За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
В. 4—5. Як ахвотне згадзіліся быць пасярэднікамі, аб гэтым сьведча характарыстыка, каторую далі яму. Працілежна да іншых ахвіцэраў гарнізону, ён адносіўся да людзёў з усёй сваёй зычлівасьцяй, а навет, паставіўшы сынагогу, лічыўся прадстаўніком збору веручых. На паўночным баку Капэрнаума ё яшчэ руіны пазорнае калісь сынагогі, пастаўленае з вапны, аднак нельга напэўна сказаць, што паўстала яна за часоў Ісусавых; архітэктура баржджэй прыпамінае стыль III веку па Хрысту.
В. 6—8. Пашана, каторую чуў да асобы Ісусавае, сьхінала яго паслаць яшчэ адно пасолства, што выправілася ў тую часіну, калі Ісус падыходзіў да дому ягонага. Гэтым
разам у пасолстве былі блізкія прыяцелі ягоныя, каб пераз вусны іхнія выразьліва падчыркнуць высокае становішча Ісусава, і то ня толькі спосабам гутаркі, але й падпарадкаваньням свае асобы Ісусу паводле вайсковых звьгчаеў, дзе падуладны выказуе сваю залежнасьць ад старшага. Рупатлівасьць, з катораю чакаў Лекара свайму дарагому слузе, злучыў з пачуцьцём собскае нявартасьці, каторая яму не дазваляла прыйсьці асабіста да Яго. Таксама не сумляваецца ён ані на часінку, што слова Ісусава дае такі-ж пажаданы вынік, як і вайсковы загад; і дзеля таго зусім не канечне, каб, як лекар, палажыў сваю руку на хворага. Калі Ісус ёсьць Госпадам, можа, маючы паўнамочча, выдаваць загады.
В. 9—10. Непахісная вера паганскага сотніка ёсьць проста засаромлюючай для жыдоўскіх гушчаў. I так ужэ набожнасьцяй і дабрынёй перавышшаў не аднаго ізь сяброў Выбранага Народу, шмат балей гэта відаць зь Яго пакоры і дзяцінага даверу. Дык аб гэтым зь вялікай радасьцяй апавядае Лукаш сваім паганскім чытаром. Як-жа мог Ісус адмовіць такому чалавеку памогі? Слова Ягонага запраўды даволі было, каб слузе вярнулася здароўе, як гэтага чакаў сотнік. Было гэта ўздараўленьне на далячыню, маніпуляца, прыпамінаючая радыё. Ісус перадаваў моц Божую, што была ў ім, а слуга быў прыемцаю (Лук. 5, 17).
Г.М.
ІІоказі да навукі
Уступ: Адным ізь любімых местаў Ісусавых ля Г енізарэцкага возера было Капэрнаум (знайсьці на карце), дзе ён бываў найчасьцей. У гэтым месьце стаяў адзьдзел рымскага войска на чале із сотнікам (centurio). Дыкжэ аб гэтым сотніку я вам хацела-б сядня расказаць.
Выклад: Гл.: Лук. 7,1—10. Расказуем альбо прачытуем.
Паглыбленьне: 1. Пра якога сотніка кажацца ў нашым тэксьце? Пра рымскага! Дык да якое належыў ён веры? Паганскае. Але, нягледзячы на гэта, быў набожным. Давесьці! Цаніў ён свайго слугу, любіў Жыдоў і паставіў ім навет бажніцу (бажніца — сынагога — дом, дзе зьбіраліся ў сыботу, каб разглядаць слова Божае — капліца — царква-касьцёл). А калі паставіў сынагогу, дык што яшчэ рабіў напэўна? Прыходзіў на набожнасьці. I пэўне, мала ўжэ трэба было чакаць, каб ён прыняў жыдоўскую веру і — начай кажучы — зрабіўся прозэлітам, якіх было тады шмат. Дык бачым, што:
а) Сотнік быў набожным, багабойлівым чалавекам. У хату ягоную прыйшло няшчасьце. Якое? Што мог у такім прыпадку рабіць сотнік? Адправіць слугу! Аднак гэтага не зрабіў, бо быў міласэрны й людзкі. Слуга ня быў яму нечым чужым, не бяз прычыны — відавочна. Рупны й верны. Дык хацеў, каб ён канечне жыў. Што, значыцца, ён робе? Пасылае па Ісуса. Чаму якраз па Яго? Чуў аб цудах Ягоных. Чаму ня йдзе сам? Баючыся, каб яго як паганіна не адправіў зь нічым; думае, што пасярэдніцтва старшых жыдоўскіх прыхіне Ісуса, каб прыйшоў з памогаю. Чаго-ж спадзяецца ад Ісуса? Што паможа. Што бачым у яго абходжаньню? Веру яго. Вера гэтая павялічуецца (прыр. в. 7 да в. 3). 3 такое веры Хрыстос цешыцца. Дык можа лічыць, што Хрыстос яго выслухае.
