За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
5. Прароцтвы Сымонавы. Да чаго прыраўнаваў Сымон Спасіцеля? Да скалы. Як скала спасеньня быў пастаўлены Ен сярод людзкога мора, але, нягледзячы на гэта, ня ўсім будзе Ен спасеньням, толькі? Шмат каму засуджэньням. Якім людзём будзе засуджэньням? Бязбожным, няверным, варагом крыжа. Затое чым Ён ёсьць сваім прыяцелем? Тым, што, ходаючыся няўпынна з грэхам, шукаюць у Яго помачы, ёсьць Ён „паўстаньням“ (.прыклады). Што далей? Трэба паказаць, як цяпер яшчэ ёсьць Ісус знакам, проці каторага гамоняць. Ніхто ня можа абмінуць Яго асобы. Кожны мусіць заняць у вадносінах да яго ведамае азначанае становішча: альбо пайсьці за Ім, альбо проці Яго.
Чаму так шмат людзёў не згаджаецца з такім Ісусам, якім яго апісуе Евангельле? (Крыж цярпеньня, самаахвяра, вымаганьне ціхіні й пакоры —усё гэта праціўна натуры людзкой. На спасеньне й вылячэньне згодзіцца шмат хто з тых, што нічога ня хочуць ведаць аб усьвячэньню й браньню на сябе крыжа.)
Як выпаўнілася прароцтва (в. 35) адносна Марыі? Якім спосабам у часе раскрыжаваньня Ісуса былі выяўленыя думкі шмат каго? (Пілат, Фарысеі, разбойнік, сотнік і г.д.)
6. Паказаць, што Ганна была такой, якой павінна быць пасьцівая ўдава. Аб чым малілася яна ўдзень і ўночы? Дзеля таго дачакалася яна гэтага радаснага дня. Прыйшла й прывітала Гаспадара. Аднак гэтае радасьці не захавала вылучна сабе, але? Апрача яе было болей яшчэ людзёў набожных, каторыя таксама чакалі прыходу Мэсіі. Д ык Г анна ім наказала, што вось прыйшоў Спасіцель. Хто пазнаў Хрыста, той адчувае патрэбу расказаць аб ім і іншым. Якім спосабам можаце, будучы дзяцьмі, етацца ўжэ сьведкамі Ісуса?
І.Б.
Выклад малодшым даяцём
Ці памятуеце яшчэ цудоўную гісторыю, што я вам расказавала перад сьвятам аб Язэпу, Марыі й пастухох? Пэўне, вас цікавяць дальшыя падзеі? Калі Ісус меў ужэ некалькі тыднеў, Язэп зьвярнуўся да жонкі свае: „Ісус — наш первародны сын. Яго мы надта любім. Дык пойдзем зь ім у сьвятыню і падзякуем яшчэ раз Богу за Яго“. „Добра, — адказала Марыя, — але прынясема яшчэ адумысловую ўдзячную ахвяру, як загадаў Майсей Ізраілем, каб за кожнага первароднага малца прыносілі Богу дар і ўкідалі пару грошыкаў у скарбонку". Як сказалі, так і зрабілі. Неўзабаве забраліся й пайшлі. У сьвятыні, у Ерузаліме было многа людзёў, што зыйшліся на малітву. Язэп зьвярнуўся зараз да аднаго ізь сьвяшчэньнікаў і аддаў яму двух галубкоў як удзячную ахвяру за Дзіцятка Ісуса, укінуў таксама 15 зал. у скарбонку.
Сьвяшчэньнік прывітаў іх і, пачакаўшы троху, папытаўся: „А як-жа малец маецца,
ці здаровы?" „Дзякуй, — адказала маці, — чуецца вельмі добра“.
