За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
2. Дзень радзінаў. Назначана сьвята дня нараджэньня Іоана на 24 чэрвіня; ёсьць у
гэтым глыбокая думка, мае гэта таксама сваю аснову ў гісторыі. Адгэтуль дні карацеюць і пачынае губляць значэньне старазаконная пара збаўленьня, як і сам Іоан (Іоан 3, 20), з 25 сьнежня прыбывае дзень і расьце значэньне спасіцеля сьвету.
Э.Ц.
Показі да навукі
Паўтарэньне альбо выклад: гл. мінулую нядзелю.
Паглыбленьне-. Дзеці ёсьць дарам Божым для бацькоў — трэба гэта асабліва ў нашыя часы адумысьля падчыркнуць. Няма нястачы і ў такіх бацькох цяпер, што ня хочуць меці дзяцей, калі, нягледзячы на ўсё, Бог ім дасьць, то стараюцца ад іх звольніцца пры помачы розных, часта праступных спосабаў (атрута, хвабрыкаца ангелаў, аддаваньне іншым і г.д.). Гэта вялікі грэх, і Бог срога пакарае такіх бацькоў. Адкідаць дар Божы ёсьць няўдзячнасьцяй і вызавам Богу. Некаторыя йзноў лічаць, што дзеці належаць да народу, дык абходзяцца зь імі, як з собскасьцяй гаспадарства (Расея). Гэта таксама ёсьць неадпаведным і дае вельмі смутныя рэзультаты. Зусім начай глядзелі на гэта бацькі Іоанавы. Прынялі дзяцё з рук Божых з радасьцяй і ўдзячнасьцяй (прыраўнуй гымн пахвальны Захарыеў).
2. Ня так, як бацька, мусіла быць названа дзяцё, хоць гэта й хацелі сваякі, бо герольд новых часоў павінен мець і новае імя. Іоан — Бог ласкавы. Чаму такое імя чыста адпавядала хлопчыку?
3. Бог дадзержуе абятніцы. Бог абяцаў Захарыю сына. Што рабіў Захарыя спачатку? (Сумляваўся.) Сумлеў бярэ пачатак зь няверы, ёсьць, значыцца, грэхам. Дзеля таго й быў ён за гэта пакараны. Якім спосабам і на як доўга? Як-жа мусіў ён стыдацца, калі, нягледзячы на ўсё, абяцаны сын нарадзіўся! Якое пастанаўленьне зрабіў ён тады? (Ніколі ўжэ не сумляваўся праўдзівасьці слоў Божых.) I мы павінны таксама вучыцца верыць усяму, што Бог абяцае' Тысячы людзёў пераканаліся ў гэтым. Бог дадзержуе свае абяцаньні. „Слова Божае ёсьць шчырае, і верныя ўсе справы Яго“.
У гісторыі нашай ёсьць спаўненьне 5-ёх прароцтваў ангелавых: нарадзілася дзяцё (в. 13—57), цешыліся бацькі (в. 14—58), цешыліся набожныя людзі (в. 14—58), назвалі яго Іоанам (13—63), Захарыя анямеў і пачаў ізноў гаварыць (в. 20—64).
4. Заранкай спасеньня завуць гэтую гісторыю і добра робяць (в. 78). Зьвярнема цяпер увагу. Даволі доўга чакалі, агорнутыя смуткам, як ночай. Чаму? Дзеля таго што пасолства ангелава і нараджэньне дзіцяці было ім заранкаю вялікага дня радасьці. Але радасьць іх мела напэўна глыбшую прычыну, чымся толькі сам факт нараджэньня дзіцяці. Зьвярнем увагу на 16,17 і на гымн пахвальны Захарыеў! Дзяцё, што нарадзілася ў такіх нязвычайных абставінах і катораму ангел праракаваў вялікія ўчынкі, мусіла, стаўшыся мужам (мужчынаю), мець выняткавае значэньне, або як сам Майсей, або як пасол, як гэта маглі зразумець набожныя жыды, чытаючы кнігу прарока Малахіі. Усе, бяссумлеву, прачувалі, што блізкі час выпаўненьня прароцтваў; у сэрцу іх узыйшла заранка гэтага вялікага дня.
І.Б.
Выклад мадодшым дзяцём
Ці прыпамінаеце вы сабе, аб кім гэта мы гаманілі ў мінулую нядзелю? Як зваўся бацька? А маці? Хто з вас мае ахвоту расказаць гэтую гісторыю?
