• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    На пасады дзясятнікаў, што былі беспасярэднімі начэльнікамі над адумысловымі перасяленцамі, прызначалі найагіднейпіы элемэнт ізь мясцовых жыхараў. Дзясятнік або работнік ізь мясцовага жыхарства мог пабіць кажнага, адабраць у яго рэчы і наагул рабіць над ім усялякае ўсілства. 3 паміж дзясятнікаў асабліва нягоднымі былі Костя Леготін і крымінальны выступнік Мазур.
    Перасяленцы адказавалі на’т за коні, каторымі вывозілі сьсечанае дзерва зь лесу. Даволі было каню захварэць або закульгаць, хоць і бязь віны адумысловага перасяленца, яго вінавацілі ў шкодніцтве і засуджавалі на 10 год концэнтрацыйнага табару. „Памятую, — казаў Кякала, — гэт’кіх двух засуджаных — Статкевіча й Бялінскага".
    Мясцовае жыхарства ставілася да адумысловых перасяленцаў нягодна, варожа.
    Патрэба навуковай працы
    Спрадвеку сярод усіх больш-менш культурных народаў сьвету вядзецца навуковая праца. Без навукі сьвет застаўся-б пры сваім спачатным прымітыўным стане, і людзтва, размножыўшыся, не магло-б пражыць із тае еміны, што здабывала без навукі. Апрача таго, народы ня ведалі-б свае мінуласьці, каторая ё подам (падставаю) будучыні; ня ведалі-б яны таксама праўдзівага стану свае нацыянальнае грамады і ейных магчымасьцяў. Гэта наагул. Але ў дадзеную часіну, апрача ўсяго іншага, беларускамў народу патрэбна свая веда-навука дзеля вызваленьня яго. Беларуская навука — гэта адзін із найважнейшых, неабходных спосабаў здабыць незалежнасьць Беларусі, каб скончылася бязьмежнае гора нашага народу. Каб чужына, ад каторай залежа доля нашага народу, нам прыяла, трэба, каб яна нас знала, каб даведалася права беларускага народу на вольнае незалежнае жыцьцё. Пазнаёміць чужнікоў із праўдзівым станам беларускага народу, зь ягонай гісторыяй, сучаснасьцяй і будучымі магчымасьцьмі можа толькі беларуская навука. Яна гэта ясна пакажа й давядзець навукова прыведзенымі, пераконуючымі фактамі, аргумэнтамі, даводамі. Але ня толькі трэба навукова працаваць, трэба яшчэ друкам пашыраць здабытую праўду-веду; бяз гэтага мала хто зь яе скарыстае. А з надрукаванага можа карыстаць і чужнік і кажны Беларус, пашыраючы веданьне пра свой народ. На гэта выдаецца „Веда“. Праўда, толькі, колькі ў „Ведзе“ друкуецца, гэта як на лек хвораму. Але кажны прызнае, што тым болей гэта патрэбна. У „Ведзе“ ўсе працаўнікі працуюць дарма, аддаючы ёй вольны час ад работы на пражытак, і яны-ж найбалей матар’яльна памагаюць „Ведзе“. Друк 32 бачынаў „Веды“ і папера каштуюць 160 дал. 3 гэтага відаць, колькі трэба дакладаць яшчэ да тых ахвяраў і падпіскі, што ў „Ведзе“ квітуем. Каб „Веда“ магла існаваць, трэба каб ня толькі заставалася дагэтулешняя ахвярнасьць нашых людзёў на „Веду“, але каб ахвярнасьць павялічылася. Хай кажны прыяцель нашага народу сам споўніць сваю павіннасьць да „Веды“ і заахвоце да гэтага сваіх знаёмых, тады быцьцё „Веды“ ня толькі будзе забясьпечана, але й яна пабольшае.
