• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Значаньне балцка-славянскага паходжаньня зразумеем лягчэй, калі будзем ведаць паходжаньне беларускіх суседзеў. Ніводзін із народаў, гукаючых славянскай моваю, ня
    2.	Зь індоэўропскага даўгога е перад даўгім насавым сугукам альбо перад групаю насавых сугукаў ё самагук аднолькавы з рэфлексам старога ? ў мове беларускай, старацаркоўна-славянскай, кашубскай, польскай і чэскай. У мове расійскай, сэрба-харвацкай, славенскай і ўкраінскай ё ў такіх прыпадках самагук аднолькавы з рэфлексам старогае. Прыклады: блр.: каменны, краменны, пляменны.раменны, румены, сяменны, стрыменны, менаваць, дрэнь, дрэнны а інш., рас.: кремянный, племянный, румяный, дрянь аінш.;укр.: кам’янйй, полом’янйй,рум’янйй, сім’яннйй аінш.
    3.	У мове беларускай, аднолькава як у іншых мовах славянскіх, з выняткам расійскай а ўкраінскай, захавалася ё перад і: блр. ён сядзіць ізь сіьдйть, неазначаньнік помнець з помьніьтй, дзяціна,мезіны\ рас. сйдйт, помнйть, мйзйнец; укр. сйдйть, помнйть, дйтйна.
    4.	Зацьвярдзелаер мае мова беларуская супольна з моваю сэрба-харвацкай і з гаворкамі славенскімі.
    5.	Прыстаўное в перад ойу (вока, восень, навука) мае белар. мова супольна з абедзьвімі лужыцкімі, кашубскаю й палабскаю. Украін. мова мае прыстаўное в у некаторых прыпадках пры іншых умовах.
    6.	У мове беларускай дыялектычна (Пскоўшчына) спачатныя групы дл, тл захаваліся, як гэта ё ў заходне-славянскіх мовах, і пасьлей перайшлі ў гл, кл (мыгла з мыдло (мыла), прывяглі (прывялі), жагло (жыгала), чклі з чьтлй [чыталі]). Пераход дл, тл у гл, кл ё асаблівасьцяй агульна-беларускай.
    7.	Дыялектычна (паўночна-дыялектычная група разам із гаворкаю пскоўскай) s, г вымаўляюцца збліжана да ш, ж мяккіх, а ш, ж пераходзяць у с, з.
    8.	У беларускай а польскай мовах мужчынскія й ніякія спакменьнікі зь мяккімі канчаткамі маюць у мясцовым склоне адз. ліку канчатак -ю (па зацьвярдзелых -у). У мове сэрба-харвацкай гэты канчатак ё і ў спакменьнікаў ізь цьвярдымі канчаткамі. Прыклады зь блр. мовы: у раю, у дзёгцю, на сонцу, на мору, у жыцьцю.
    Ня меней розьняць, апрычаць беларускую мову тыя яе асаблівасьці, каторых няма ў ніводнай славянскай мове, як:
    9.	Накшы развой самагукаў ненацісьненых ад націсьненых, скуль аканьне і шмат рысаў ізь ім зьвязаных.
    10.	ы ў прэфіксах перад ўь (у такіх словах, як зыйду, падыйдзеш, надыйдзе, абыйдзе, абыймеш, падыме, здымеш і пад.).
    11.	Канчатак -у (-ю) ў мясц. склоне адз. ліку мужчынскіх спакменьнікаў асобавых (АбАдаму, Івану, аб Пэрсу іінш.).
    Апрача менаваных, у фонэтыццы, словатворсьцьве, морфолёгіі й сынтаксе беларускае мовы ё ладне важных старых асаблівасьцеў, каторымі яна розьніцца ад мовы ўкраінскай, а яшчэ болей такіх, якімі яна розьніцца ад мовы расійскай.
    3 Часта можна чытаць, што Беларусы не мяшаліся зь іншымі народамі. I гэта праўда. Але славянскія прашчуры Беларусаў зьмяшаліся з балцкімі прашчурамі Беларусаў, і гэтак утварыўся беларускі народ, каторы не мяшаўся.
    ё чыста славянскага паходжаньня, але ў жаднага зь іх другім, неславянскім элемэнтам ня ёсьць элемэнт балцкі. Субстратам (подам) Украінцаў, відавочна, быў якісь сьцепавы народ, магчыма Іранцы. Пасьлей, за гісторычнае пары, Украінцы прынялі вялікі прыток турка-татарскае крыві. Субстратам Палякоў, праўдападобна, былі Германцы. Спачатнымі жыхарамі бацькаўшчыны Ільменскіх Славен (Ноўгарадцаў) былі Фіны. Расійцы (Маскоўцы) вытварыліся ад асыміляцы розных фінскіх плямёнаў ноўгарадзкімі колёністымі. У Маскоўцаў адно славянскі пакост.
