За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
В. 18—24. Хоць вялікая была радасьць наказаньня Захарыю, але ня мог ён усяго зразумець. У тую часіну агортуюць яго нявера й сумлеў, яго, каторы заўсёды выпаўняў прыказаньні закону і чакаў абяцанага Богам. Дзеля таго ангел карае яго нематой датуль, пакуль усё споўніцца. Ангел называе сябе Гаўрыілам, што знача „муж Божы“, a
тым самым адзін із духоў, што перад Богам стаяць (прыраўнуй Данілы 8, 16).
Уся маса народу, што была вонках сьвятыні, адно дагадуецца па Захарыю, што стацца магло, але ня ведае яшчэ нічога аб намерах Божых.
Г.М.
Практычныя парады
1. Старайся добра прыгатаваць лекцыю! Хоць лекцыя наша мае шмат добрага матар’ялу на апавяданьне, аднак здараецца, што вучыцель ня зможа скончыць усяго расказу ў пару, званок перашкодзе яму, а ў дзяцей выклікае нездаваленьне. Трэба, значыцца, добра прыгатавацца, каб ня ўпусьціць апошняе мэты.
2. Гірад. Старшыя дзеці будзе цікавіць тое, што гутарка тут аб Гіраду Вялікім, каторы загадаў пазабіваць гэтулькі дзяцей у Віфліеме, іншыя Гірады — гэта ягоныя сыны, між каторымі ён падзяліў край перад сваёй сьмерцяй.
3. Набожнасьць бацькоў ёсьць перадумовай дастаньня аб’яваў Божых. Калі-б Захарыя й Альжбета ня мелі сьведчаньня, аб каторым кажацца ў в. 6, ня мог-бы Бог паслаць ім ласку. Бязбожныя бацькі ня могуць таксама нічога расказаць сваім дзяцём пра цудоўныя перажываньні з Богам.
4. Гаўрыіл. Хоцьусе ангелы ёсьць ангеламі Божымі, аднак існуюць ангелы, каторых называюць ангеламі Гасподнімі ў цесным значэньню гэтага слова, бо ствараюць яны быццам гвардыю асабістую і выпаўняюць адумысловыя важныя загады.
5. Чаму баіцца чалавек пасланцоў нябесных. Сустракаем гэта ня толькі ў в. 12, але й у Лукі 1, 29; 2, 9; Мацьв. 28, 4 і г.д., што залежыць ня толькі ад зьзяючых ясьнінёй вопратак, але й ад сумленьня чалавека, на каторым заўсёды ёсьць які грэх. Гдзе няма грэху, там няма страху, прыкладам гэтага ёсьць жыцьцё Ісусава.
6. Аўтар да каджэньня. У глыбіні сенеў сьвятыні былі 2 галоўныя рэчы царкоўныя: аўтар на цалапаленьня і вялікая ванна. На сьвятым месцу, куды мелі прыступ толькі пасьвячоныя духаўнікі, беспасярэдне перад самым уходам у найсьвятшае месца стаяў пазалачоны аўтар да каджэньня. Паабапал яго былі сталы й сямісьвечнікі, пасьля шмат рэчаў меней важных.
7. Аняменьне Захарыі было знакам Божым, а як таковы выслуханьням малітвы, але адначасна й карай за тое, што часіну сумляваўся. Ласка й прысуд адначасна, чым хто грашыць...
Э.Ц.
Показі да навукі
Уступ-. Із зыходам Ісуса на зямлю пачаліся новыя часы, шмат што зьмянілася на лепшае. Трэба зьвярнуць увагу дзяцей на некаторыя рэчы, напр., інакш пачалі цаніць людзёў, шчэзла нявольніцтва, сталі апякавацца над беднымі, хворымі й калекімі, жанчына заняла накшае становішча, чымся ў паганстве, новая навука й мастацтва і г.д. Канчальнае зьмены трэба яшчэ чакаць у вапошні дзень, але хто знае гісторыю, той ведае, што не адно зьмянілася, сталася вышшым, лепшым у людзёх і перазь людзёў, каторых Ісус мог абдарыць новым сэрцам. Дзеля таго можам сказаць, што з прыходам Ісуса на сьвет распачалася новая пара (Эон) часу. Але Ісус ня толькі пачаў новую пару, Ісус ёсьць таксама валадаром. У старавечныя часы каралі пасылалі сваіх пасланцоў, герольдаў, што абвяшчалі новыя правы або наказвалі аб прыезьдзе караля. Падобна таксама прыход Ісусаў папярэдзіў герольд. Можа ведаеце ўжэ, як ён зваўся? (Іоан Хрысьціцель.)