    Адказ сп. Скуратовічу
    Словаў „думніца“ й „дзюбаты", ня толькі ў значаньню „галава“ й „гусь“, але і ў ніякім іншым значаньню ані ў „Ведзе“, ані ў іншым выданьню ніхто ня ўжываў і ня
    ўжывае. Але мы чулі, што адзін неэтычны чалавек у лістох да сваіх знаёмых прыпісуе ўжываньне гэтых словаў Др. Я. Станкевічу. „Работу" гэнага чалавека накш як хуліганствам назваць нельга, тым-жа часам Ваша стаў ягонай ахвяраю і, відавочна, нясьведама, памагаеш яму ў ягонай нягоднай „рабоце“. Напішэце, калі ласка, да нашае рэдакцыі, хто прыпісуе нам ужываньне гэтых словаў, каб гэткім парадкам дайсьці да жарала хуліГанства. Словам „веялка", мн. л. „веялкі“, завецца снадзіва, каторым веюць збожжа, але валаскі на краёх вочных векаў завуцца павеялкі або вейкі. Пакажэце нам якоеколечы выданьне, дзе-бы словам „веялкі" былі названыя павеялкі. Таксама валасы так і завуцца валасы, але рас. „прядь“ і пад., „жмуток“ (валасоў) завецца „каслаўка“ (валасоў і інш.); таксама кажацца „каслаўка лёну“ і пад. А як-бы Ваша гэта назваў? 3 гэтага ўжо відаць, што Ваша апіраешся не на фактах, але на няпэўным чутым і на тым, што Вашэці здаецца. Такая крытыка ня можа быць справядлівай. Што да слова „еміна“, дык глядзеце пра яго ў „Ведзе“ із студня 1951, бач. 24. Што да слова „гаспадарства" і хормы лічнікаў ад 11—19 на -нанцаць (адзінанцаць а інш.), то будзе пра іху вадным із бліжшых сшыткоў „Веды“ або ў іншым беларускім часапісе.
    Што да назову „Крывічы", дык радзім прачытаць канец арт. „Ад рэдакцыі" ў „Ведзе“ із студня 1951 і „Гісторычныя назовы крывіцка-беларускага народу“ ў „Ведзе“ зь лютага-сакавіка 1951.
    Крытык мусіць знацца на крытыкаванай ім рэчы. А тымчасам Ваша ўжываеш гэткія расійскія словы й хормы: здагадаваюся па садзяржаньню заміж ізь зьместу, ані адзін Беларус, ані адной мовы, заміж а ніводзін Беларус, а ніводнай мовы (Вашэці пад расійскім уплывам здаецца, што калі ёсьць адзін, дык мусіць быць і „ані адзін“ а тым часам ё аніводзін, аніводнай, а таксама: калі, але ніколі, каго — нікога, каму — нікому, чаго — нічога). Добра Ваша робіш, што ня хочаш „шырэй абгаварваць пытаньня", але валей яго сусім не абгавараваць, або не абмаўляць, што яно вінна, пытаньне трэба разгледзіць. A паглядамі не абмяняюцца а дзеляцца, і не пагэтаму, а дзеля таго. Ваша пішаш: „Я не яўляюся гісторыкам". Добра робіце! Нашто да іх яўляцца або — пабеларуску — зьяўляцца, даволі напісаць, як нам. (А напісаць трэба: я ня гісторык.) Менаванымі расійскія словы ў Вашэцевым лісьце не канчаюцца. Але, відавочна, каб не крыўдавалі іншыя нашыя суседзі, Ваша ня грэбуеш і польскімі словамі. Маему лісьце: папершае, тлумачэньне заміж першае, выясьненьне. Вашэцю падзіўляюць словы. Польскае подзівяць значыць дзівіцца з каго або чаго, адначасна захапляючыся ім. Хто-б гэта мог здагадацца, што гэта могуць рабіць словыі? Ваша абярняся паклікаешся на літаратурную мову; але ня ўсё тое літаратурнае, што напісана або надрукавана літарамі. Ваша напісаў свой ліст ані літаратурнай, ані народнай моваю беларускай, але жаргонам, паходзячым ізь беларускай мовы.
    Ваша праўду кажаш, што мы ня ўжываем расійскіх і польскіх словаў у сваёй мове, дадайце толькі „і іншых чужых“. Будзем так рабіць заўсёды, прынамся пакуль чужое ды патрэбнае нам слова ня станецца нашым. Гэтак робяць усі ў кажнай мове, з выняткам Вашэці і да Вашэці падобных.