    3.	Трэйцяй прычынаю сваеасаблівасьці беларускага тыпу была прырода Беларусі. Беларусь — лесавы край, а Беларусы — ралейнікі на міжлесавых лядах (зямлі, ачышчанай ад лесу), гэта Лядзяне, як яны ў X стг. названыя ў твору бізантыйскага цэсара, Кастанціна Порфірогенэта. Спрадвеку побач із нацыянальным назовам пляменнага (Крывічы) або гаспадарствавага (Літва) паходжаньня Беларусь яшчэ звалася назовам топографічным — Палесьсям, а Беларусы — Паляшукамі. I цяпер у вужшым значаньню Палесьсям завецца вялікая прастора паўдня Беларусі, а на ўсходзе беларуская Калужчына й Браншчына; Беларусаў першай завуць Паляшукамі, другіх падобна — Палехамі; але ў шыршым значаньню ўсю Беларусь завуць Палесьсям і ўсіх Беларусаў — Паляшукамі.
    Лес і сьцеп — гэта дзьве супроцьлежныя, варожыя сабе ўзаемна стыхіі. Падобна ёсьцека зь лесавымі й сьцепавымі народамі. Украінцы сьцепавы народ. Лясістай была бацькаўшчына Ільменскіх Славен (Ноўгарадцаў), але яны не рабілі ляда, наагул ня былі ралейнікамі, але гандлярамі. Расійцы ў васнове, ледзь не да апошняга часу, былі качавым народам — лесавымі валацугамі.
    Тры менаваныя прычыны вытварылі орыгінальны, сваеасаблівы беларускі тып, тып ня выбуховы, як украінскі, і не бясшабашны, як расійскі, але спакойны, знаючы меру, глыбокі, трывалкі, упорысты.
    Сваеасаблівы тып Беларуса стварыў сваеасаблівую гісторыю Беларусі, гісторыю так розную ад гісторыі суседніх народаў. Даволі ўспомнець, што Норманы бязь цяжкасьці завалодалі Ільменскімі Славенамі й Украінцамі, але Беларусь, што была паміж іх, не паддалася, дарма што, відавочна, спачатку Беларусы былі пераможаныя; Татары заваявалі Маскоўшчыну, Украіну, Ноўгарад і іншых, але Беларусы ўстоілі перад імі; наадварот, ад часу татарскага находу Беларусы ўзмацняюць сваю палітычную дзейнасьць, адзіночацца ў сваім вялікім гаспадарсьцьве — Вялікім Княсьцьве Літоўскім і нат звальняюць ад татарскага ярма вялікую часьць чужых земляў, заваяваных Татарамі. Тое самае што да ідэялёгічных плыняў, што асабліва відавочна ў гісторыі царквы ў Беларусі: Беларусы не мянялі свае веры па загаду, але трывалі нат пры найгоршых перасьледаваньнех.
    Беларуская друкарская акцыйная супалка ў Ню Ёрку
    Як было наказана ў папярэднім (сакавіковым) нумару „Веды“, у Ню Ёрку зацьверджана амэрыканскай уладаю беларуская друкарская акцыйная супалка пад назовам „Друкароткая й Выдавецкая Супалка Пранціша Скарыны“ (Francis Skoryna Printing and Publishing, Inc.). Мэтасупалкі — купіць друкарню,у каторай заменшую плату друкаваліся-б беларускія часапісы, газэты й кніжкі. Дзеля таго што няма ў нас чалавека, што мог-бы й хацеў адзін купіць Беларусам друкарню, то мусім яе купіць супалкаю. Дзеля таго трэба было закласьці супалку і яе зацьвердзіць, каб яна мела права дзеяць і каб правы й грошы кажнага сябры супалкі былі забясьпечаныя.
    Як у кажнай акцыйнай супалцы, так і ў гэтай прадаюць акцыі. Кажны, хто купе ак-
    цыю, ёсьць адным із собсьнікаў супалкі. Цана аднае акцыі ў нашай супалцы 10 даляраў; хто колькі акцыяў будзе мець, толькі й будзе мець галасоў у супалцы. Як зьбярэцца даволі грошай і будзе куплена друкарня, тады кажны сябра супалкі, або накш акцыянер, будзе адным із собсьнікаў друкарні і будзе мець у ёй толькі галасоў, колькі будзе мець акцыяў.