Ь) Сотнік меў вялікую веру. Але яшчэ адну дадатную рысу можам у яго пабачыць (в. 6). Якую? Пакору. Хоць ёсьць выдатнай асобай, ураднікам, належачым да гаспадарства, што заняло край; можа вымагаць, але сотнік толькі просе, а навет ліча сябе нявартым, каб Ісус пераступіў парог дому ягонага. Вось пакора, каторая належыцца праўдзівай малітве.
с) Сотнік меў пакорнае сэрца. Калі дзе ўжэ ёсьць набожнасьць, вера й пакорнасьць, там просьба мусіць быць выслухана. Тады вынікі, аб каторых кажацца ў в. 10, трэба лічыць проста самі сабой зразумелымі. Людзі малітвы пімат маглі-б сказаць аб зробле-
ных тут дазнаньнех.
d) Малітва сотнікава выслухана.
2. Чаго можам навучыцца ад сотніка?
а) Спагаданьня іншым, асабліва, калі гэта датычыцца нашых хатніх.
Ь) Любові да Божага люду (хто быў тады Божым людам, а хто цяпер?).
с) Зварочавацца да Хрыста ўва ўсіх абставінах.
d) Верай і пакорнасьцяй найвялікшую чэсьць аддамо Хрысту і гэтым зробім Яму радасьць.
3. Дзеці могуць таксама даць прыклады выслуханых малітваў.
Найляпей, відавочна, было-б, каб яны маглі прыводзіць такія прыклады із собскага перажываньня. Вучыцель мае прывесьці якісь выразьлівы прыклад, не забываючыся, ведама, аб асабістым пасьведчаньню.
І.Б.
Выкл ад малодшым дзяцём
Ёсьць харошая песьня, з каторай я вам скажу адзін вершык:
Малым учынкам шмат
Любоў улечыць ран;
Той будзе ўсім як брат, Хто з успамогі знан, Любоў лагодзіць жаль, Ласку і сьвет дае, Яснага неба даль Паслала нам яе.
Цяпер, можа, падумаем аб тым, што гэта значыць. Што гэта за мілы ўчынак? А на канцы вершыка сказана: „Яснага неба даль паслала нам яе” — гэта значыць, што маем тут на зямлі стварыць неба. Але як-жа ёсьць у небе? Ці там усі любяць адны адных? Ці там усі добрыя? Ведама! Дзеля таго што ў небе будзем любіць адны адных, дык і будзем заўсёды шчасьлівыя. А калі ўжэ цяпер будзем старацца рабіць дабро ўсім, тады ўжэ тут на зямлі будзем такія шчасьлівыя, як у небе. А калі Бог наш бачыць, што нехта хоча стварыць неба на зямлі, тады надта цешыцца. Таксама й вучыцелі, бацькі або знаёмыя, калі зацемяць, што Юрачка або Марылька таксама думаюць, што „малым учынкам...", тады радуюцца й дзякуюць за гэта Богу. Мо’ яшчэ раз паўторым гэты вершык?
Сядня раскажу вам аб адным чалавеку, каторы шмат добрага рабіў людзём. Пабачым, як з гэтага радаваліся яго блізкія і як Ісус Хрыстос яго абдарыў за гэта.
Чалавек той быў ахвіцэрам і жыў у вялікім і прыгожым Капэрнауме. Пра Бога ня чуў ён шмат, бо, калі быў малы, не хадзіў у нядзельную школу.
Адно крышку даведаўся ён ад набожных суседзеў. Калісь падумаў сабе: „Добра, калі людзі шмат чаго ведаюць аб Богу“, і дзеля таго загадаў паставіць ім харошую школу (капліцу), дзе сталыя й дзеці маглі вучыцца аб Богу. Быў гэта запраўдны добры ўчынак, і людзі надта цешыліся. Ахвіцэр чуў ужэ даволі многа аб Ісусу Хрысту і любіў Яго моцна; з прычыны гэтае любові хацеў Яму зрабіць якую радасьць. Дзеля таго што Ісус казаў: „Любеце сваіх бліжніх і любеце адзін аднаго", — ахвіцэр быў надта ветлы і дзе толькі мог, рабіў штось добрае. Любіў ён сваіх знаёмых і слугаў, і яны ўзаемна яго вельмі любілі.