Тэмсг. Сягодня раскажу вам аб радзінах Іоана Хрысьціцеля.
Выклад'. Расказуем гісторыю наказаньня радзінаў Іоанавых, пра няверу Захарыі і
гісторыю самога нараджэньня, як яна апісана ў Лукі, 1,5—25, 57—80, і канечне трэба яе зразумець.
Паглыбленьне: Абмежуецца да зьместу назначанага тэксту.
1. Герольд паходзе з добрае сям’і. Назначэньне за герольда ўважалі за вялікі гонар, бо загады гаспадароў не паручаліся абы-каму. За герольдаў каралі выбіралі пераважна сыноў із шляхоцкага роду. Падобна й Бог. Іоан паходзіў з добрае сям’і (сын сьвяшчэньнікаў-казальнікаў). 3 такога роду выйшлаўжэ шмат дабрародных і вялікіх людзёў. Гэта, аднак, вонкавыя прыкметы, за іх шмат вышшыя прыкметы нутраныя, душэўныя. Можна паходзіць зь няведамага роду, але з добрае сям’і. Бацькі агульна-ведамага ЮнгаСтылінга былі простымі сялянмі і займаліся паленьням дзеравянага вугальля, аднак ён хваліўся, што паходзе з дабрароднага роду, бо ўсе былі набожнымі, пасьцівымі й багабойлівымі людзьмі. Дык будзьце ўдзячнымі Богу, калі абдарыў вас набожнымі бацькамі й дзядамі. Благаслаўленьне, што дастанецца вам, дарожшае за золата й маемасьць, шмат дзяцей, маючых добрых набожных бацькоў, сталася вялікімі ў гаспадарстве Божым.
2. Мусіць быць вымалены. Нягледзячы на тое, што Захарыя й Альжбета былі людзьмі набожнымі, мелі, аднак, гора. Чаму? Прычынай гэтага — бязьдзетнасьць. Бязьдзетнасьць уважалі за ганьбу. Бязьдзетныя сем’і выміраюць, што лічылася асаблівай карай Божай (прыраўнуй: Аўрагам і Ганна). Што яны мусілі часта рабіць? Бог слухае такія малітвы. Сьведчаць аб гэтым ужэ самыя імёны: Захарыя — Бог памятуе і Альжбета — прысяга Божая. О, але, Бог не забываецца пра тых, хто яму прысягаў. Дзеля таго ня толькі Захарыі й Ганьне, але й усім, хто прасіў „Сына“, усім набожным і багабойлівым прыйшоў цяпер час выпаўненьня.
Дзеля таго ўсё, што сёлета будзе адчуваць нашае сэрца, радасьць ці боль, усе нашыя жаданьні й думкі зложым ля ног Таго, хто сказаў: „Любі Бога, а пашле табе ўсё на просьбы сэрца твайго“ (Псальм 37, 4).
І.Е.
Выклад малодшым дзяцём
Сягодня раскажу вам аб адным бацьку і адной матцы, каторыя жадалі сабе чагось асаблівага, але праходзілі гады за гадамі, і ўсё заставалася пастарому. Ажно раз... Але не скажу вам.
Бацька той зваўся Захарыя, а маці Альжбета. Жылі яны ў харошым малым дамку ў Гэброне. Былі гэта вельмі любыя й набожныя людзі. Але чаму былі напару вельмі засмучоныя? Калі Альжбета працавала ў гародзе, або ехала ў мястэчка, або варыла абед, яна заўсёды думала сабе: „Вось каб мы мелі малую дзяўчынку або малога хлопчыка, то былоб нам вельмі добра. Надта скучна (sic! —Рэд.) заўсёды аднэй сядзецьу хаце“.
