці, Халанскі запісаў у трох менаваных царк. сёлах гарунскіх.
К 150, грайтя. К 153, граіть К 119, паграйтя. К 185, Скоса на міне пазіраіть. К 128, С свету збавіть К 139, шлаМатрёнастеріма. К 205, з бочкі дно выбіть. К 191, Стеста піляніцу, з деўкі маладіцу. К 172. Пр.: рас. йграть, йз, йскоса, йзбавйть.
6) Зь індоэўропскага даўгога е перад даўгім насавым сугукам альбо перад групаю насавых суіукаў ё самагук аднолькавы з рэфлексам старога ть: рямённай плёткі. К 165. Рямённы ўзьнікла з раменн ы з прычыны радаўкаваньня ненацісьненага а з націсьненым о.
7) Тутака маем злучэньні -рі-, -ры-, -лі~, -лы~, -ві-, каторым адказуюць у рас. мове -ре-, -ро-, -ле-, -ло-, -ве-: васкрісенья. К 162, ізвінеті. К 195 (зьвінець), глыбако. К 130.
8) Ненацісьненаеу, як прыймя і на пачатку складу, пераходзеўў: А ў нас на вуліцы, аў нас на шырокай, аў нас намураві, аў нас на зялёнай ні малодка скакала... К 125, ні ўдержылі. К 191. в перад сугукам іяк прыймя таксама пераходзеўў: деўка гуляіть. К 114.
9) е перад ш, ж, ч, ц не пераходзе ў ё: нажывеш. К 142, выдаеш. К 162, ня йдеш. 114, жывеш. К 134. Цікава темным. 124 (зе) побач із тёмным. Ув „Аль-кітабе“ звычайнаў гэтым словетаксамае.
10) Націск беларускі: а) ваду піў. К 120, нашла стюдёнаю ваду. К 134, аддаў дачку. К 132, галаву. К 126; б) у дзеясловаў, утвораных прыросткамі ад іду, іму, пачынаючы ад 2 ас. адз. л., націск пераходзе на адзін склад да пачатку слова: Хтоміне тут наіідіть (націск на на-). К 191, He с кім малады лён палоть, свёкра пазаву — ня пойдіть, хатя ён пойдіть, — ня політь. К 201; в) па пярэчаньню націск пераходзе на адзін склад да пачатку слова: нічога. К 115, К 140, А штоўтібе роду многа, ароднага да няводнага? К 200 (тутні з прычыны аканьня перайшлоў ня; х)у спала. К 165, 186 націск на спа-; г) у дзеяслове гавару гаварыць у цяперашнім часе, пачынаючы ад 2 ас. адз. л. націск пераходзе на адзін склад да пачатку слова: гаворіть (3 ас. адз. л.). К 174, гаворють. К 169. Словы сакол а саболь маюць націск у ўсіх склонах на канцу: сакол. К 157, К 169, К 178, К 193, Прывяжы-ж ты ясмёнага сакала. К 193,ліой саболь. К 186, чёрнаму сабалю. К 186. Цікава, што словаліст маеў вадз. л.ўусіх склонах націск налг-, знач., так, яку старабеларускаймове літаратурнай і як у ўсходняй часьці сярэдняга дыялекту і ў паўночным нарэччу белар. мовы: макавагалісту. К 141, Зарос мой лянок травою, шырокім лістам лабадою. К 201. У слове дачка націск на канцу: Уставай, дачка, ранінька, ранінька, пляті касу дробнінька, дробнінька. К 121. Прыметнік стары мае націск наканчатку: старому. К 166. У лічніку шосты. К 124 націскнашо-. Прыслоўеўчора мае націск на -о: учёра. К 188, К 199, К 200, К 130.