Калі Захарыя напісаў аб усім, што здарылася зь ім, як вам здаецца, што адказала Альжбета? „Надта цешуся, што Бог ёсьць такі добры і пашле нам дзяцё. А які быў ангел, як табе паказаўся?“ Такія болей-меней былі пытаньні Альжбеты, і вас гэта таксама мусіць
цікавіць, праўда? Шкада, што ня можам спытацца ў Захарыі! Праўда, што Альжбеце было дужа прыкра, калі яна хацела што даведацца ў мужа. Ці памятуеце яшчэ чаму? „Бо ня мог гаварыць'*. Дык як-жа яны згавараваліся? „Мусіў ён усё напісаць". А мо’ яшчэ іншым спосабам? А калі Захарыя хацеў піць, як ён мог выказаць гэта не гаворучы? „Мог паказаць". А як ён гэта зрабіў? А калі быў галодны? А як быў умарыўшыся? А калі яму балела галава? Дык, значыцца, ён мог так-сяк даць сабе раду, толькі ня мог служыць у сьвятыні. А калі хацеў гаманіць і ня мог, што яму тады прыпаміналася? Тое, аб чым казаў ангел. Хто з вас яшчэ памятуе, што сказаў ангел? „Вось ня зможаш сказаць ніводнага слова да таго дня, калі твой сын народзіцца". Можам прадставіць сабе, колькі гэта работы мусілі мець Захарыя й Альжбета, каб прыгатаваць усё для хлопца, каторага ім Бог абяцаў. Што рабіла Альжбета? Напэўна, штось шыла? „Сарочкі, полкі“. Ведама! A Захарыя? „Мусіць, пачаў рабіць калыску?“ Я таксама думаю.
Час ішоў борзда, і калі ўжэ было ўсё прыгатавана, даў ім Бог малога сыночка. Альжбета цэлымі гадзінамі стаяла ля калыскі і глядзела на яго, калі спаў. У яго быў маленькі рожавенькі тварык, сьціснутыя кулачкі, і ён сьміяўся напару праз сон. А калі ня спаў і глядзеў на яе сваімі вялікімі вочкамі, тады Альжбета была вельмі здаволена. А ці дзякавала яна Богу за такі харошы дар? А калі малілася за свайго Янучка, тады прасіла Бога, каб учыніў зь яго добрага, паслухмянага хлопчыка. А што яшчэ? „Пільнага, разумнага, набожнага й любога".
А як вам здаецца, ці заходзіўся да іх хто ў госьці? Хто-ж гэта мог да іх прыходзіць? „Суседзі, знаёмыя, сваякі". Чаго яны прыходзілі да іх? „Хацелі пабачыць дзяцё“. Ці яму што прыносілі?
Калі хлопец меў ужэ 8 дзён, Альжбета сказала: „Пара ўжэ даць яму імя“. Выло тады ўрачыстае сьвяткаваньне. Хто быў запрошаны? „Сваякі й знаёмыя“. Раптам спытаўся нехта: „А ці ўжэ падумалі вы, як назваць хлопца?“ Адны пачалі паглядаць на другіх і казаць: „Ну як?“ Некаторыя навет гаварылі імёны. Як думаеце, якія? Адныя казалі тое, другія — другое, напасьледак сказалі ўсе: „Павінен так называцца, як яго бацька“. А як ён называўся? „Захарыя". Ці гэта было добра? Ці прыпамінаеце сабе, што сказаў ангел Захарыі? Што тады сказала Альжбета гасьцём? „Мусіць называцца Іоан!“ Зьдзіўленыя госьці пачалі пытацца ў бацькі, чакаючы што ён на гэта скажа. Малы хлопчык прынёс яму таблічку. ІПто тады напісаў Захар[ыя]? „Іоан ёсьць імя яго“.
I прадстаўце сабе толькі, адразу ён пачаў гаварыць! „Іоан ёсьць імя яго!“ — голасна крыкнуў ён, надта ўсьцешыўшыся. I аб чым ім пасьля расказаў?
А калі ўжэ ўсё расказаў, злажыў рукі на малітву і прагаманіў: „Няхай будзе хвала Богу, што даў нам такога хлопчыка мілага!“ I ўсе прысутныя аказаліся: „Амін, няхай хвала Яму будзе!“
***
Зьмест нашае сядняшняе лекцыі ведамы ўжэ дзяцём з наказаньня радзінаў Іоанавых. Можам толькі на зьмену праслухаць гэтае апавяданьне ад самых дзяцей, задаючы ім пытаньні. Малыя адказуюць ахвотна і цешуцца, што нешта ведаюць, і калі ўжэ ўсё апавяданьне гатова, а яны памагалі ўлажыць яго, тады радуюцца, што нешта зрабілі і што самі апрацавалі адну лекцыю.
Ведама, што не заўсёды дастанем адказы, якія спадзяёмся або хочам, што зьмешчаныя ў лапках, але, нягледзячы на гэта, калі напасьледак дастаем адказ, здаволеньне будзе вялікае. Напэўна такая гісторыя, паўсталая дзякуючы разумовай памозе дзяцей, застанецца доўга ў іх у памяці (спосаб гэты, аднак, не адпавядае, калі дзеці яшчэ зусім малыя).
Л.Ф.
ЛекцыяЗ
Дзіцятка Ісус у сьвятыні
Лук. 2, 25—40.