Муж яе Захарыя быў жрыцом-духоўнікам. Чытаў ён што дня Біблю, так што ўжэ блізу ўсю яе ўмеў напамяць. Пасьля ішоў у сынагогу — так звалася раней нядзельная школа й капліца, дзе зьбіраліся старшыя людзі. Там ён прамаўляў да старшых, а напару й да дзяцей. Прыходзіў дамоў надта задуманы. „Што з табою, Захарыя? — пыталася ня раз Альжбета. — Ці ты абеду не ўпадабаў?“ Захарыя ўздыхаў цяжка і потым сказаў: „Дзеці ў школе сядня надта добра адказавалі; вось каб нам Бог паслаў хоць адно дзіцятка!“ Цяпер дагадаваецеся мусіць,чаму яны былі смутныя ічагохацелі. Аднак ішлі гады за гадамі, а жаданьні іх не спаўняліся. Раптам здарылася штось надзвычайнае! Была харошая красавіковая раніца. Захарыя ўбраўся ў харошую белую вопратку духоўную і пайшоў у сьвятыню на малітву. Забралася, як звычайна, шмат людзёў. Захарыя быў у вадным сьвятым пакоі, куды ня ўсе маглі хадзіць. Якраз тады, як маліўся, ён пачуў, што ля яго быццам нехта стаіць. Ен борзда абярнуўся і пабачыў ангела, што стаяў перад ім. Падумайце толькі сабе, як Захарыя спалохаўся. Але ангел сказаў яму: „Ня бойся, Заха-
рыя, вось прыношу табе добрую вестку; малітву тваю Бог пачуў і хоча даць вам сына, каторага назьвіце Іоанам, і шмат людзёў будзе радавацца, даведаўшыся аб гэтым!“
Захарыя быў як няпрытомны; тое, што ён чуў, проста ня тоўпілася ў яго ў галаве. „Ці гэта можа быць праўда? — папытаўся. — Дай мне які знак, каб я мог пазнаці, што ты кажаш праўду. Мы ўжэ такія старыя, што цяжка паверыць, каб мы мелі мець сына. Ці ўсё гэта праўда?“
„Ці ты, Захарыя, ня верыш, што табе ангел сказаў праўду? Добра, дам табе знак — вось анямееш і ня зможаш гаварыць да дня, калі гэта станецца". Сказаўшы гэта, ангел шчэз. „Дзякую Богу Найвышшаму за ласку!“ — сказаў Захарыя і борзда выйшаў ізь сьвятыні, перад каторай яго чакалі людзі. Узыйшоўшы на ўзвышша, Захарыя ўзьняў рукі, каб благаславіць народ. Але ня мог сказаць ані воднага слова, толькі вусны яго варушыліся. Дык на мігі паведаміў усіх, каб разыйшліся, і сам таксама вярнуўся дамоў. Яшчэ ніколі ня была яму дарога дамоў такой даўгой, як сядня. „Што гэта скажа Альжбета, калі даведаецца пра такую вестку?“ — думаў, ідучы, Захарыя. Напасьледак прыйшоў, борзда рашчыніўшы дзьверы, пераступіў парог. „Што з табой здарылася, Захарыя? — папыталася ў яго адразу жонка. — Мусіць, ты бачыў ангела, што ў цябе так блішчаць вочы?“ Захарыя скора-бы ёй усё расказаў, але, як ведаеце, ня мог. Тады Альжбета дала яму таблічку й пруточак, каб ён мог ёй напісаць. Захарыя напісаў ёй пра ўсё, што яму казаў ангел. Як-жа ўсьцешылася яна, што будзе мець хлопчыка, каторага сам Бог абяцаў. Яны абое былі дужа шчасьлівымі. Цяпер ужэ з надзеяй глядзелі яны ў будучыню, чакаючы абяцанага падарунку.
Л.Ф.
Лекцыя 2
Радзілы Іоана Хрысьціцеля
Лук. 1, 57—66, 80.
Залаты верш: „Благаслаўлены Госпад Бог Ізраілеў, што даведаўся да народу свайго, і даў выбаўленьне яму, і падняўрог спасеньня нашагаў доме Давідовым, слугі свайго“. Лук. 1, 68—69.
Практычныя парадьі
1. Калі папярэдняя лекцыя мела багаты матар’ял і прыходзілася баяцца, што ня стане часу, то цяпер якраз наадварот. Вучыцялі, што ня маюць дару красамоўства, могуць надта скора расказаць пра ўсё і дзеля таго ня зробяць на дзяцей належнага ўражаньня. Дзеля таго можна крыху пакарыстацца фантазяй. Тут памагчы нам могуць рады аднаго ведамага пастыра й поэты Гэрока: „Хто бачыў ужэ матку, як зь ціхой радасьцяй трымае на руках новага грамадзяніна, калі забылася ўжэ яна ўсе болі, бо вось прыйшоў ён ужэ на сьвет; як глядзела на яго гордая, шчасьлівая й кахаючая, хто, напасьледак, сам трымаў на руках гэты найвялікшы дар на зямлі, што дае нам Спрадвечная Любоў, той можа зразумець паважаную жанчыну Альжбету, як яна радавалася і зь якой уцехай трымала дзіцянё; можна адчуць яе шчасьце, калі беднасьць яе замянілася на багацьце, яе ганьба — на славу йчэсьць...“ Таксама трэба зрабіць зь верііі. 58. Даведаваньні знаёмых і сваякоў з усіх бакоў, вясёлы гумар у хаце перад тым супакойнай і смутнай. Зьдзіўленьні й зычэньні старой матцы і яна сама як цэнтр усяе зьявы — усё гэта прадстаўляе надта цікавы абразок.