• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    В.	4. Трывога старшых места, каторую выклікала неспадзяванае зьяўленьне старога прарока, выясьняецца становішчам, займаным Самуілам, катораму было даручана мець вока над Ізраілям і каторы ні раз прымушаны быў выступіць энэргічне дзеля спыненьня й аддаленьня паўсталага зла. Магчыма тож, што Бэтлегэмцы мелі ад даўжэйшага часу штось на сумленьню. Так ці начай, баяліся яны гэнага выступленьня прарока, бо таковыя выступленьні былі ім знаныя.
    В.	5. Паводле найстаршага права Ізраільскага (2 Майс. 21—23) прыносіць жэртвы было дазволенаўсюды, дзе толькі аб’явіўся Бог якім-колечы спосабам (2 Майс. 20,24). У пазьнейшыя часы прыносілі жэртвы вылучна ў сьвятыні ерузалімскай. А хто хацеў у гэтым прыймаць учасьце, той мусіў пярвей пасьвяціцца пры помачы рознага роду абмываньнеў. Абмыцьцё цела і надзецьце чыстае адзежы было вонкавым знакам ачышчэньня душы, каб даць магчымасьць ёй разам прабываць ізь сьвятым Богам (прыр.: 2 Майс. 19, в. 10, 22). Адумысловыя запросіны сям’і Ісаіевай на менаваную ўрачыстасьць даюць чытару магчымасьць дадумацца далыпага току здарэньнеў.
    В.	6—10. Наўперад людзкімі, далей, аднак, боскімі вачыма пераглядае Самуіл перахадзячых міма яго ў ладнай лічбе сыноў Ісаіевых. Дзякуючы нутраному асьвячэньню даведуецца ён аб правох Божых, каторымі Бог кіруецца пры ацэне людзёў: „Чалавек глядзіць на тое, што ё перад вачыма, але Бог глядзіць на сэрца“. Дык Бог судзе паводле таго, што бача вока Ягонае ў найглыбшых тайніцах нявідомага й недасьледавальнага сэрца людзкога; мы, наадварот, апіраемся на доймах, каторыя выклікае ў нас выгляд, від (твар), рост, мова. Гэтым такжа выясьняецца тое, што Бог ня выбраў жаднага з паміж 7-ёх сыноў Ісаіевых, каторых дагэтуль меў магчымасьць бачыць Самуіл.
    В 11. Давід не карыстаўся вялікай пашанай у сваіх братоў, а навет і бацька ня лічыў патрэбным гукнуць (клікнуць) яго ад стады. Аднак, нягледзячы на гэта, гісторыяй кіруе боская іроня: „I тое, што ёсьць нізкога роду ў сьвету і пагрэбаванае, і нічога ня значучае выбраў Бог, каб зьністожыць значучае; каб не хвалілася жаднае цела перад Богам“ (1 Кор. 1, 28—29). У менаваным Давід ё абразом Хрыста (Ісай. 53, 3).
    В.	12,13. Калі Самуіл упяршыню абачыў Давіда, прарочым сваім вокам кінуў пагляд перазь люстра ясных і харошых вачоў ягоных у шчырую й чыстую душу маладзёна, на дне каторай супачывалі дарагія якасьці характару, чакаючыя адно ўмелае рукі, што далаб яму магчымасьць разьвінуцца. „Выліўшы алей на галаву Давідову, Самуіл зацеміў зрушэньне ў душы маладзёна, прычыненае духам Еговавым; ён ведаў цяперака, што зрушэньне гэтае будзе трывалкое“ (Стош). Мэта гэнага памазаньня асталася пакуль што Ісаію й Давіду тайніцай; але выразьліва было падчыркнена, якой вельмі падаўкой была душа Давідова на дзеяньне Духа Божага.
    Г. М.
    Малодшым дзяцём
    Давід быў пастухом. Увесь дзень быў ён на пасьбішчу ля стады, а ўлетку — навет і ўночы. Ці бачылі вы ўжэ калі стаду авец? А ці чулі гутарку іхнюю? Добра, дыкжэ гэтак яны гаманяць! Гэт’кае малое ягнётка хацелася-б заўсёды палашчыць і патуляць зь ім! Пэўне не адзін з вас хоць раз прынамся хацеў-бы быць пастушком!
    Давіду, аб каторым я хацела-б вам сядня расказаць, бацька загадаў пасьціць авечкі. Ці была гэта цяжкая праца?
    Давід быў вельмі сумленным дзяцюком. Ен вельмі любіў свае авечкі і рупіўся аб іх. Зраньня гнаў іх на пашу, а ўвечары да вады. Перад сном ён уважне лічыў свае авечкі. A калі каторай не ставала, як вам здаецца, што ён рабіў тады, ці йшоў спаць?
