• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    залім. Сонца пазалачала сваімі косамі вежы й кумпалы, ад гэтага ўсё выглядала пазалачоным. „Якое харошае места“, — казалі вучні.
    Зь месца, дзе сядзелі, відаць быў гарод. У гародзе хадзілі куры, шукаючы чарвякоў. Адна зь іх мела штось зь дзесяток куранятак, каторыя бязупынку капаліся ў пяску. Раптам кураводка палахліва паклікала свае дзеці: „Ко-ко-ко!“ Кураняткі зара зьбегліся й схаваліся пад яе крыламі.
    Андрэй з гэтага вельмі зьдзівіўся.
    „Ці ня бачыш ястраба? — сказаў Піліп і паказаў палцам уверх, дзе відаць была вялікая птушка; яна круцілася й спушчалася ўсё ніжэй на зямлю. — Маці хоча забясьпечыць ад яго свае дзеці“.
    „Гляньце, гляньце, — крычэлі вучні, — адно з кураняткаў ня слухае маткі, тая кліча й кліча, а гэтае ані думае крануцца зь месца“.
    Сымон ажно падскочыў уверх, пачаў пляскаць у далоні і крычэць: „Борзда, борзда, ты, упорніку, маці цябе гукае!“
    Асталыя вучні таксама былі вельмі ўзварушаныя. I хоць кураводка клікала куранётка ўсё галасьней і вабіла яго да сябе, але тое не паслухала, і раптам як стой наляцеў ястраб і ўхапіў яго!
    „Не хацела", — сказаў смутна Іоан, і вучні замоўклі на часіну, думаючы аб гэтым няпрыемным стацьцю.
    Па даўгім падарожжу захацелася цяпер вучнем есьці. Пачалі яны глядзець на дзераве, але не знайшлі ані воднае фігі. Фіговае дзерава бязь фігаў!
    „Трэба яго сьсячы", — сказаў Пётра.
    „Ведама, — пацьвярдзіў Мацей, — гэта-ж дарма цягне сокі ізь зямлі, а на яго месца трэ’ было-б пасадзіць іншае дзерава, родзючае садовіну".
    Хрыстос прыслухаўся моўчкі, напасьледак сказаў: „Паслухайце, раскажу вам адну гісторыю" (в. 6—9).
    Вучні пасур’язьнелі й пачалі задумавацца над тым, што гэтай гісторыяй хацеў ім Спасіцель сказаць.
    Тымчасам з усіх бакоў пачалі зыходзіцца людзі і пытацца ў Ісуса Хрыста аб розных рэчах.
    Але Ён сказаў ім (в. 34): „Мае дарагія, меў я ўжэ ў вашым месьце гэтулькі казанеў, a вы й так ня хочаце нічога рабіць, што вам казаў. Перада мной мелі да вас казані іншыя вучыцялі й прарокі. Тых прарокаў прыслаў да вас сам Бог, але вы пазабівалі іх. Чаму-ж ня хочаце паправіцца? Чаму ня слухаеце мае казані? Гэта-ж я на тое прыйшоў, каб памагчы вам. Хачу вас звольніць ад грэху й ад ліха (зла), але што-ж, калі ня хочаце (але вы ня хочаце). Ерузаліме!.. (В. 34.) Ерузаліме!.. (Яшчэ раз в. 34.) Але вы не хацелі!"
    ***
    Як вам здаецца, на што расказаў Спас гісторыю аб фіговым дзераве? Бяссумлеву, хацеў Ён нам, людзём, штось гэтым сказаць. Каго можна прыраўнаваць да фіговага дзерава? Кожнага чалавека! Хто садаўнічы? Ісус Хрыстос! А хто будзе собсьнікам саду? Гасподзь Бог! Фіговае дзерава, аб каторым мы чулі, гэта ня звычайнае дзерава, каторае бачым па дарогах альбо ў лесе, о не, аб ім сказана, што „было пасаджана ў віньніцы (садзе)“ і што даглядаў яго садаўнічы. Як думаеце, з чым можна прыраўнаць сад? Добра, зь нядзельнай школаю. Кожны з нас ё дзеравам, пасаджаным у садзе нядзельнае школкі. Садаўнічы наш Ісус Хрыстос абступае нас Сваёй міласьцяй; асьвятляе нас сонцам Свае міласьці. Садаўнічы такжа ўстанавіў дагляднікаў — вучыцялёў — каторыя маюць даглядаці дзерава, падліваць яго добрымі навукамі і вырываць ліхазельле (звады, супярэчкі, непаслухмянасьць), што маглі-б яму шкодзіць. Садаўнічы запраўды зрабіў усё чыста, што толькі мог. А каліб так Бог прыйшоў і паглядзеў у нас садовіны? Ці мусіў-бы тады таксама сказаць: „У
    працягу 3-х год прыходжу й гляджу садовіны на гэтым дзераве і не знаходжу!?“ I калі-б гэтак мусіў сказаці садаўнічаму: „Высячы-ж яго“.
    Л.Ф.
    Лекцыя 10
    Захей
    Лук. 19,1—10.
