• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Показі да навукі
    Выклад павінен быць злучаны з выясьненьнямі (прыповесьць найляпей прачытаць). В. 16. Адзін чалавек, а пайменна кароль (прыр.: Мацьв. 22), загадзя разаслаў запросіны на вячэру, каб госьці мелі даволі часу зрабіць свае справы (в. 17) і як мае быць прыгатавацца. У дзень, у каторым мела быць чэсьць, паслаў другім наваротам запросіны; дык прыняць учасьце ў чэсьці казала звычайная прыстойнасьць або ветласьць (в. 18 і дальшыя). Адмовы іхнія ня выдзержуюць крытыкі, яны дурныя і навет нехарошыя! Падумайма крыху над адказам трэйцяга! Проста ня хочуць прыйсьці, яны ўважаюць, што собскія справы іхнія важнейшыя за дастаныя запросіны, хоць павінны захаваць хоць крыху тахту ў вадносінах да гаспадара (в. 21). Гаспадар зазлаваўся, бо пабачыў, зь якой лёгкасьцяй адносяцца да яго; нягледзячы на гэта, не здаецца і ня думае адмовіцца ад проектаванае цьсьці, бо стоіла яму шмат грошаў і працы. Дык, хочачы іх пакараць моральна, кажа папрасіць розных посьледаў грамадзкіх, каторыя ніколі навет не лятуцелі аб падобным гонары; чэсьць ён, мусіць, гатаваў на шмат асобаў, бо ўсё яшчэ астаюцца вольныя месцы. Дзеля чаго былі прыведзеныя такжа бяздомныя й валачаі з вуліцаў, „каб быў напоўнены дом мой“ (в. 22, 24). Асобы, што пагрэбавалі запросінамі, спракудзіліся і ня будуць магчы карыстацца з прывілею быць учасьнікамі чэсьці гаспадарскае.
    Паглыбленьне. Зьвернем увагу на тое, каму Ісус расказуе гэтую прыповесьць Фарысеем. Дык тут маем ключ да разьвязаньня прыповесьці. Хто гэны гаспадар (кароль)? Бог. А вячэра? Гаспадарства Божае. Хто найпярвей быў папрошаны? Жыды. Пераз каго яны былі прошаныя? Пераз прарокаў. А за Ісуса? Пераз самога Сына Божага. Але што яны зрабілі? Адкінулі Ісуса Хрыста. Аднолькава як Фарысеі, так і Садуцэі, духоўныя й наўчоныя ў пісьме не хацелі нічагусенькі ведаць аб ім. Далоў Яго! Укрыжуй Яго! Дык затым Ісус Хрыстос адвярнуўся ад павадыроў народу і заняўся мытнікамі й грэшнікамі. Напасьледак, наагул гаспадарства Божае было аднята ад Жыдоў. Дзеля таго што яны адкінулі Ісуса, дык і Бог іх адкінуў. Хто быў папрошаны на месца іхняе? Пагане (дзеяльнасьць ап. Паўлы!).
    2.	Таксама й цяперака яшчэ просе Бог у нябеснае гаспадарства. Праз каго? Духоўных, вучыцялёў, бацькоў і г.д. Але што шмат хто робе? Ім важнейшыя собскія справы іхнія, чымся тое, чым мог-бы Ісусіх надарыць. Апраўданьні: нястачачасу, магчымасьці, увагі на здароўе, інтарэсы, сямейныя адносіны і г.д. Гэт’кім спосабам яны самі сябе спабываюць радасьці й благаслаўленьнеў гаспадарства Божага ўжэ тут на зямлі і пагатове ў вечнасьці. Месца іхняе займаюць пагане з далёкіх краёў (даўнейшыя людаеды і г.д.), грэшнікі, розныя пераступнікі і наагул людзі, аб каторых ніхто не падумаў-бы; людзі гэныя прыймаюць запросіны, зварочуюцца з дагэтулешняе дарогі і паспытуюцца (каштуюць, кушаюць) радасьцеў гаспадарства Божага ўжэ на гэтым сьвеце (якіх? Супа-
    кой, пэўнасьць дастанага дараваньня грахоў, учуцьцё быцьця зь імі Спаса), а далей некалі ў вечнасьці.
    Як Жыдом прыйшла калісь такая часіна, што былі адкіненыя і не дасталі ўжэ запросінаў, таксама й нам пагражае падобная небясьпечнасьць, бо шмат хто ня хоча ведаць аб запросінах у гаспадарства Божае; дык прыйдзе некалі такая часіна, што запросіны ня будуць рассылацца. Дзеецца гэта не адно ў жыцьцю цэлых народаў, але й у жыцьцю асобнага чалавека, каторы ўвесь час бывае запрашаны ў гаспадарства Божае, але, аднак, адкідае запросіны. Прыйдзе на яго суд Божы, каторы загартуе яго ў закамянеласьці, так што, напасьледак, ужэ зусім ня будзе магчы навярнуцца.