    Пакуль друкарня ня будзе куплена, то грошы будуць ляжаць у банку і дадуць такі самы процэнт, як і грошы, кладзеныя ў банк прыватна. А як друкарня будзе куплена, тады процэнт прыдзецца шмат большы. Цяпер часова кіруе Супалкаю Дырэкцыя, зацьверджаная пры закладзінах Супалкі. Дырэкцыя прадаець акцыі. Як толькі будзе некаторая колькасьць акцыяў прадана, тады будзе зьезд сяброў-акцыянераў, каторыя выбяруць дырэктароў на год, а дырэктары выбяруць працаўнікоў супалкі (звычайна скарбніка, старшыню й сакратара). Хто ня зможа на зьезд прыехаць сам, то будзе магчы прыслаць паўнамоцтва іншаму. Павіннасьць дырэктароў глядзець, каб праца ў Супалцы вялася згодна з правам і карысьцяй для сяброў супалкі. Дырэктары й працаўнікі ня будуць даставаць платы. Але, ведама, як будзе куплена друкарня, то работнікам у ёй плаціць будуць.
    Друк у чужых друкарнях такі дарагі, што без свае беларускае друкарні немагчыма разгарнуць працы. Без свае друкарні нашая эміграцыя з нацыянальнага гледзішча будзе мадзець, а маючы друкарню, станецца яна надта цэннай часткаю беларускага народу. Дзеля таго павіннасьць кажнага беларускага эмігранта як мага больш прычыніцца да куплі друкарні, купляючы акцыі. Вельмі пажадана, каб нашыя людзі куплялі болей як па аднэй акцыі.
    Грошы на акцыі просім слаць на гэткі адрыс старшыні часовай дырэкцыі Супалкі: John Stankevich, 6 Vandervoort Place, Brooklyn 37, New York.
    Адзержыўшы грошы, Дырзкцыя адразу вышле акцыю (акцыі).
    Інстытут найноўшае гісторыі Беларусі
    27 красавіка сёлета, на годнім зьезьдзе Крывіцкага Навуковага Т-ва Пр. Скарыны заклалі пры гэтым Т-ве Інстытут Найноўшае Гісторыі Беларусі. Да найноўшае гісторыі Беларусі, каторай Інстытут маніцца займацца, належа гісторыя жывучых цяпер пакаленьняў беларускага народу, а рэдчас і гісторыя папярэдняга пакаленьня, паколькі жывучыя маглі даведацца ад умерлых падзеі ў іхным часе. Мэта гэтага артыкулу агульна паказаць, што належа да найноўшае пары гісторыі Беларусі, а тым самым і да працы Інстытуту.
    Дасьлядуючы ўсебакова гісторыю беларускага народу ад апошняе чэцьверці XIX стг., трэба зьвярнуць асаблівую ўвагу на нацыянальна-адраджэнскую плынь у Беларусаў, зацеміць па магчымасьці ўсі праявы гэтае плыні. Між іншага, важна дасьледаваць рукапісную беларускую літаратуру, што паўстала з прычыны забароны беларускага друку. Адлі прыйдзе пашырэньне беларускага адраджэнскага руху ў пару „Нашае нівы“ (1905— 1914 г.)1. Разглядаючы палажэньне ў Беларусі ў часе Першае сьветнае вайны, зьвярнуць асаблівую ўвагу на выгнаньне, перад нямецкім наступленьням 1915 г., расійскай адміністрацай а войскам мілёнаў Беларусаў із Заходняй Беларусі на ўсход, да Расіі. Гора гэных выгнанцаў. Іхнае зьвярненьне назад да Бацькаўшчыны. Беларусь у часе рэволюцыі 1917—1918 г.; усьведамляючая й арганізацыйная дзеяльнасьць, папераджаючая прагалашэньне незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка 1918 г. і просьле прагалашэньня незалежнасьці. Беларусь паміж дзьвюма сьветнымі войнамі. Мучэньні беларускага народу пад маскоўска-бальшавіцкай акупацыяй; нацыянальны, гаспадарскі й соцыяльныўціск;
    1 „Нашая ніва" начала выходзіць у 1906 г., але па свайму характару сюды належа і 1905 г., калі быў дазволены беларускі друк і вышла колькі нумароў „Нашае долі“ — папярэдніцы „Нашае нівы“.
    фізычнае вынішчэньне народу (арышты, зысланьні, расстрэлы). Ходаньне Беларусаў із окупантамі. ТраГедыя Беларусаў у часе Другое сьветнае вайны.