    Мо’ Ваша й вельмі інтэлігентны чалавек, але Вашэцева непераборлівасьць, нат болып — неахайнасьць у мове зрабіла зь лісту Вашэцевага пісаньне мала-пісьменнага, няпрывыклага (або адвыклага) лёгічна выказаваць свае думкі чалавека („на мой погляд, што назоў Крывічы трэба ўжываць выключна для гісторыі..."; „падзіўляе мяне такія словы...“; „Прыемна пачуць... тлумачэння прыўжыванні такіх слоў і назоў Крывіч“ і інш.). Чалавек ізь меншай інтэлігенцыяй за Вашэцеву напісаў-бы ліст добрай моваю, але дзеля таго мусіў-бы ня маць тае хваробы, якую маеш Ваша — ня маць комплексу нацыянальнае мяншыні. Дыкжэ гэтая хвароба зрабіла тое, што Ваша ўвесь час табаравага жыцьця ў Нямеччыне палцам не крануў для беларускае справы і для нашых людзёў, а бязь ніякае патрэбы прыкідаваўся Паляком, і гэта ў табары, дзе нам асабліва былі патрэбныя сьведа-
    мыя Беларусы. I цяпер, у вольнай Амэрыццы прадаўжаеш Ваша рабіць тое самае. Зь Беларусамі Ваша Беларус, але каб, крый Божа, не даведаліся пра гэта Палякі; а тым часам тыя-ж Палякі болей шануюць тых, што не хаваюцца із сваёй беларушчынаю. I ніякае карысьці Ваша ад свайго прыкідаваньня Паляком ня будзеш маць. Нічога не здабылі тыя, што просьле вайны хавалі сваю нацыянальнасьць і самых сябе сярод чужых, як нічагусенькі ня страцілі, а наадварот, часта здабылі тыя, што адкрыта прызнаваліся да свайго народу, працавалі й дзеялі як Беларусы. Ваша ў сваім лісьце не забыўся пахваліць маскоўскіх балыпавікоў за іхную рэформу, але забыўся адцеміць, што тыя-ж маскоўскія балыпавікі накінулі сваю русыфікацыйную „рэформу" нашай мове. Наадварот, Ваша яшчэ дагэтуль пішаш іхным „правапісам", дарма што ўжо 11 год як Ваша ад іх звольніўся. (Праўда, і ў гэтай, накіненай Масквою, „рэформе“ Ваша неахайны: „цьвёрды“, але „ствярджаць“, „насьвеце", „дзюбатый“ а інш.) Ваша несправядліва ўпікаеш нам архаізмамі. Наагул у нашай мове архаізмаў нямашака (адзін адноўлены архаізм „спадар“ ужываеш і Ваша). Але так „архаічна", як Ваша ставіш знакі прыпынку, ставілі іх Беларусы толькі ў XI—XIII стг. А Ваша-ж быў кіраўніком асьмігодкі! Дык у комплексе нацыянальнай мяншыні прычына Вапіэцевага нараканьня. Ваша шануеш толькі чужое, але ад свайго ўцякаеш, у ім Ваша неахайлівы, пішаш так, як сьліна ў рот прыносіць.
    Характар а гаспадарствавы лад старавечных Беларусаў, Украінцаў а Расійцаў
    Украінец, проф. М. Чубаты піша:
    Кіеўскае гаспадарства дзяржалася моцнай цэнтральнай уладаю кіеўскага цэнтру. Гэтая цэнтральная ўлада аслабла па сьмерці Яраслава Мудрага (1054), і тады падзялілася старое Кіеўскае гаспадарства. Адразу вынырнулі этнічныя індывідуальнасьці іншых пляменных групаў — народ беларускі і народ расійскі. Цяпер паўсталі асобныя гаспадарствы на аснове іхных нацыянальных якасьцеў і акалічнасьцеў, што ўплывалі на іхную гісторыю.
    На У краіне арыстакратычны баярскі элемэнт адзержыў верх і ходаўся зь мескай дэмокрацыяй, прадстаўлянай мескім вечам (агульнай зборкаю). Князі часта апіраліся намескую дэмокрацыю, але ўканцы баяры канчальна адзержылі верх. Гэта найляпей відаць у Галіцка-Валынскім Каралеўсьцьве. Дэмократычны лад стаўся характарыстычнай рысаю ўкраінскага народу толькі ў наступным пэрыядзе, калі, па страце вышшьгх клясаў, украінскія масы ў казацкім гаспадарсьцьве аднавілі нацыю.
    У беларускім Полацку мескае веча панавала і прадстаўляла мескае жыхарства пад кіраўніцтвам багатых мескіх клясаў. Ганзейскія месты, што гандлявалі зь беларускімі местамі пераз Балтыцкае мора, малі ўплыў на хундамэнты беларускага рэспубліканства.
    Д эспотычная ўлада князёў сталася характарыстычнай рысаю трэйцяга ўсходнеэўропскага народу — расійскага, паўсталага на колёніяльных прасторах Кіеўскае Русі з цэнтрамі ў Суздалю, Валадзімеру ля Клязьмы і наапошку ў Маскве.
    Цікава, што гэтыя самыя пагляды на падзел і на характар новых палітычных цэнтраў у ўсходняй Эўропе выказаў аўторытэт у гісторыі расійскага права М. Уладзімірскі-Буданоў.