    І.Б.
    Малодшым дзяцём
    Уступ: Кароткая гутарка зь дзяцьмі на тэму — выбіраццаў госьці альбо чакаць госьцеў; прыгатова да прыйма госьцеў.
    Тэма: Ісус Хрыстос расказаў калісь гісторыю аб багатым чалавеку, што зрабіў вялікую чэсьць, на каторую былі папрошаныя адны старцы й валачаі. Хіба цікаве вас гэтая гісторыя?
    Выклад: Даўно, вельмі даўно таму жыў багаты й слаўны чалавек. Жыў ён у пазорным палацу, стаячым у харошым садзе. Быў ён вельмі ветлы й ласкавы да ўсіх. Прыяцелі любілі яго, а слугі шанавалі й паважалі. Ува ўсім месьце быў ён ведамы сваёй дабрынёй і зычлівасьцяй. Калі паказаўся на вуліцы, усі яму з пашанай кланяліся. Навет старцы, седзячыя ля дарогі, цешыліся вельмі, калі яго пабачылі. Ён вельмі розьніўся ад іншых багатыроў, што абы-як, а напару навет із грэбаваньням, праходзілі каля іх. Ен ім спагадаў, кожнаму меў якоесь ласкавае слова, а калі сустрэў сьляпога альбо калеку, дык даваў ім убожынку. Але калі згледзіў, што дзеці насьміхаюцца або дражняць калекаў, тады вельмі злаваў.
    Аднойчы гэны чалавек гукнуў (клікнуў) свае слугі і сказаў: „Манюся зладзіць вялікую чэсьць. Дык ідзеце й папрасеце на чэсьць маіх прыяцелеў!“ Неўзабаве вярнуліся слугі і сказалі, што папрошаныя вельмі цешыліся й абяцалі прыйсьці.
    У палацу закіпела работа. Пачалі папраўляць залі й пакоі і парадчыць. Садаўнічы дастаў загад знайсьці найхарошшыя краскі і прыбраць імі залі. У кухні пяклі й смажылі. Слугі бегалі ў места рабіць новыя куплі. Напасьледак усё чыста было гатова. Стол быў засланы, а ўвесь дом напоўніўся раскошным пахам істраваў. Дык пан ізноў гукнуў сваіх слугаў і загадаў ім як га йсьці да папрошаных прыяцелеў і наказаць ім, каб прыходзілі, бо ўсё ўжэ гатова. Па выхадзе слугаў гаспадар яшчэ раз абыйшоў салёны: усё было запраўды прыгатавана, дык мог ён супакойна ждаць госьцеў, каторыя кожную часіну маглі пачаць зыходзіцца.
    I ня ждаў ён доўга. За часінку адчыніліся дзьверы і паказаўся першы слуга, быў ён вельмі абурыўшыся. „Пане, — сказаў ён, супакоіўшыся крыху, — прыяцель твой ня можа прыйсьці, купіў сабе зямлю...“ „Гм, — зацеміў багатыр, — ці ня можа ён пайсьці аглядаць зямлю іншым часам, што мусіць зрабіць гэта цяперака, гэта-ж абяцаў мне, што прыйдзе". Ня скончыў яшчэ казаць, калі вярнуўся другі слуга, кажучы, што папрошаны прыяцель ня прыйдзе, бо йдзе глядзець свае валы. Гаспадар пакруціў галавой. Відаць было, што быў вельмі нездаволены. За другім прыбег трэйці слуга, але й той ня прыносіў добрых весьцеў. „Прыяцель, каторага ты папрасіў, — казаў слуга, — ня хоча прыйсьці, бо ажаніўся нядаўна, і кажа, што мусіць астацца дома“.
    Ня лепшыя весьці прынесьлі асталыя слугі. „Ня можам прыйсьці", — казалі запрошаныя, расказуючы на апраўданьне выдуманыя гісторыі. Гаспадар нахмурыўся. „Чэсьць гатовая, сталы засланыя, але госьці ня хочуць прыйсьці, — сказаў смутна. — Дык ідзеце
    на вуліцу і прывядзеце сюды старцоў, бедных, сьляпых і калекаў, і няхай вяселяцца за мной“.
    Слугі глянулі на яго зьдзіўленыя, ня верачы собскім вушом. Галечы ў сваіх старых, папэцканых вопратках маглі прыйсьці ў замак як госьці. Але казаў ён сур’ёзна. „Ідзеце, — сказаў другім наваротам, бачачы задуманых слугаў, — і прывядзеце мне іх зараз, бо астыгне вячэра!“
    Неўзабаве вярнуліся слугі разам із гасьцьмі. Аднаго трэ’ было весьці, бо быў нявісны; якаясь жанчына прыцягнулася на кастылёх, іншая йзноў старэнькая была бяз рукі, але ўсіх іх шчыра вітаў гаспадар. Ён вітаўся з кожным, дзякаваў, што прыйшлі, але слугаў паслаў яшчэ раз на вуліцу, бо аставалася шмат вольных месцаў.
