За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Відавочна, праўда была, што людзі казалі, бо Захей быў запраўды круцялём. Ен што дзень рабіўся багатшым. Але маемасьць ягоная ня была нажыта пасьціве. Дзеля таго ён ня быў шчасьлівым. Меў ён нячыстае сумленьне, каторае не давала яму супакою ані ўдзень, ані ўначы, так што проста ня ведаў, дзе дзецца. Спачатку грошы давалі яму здаваленьне. Ашчаджалі абое із жонкаю, як адно маглі. Але як забраў шмат багацьця, дык думаў ні раз: „Ці не ляпей было-б, каб я астаўся бедны і меў прынамся чыстае сумленьне?" Неўзабаве паня Захеіха стала найведамшай з усіх паняў у месьце. Калі аднак, пачалі да яе даходзіць галасы, што муж ейны круцель, было ёй надта балюча і, вярнуўшыся смутная дамоў, гаманіла: „Захею, гэтулькі мушу заўсёды наслухаціся брыдкога аб табе, што перастану цябе любіць“. Захей, як гэта пачуў, за малым сэрца не разарвалася з болю! Усе чыста адвярнуліся ад яго і грэбавалі ім. Як-жа ахвотне аддаў-бы ўсі свае грошы, каб толькі мог купіць за іх людзкую любасьць! Калі, прыкл., у нядзелю ён праходзіў каля царквы, дык задзержаваўся звычайна начасіну, каб паслухаць харошага пяяньня. О, каб так мог уйсьці й зьмяшацца з чарадой набожных. Але-ж ён быў тым зьненавіджаным усімі мытнікам і грэшнікам.
Захей быў што раз смутнейшым. „0, калі-б я меў хоць аднаго толькі прыяцеля, хоць аднаго такога чалавека, што-б мяне запраўды любіў. Кожны чалавек мае прыяцелеў і цешыцца зь імі, толькі я мушу быць заўсёды адзін. Mae знаёмыя гамоняць за мной аб надвор’ю й навінах, але аб тым, што іх радуе або смуціць, навет не ўспамінаюць. Мушу стаяці заўсюды на баку, а тымчасам я хацеў-бы жыці зь іншымі, але ўсі грэбуюць мною“.
Аставаліся яшчэ мытнікі, што зь ім працавалі, але тыя нічога не маглі яму памагчы, бо яны былі такімі самымі, як і ён, круцялямі. Зь якой тугой ждаў ён часіны, калі-б прыйшоў хоць адзін із тых добрых і набожных людзёў і прыязна зь ім пагаманіў! Каб хоць разок хто папытаўся: „Як табе жывецца, Захею? Ці ты шчасьлівы?!“ О, каб адзін, хоць-бы толькі адзін чалавек прыйшоў і сказаў: „Я цябе люблю, Захею!“
Але вось якогась дня дастаў Захей вельмі радасяую весьць (Мацьв. 9, 9—12; Лук. 15, 2; 18, 14 і г.д.). У сэрцу ягоным узьнялася яшчэ вялікшая туга. Ён хацеў цяпер пазнаць таго Ісуса. Ці сказаў-бы Ён да яго колькі прыяцельскіх слоў? Ці мог-бы памагчы яму стацца новым чалавекам, як, напр., памог Левяму? Але, але калі-б сустрэўся з Хрыстом, як-жа было-б яму стыдна! Ад аднае думкі аб гэтай сустрэчы Захей чырванеў як бурак, дык пастанавіў зусім перастаць ашукаваць. I запраўды, думка аб Ісусу дадала яму сілы да вядзеньня новага жыцьця. Адгэтуль пачуўся ён шчасьлівым. 0, каб толькі людзі любілі яго цяпер. Але ён быў мытнікам, і дзеля таго ніхто яму ня верыў. Захей стараўся быць ласкавым да людзёў, але ніхто не патрабаваў яго ласкавасьці. Ён стараўся зрабіць ім
ласку, але ніхто не хацеў зь ім знацца. Як-жа ахвотне ён папрасіў-бы да сябе набожных людзёў і пагаманіў-бы зь імі аб Ісусу, але што-ж, калі ніхто ня прыходзіў да яго.
О, каб ён меў хоць аднаго прыяцеля, хоць аднаго чалавека каторы-бы яму верыў, чалавека, катораму мог-бы расказаць, што дзеіцца ў яго сэрцу! Людзі цешыліся, а Захей і далей быў смутны. Але й непічасьлівыя людзі таксама ня прыходзілі, каб мог іх пацешыць. Дык Захей чуўся ўсё балей адзінокім і жадаў за ўсялякую цану пазнаць, напасьледак Ісуса Хрыста!