I вось захварэў адзін зь яго слугаў. Аднак ахвіцэр не сказаў: „Што мне за дзела?“ альбо „Гэта яму пройдзе", о не, загадаў яго даглядаць і паслаў адразу па доктара. Але нічога гэта не памагло. Хвораму было што раз гарэй, ды мучыўся ён надта, бо ніхто ня
мог яму памагчы. На шчасьце, успомнеў ахвіцэр, што гэта-ж Хрыстос уздаравіў ужэ многа хворых; дык паслаў да Яго сваіх прыяцелеў і загадаў Яму сказаць так: „Ах, Госпадзі Ісусе, зрабі ласку, прыйдзі ў дом мой і ўздараві слугу майго!“
Ці Ісус Хрыстос прыйдзе? Ці мае Ён толькі часу? Ахвіцэр хадзіў па свайму пакою несупакойны і думаў. Спасіцель меў запраўды шмат працы і ці-ж цяпер можа йсьці так далёка? He, гэтага ня можна ад яго вымагаць. Ахвіцэр паслаў яшчэ аднаго прыяцеля і прасіў сказаць: „Госпадзі, ня турбуйся йсьці ў мой дом! Ты, Госпадзі, добры й набожны чалавек і слаўны казальнік, а я толькі звычайны й грэшны чалавек. Дык ня траць падзеля мяне свайго дарагога часу! Скажы толькі слова, і ачуняе слуга мой! Я таксама загадую сваім слугам. Як яму скажу: «Ідзі», — і йдзе, а другому: «Прыйдзі», — і прыходзе. Дык даволі будзе таго, што загадаеш, і зараз будзе здаровы слуга мой“.
Жыды прыйшлі да Ісуса Хрыста і сказалі: „Госпадзі, знаем ахвіцэра, у каторага слуга хворы. Просіць ён Цябе надта, каб Ты яго ўздаравіў". „Што гэта за ахвіцэр?“ — папытаўся Ісус. „Надта любы й добры чалавек, — адказалі яны. — Ен да нас вельмі добры. Паставіў нам вялікі й прыгожы дом, дзе молімся і дзе нашая нядзельная школа“.
Пачуўшы гэта, Спасіцель дужа ўсьцешыўся.
Пасланцы ахвіцэравы казалі: „Госпадзі! Ня йдзі аж у дом ягоны, ён прасіў, каб Ты толькі сказаў слова, і будзе здаровы слуга ягоны“.
Хрыстос глянуў на іх зьдзіўлены і сказаў: „Гэны чалавек мае моцную веру! I дзеля таго што верыць, станецца яму гэтак. Слуга ягоны ачуняе!“
Прыяцелі з радасьцяй варочаліся дамоў, бо Спасіцель паабяцаў ім, што хворы ачуняе. I калі апынуліся дома, знайшлі ўжэ слугу за працай.
Калі гэтак чытала я гэтую гісторыю ў Біблі, то мусіла проці волі думаць аб тым, як гэта добра, што прыяцелі ахвіцэравы так яго любілі! Піша пайменна: „Прасілі Яго крэпка“ (в. 4—5), „бо ён любе народ наш“. О, калі-б можна было тое самое сказаць аб нас. A мо’ трэба аб нас сказаць: „І^на благая", а „Ен злы“, або „Ня люблю яе, бо ласуха", або „Маніць заўсёды", ці гэтак: „Дзеці, што ходзяцьу нядзельную школу ў... ёсьць заўсёды добрыя, ветлыя, і мы іх надта любім!?“ Мне здаецца, піто мы ўсе маем нейкія заганы, але Ісус Хрыстос можа нам памагчы, каб мы сталіся набожнымі й добрымі.
Л.Ф.
Лекцыя 8
Ускрысеньне маладзёна з Наім
Лук. 7,11—17.
Залаты верш: „Прачхніся, каторы сьпіш, іўскрэсьні, і асьвеціць цябеХрыстос“. Ефэз. 5, 14.
Выясьненыгі
Наім — гэта малая весь, што ляжыць ля Малога Гэрмону ў далячыні 1/4 мілі на паўднёвы ўсход ад Назарэту. Наім знача „любы“, што зусім згаджаецца зь яго палажэньням.
В. 11. Дарога з Капэрнаум у Наім мае пазорную рошчу (расьліннасьць). Асаблівы чар пакідаюць на падарожніку белыя, рожавыя і іншыя краскі, каторых ё мноства ды надзвычайна харошых.
В. 12. Радасныя й благаслаўленыя падарожнікі неўспадзеўкі сустракаюць смутную й жалобную процэсю, каторая падчыркуе нам, што на гэтай зямлі пануюць сьмерць і бяда.
Із словаў „Вось выносілі ўмерлага" можна зразумець, што за даймо (уражаньне) было! Што мусілі чуць падарожнікі, калі дзьве гэтыя процэсі сустрэліся. Зараз-жа за местам былі пячуры, што з даўных часоў служылі за далы. „Дыкжэ ў такую пячуру, — кажа Дальман, — нясьлі на нашулках, а не ў дамаўі, умерлага сына ўдовінага". Згодна з тамашняй традыцай, умерлага нясьлі наперадзе, а ззаду йшлі прыяцелі ягоныя, каторыя пяялі пахоўныя песьні. За зьместу тых песьняў выходзіла, што ўмерлы быў адзінай памогай і пацехай ягонай маці.