Залаты верш: „Цяпер адпушчаеш слугу Твайго, Госпадзі, па слову Твайму, зь мірам, бо бачылі вочы мае спасеньне Твае“. Лук. 2, 29—30.
Выясьненыгі
В. 39. Лука прапушчае апісаньне ўцекаў у Эгіпет, дзеля таго было-б добра ўспомнець аб іх тут, каб даць паняцьце аб гісторыі дзяцінства Ісусавага.
В. 40. Спас наш мусіў праходзіць прыродны людзкі процэс развою як фізычнага, так і душэўнага. Быў дужа мудры, г.зн. меў ясны празорлівы пагляд, зьвернены да Бога, ды ясны пагляд на сьвет, што дасканаліла яго дальшыя ўчынкі. Пры гэтым вока Айцоўскае верне даглядала яго, а рука дарыла яму што раз новыя ласкі.
Г.М.
Практычныя парады
В. 1. У лекцыі нашай кажацца пра дваіх паважаных старых. Дзеля таго што ў нашыя часы ня відаць вялікае пашаны да старасьці, дык трэба ўмацаваць іх, як мае быць. Як адносіліся да іх тагачасныя дзеці, мы ня ведаем. Аднак болей як пэўна, што дзеля свае набожнасьці, глыбокае сьвядомасьці моцы Божае, а можа й фізычных заганаў, былі-б яны цяпер асьміяны дзяцьмі, што быццам яны ня з гэтага сьвету. Абое старыя былі вялікімі перад Богам прарокамі, каторыя ладне выперадзілі тагачаснае ўпалае маральна пакаленьне. Каб дзеці нашыя даведаліся, што праўдзівае вялічча жыве даволі часта ў нязначных вонкава асобах, і навучыліся паважаць гэтых запраўдных старэнькіх сьвятых.
2. На „ўпадак і паўстаньне" (в. 34). Значэньне гэтых слоў трэба дзяцём выясьніць. У гісторыі падобны Хрыстос да скалы падводнай. Адныя знаходзяць на ёй сабе ратунак і падыймаюцца ўвыш, другія йзноў гінуць разам із сваімі чаўнамі. Хто перад Ім панізіцца, таго падыйме, хто Ім пагрэбуе, таго доля засуджана.
3. „Ня выходзіла з царквы“ (в. 37) — знача гэта, што акуратна прыходзіла на малітвы як ранічнія, так і вячэрнія.
Э.Ц.
Показі да навукі
Уступ: Дзеці ёсьць дарам Божым (глянь пярэднюю лекцыю). Дзеля таго хрысьцянскія бацькі ня толькі іх з удзячнасьцяй прыймаюць, але й прыносяць іх назад Богу. Якім спосабам?
Выклад-. Ізраільцяне ня хрысьцілі дзяцей, але прыносілі іху сьвятыню і пасьвячалі Богу.
Адносілася гэта асабліва да первародных сыноў. Дзеля таго Язэп і Марыя пайшлі зь дзіцяткам Ісусам у сьвятыню і прынесьлі там належныя ахвяры: пару галубкоў і дзьве гарліцы, бо былі бедныя. Пры гэтым здарылася там штось асаблівае (глянь в. 25—40):
1. Пахвальны гымн Сымонаў.
2. Прароцтвы Сымонавы.
3. Паважаньне Ганьніна.
Паглыбленьне'. Якую пахвалу дастае стары Сымон? (В. 25.) а) Справядлівы й багабойлівы, Ь) чакаючы пацяшэньня Ізраілевага (хто быў гэтай пацехай?). Напоўнены Духам Сьвятым. Як справядлівы й багабойлівы чалавек ён сьцярогся грэху. Але ў чым мусіў заўсёды ён пераконавацца? Што грэх магутны. Дзеля таго з усяго сэрца тужыў ён па Спасу, а тугу гэтую ўздымаў у ім Сьвяты Дух.
2. Бог гутара із справядлівымі (прыклады). Якім спосабам прагаварыў Ён да Сымона? Што абяцаў яму даць Сьв. Дух? Сьвяты Дух ськіраваў яго ў сьвятыню якраз тады, калі было там Дзіцятка Ісус. Што тады зрабіў Сьв. Дух? Сказаў яму, што гэтае Дзяцё ёсьць абяцаным Мэсіяй.
3. Пахвальны гымн Сымонаў. Навучэцеся яго напамяць! Трэба паказаць, што Ісус — гэта сьвятло, маючае асьвяціць паганаў! Прыклады вонкавай місіі.
4. Навучыся ад старога Сымона, як трэба паміраць! Май яго сэрца — што радавалася-б, пачуўшы аб Хрысту; яго вока — каторае-бы пазнала ў ім Спаса; ягоныя рукі — што Яго моцна абнялі-б; ягоныя вусны — што-б Яго належна ўславілі.