За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Перш чымся пярэйдзем да рэзультатаў, да якіх прывяло перасьледаваньне, а з часам
1 У вархівах рымска-каталіцкіх парахвіяў знаходзяць багатую адміністрацыйную перапіску беларускай моваю кірыліцаю, між іншага, пра гэта паведамляў нябошчык кс. Стаповіч (паэта Казімер Сваяк). Таксама захаваліся рэлігійныя рымска-каталіцкія кнігі, як езуіцкі катэхізыс XVI стг., друкаваныя пабеларуску кірыліцаю.
і скасаваньне расійскім урадам Беларускай Вуніяцкай Царквы, я хачу тут засьцерагчыся. Царкоўная справа ё ў нас справаю далікатнай, дражнячай; дзеля таго валей было-б яе не чапаць, калі-б яна не належыла да гісторыі нашага народу. Але дзеля таго што яна належа да гісторыі беларускага народу, то нельга яе абмінуць. Гісторыю свайго народу мы мусім знаць. Я падыходжу да гэтае справы вылучна з гледзішча нацыянальнага. Із свайго гледзішча нацыянальна-маскоўскага падыходзіў і расійскі ўрад, перасьлядуючы й касуючы вунію. Таксама, як з гледзішча польскага, а не каталіцкага, падыходзіў і мала каталіцкі польскі ўрад, калі, паміж дзьвюма сьветнымі войнамі, рабіў націск і агранічэньні праваслаўным, а ў канцы і рухаў праваслаўныя цэрквы з мэтаю давесьці да пераходу праваслаўных на каталіцтва. Тады нацыянальна-сьведамыя Беларусы-каталікі, у тым ліку й беларускія каталіцкія сьвятары, ані ня прыялі гэткаму дзеяньню польскае адміністрацы, але наадварот усюдых выступалі супроць яго. Розьніца тут паміж Маскоўцамі а Палякамі, з аднаго боку, а намі, з другога, тая, што мы баронім свабоду сумленьня, а яны яго Гвалтуюць. Трэба ведаць, што ці перасьлядуюць Беларусаў праваслаўных, ці Беларусаў каталікоў, заўсёды перасьлядуюць Беларусаў. Ды трэба наагул сказаць, што, з выняткам перасьледаваньня выступнікаў, усякае перасьледаваньне ўсюдых шкоднае і зь ім трэба ходацца.
Маскоўцы перасьледавалі іншыя веры і іхных вернікаў змушалі належыць да Маскоўскае Праваслаўнае Царквы, бо гэтая Царква здаўна, ужо ад Андрэя Багалюбскага ў XII стг., мае служэбную ролю ў дачыненьню да маскоўскага народу і да маскоўскага гаспадарства. Гэта згаджалася з агульнай маскоўскай нетолеранцыяй, зь імкненьнямі ўсё нівэляваць, падганяючы пад маскоўскі капыл. Адылі жыцьцё ставіла граніцы гэтым імкненьням, бо ніякія людзкія імкненьні ў сваім ужыцьцяўленьню ня могуць быць безгранічнымі. Адзіны Бог безгранічны. Найперш і найбольшыя агранічэньні ў рэлігійным перасьледаваньні, агранічэньні, выглядаючыя на поўную толеранцыю, былі зроблены Маскоўцамі ў дачыненьню да Усходу. Ніводная іншая, апрача маскоўскага праваслаўя, хрысьцянская вера, а таксама жыдоўская, ня была дазволена ў Маскоўскім гаспадарсьцьве. Прыкладам, калі ў першай чэцьверці XVII стг. Маскоўцы мусілі прыняць за свайго цара каталіка, князевіча Валадзіслава, дык, як адну з бодкаў умовы зь ім, маскоўскія баяры выставілі дамаганьне, што „еслн бы кто-нпбудь нз людей Московского государства, по тупоумню своему, перешел нз православня в католіічество, да будет казнен смертной казнью“. Акупаваўшы Беларусь, і Іван Грозны і Аляксей Міхайлавіч загадалі Жыдоў тапіць. Але іслам у Маскоўшчыне быў заўсёды, і ня было спробаў яго зьліквідаваць. Таксама буддызм. I паганства ў Расіі заставалася данядаўна. У гэтым да некаторае меры талерантным дачыненьню да Ўсходу пры поўнай нетолеранцыі да Заходу, нельга ня бачыць усходняга, азіяцкага характару самае Масквы. Але калі Расія захапіла шмат заходне-эўропскіх земляў, як Беларусь, Лятува, Латва, Эстоня, Украіна, Фінляндыя, Польшч, дык яна й тут мусіла зрабіць некаторыя агранічэньні ў сваім імкненьню наварачаць прынукаю на маскоўскае праваслаўе. Ад такое прынукі звольнена было рымскае каталіцтва, хоць агранічэньні што да яго былі. У лепшым палажэньню былі протэстанты, як дзеля таго, што іх было мала ў Расіі, так і дзеля ўплыву ўнутры Расіі протэстантаў Немцаў, ды Фінляндыя ўвесь час была аўтономнай.