Цяпер хацелі ўжэ выходзіць, калі неўспадзеўкі падыйшоў да іх якісь пасьцівы старэнькі. Ен узяў дзяцё з рук у Марыі. А Марыя, зьдзіўленая, глядзела на яго, бо гэтага чалавека яна зусім ня знала. Стары прытуліў хлопчыка да грудзёў, узьняў вочы на неба і сказаў: „О, як я дзякую Табе, Божа, ужэ магу ўмерці цяперака, бо бачу дзяцё, што станецца Спасам сьвету. Гэты малец будзе вялікім чалавекам і прынясе людзём спасеньне ад грахоў!“
Марыя ўзяла Язэпа за руку, і яны надта зьдзіўлены слухалі, што казаў Сымон аб іх дзіцяці.
Навокал іх забралася чарада людзёў. „Гляньце, якая гэта жанчына харошая", — шапталі адныя. „Сымон кажа, што гэтае дзяцё мае быць Спасам сьвету, абяцаным Мэсіяй“, — дзівіліся другія.
Тады падыйшла да іх 110-годняя старэнькая бабуля. „Гэта прарочыца Ганна“, — шапталі людзі і давалі ёй дарогу. А калі яна абачыла дзяцё, злажыла рукі да малітвы і падзякавала Богу, іпто напасьледак нарадзіўся Спас, каторага так доўга чакала.
Глыбака задумаўшыся, выходзілі Язэп і Марыя ізь сьвятыні. Былі абое надтаўзварушаныя. Язэп нічога не гаварыў, адно ціснуў Марыю за руку. Напасьледак прагаварыў: „Першымі былі пастухі, што пакланіліся яму, а цяпер ізноў набожны Сымон і прарочыца Ганна толькі харошага й вялікага нагаварылі аб ім. Падумай толькі сама: наш Ісус мае быці Спасам, абяцаным Мэсіяй, каторага ўсе чакаюць! О, вялікая гэта ласка, што падараваў Бог нам гэтае дзяцё!“
Думаю, што й мы маем такі самы пагляд, што нараджэньне Спаса ё людзём вялікім дарам Божым. Спасіцель быў Сынам Божым, але дзеля таго што так горача кахаў ён людзёў, зыйшоў на гэтую зямлю і нарадзіўся як малое дзіцянё. Хацеў ён паказаць усім дзяцём, якімі добрымі й паслушнымі, любымі й набожнымі яны маюць быць. Аб гэтым даведаемся балей у будучую нядзелю.
Пропозыца, каторую трэ’ прыняці пад увагу
Было-б пажадана, каб у кожнай нядзельнай школе вялася адумысловая карта, дзе быліб запісаныя браты й сёстры кожнага нашага вучня, што яшчэ ня ходзяць у нядзельную школу. Якая-колечы старшая жанчына, што ўжэ ня мае дзяцей, удава або якая іншая з добрым сэрцам, бярэ такую карту, давядаецца да іхніх маткаў і стараецца быць ім добрай прыяцелкаю. Такая „калыскавая карта“ павінна быць у клясе малодшай групы. Трэба ўзяць вялікі аркуш картону, наклеіць зьверху некалькі колерных малюнкаў дзяцей, выразаных зь якіх кніжак, пад імі напісаць (адно пад адным) імёны, прозьвішчы, адрасы й гады нараджэньня дзяцей. Упісаньне новага грамадзяніна будзе заўсёды свайго роду сьвятам.
Л.Ф.
Лекцыя 4
Двананцацігодні Ісус у сьвятыні
Лук. 2, 41—52.
Залаты верш: „Ці-ж вы ня ведалі, што Ямушу быцьу тым, што ёсьць Айца Майго?“Лук. 2, 496.
Аб нябесным паходжаньню Ісуса сьведчылі ні раз як ангелы, так і прарокі, сьведчаньні гэтыя адбіваліся ў душы Марыінай і заставаліся там, ажно пакуль сама яна іх
выказала. Зусім выразьліва падчыркнуць, што ўсялякія весьці зь дзяцінства Ісусавага і Іоана Хрысьціцеля дасталі мы вылучна ад маткі Хрыстовай. Аб тым-жа, калі й якім спосабам дайшоў Ісус да перакананьня аб сваім нябесным паходжаньню, знаходзім цэнныя показі ў нашым тэксьце.
