• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Якія-б ня былі прычыны такога бандытызму, тыя, што ад яго церпяць, ня мотуць на яго не рэагаваць, навет узрушаючы існуючае амэрыканскае, права. Дыкжэ страховыя таварыствы вымагаюць вышшай страхоўкі ад небясьпечных выпадкаў і ад пажару з тых дамоў, у каторых жывуць Нэгры, або навет калі Нэгры жывуць у дамох суседніх, дарма што права забараняе абходзіцца з Нэграмі гарэй, чымся зь белымі.
    Што-ж за дзіва пасьля гэтага, што некаторыя собсьнікі дамоў сьцерагуцца здаваць гасподы Нэграм, дарма што гэта таксама правам забаронена? Але ня ўсе собсьнікі дамоў гэтак робяць, іншыя здаюць. Ды, апрача таго, Нэгры маюць поўную магчымасьць мець собскія дамы. Калі каля палавіны беларускіх уцекачоў пакуплялі сабе ўжо дамкі, а пераважная часьць засталых маюць магчымасьць купіць, дык і пагатове могуць гэта зрабіць людзі, што тут радзіліся.
    Віцьбіч глуха цьвердзіць, што чорным „перашкаджаюць купляць або будаваць дамы, дзе жывуць белыя“. Права дазваляе ім купляць і будаваць дамы ўсюдых. Іншая рэч, што некаторыя собсьнікі дамоў або зямлі з прычыны вышменаваных крымінальных учынкаў некаторых Нэграў, маючы наўвеце сваіх гасподнікаў або суседзяў, бывае, адмаўляюцца прадаваць чорнаму свой дом або зямлю. I перадаець Віцьбіч у сваім цьверджаньню, кажучы, што „ніводзін чорны або наагул каляровы не адважыцца завітаць да рэстарану як звычайны наведвальнік". Кажны зь іх, нат баязьлівы, можа заходзіць да кажнага рэстарану, ніхто яго за гэта не пакарае. I права забараняе ня пушчаць чорных да рэстарану. Але,
    праўда, ёсьць і такія рэстараны й гатэлі, куды чорных пад рознымі прыклепамі не пупічаюць. Чорныя, адылі, ад гэтага ня маюць ніякае страты. Ведама, што пры ўзаемных дачыненьнях немагчыма ўсьцерагчыся, каб за ліхіх чорных ня ўкрыўдзіць добрых чорных.
    Побач із маральнай адсталасьцяй часьці Нэграў ёсьць таксама некаторая інтэлектуальная іх адсталасьць, прынамсі, у часьці іх. Найменей (ці мо’ праўдзівей будзе сказаць, найболей?) лічацца з гэтай адсталасьцю гаспадарствавыя ўрады Задзіночаных Гаспадарстваў. Каму здаралася быць у гэтых урадах, той ня мог не зацеміць, што Нэгры ўраднікі на тым самым становішчу, што белыя, ніжэй інтэлектуальна й прафэсыянальна стаяць за гэтых. Белых-бы такіх ня прынялі, але чорных прымаюць, каб падняць іх, зраўняць ізь белымі.
    Напэўна некаторая такая адсталасьць ёсьцека і ў працы фізычнай розных адумысловасьцяў, вымагаючай ня толькі сілы рук, але й уменьня, кемнасьці. Дзеля таго няма дзіва, што некаторыя фірмы ахватней прымаюць на работу белых, чымся чорных. Калі, адылі, як піша Віцьбіч, палавіна белых зарабіла ў 1950 г. сярэдня 2481 даляр кажны, a палавіна чорных 1295 дал. кажны, дык гэта не бяда. Запрыгонены ў калгасы Беларусі селянін і сту даляраў у год не зарабляе.
    Я жыву ў Ню Ёрку, і мае зацемкі пра Нэграў датычацца да паўночнае часьці Задзіночаных Гаспадарстваў. Там ёсьць абмежаваньне грамадзянскіх правоў чорных мясцовымі (стэйтавымі) ўставамі. Прасьцяг дзейнасьці, адылі, стэйтавага права вельмі абмежаваны. Горш там із прыватнымі дачыненьнямі паміж белымі й чорнымі. Але з паўдня чорныя могуць колькі хаця перасяляцца на поўнач, дзе без абмежаваньня карыстаюцца ўсімі вялікімі магчымасьцямі амэрыканскіх грамадзян. Гэтая магчымасьць болей чымся зусім надгараджае ім тыя нястачы, каторыя яны маюць на паўдні.
    Можна сьцьвердзіць, што, відавочна, вялікая бальшыня амэрыканскіх Нэграў мае высокі дабрабыт, каторы ня можа быць навет прыраўнаны да жыцьцявое роўні іх афрыканскіх родзічаў, ані пагатове да галіты беларускае люднасьці ў нашай паняволенай Бацькаўшчыне; што-ж да другое часьці Нэграў, дык хоць яны ня так добра маюцца, як першыя, але ад іх самых залежа выкарыстаць амэрыканскія магчымасьці дзеля дагнаньня першых. Напэўна, ніхто з амэрыканскіх Нэграў не жалее, што ягоныя прашчуры былі вывезены да Амэрыкі. Свой дабрабыт і вялікія магчымасьці амэрыканскія Нэгры заўдзячуюць Задзіночаным Гаспадарствам.