Просьле даўгога перасьледаваньня Беларускае Вуніяцкае Царквы (ад 1772 г., а на землях, што забрала Расія ўперад, і раней) Царкву гэтую расійскі ўрад у 1839 г. скасаваў. Гэта мусіла выклікаць глыбокае псыхічнае патрасеньне ў шырокіх масах народу. Было зроблена ўсілства, гвалт над сумленьням колькіх мілёнаў людзёў. Гэта быў заразом Гвалт нацыянальны. 3 утратаю свайго гаспадарства Беларусы пад маскоўскім ярмом утрацілі ўсі іншыя свае арганізацыі — арганізацу земскую, мескую аўтономію, свае школы, права, суд. Як было зацемлена вышэй, была зьліквідавана Беларуская Праваслаўная Царква — Маскоўцы абярнулі яе ў маскоўскую Царкву ў Беларусі, была зьліквідаваная й
Беларуская Рымска-Каталіцкая Царква—яе Расійцы аддалі Паляком. Цяпер па ліквідацы найчысьленейшае Беларускае Царквы Вуніяцкае ў беларускага народу нічога, ніякае арганізацы не засталося. Ен быў паняволены й абдзерты з усяго чыста свайго тысячагодняга багацьця. Настала арганізацыйная й культурная пустыня, па якой гуляў маскоўскі вецёр-віхор.
Жыцьцё рэлігійнае найглыбей працінае істоту чалавека. Дзеля таго ліквідаца Беларускіх Цэркваў была выступам ці не найшкаднейшым, а зь іх напэўна найшкаднейшым была ліквідаца Вуніяцкае Царквы, дзеля яе апрычонага, вылучна беларускага характару, што мала асаблівае значаньне па ліквідацы дзьвюх іншых Беларускіх Цэркваў. Ад расійскае Царквы Праваслаўнае Вуніяцкая Царква розьнілася догматамі й арганізацыйна, ад польскае Рымска-Каталіцкае Царквы яна розьнілася абрадам і ўзноў арганізацыйна. Вось-жа гэта была апрычоная свая вялізманая арганізацыя. Дык такая-ж была і яе страта. Людзі, умеючыя ацэневаць гісторычныя здарэньні, даходзяць да перакананьня, што прычынаю цяперашняе асталасьці Беларусаў ад Украінцаў а Лятувісаў ёсьць скасаваньне Беларускае Вуніяцкае Царквы. Бяз гэтага скасаваньня Беларусы не асталіся-б ад іх, а мо, яшчэ іх выперадзілі-б, як гэта было ў мінуласьці.
Зьліквідаваўшы арганізацы беларускага народу, Маскоўшчына накідала Беларусам арганізацыі маскоўскія, горшыя за беларускія, прымітыўныя й барбарскія, а найгорш, што чужыя й варожыя. Гэта ўжо было гарэй за пустыню. Дыкжэ Беларусаў-вуніятаў прынукалі, фізычнай прынукаю прынукалі належыць да расійскае Царквы. Адзіным ратункам было схавацца із сваім вуніяцтвам у вадданай Расійцамі Паляком РымскаКаталіцкай Царкве, вось-жа ўжо Царкве польскай. I яны хаваліся, прыкідаваліся спрадвечнымі рымскімі каталікамі.
Кадзе менаванае зышлося з наважанай пляновай акцыяй з боку польскага да палячэньня беларускае народнае масы — шляхты й мяіпчан, чаго за Рэчыпаспалітае ня было. Утраціўшы сваё гаспадарства, Палякі наважылі ўзмацніцца коштам палёнізацы этнічна чужое беларускае масы, да чаго, побач із Касьцёлам, найлепей гадзілася школа. Першым начале полёнізацыйнае школьнае акцыі стаяў куратар Віленскае школьнае акругі, спалячаны магнат, князь Адам Чартарыскі, прыяцель цара Аляксандры I. Вось-жа тыя зь Беларусаў, што не русыфікаваліся ў расійскай Царкве і расійскіх школах, былі заганяныя Расійцамі да польскага Касьцёла і польскіх школаў, дзе іх прымалі й абраблялі. Можна сабе прадставіць, якая пры гэтым была дэмаГогія: ня вылазь, хавайся із сваім беларускім, бо гэта сьветча пра твае вуніяцтва, дык мусіш належыць да расійскае Царквы, а польшчына цябе ад яе абароне2.