    Залаты верш: „Бо прыйшоў Сын Чалавечы, каб шукаць і знайсьці тое, што зьгінула". Лук. 19, 10.
    Выясьненыгі
    Ерыхон, слаўны як места пальмаў, меў у часы Хрыстовы вялікае значэньне як важны дарожны пункт ля Ёрдану, пераз каторы цягнуліся купецкія караваны й чарады багамолцаў; дзеля таго Рымляне ўтварылі тут мытную камору. Гледзячы на пазорныя аколіцы, прыпамінаючыя чароўнай сваёй прыродай: кустамі бальзаму, гаямі пальмаў і памаранчаў — страчаны рай, нікому навет і ўдум ня прыйшло, якія страшныя часы й спусташэньні пераходзіла ўжэ гэтае места.
    Г.М.
    Показі да навукі
    Тэма: Хрыстос заходзе ў дом грэшнікаў.
    Уступ: Чаму Хрыстос заходзе да грэшніка? Ня дзеля таго, каб разам ізь ім грашыць, але каб памагчы яму ў яго духовай бядзе. Зрабіць прыраўнаньне да лекара, што давядаецца хворага! Мы ўсі грэшнікі, калі, аднак, кажацца аб гэтым у Евангельлю, дык ідзе тутака аб адумысловай катэгорыі грэшнікаў, прыкл.? Яны цяжка хворыя, калі тымчасам усі іншыя людзі могуць быць званы здаровымі. Але як няма чалавека, каторы-бы быў зусім здаровы фізычне, таксама нямаш чалавека, каторы-бы не хварэў з прычыны грэху. Большасьць людзёў, калі ім не баліць, лічацца здаровымі. Падобна дзеіцца й у справах духовых.
    За адумысловых грэшнікаў лічылі ў часы Хрыста наўперад мытнікаў. Чаму? Падумайце аб занятку іхнім! Яны служылі варагом народу, Рымлянам, бо ім біралі мыта. Апрача таго, рабілі надужыцьці. Адгэтуль звычайнае выражэньне: мытнік і грэшнік.
    Выклад: 1. Ісус і Захей (в. 1—7). 2. Навярненьне Захея (в. 8—10). Гісторыю гэтую чытаем альбо расказуем.
    Паглыбленьне: 1. Чаму Захей жадаў пабачыць Ісуса? Ведаем, што да Ісуса прыходзіла шмат людзёў або прыносілі да Яго хворых. Праўда, у Захея была душа здаровая. Чаму? (В. 8.) Быў ён круцялём. Сумленьне, каторае, магчыма, было доўга ўсоненым, адразу збудзілася. Гэта вельмі важная рэч. Адгэтуль ён ня меў супакою ані ўдзень, ані ўночы. Але вось не адно ён чуваў аб Хрысту, дык мусіў таксама чуць аб тым, што можа Хрыстос учыніць. Выбачыць грахі (прыклад: чалавек, каторы хварэў 38 год). Калі так, дык і мне хіба можа памагчы. I дзеля таго якаясь непераможная сіла пхала яго проста да Хрыста, што ні зварочаваў жаднае ўвагі ні на што й ні на кога. Лез на дзерава, не глядзеў на насьмешкі людзкія. Яго ахапіла адно жаданьне — пазбыцца ціснучага яго цяжару.
    2.	Што робе Ісус, калі хто хоча Яго абачыць? Ёсьць Ён адзіне дзеля таковых грэшнікаў,
    як Захей, дзеля людзёў спакарнелых, каятных і гатовых апамятавацца. Ідзе да іх ізь вялікай радасьцяй. Нейкая сьвятая сіла пхнеЯго проста да іх (,,мушу“); бо Ён ведае, што можа ім памагчы, бо яны не адкідаюць Яго помачы. Як хто, напр.? He патрабуе Ён зусім тут заклікаць да каяты, вайцяць і караць грэх, як у Фарысееў, але адразу можа прынясьці ім поўнае спасеньне. А колькі-ж гэта людзёў баіцца Хрыста, як-бы хацеў ім зрабіць якую няпрыемнасьць! Навет імя Ягонае кажа аб чымсь процілежным (Мацьв. 1, 21).
    3.	Што мае рабіць той, да каго прыйдзе Хрыстос? У Захея ня ўсё асталося пастарому. Гасьцяваў у яго не адзін ужэ госьць, але гэты толькі выклікаў у яго такую зьмену. Пайменна? (В. 8.) Якія рэзультаты меў Захей ад ужыцьцёўленьня свайго жаданьня? Зьбядненьне. Дык ён меў страты? Аднак не. Што ё найвялікшым няшчасьцям, ці мо’ беднасьць? He, віна! А што сталася зь віной Захеевай? Выбачана. Праклён і цяжар, ціснучыя яго, былі зь яго зьняты. Супакой Божы, гэты дарагі дар, уступіў у ягонае сэрца. Дзеля таго ён не шкадаваўся свайго кроку, хоць меў ад яго страты матар’яльныя. Ці потым такжа яшчэ ашукаваў?