I вось надыйшоў дзень, што назаўсёды астаўся яму ў памяці (Лук. 19, 1—10).
Л.Ф.
Лекцыя 11
Намашчэньне Ісуса грэшніцай
Лук. 7, 36—50.
Залаты верш: „Дзеля таго кажу тэ: адпушчоныя ёй грахі, каторыхмнога было, бо вельміўмілавала, а каму мала адпушчона, мала мілуе". Лук. 7, 47.
Выясьненьні
В. 36. Фарысей (той, хто адлучаецца — адлучнік, апрычонік), гэтак называўся рэлігійны кірунак сярод набожных Жыдоў, прыхільнікі каторага з асаблівай рупатлівасьцяй стараліся спаўняць закон і стараніліся ад усяго, чым маглі-б спляміцца. Нажаль, гэтае імкненьне да сьвятасьці абмежавалася рэчмі чыста вонкавымі і было злучана з пыхаю. Дык няма дзіва, што паміж імі а шчырым і пакорным Ісусам хутка закіпела ходаньне, каторае скончылася сьмерцяй Ісуса на крыжы. Дык тым балей цікава, што папрасіў Яго на чэсьць Фарысей. Але Ісус не адмовіў яму, хоць мо’ зь безахвоцьцям пайшоў да яго.
В. 37—38. У часе чэсьці сталася адна рэч, каторая вывяла Фарысеяў із аднавагі. Паводле тагачасных звычаеў Ісус ляжаў на нізкой высланай лаўцы так, што быў апершыся на локцю левае рукі, а тварам абярнуўшыся да стала. Ногі былі зьверненыя назад, дзе стаяла служба, чакаючая кіўненьня гасьцёў. I вось ні стуль ні сьсюль увайшла зьняслаўленая жанчына, абняла ногі Хрыстовы і пачала іх цалаваць ізь вялікай пашанай, як гэта робяць рабінам. Ня была гэта Марыя з Магдалі, як часта абмыльна думаюць, але „грэшніца“, каторая сьлязьмі сваімі хацела выказаць Ісусу падзяку за супакой, якім абдарыў ейнае сумленьне.
В. 39. Бачачы, што дзеіцца, Фарысей пачаў абурацца. Цяпер пераконаваўся, што былі ўгрунтаваныя сумлевы, каторыя ён меў да Ісуса як прарока. Паводле ягоных поймаў, прарок павінен меці дар пазнаваньня людзёў, а з другога боку, дзяржацца здалеку ад усяго, чым мог-бы спляміцца, асабліва калі ходзе аб асобу так немаральную, як гэная жанчына.
В. 40—43. Прыкладам, узядзеным із жыцьця, даводзе Ісус Фарысею, што мае добрае знацьцё людзёў. Выбачэньне грахоў можна прыраўняць да ліквідаваньня даўгоў людзьмі; такое ліквідаваньне заўсюды выклікае ў даўжніка падзяку й любасьць да міласэрнага пазычэльніка. Дык чым вялікшы дар, тым вялікшая падзяка. Мусіць навет гэта прызнаць сам Сымон. Дараваньне 500 дэнараў (1 дэн. = каля 1 1/2 зал.) мусіць выклікаць вялікшае пачуцьцё любасьці, чымся дараваньне доўгу ў вышыні 50 дэнараў.
В. 44—46. Гледзячы на жанчыну, Ісус сам цяпер выкладае прыведзеную прыповесьць, пераходзячы ад праяваў выказанае міласьці да велічыні дазнанае ласкі. Дыкжэ тут ёсьць прычына абходжаньня Сымона й грэшніцы. Зь якой сьцюдзёнасьцяй прыняў яго Сымон, калі пераступіў парог дому ягонага. He падумаў навет умыць ногі і намасьціць
галавы, што звычайна рабілі, як прыймалі гасьцёў, роўных сабе. Ісус не наракаў, праўда, на гэтую нястачу ўвагі й ветласьці, але бачыў і адчуваў яе. Дык якой-жа працілежнасьцяй быў учынак гэнае грэбаванае жанчыны, каторая проста выратавала гонар дому ягонага, хоць ён нічога аб гэтым не хацеў ведаць.
В. 47. Які адгэтуль вывад? „Адпушчоныя ёй многія грахі, што відаць із таго, што мне гэтулькі выказала міласьці“, — сказаў Ісус. „Падобна, як у прыповесьці, — кажа Альбрэхт, — любасьць даўжніка да пазычэльніка ёсьць выклікана ліквідаваньням доўгу, падобна-ж учынак любасьці грэшніцы мае свае жарало ў дастаным ужэ выбачэньню грахоў. Ведаючы, як выбачыў ёй Бог, жадае таму, каго ўважала за вялікага прарока Божага, выказаці сваю найвялікшую падзяку".