    Як само гаспадарства, так і чысьленыя грамадзкія дзейнікі, арганізацыі й асобы, як нідзе ў сьвеце, вельмі рупяцца й працуюць пра разьвязаньне праблемы Нэграў на паўдні Амэрыкі. 3 тых рэзультатаў, каторыя ўжо цяпер ёсьць, можна быць пэўным, што яны яе разьвяжуць.
    Мы, Беларусы, ня маем ніякае магчымасьці ані павіннасьці прьгчыніцца да разьвязаньня праблемы Нэграў на паўдні Задзіночаных Гаспадарстваў, дый ніхто нас да гэтага не патрабуе. Дык і ня маем сабе займаць часу гэтай праблемай. Рупмася пра свае беларускія справы, каторых у нас болей, і яны цяжшыя, чымся справы амэрыканскіх Нэграў1.
    Але калі Нэгра, наш сябра ў працы, апынецца ў небясьпечнасьці, то выратуйма яго, бо гэтага вымагае звычайная людзкасьць.
    Тое-сёе пра Беларусаў у ўспамінах Е. Кусковай
    Ведамая расейская палітычная дзеячка, Е. Кускова, надрукавала ў „Новым журнале" ўспаміны із свайго быцьця ў Беларусі — у двары свайго мужа Пракаповіча Старым
    1 Калі я пісаў гэты артыкул, дык у мяне ўзьнікаў сумлеў, ці маю я права пісаць на гэтую тэму, ці ня крыўджу я свайго народу, забіраючы ад ягонае справы час на гэты артыкул? Прыйшоў я, адылі, да перакананьня, што валей раз страціць час на гэта, чымся траціць яго абярняся даўгі час.
    Сялцу Маслакоўскае вол. ў Магілеўшчыне. Адцемлю зь яе ўспамінаў тое, што цікавае Беларусу.
    Беларусь — Захад. Прыяжджаючы да Беларусі, Кускова кажа: „Гэта-ж, гэта ўжо захад“. I праўда, Беларусь захад.
    „Пярэднія вокны (дому Пракаповічавага ў Сялцу) зьвернены на панадворак", — адзначае яна. Гэтак звычайна, калі не заўсёды, бывае ў беларускіх дамох.
    Белае хусьце, адзежа, вопратка. Адлі яна піша, што тады (у сярэдзіне 90-ых год мінулага стагодзьдзя) ў сёлах Магілеўшчыны насілі ўсё белае — белыя кашулі, спадніцы. Таксама ткалі белае сукно з воўны авец, каторыя гадавалі ў усіх паветах. Мужчыны адзяваліся ў белыя сьвіткі. Зацемлю, што найдаўжэй белая адзежа й вопратка захавалася ў Смаленшчыне; пра гэта неаднойчы сьветча Максім Гарэцкі.
    Расейскія непарадкі ў Беларусі. Праўдзівыя сьветчаньні Кусковай пра расейскія парадкі, ці, праўдзівей, расейскія непарадкі, у Беларусі. Вось што яна пра іх піша (падаю ў перакладзе з расейскае мовы):
    Дайшла я да маленькае царквы. Каля яе маленькі дамок із надпісам: „Церковно-прнходская школа“. Ля дзьвярэй у кажушку стаіць маладая дзяўчына.
    — Можна паглядзець школу?
    Яна ўважна паглядзела на мяне.
    — Ваша-ж хто-ж будзеш?
    — Ды я прыехалаў госьці да Пракаповічаў.
    — Значыцца, не рэвізоры?
    — Якія рэвізоры?
    — Якякія, розныя? Яныўсё рэвізуюць. усё ім пакажы...
    Ад яе я так і не даведалася, што гэта такія рэвізоры. Пасьлей мне выясьнілі, што Магілеўская губэрня — адна з губэрняў польскага (запраўдыў Беларусі беларускага. — Я.С.) паўстаньня, — доўга была на ваенным палажэньню. I хоць гэтабыло даўно (у 1863 г. — Я.С.), паліцыі паручылі „глядзець". Яна й глядзела — проста дурна. 3 Капыся... прысылалі „рэвізораў", часамі прыяжджаў прыстаў. Калі мой сын падрос, але ўсё-ж быў хлапцом 12—13 год, ён пасябраваў ізь беларускімі дзяцьмі, вучыў іх чытаць і даваў ім дзяціныя кніжкі.
    Прыехаў прыстаў да „генараліхі" (маці Пракаповіча).
    „Генараліха" яго стыдзіла: якія кніжкі адбіраеце? Гэта-ж казкі! Але ён адно правіў: „Кніжкі... забаронена". Усёроўнаякія...