    Знаў ён добра даручаныя яму авечкі. Кожнай даў якоесь імя і ледзь гукнуў (клікнуў), беглі зараз да яго. Зналі яны голас ягоны і йшлі за ім, як іх клікаў. Быў ён увесь дзень на полю. Ці ня было яму напару скучна? О не, ён умеў як мае быць выкарыстаць вольны час. Зрабіў сабе пушчалку і вучыўся „страляць" зь яе. 3 часам так навытырыўся, што мог лучыць у кожную мэту, быў навет такім мэткім, што падобна, як менаваныя ў Судзьдзяў 20, 16, лучаў і ў расьцягнены волас.
    Укладаньні гэтыя былі яму патрэбныя, каб магчы бараніцца, бо даволі часта здаралася, што прыходзілі розныя дзікія зьвяраты і хацелі ў яго парваць авечку, тады мог іх лёгка прагнаць пушчалкаю.
    Але прадстаўце сабе, што аднойчы й пуіпчалка нічагусенькі не памагла. Ледзь авечкі паснулі, як да вушпіу Давідовых дайшло страшнае равеньне. Хто мог гэта быць? Але, леў; вялізарны, страшны леў!
    Дык іпто-ж ён мог цяпер рабіць? А што-б мы тады зрабілі? Пэўне клікалі-б на помач, а потым пусьціліся-б уцекі. Але Давід падняў вочы свае ўверх і маліўся: „Госпадзі Божа, памажы мне, прашу! Дай мне помачы й мужнасьці!" Пасьлей кінуўся на лева і вырваўу яго парваную авечку. Але раззлаваны леў хацеў кінуцца на Давіда і разарваць яго. Аднак Бог даў яму гэтулькі сілы, што мог ён забіці лева.
    Ад гэтага дня ведаў Давід, што сам ён, праўда, слабы, але калі Бог яму памагае, тады ён робіцца дужым. Нязадаўга потым меў ён ізноў адно здарэньне, у часе каторага Бог яму памог (ходаньне зь медзьвядзём).
    Каб цяперака якісь маладзён забіў лева, дык зараз пахваліўся-б сваім сябром; пасьлей хіба надрукавалі-б яго фатаграфію ў газэце. Але Давід быў скромным і ані словам аб гэтым ня ўспомнеў нікому. Бо ён ведаў, што геройскі ўчынак свой выпаўніў ня собскімі сіламі.
    Дастаў ён ад айца свайго харошую гарфу, г.зн. музыцкі інструмэнт, падобны да нашае гітары. Дык у даўгія летнія вечары граў на ёй і пяяў. Хараство абступаючае прыроды дзеіла на яго так магутна, што доймы свае выліваў усё ў новых песьнях, а калі ўжэ ня мог прыпомнець сабе жаднае новае песьні, тады пачаў ён сам складаць песьні (псальм 23).
    Аднойчы ўстаў Давід крыху раней, як звычайна, і любаваўся ўсходам сонца. „Якое харошае сонца, — падумаў ён сабе, — але Бог ёсьць шмат харошшы!" I Давід укляк і маліўся, прыракаючы Богу, што будзе служыць Яму ўсё жыцьцё сваё.
    Каля паўдня ён угледзіў бягучага парабка, каторы ўжэ здалеку крычэў яму: „Бяжы зараз дамоў, а я астануся ля авец! Маем важнага гасьця, прыйшоў прарок Самуіл і хоча цябе бачыць". Учуўшы гэта, Давід адно падскочыў з радасьці. Ён шмат ужэ чуў аб гэтым мужу Божым, дык цешыўся, што цяпер будзе магчы яго пазнаць!
    Ледзь Давід апынуўся ля дому, узяў яго бацька за руку і ўвёў у хату. Стаяў цяпер Давід проці Самуіла. Быў гэта старэнькі ізь сівымі даўгімі валасамі. Давід быў харошым дзяцюком зь цёмнымі кучаравымі валасамі, вельмі загарэлы ад сонца. Стаяў ён цяпер
    перад Самуілам і супакойна глядзеў яму ў вочы. Самуіл часінку прыглядаўся да яго зь любатой, пасьлей паклаў яму руку на плячо і пацалаваў яго. „Але, гэтага абраў Бог! — прагаманіў муж Божы і казаў Давіду ўклякнуць, потым выліў яму на галаву крыху пахнючага алею і сказаў: „Няхай цябе Бог благаславіць, памазаньча Гасподні!"
    Ацец і браты Давідовы вельмі былі з усяга гэтага зьдзіўлены, ня могучы зразумець, што гэта мела значыць. Але Давід пачуў, што супачыў на ім Дух Божы; Бог абдарыў яго новым сэрцам. „Адгэтуль жыцьцё маё належа Богу“, — сказаў сабе Давід.