    Спачатку госьці былі вельмі неадважныя. Ніколі яшчэ ня былі яны ў тым харошым замку; ня ведалі таксама, як маюць дзяржацца. Але зараз чуліся так добра, як у сябе дома. Якой яды там ня было! I кожны мог наесьціся даволі. Гаспадар хадзіў па залі, мужаваў (гутарыў) то з адным, то з другім гасьцём, прынукаючы да яды. А бачачы ўсьцешаныя аблічча, цешыўся сам, ніколі мо’ яшчэ ня быў ён так шчасьлівы, як сягодня.
    Разьвітуючыся, госьці дзякавалі яму за харошую чэсьць, і сэрца ягонае было перапоўнена радасьцяй, а вочы сьміяліся із шчасьця. Прапусьціўшы іх ажно да самае брамы садовае, пачаў ён праходжавацца па садзе, глыбака задумаўшыся. Прыпомнеліся яму ранейшыя чэсьці, каторыя ён праводзіў паміж сваймі прыяцельмі. Як думаеце, ці шкадаваўся ён цяпер, што прыяцелі ня прыйшлі гэты раз? He, быў ён вельмі шчасьлівы, бо зрабіў шчасьлівымі іншых.
    Прачытаць: „Калі ладзіш абед ці вячэру... шчасьлівым будзеш“ (Лук. 14,12—14).
    Гэта словы Ісуса Хрыста. А можа Ен гэта сказаў і да нас? Але-ж мы ніколі ня ладзілі чэсьці. I не маглі-б мы папрасіць сьляпых, кульгавых і калекаў! Ці мо’, аднак?
    Што мы маглі-б зрабіць?
    Там, дзе гэта дазваляюць мясцовыя варункі, трэ’ было-б выкарыстаць прыповесьць і даць дзяцём магчымасьць зрабіць на практыццы тое, аб чым чулі. Нашым заданьням ё ня толькі расказаваць дзяцём біблійныя гісторыі, але й узгадаваць іх на людзёў дзела. Трэба прыпомнець дзяцём гісторыю аб Марыі й Марце. Зьбіраемся тут што нядзелі і слухаем, як Марыя, словаў Спасіцелевых; але ня маем забывацца аб тым, што можам вельмі многа навучыцца й ад Марты. Марта папрасіла Яго ў госьці. Прачытайма тож, што сказаў Спасіцель (Мацьв. 18, 2 і 25, 40).
    Дык чаму-ж бы мы, як нядзельная школка, не маглі хоць раз зладзіць чэсьці бедным, сьляпым і калекам? Дзе немагчыма гэтага правесьці, можна-б за ахвяры з колькі нядзеляў купіць розных ласонікаў і паслаць у прыпынак калекім дзяцём або навет вырослым, і гэтак зрабіць ім радасьць.
    Бяссумлеву, было-б шмат харашэй, калі-б дзеці самі папрасілі такіх гасьцёў да сябе ў нядзельную школку. Маюць яны да будучае нядзелі час добра надумацца, а потым зрабіць адпаведныя пропозыцы. Праграма чэсьці мае быць разгледжана ажно да дробязі. Але наўперад дзеці павінны скласьці на гэтую мэту адумысловыя ахвяры, пры тым не канечне гатоўкаю, але таксама натураю, прыкл., чакаляду, садавіну, краскі і г.д. Падумаўшы, каго пазваць, трэба прыступіць да пісаньня запросінаў. Гэт’кім спосабам цікавасьць дзяцей будзе некалькі нядзеляў удзержавацца напятай. Што могуць дзеці зрабіць самі, няхай тое зробяць. Потым трэба напісаць праграму. Выбіраюцца найхарошшыя песьні; мае тож быць месца на дэклямацу ці на кароткія вершыкі. Ведама, што кожны з гасьцёў павінен дастаць часапіс або які адумысловы падарак.
    Напасьледак прыходзе даўгажданы дзень. Адныя засьцілаюць сталы, другія прыбіраюць залю. Па некаторых з гасьцёў трэба навет асабіста пайсьці, потым сардэчна іх пры-
    вітаць і паказаць месца. Трое дзяцей раздае песельнікі, іншыя йзноў разносяць ласонікі. Працы гэтулькі, што кожнаму дзіцяці знойдзецца якаясь работа. Трэба дагледзіць, каб усі дзеці прынялі ўчасьце ў нясеньню радасьці іншым!