    Прытарнаваньне: 1. Прызнайся ў сваіх вінах. 2. Старайся паправіць, што яшчэ можна паправіць. 3. Пачні з помачай Хрыстовай весьці новае жыцьцё ў праўдзе й справядлівасьці.
    І.Б.
    Выкл ад малодшым дзяцём
    Лекцыя нашая даволі лёгкая і не вымагае жадных адумысловых выясьненьнеў. Дзеля таго ўводзім у зьмест даўжэйшае апавяданьне, каторае й старшым можа быць карыснае.
    Як я была яшчэ малая, дык зацеміла хутка, што кожная дзяўчынка ў маёй клясе мае таварышку. Я, нажаль, ня мела жаднае. Часта я думала сабе, што было-б добра, каб і я мела якую прыяцелку, і тады прадстаўляла ў сваёй малой галоўцы, як яна мае выглядаць. Мела называцца Гануля і мець харошыя даўгія й чорныя косы. Павінна-бы такжа любіць мяне з усяго сэрца. Бо хутка я зацеміла, што ё розныя прыязьні. Перада мной, напр., сядзелі дзьве дзяўчынкі, каторыя аднаго дня не разлучаліся, а назаўтрае злаваліся і адна на адну навет ня глянула. Мне гэта вельмі не падабалася. Дзьве іншыя дзяўчынкі, праўда, ніколі паміж сабой не злаваліся, але выглядала, што кумпануюць толькі з прызвычаеньня. Гэт’кае прыязьні я таксама ня зычыла. Іншая дзяўчынка, здавалася, любе сваю таварышку, але зачы яе абмаўляла. Было гэта вельмі няхораша зь яе боку. Большасьць дзяўчынкаў часта мяняла свае таварышкі. Увесь дзень была Зося найлепшай таварышкай Ходзінай, пасьлей прыйшоў чарод на Настулю, далей на Хімку, і кожны раз, як знайшла новую прыяцелку, пакідала ранейшую. Толькі я неяк ня мела жаднае прыяцелкі, і з такой тужлівасьцяй жданая Гануля ня прыходзіла.
    Пазьней надарыў мяне Бог шмат якімі таварышкамі, але ніводная зь іх не называлася Гануля, і, ці каторая зь іх мела даўгія чорныя валасы, ці не, мне было ўжэ ўсё роўна. Будучы малой, я жадала мець толькі харошую таварышку, каторую й іншыя любілі-б. I прадстаўце сабе, калі я стала старшай, пазнала адну дзяўчыну, каторая ані ня была хароіпая. Я спачатку думала, што яна ня ветлая, бо шмат хто яе ня любіў. Але як пазнала яе бліжэй, дык зацеміла, што чуецца яна адзінокай. Далей мы сталіся прыяцелкамі. Калі потым мы мусілі расставацца, яна была вельмі смутная, і цяперака яшчэ піша да мяне даўгія лісты і паўтарае даволі часта, як надта яна шчасьлівая, што я прыяцелка ейная. Але яшчэ ляпей, калі можна быць чыёй прыяцелкаю. I дзеля таго зычу вам усім, каб вы знайшлі прыяцелку або прыяцеля, каторы-бы вас вельмі любіў і заўсёды аставаўся вам верны. Зычу вам таксама, каб вы знайшлі людзёў, каторых маглі-б быць прыяцельмі. Але мусіце быць вернымі прыяцельмі. Нямашака на сьвеце нічога горпіага, як няверны
    прыяцель. Але й у найлепшым прыяцелю можаце рашчаравацца. На гэтым сьвеце няма наагул такога прыяцеля, у каторым-бы мы ніколі не рашчараваліся. Дзеля таго пяем у ваднэй песьні: „Найлепшы з усіх прыяцелеў у небе, тут іх мала маю“.
    Бібля апавядае нам аб чалавеку, каторы, нажаль, не заўсёды быў пасьцівым. Называўся ён Захей. Ён часта чуўся вельмі адзінокім. I сягодня я хачу вам расказаць, як адноўчы ён знайшоў сабе прыяцеля.
    Захей жыў у харошым месьце Ерыхоне. Меў ён тамака вялікі й пазорны дом сярод харошага гароду. Быў ён ведамы ў цэлым месьце, але ніхто яго ня любіў. Жыды ненавідзелі гэтага сытага, малога й багатага пана! Насіў ён харошую вопратку, меў вялікі залаты гадзіньнік, а на палцах меў пярсьцёнкі ізь зьзяючым дарагім каменьням. Службіты й падуладныя кланяліся яму ажно да зямлі, але зачы пагражалі яму, называючы яго круцялём і манюкай. Асьвячоныя людзі не хацелі нічога ведаць аб ім, а найпершыя грамадзяне ўцякалі ад яго здалеку. Наўчоныя-ж у пісьме і ўсі набожныя Фарысеі не хацелі навет глянуць на яго. „Гэта той, — казалі, — гэта вялікі грэшнік, ён напэўна ня пойдзе ў неба. Гасподзь Бог яго ня любе, дык і мы ня любім яго“. Навет дзеці ўцякалі, абачыўшы яго, але потым крычэлі, называючы яго ашуканцам.