В. 43—48. На панадворках і залях сьвятыні зьбіраліся ведамыя багасловы й вучыцялі веры і супольна вучыліся закону. Ісус скарыстаў із гэтага і прылучыўся да іх, каб, слухаючы іхнія дыскусі й адказы на пытаньні, пашырыць сваю веду. Мог ён тут навучыцца балей, чымся ў сынагозе назарэцкай, дзеля таго так гэтым захапіўся, што забыўся аб павароце дамоў. Пытаньні, што задаваў, і адказы, каторыя даваў на задаваныя яму пытаньні, паказалі, што ёсьць надта рэлігійны й здольны. Ісус быў адным з найздальнейшых людзёў на зямлі.
В. 48—50. Можам лёгка зразумець зьдзіўленьні абаіх бацькоў, калі знайшлі яны Яго ў сьвятыні разам ізь ведамымі мужамі, а таксама трывогу маткі, шукаючай свайго дзіцяці. Чуючы адказ Ісусаў, можна было зразумець, што ў ягоным маладым жыцьці ўжэ бывалі часіны, калі прыкра Яму было зацеміць розьніцу, што быламіж Ім і іншымі людзьмі, навет Ягонымі бацькамі. Ужэ ад найранейшага дзяцінства Ён сьведама адчуваў сваю належнасьць да Бога, але тады дайшоў упяршыню да поўнае сьвядомасьці сыньніх сувязеў, лучачых Яго з Айцом Нябесным, і гэтая сьвядомасьць паглыблялася ў Яго што раз балей. „У справах, каторыя ёсьць Айца майго“ — не абазначае толькі аднае сьвятыні, a баржджэй слова Божае і справу Божую, каторыя адгэтуль сталіся зьместам і заданьням Ягонага жыцьця.
В. 51—52. Слова Божае было Яму ня толькі тэмай разумовага разважаньня, але клічам да выпаўненьня й выказаньня волі Божае. Адгэтуль Яго ахвотная паслухмянасьць бацьком, і радасны паварот у бедны родны дом, і цесельская праца Ягоная ў глухім куце, якім быў Назарэт датуль, пакуль Бог пераз вусны Іоана Хрысьціцеля ня прызваў Яго да дзеяльнасьці грамадзкае.
В. 52 ё харошым надпісам над Ягонай моладасьцяй, каторай бліжэй ня ведаем, із словаў гэтых выходзіць, што Ягоны душэўны й фізычны развой ішоў у поўнай гармоні. Кожнаму падабаўся ветлы, добры маладзён; дык няма дзіва, што й Бог ня меней кахаў Яго.
Г.М.
Показі да навукі
Выклад: Будзе найляпей, калі гэтую гісторыю прачытаем зь Біблі, пры гэтым дадамо да яе балей-меней такія вьясьненьні. Чаму бацькі Ісусавы хадзілі што год у сьвятыню на Вялікадне? Успомнець жыдоўскія сьвяты й абавязак быцьця на іх. Чамў „зыйшліся" ў Ерузаліме? Палажэньне места! Глянь на карце! Кім былі таварышы падарожжа? (Пілігрымы, багамолцы.) „Дзень дарогі" — прастор, што можна было пехатой прайсьці за 6—10 гадзінаў. Чаму „зайшоў" у Назарэт? Палажэньне! Mae таксама сымбалічнае значэньне. Якое?
Паглыбленьне-. Што думаеце аб гэтай гісторыі? Харошая. Апавяданьне гэтае павінна падабацца асабліва дзяцём, і зь яго могуць яны шмат чаго навучыцца. Далі гэтай гісторыі калісьці нейдзе харошы назоў: „Хараство сьвятое моладасьці Ісусавае". Што знаходзіце ў ёй харошага? Дзеці выказуюцца. Ведаеце зь гісторыі, што ў старавечныя часы каралі й князі з прычыны некаторых урачыстасьцеў надзявалі пазорныя1 залатыя кароны, а таксама й дзеці іх даставалі харошыя прыборы на галаву, званыя дыадэмай. Тут таксама гамонім аб гаспадарскім дзіцяці, што мела дыадэму, прыбраную дарагім каменьням. Гэтае каменьне зьзяе і надзе нас да сябе; дык павінны мы даць асьвяціцца
1 Хораша выглядаючыя.