Вось тады й запанавала сярод былых вуніятаў, заміж ранейшага вуніяцкага багагласьніка, польская кантычка і некаторая іншая польшчына ў рэлігійным жыцьцю. Гэтак, каля трайціны вуніятам удалося схавацца. Але іншыя „упорствуюіцне11 былі выкрытыя й прынучаныя належыць да расійскае Царквы. Тыя, адылі, гпто даўжэйшы час хаваліся ў польскім каталіцтве, прывыклі да некаторае полыпчыны ў рэлігійным жыцьцю, і яна ў іх, дарма што ўжо праваслаўных, засталася да нядаўных часоў або нат дагэтуль. Ё ведамы верш Багушэвічаў „Хрэсьбіны Мацюка“ пра наварачаньне Беларусаў — рымскіх каталікоў на расійскае праваслаўе. Відавочна, расійскія дзейнікі падазравалі, што яны былі вуніятамі, але даводаў на гэта ня малі, дзеля таго наварачаньне абмежылася „хрышчэньням“ — роскамі — „з туташніх ды ў Палякі“. Звыш паў мілёна былых вуніятаў перайшлі з расійскага праваслаўя ў польскае каталіцтва ў 1905 г., калі гэта было дазволена. Іншыя або прывыклі да праваслаўя альбо засталіся ў ім дзеля таго, што ня было Царквы Вуніяцкае. Дыкжэ вуніяты ня толькі былі прывязаныя да свае веры з гледзішча догматычнага, але яшчэ болей да свае собскае царкоўнае арганізацыі. Дзеля таго чужая
2 Дэмаі"огія гэтая трывалаяшчэўХХстг., даПершае сьветнае вайны. Тадыказалі: „Ня прызнавайцеся, што вы Беларусы, бо мусіце вучыцца рэлігіі парасійску“. I так запраўды было.
царкоўная арганізацыя і чужы абрад былі часта непераможнаю перашкодаю да пераходу ў лацінства як зараз па скасаваньню вуніі, так і ў 1905 г. Пра гэта ё ня мала сьветчаньняў3.
Гэтта на месцу будзе зацеміць, што — ня так як Сэрбы а Харваты — Беларусы каталікі й праваслаўныя ня толькі таго самага паходжаньня, але й маюць тую самую гісторыю й культуру, жывуць перамешаныя на тэй самай тэрыторыі, гамоняць тымі самымі гаворкамі беларускае мовы, маюць тыя самыя звычаі, — адным чынам, апрача веры й царквы, нічым ня розьняцца адны ад адных. Дыкжэ вялікая заслуга беларускага адраджэнскага руху і ў тым, што ён нішча зваду паміж Беларусамі праваслаўнымі а Беларусамі-каталікамі, часта даслоўна роднымі братамі, прыводзе іх да згоды, адзіноча ў нацыянальным жыцьцю.
Шляхта ня ўся была сполёнізаваная, ня толькі праваслаўная, якой шмат у Случчыне, у Клімавіцкім павеце і ў некаторых іншых мясцовасьцях, але й рымска-каталіцкая. Беларускія пісьменьнікі й поэты XIX стг., з выняткам аднаго рана трагічна загінулага Паўлюка Бахрыма, былі із шляхты, у бальшыні рымска-каталікі, у тым ліку магнат Альгерд Абуховіч. Бацька беларускага адраджэнскага руху, Пранціш Багушэвіч, і піонеры гэтага руху Браніслаў Эпімах-Шыпіла, браты Іван і Антон Луцкевічы, Вячаслаў Іваноўскі — таксама з драбных паноў.
Дый да апошняга часу ня ўся беларуская шляхта рымска-каталіцкае веры ідэялёгічна спалёнізаваная, а моўна і наагул этноГрафічна яшчэ меней. Пра гэта сьветча і рэцэнзэнт „Надбярэзінцаў" Чарнышэвічавых Мэльхіор Ваньковіч, польскі пісьменьнік ізь Беларусаў; ён кажа, што толькі замажнейшы пласт засьценкавае шляхты зюкае папольску, наймя ён піша: „Контакты мае і контакты нашыя панскія (земяньске) былі із замажнейшым пластом гэтае шляхты, працуючай фізычна на полю... але гаворачай, хоць ізь беларускай вымоваю, але папольску...“4. Пра гэтую найболей сполёнізаваную шляхту Ваньковіч, там-жа на б. 153, піша: „Вось-жа — гэткую засьценкавую шляхту мы зналі. Ляжачую каменям на дарозе гісторыі, аканаваную на загубу, а на вытрываньне — адно ў зычлівай анэкдоце". Ведама, палёнізацыя, як і русыфікацыя, псуець людзёў, робе іх горшымі нат з гледзішча польскага альбо расійскага. „На гэтую замажнейшую шляхту стараўся аперціся пры будаваньню народнай Польшчы на Крэсах Вітас. Стараўся аперціся — дарма!“ (Ваньковіч, там-жа).