В. 48—50. 3 увагі на тое, што Фарысеі ня вераць гэтаму, і на собскія яе сумлевы, што маглі паўстаць з гэтае прычыны ў сэрцу ейным, Ісус нанова яе запэўняе ў выбачэньню грахоў, даючы ёй адначасна на дарогу жыцьця пэўнае слова, каторае навет і тады мае быці ёй жаралом уцехі, калі сустрэнуць яе грэблівыя пагляды, а пайменна: гэта вера ёй памагла й дастала ёй супакой. Гэтыя словы прыпамінаюць нам апостала Паўлу і ёсьць адначасна довадам, як дасканальна апостал зразумеў свайго Вучыцеля.
Г.М.
Практычныя парады
1. Ісус выказуе вялікую свабоду і сьвятую незалежнасьць у вабходжаньню зь людзьмі. Ёсьць Ен разам ня толькі із Сваімі вучнямі, але такжа за спаганелымі мытнікамі й грэшнікамі ды з пыхатымі Фарысеямі. Гэта зусім Яму ня шкодзе, бо Ён чысты й моцны ў сабе, аднак быцьцё Яго карыснае Ягоным гаспадаром, як тым, што патрабуюць ратунку душы, бо Ён карыстае з таковых прыпадкаў і сьведча заўсёды аб праўдзе, стараючыся служыць іхнім душам. Але ня кожны можа сабе гэта дазволіць, бо нягоднае таварыства псуе добрыя звычаі. Дзеці маюць кіравацца наступной радаю. Хто йдзе да бязбожных, павінен быць дужым у Богу. Шмат ужэ слабых дзяцей мела шкоду ад благога таварыства. Ё толькі адзін вынятак, калі можна быць із варагамі Ісусавымі: калі можам і хочам служыць іхнім душам.
2. Ці ё яшчэ цяперака Фарысеі? На гэтае пытаньне дзеці павінны пастарацца самі даць вычэрпуючы адказ. На аснове „выясьненьнеў" да в. 36 трэба вырабіць паймо фарысеізму, як Вучыцель наш яго ацэнюе ды зьбівае, і знайсьці Фарысея цяперашняга, пашыранага сярод дзяцінага сьвету.
3. Намашчэньне ног. Дзеля таго што жыхары ўсходу абувалі адно сандалы, мусілі сьцерагчыся, каб ногі не патрэскаліся ў часе падарожжаў па гарачых дарогах, дык мазалі ногі масьцяй. Тутака, відавочна, намашчэньне мае характар ахвяры, цьсьці.
4. 500 „грашоў". Дзеля ажыўленьня лекцыі можна сказаць дзяцём вылічыць, колькі гэта будзе ў цяперашняй польскай валюце (1 гр. = 1 і поў зал.).
5. Госпад закідае Сымону, што не намасьціў. Намашчэньне галавы, умываньне ног ды цалунак былі паказаньням пашаны гасьцю з боку гаспадара. Карысталіся алівай, закрашанай сокам далікатных расьлінаў загранічных. Масьцілі бараду, валасы, чало, твар, навет адзежу.
6. Як пыха можа асьляпіць, бачым ясна на Сымону. Уважае ён Вучыцеля за сьвятога, гэтую бедную наверненую жанчыну ліча далей нягоднай, а ня бача, што Спас знае яе ляпей за яго, што Ён балей як прарок і што ён, Сымон, у гордасьці сваёй уваччу Бога выглядае шмат гарэй за гэную жанчыну. Калі дзеці заражаныя гэтай пыхай, тады таксама сьляпыя на праўду і ня могуць належна ацаніць асобаў, каторых улехца маюць.
Э.Ц.
Малодшым дзяцём
Як я была яшчэ малая, дык думала часта: як шкада, што я ня жыла тады, калі Ісус Хрыстос яшчэ хадзіў па зямлі. Як-жа ахвотне паслухала-б Яго казані! А можа й вы таксама думалі? Што-б вы сказалі Спасу, калі-б Яго сустрэлі?
Добра, што вучні Ісусавы, каторыя заўсёды зь ім былі, запісалі нам гэтыя харошыя гісторыі, так што й цяперака можам іх знайсьці ў Біблі і прачытаць, калі толькі захочам. Сягодня я таксама хацела-б расказаць вам харошую гісторыю аб Ісусу Хрысту. Вы ахвотна слухаеце гэтыя гісторыі, праўда? Але наўперад запяема якую харошую песьню. Сягодня — можаце навет самі сабе выбраць. Прапаную дзьве песьні. (Пастанаўляе большасьць галасоў. Пакіненую песьню трэба запяяць на канчатак.)