    Вучыцелька павяла мяне да школы. Врудна, няма школьных лаўкаў, стаяць сталы і ўслоны, не паводля росту дзяцём. Нікагусенькі зь дзяцей у гэты дзень у школе ня было.
    — Чаму няма заняткаў?
    — Ды сьцюдзёна... Ну я й казала ім ня прыходзіць. Адзежка благая, мала ў школе цепляць. — А чаго-ж вы вучыце іх?
    — Д ы чытаць. Але няма з гэтага карысьці. Чытаць яны навучацца гады за тры-чатыры, — потым забудуцца: чытаць у нас няма чаго.
    — Як? Тры-чатыры гады, каб наўчыць чытаць?
    — Чаго-ж вы дзівіцеся? Пакуль яны перажвуць азбуку, а потым — склады (гэта слова і ў варыгінале. — Я.С.), вучу я паруску, а ён Беларус, — ні ў якіх пэдагагічных інстытутах я ня была. Адзержую пятнаццаць рублёў у месяц наўсё чыста. Што мне... А татуля („батюшка") вуча іх рэлігіі зь языка, бяз кніжак.
    — Якізьязыка?
    — Д ы так. Як мае час, ну раскажа ім, як Адам і Ева ў раю жылі і як ня можна грашыць. Я ўжо гэта ўсё напамяць ведаю...
    Успамінаю Саратаў... там вельмі добрыя земскія школы. Магілеўская губэрня, як і ўвесь гэты Заходні край (гэтак у варыгінале. — Я.С.), былі пазбаўленыя земства. У царкоўна-прыходзкіх
    школах вучьмі вось такія вучыцелькі — за пятнаццаць рублёў у месяц за ўсё на ўсё чыста. Д оўга жывучы потым у Старым Сяльцу, я пераканалася ў супоўнай бескарыснасьці, навет каб навучыць чытаць, гэтых школаў. Багатыя сяляне („хутаране" — аднасельцы) пасылалі дзеці да Воршы, Магілева або да Смаленску ў мескія школы, дзе яны навучваліся чытаць і пісаць за колькі месяцаў, але такіх ахвотнікаў да асьветы было мала і сярод аднасельцаў: дзеці іхныя рабілі ў гаспадарцы і ня мелі калі вучыцца. (Д адам, што нялёгка селяніну пасылаць за сьвет дзяцё да пачатнае школы. — Я.С.)
    „Генараліха" разоў дзесяць падавала просьбы да Міністэрства асьветы, просячы дазволіць ёй адчыніць на свой кошт школу запраўдную, дзе вучылі-б чытаць і пісаць новай мэтодаю. Сыстэматычна адмовы... Прыклеп: у Старым Сяльцу ўжо ёсьць царкоўна-прыходзкая школа. Якая яна — відавочна, ніхто, апрача прыставаў („рэвізораў"), не пацікавіўся даведацца. Ну, а пакуль што траха (блізу) ўсе Беларусы былі непісьменныя, кнігаю — ня цікавіліся. Адылі, трэба сказаць, што гэтая няпісьменная люднасьць была быццам пісьмяньнейшая за міністраў у галіне гаспадаркі. Ралейніцтва ў надзельных сялян было проста няшчаснае. Зямля гліністая, патрэбны гной, снасьць прымітыўная. Адно ў ваднасельцаў („хуторян") зямля была дагледжаная й гаспадарка болей або меней рацыянальная. Дык кажны селянін лятуцеў пра сваю аднасельку. Але — як выйсьці? Найперш трэ’ было прыкупіць у паноў зямлі — церазь сялянскі банк. Паны ахвотна зямлю прадавалі. Але ўсялякія праўныя й іншыя запыны адвалакалі гэтыя куплі. Затое калі селянін адзержаваў аднасельку, ён із захапленьнем ставіў там хату, ужо прыстойную, ізь сяла пераносіў і садок (выкопаваў дзеравы)... Імкненьне расьсяліцца на аднаселі ў сялян было вялізарнае, чаго ня былоў тыя часыў Узволжу (а ці пасьлей там было? — Я.С.).
    Але толькі пасьля першае рэвалюцыі вырасла ў міністэрстве хвігура Сталыпіна й ягоная рэформа. Жаль толькі, што ўсё із запынамі і найперш бяз пляну помачы сялянам на мясцох. Але самі сяляне дабрусенька цемілі, што без аднасельца селавая гаспадарка Заходняга краю канчальна аслабее. Калі на вярхох шмат хто разглядаў гэтую рэформу з палітычнага гледзішча, дык вось тут, на мясцох, яна мела сялянам вялізарнае гаспадарскае значэньне: зямля благая, гліністая — нідзе няма чарназёму — вымагаючая апрычонага дагляду. Калі я пажыла ў гэтай закіненай іубэрні, а бачыла розьніцу ўраджаяў: у паноў і аднасельцаў — сакаўныя каласы, статак напасьвены. У сялян — жыта не заўсёды варта жаць.