гэтымі касулькамі, каб у сьвятліні іхняе маглі даведацца штось пра сьвятую моладасьць Хрыстову.
Якое першае слова адказу Хрыста? Якое слова кідаецца [на]м у вочы? Мушу. Як гучыць слова „мушу“ шмат каму? Няпрыемна. Слухаюць яго неахвотна і робяць нездаволеную міну. Якое „мушу“ бачым тут? Ахвотнае. Калі маеце зададзенае штось выпаўніць, зрабіць, дык выпаўняеце, бо гэта ёсьць вашая павіннасьць. Розьніца, аднак, у тым, ці робіце гэта ахвотна, ці з пры[нукі]. Есьць гэта, значыцца, благаслаўлёны або няпрыемны мус. [Чам]у гэта якраз мусіць быць Ісус у сьвятыні? Сьвятыня — Дом Божы — Дом Айца Яго. Што гэтым Ісус падчыркуе? Што мусіць быць у Бога, з каторага бярэ жыцьцё. Вось першае хараство, [што] адчуваеш у першым Яго слове. Але прытарнуйма гэтае слова да сябе. Дзе служылі Жыды свайму Богу? Пры якіх здарэньнех? Што яны там рабілі? Маліліся, пяялі, прыносілі ахвяры. [Як] мы служым Богу? Сьвятыня, служба Божая, нядзельная школа і г.д. Набожныя людзі і добрыя дзеці ходзяць туды акуратна, a калі іх хочуць адхінуць ад гэтага, кажуць: „Ці-ж ня ве1ры]це...“ Некаторыя людзі думаюць, што Богу можна служыць толькі ў сьвятыні; дык, вярнуўшыся дамоў, грэшаць ізноў таксама, [як і] раней. Гэта няправільна! Бог адзываецца да нас ня толькі [ў сь]вятыні; часта робіць Ён гэта рознымі спосабамі. Напрыклад? Малітва, чытаньне Біблі, прырода, хвароба і г.д. Хто набожна [чыт]ае Сьв. Пісаньне, той мімаволі гэта адчувае. „Здымі вобуй [сво]й, бо зямля, на каторай стаіш, сьвятая". Цярпеньні, а таксама [гаро]тныя ці радасныя перажываньні могуць даць нам пачуцьцё жыцьця з намі Бога. А калі адзінокія гаворым з Богам, што ро[біць] тады Бог? Таксама гавора да нас. „Прыблізьцеся да Бога, [і Ен] прыблізіцца да вас“. I яшчэ штось мусіць падабацца нам [у Іс]уса (в. 51). Яго паслухмянасьць бацьком. Асаблівую ўвагу Ітрэба] зьвярнуць на факт, што Ен слухаў сваіх бацькоў якраз тады, калі даў ім выразьліва зразумеці, што ёсьць Сынам Божым. Мог-бы-ж сабе падумаць: „Гэта надта нізка мне, нарадзіўся-ж я на тое, каб быць нечым вышшым“. Вучэцеся ад Ісуса слухаць старшых і кіраўнікоў. Хто ў моладасьці слухае старшых, баржджэй станецца самастойным і на толькі сьпелым, каб [магч]ы ўзгадаваць самога сябе. Як гэта хораша — ня толькі ў дзя[цей] — калі адно хоча служыць другому. Адзін із каралёў сказаў: ,,[Кн]язь ё толькі першым слугою гаспадарства“. Хто хоча добра выпаўняць свае профэсыянальныя павіннасьці, той служа ўсім. Так служэце самахоць і тады мець будзеце радасьць, а ня злосьць [і н]емарасьць!