    Назаўтрае йзноў пагнаў ён авечкі на пасьбішча. Ня думаў ён аб сабе так высака, каб меў уважаць, што не выпадае яму цяпер пасьціць авечкі. Але ў сэрцу сваім меў ён пэўнасьць, што Бог паклікаў яго да Свае службы! Дык будзе ён чакаць, каб быць гатовым на першы кліч!
    Л.Ф.
    Лекцыя 18
    Давід і Гольят
    1 Сам. 17, 20—26, 32—51.
    Залаты верш: „Напасьледак, братымае! Мацуйцеся Госпадам і магутнасьцяй сілы Яго; апранецеся ў цэлую вопрапгку Божую, каб вы маглі стаяць проці нападаў дзьявальскіх". Эфэз. 6,10—11.
    Выясьненыгі
    Па памазаньню за караля і напоўненьню Духам Божым, Давід ня лез нікуды із сваёй асобай, але аставаўся далей ля стады і цярпліве чакаў ад Бога дальшых показеў; гэтым ён прыпамінае нам Хрыста. Далей воляй Божаю дастаўся ён на каралеўскі двор, каб грой на гарфе весяліць хворага караля (1 Сам. 16, 14—23), а цяпер вось даў яму Бог магчымасьць, каб праславілася імя ягонае ўва ўсім Ізраілю.
    Раптам узьнялася нанова вайна зь Філістымлянмі, каторыя гэтым разам уварваліся із заходу Юдзкага ўзвышша, недалёка роднага места Давідовага. Вельмі цікаўныя зацемкі аб даўнейшых мэтодах вайны. 3 гатовых да бітвы сьцягаў філістынскіх выступаў волат, узброены з ног да галавы, і выклікаў праціўніка на дуэль, даючы гэтым знак да пачацьця агульнае бітвы. Апісаны ў в. 4 Гэтыец Гольят ё гістарычнай асобаю, аб каторай ня можа быць жаднага сумлеву. „Вышыня ягоная 6 локцеў і пядзь = 2,9 мэтра ёсьць магчымая, бо знайшлі шкілеты волатаў шмат вялікшых за нашага Гольята". Акуратнасьць адносна дадзеных аб вазе зброі волатавай выясьняецца тым, што яе даўгі час заховавалі ў Ізраілю як ваенную здабычу. Панцыр важыў 81850 кг. В. 32—37. Давід ня быў на вайне, яго толькі бацька паслаў зь емінай да братоў. Ведама, што пры такім здарэньню хацеў ён зараз даведацца чагось аб вайне. Бачачы агульны смутак, пастанавіў ён расправіцца зь Філістынамі; да гэтага яго заахвочавалі частыя ходаньні зь дзікімі зьвяратамі, каторыя мусіў весьці, баронячы даручаныя яму авечкі. Гэныя ходаньні зрабілі гэтага гожага дзяцюка дзёржшым і адважнейшым, чымся гэта можна думаць, гледзячы на яго выгляд. Але навучыўся ён чагось балей. Бог, аб каторым першыя ведамасьці дастаў ён, пэўне, ад свае набожнае маці (псальм 22, 10. 11. 20—22), стаўся яму запраўднасьцяй у тых перажываньнех. Перажываньні дастанае помачы Божае выпрабавалі ягоную веру і ўмацавалі яе, і дзеля таго не спалохаўся ён цяперака й вялікшае небясьпечнасьці. Як-жа сьмее гэны неабразанец Філістын наругацца войскам Бога жывога?!
    В.	38—40. Перад такой сьмелай верай мусілі змоўкнуць ранейшыя аргумэнты Саўлавы. Даў яму цяперака зброю, каторую сам ужываў дагэтуль, і навет сам памагаў адзяваць яе. Але аказалася, што Саўла добра казаў, калі, паводле в. 33, думаў: „Ты пастух, a ён ваяка з моладасьці свае“. Зброя Саўлава зусім не гадзілася няпрызвычаенаму да яе маладзёну, затое яму найбалей адпавядалі пастырскі хатуль (торба) і пушчалка, страляць з каторай дзякуючы практыццы быў ён майстрам. Неўзабаве мусіла аказацца, што ня ўступаў ён з гэтага боку 700 Беньямінцам, аб каторых успамінае Судзьдзяў 20, 16.
    В.	41—44. Гольят брыдка лае Давіда і страшна яго праклінае; гэтым ён выказуе сваю бязбожнасьць. Падобным спосабам грэбуе часта сьвет малым стадам Хрыстовым, каторае бароніцца адным крыжам і мае сваю надзею ў Богу.