За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Л.Ф.
Лекцыя 19
Давід і Енатан
1 Сам. 18, 1—4; 19, 1—10; 20, 35—42.
Залаты верш: „Прыяцель любеў кожным часе і зьявіцца, як брат, у бядзе“. Прыказі 17,17.
Выясьненьні
Хочучы мець поўную характарыстыку маладога Давіда, трэ’, апрача веры й адвагі, успомнець яшчэ аб сардэчнай прыязьні, якая лучыла яго зь Енатанам, сынам Саўлавым. Прыязьнь гэтая ўвайшла проста ў прыказь і астанецца на ўвесь час прыкладам праўдзівае прыязьні.
Сягодняшняя лекцыя кажа нам аб тым, як гэтая прыязьнь паўстала і як у крытычных часінах выдзержала агнёвыя пробы.
Разьдз. 18, 1—4. Давіда за ягоны сьмелы ўчынак палюбіў увесь народ. Таксама й Саўла вельмі яго палюбіў і па бліжшай зь ім гутарцы пастанавіў задзержыць яго назаўсёды на каралеўскім двары; гэта было згодна з тагачаснымі звычаямі, калі гаспадары любілі быць абступленымі героямі і мудрымі райцамі. Як выходзе зь в. 5, надгарадзіў яго Саўла тым, што назначыў яго гэтманам каралеўскіх войскаў; трэба адцеміць, што гэтае назначэньне каралеўскі двор прыняў зь вялікім здаваленьням, што трэба прыпісаць чару, каторы рабіла на іх асоба Давідова. Усі гэтыя довады сьці й ласкаў блядыя ў прыраўнаньню із сардэчнай прыязьняй, што была паміж Давідам і сынам Саўлавым. Зь в. 1 можам вывесьці, як вельмі абодва прыяцелі былі злучаныя із сабою нутранна й душэўна.
„Адвага Давідова, непахісная вера ягоная ў Бога ды сьмелы пераможны ўчынак збройны ізваявалі сэрца Ёнатанава!"
Дайшло паміж іх да хвармальнае ўмовы, каторую Ёнатан падчыркнуў публічне, падарыўшы сваю зброю прыяцелю. Мела гэта значыць брацтва аружжа, брацтва, каторым адгэтуль мелі быць зьвязаныя. Праўдзівая й шчырая любоў праяўляецца такжа й навонкі.
У прыязьні маладзёнаў праявіліся ўся чыста дабрароднасьць і ахвярная любоў каралевіча Ёнатана. Ані ня было ў ёй чагось з пачуцьця становае вышыні й завісьці. Гэтае шчырае й вернае сэрца ўратавала жыцьцё прыяцеля, калі таму пагражала небясыіечнасьць. Затое ў Саўлы маем баржджэй штось працілежнае. 3 прычыны неасьцярожнасьці ўзьвялічыцелкаў Давідовых паўстала ў каралеўскім сэрцу шалёная завісьць. Калі ў часе павароту зь пераможнае бітвы зь Філістынамі віталі іх жанкі зь песьнямі й музыкай ды пры гэтым паўтаралі зваротку, што „Саўла забіў тысяча, а Давід 10 тысячаў“, тады караля агарнула вялікае нездаваленьне.
Саўла ня толькі жадаў меці каралеўскі пасад, але такжа сэрцы й любоў народу, і дыкжэ тутака — паводле яго пагляду — асоба Давідова стала яму на дарозе. Завісьць перарадзілася борзда ў ненавісьць, а ненавісьць —у думкі аб убіўстве (в. 9—11). Навет любоў дачкі свае, Міхоль, да Давіда пастанавіў Еаўла выкарыстаць, каб прыгатаваць яму сьмерць (в. 20—30). Прыязьнь Ёнатанава была цяпер выстаўлена на цяжкую пробу, але выйшла зь яе зь перамогаю. Кажа нам аб гэтым разьдз. 19,1—7.
Разьдз. 19,1—3. Саўла зусім ужэ не хаваўся з думкамі сваімі да Давіда, навет пропанаваў слугам сваім, каб яго забілі пры якой любя магчымасьці, г.зн. ў часе вайсковых укладаньнеў, наўмысьля выкліканае звады альбо проста напаўшы на яго, як гэта часта дзеелася ў тыя часы. Ня толькі розум каралёў ужэ быў цяперака зацемнены, але — яшчэ гарэй — сумленьне, так што не задзержыўся ён цяпер ні перад чым. Але дыкжэ тут аказалася, што любасьць Ёнатанава была праўдзівая, бо ён упару паведаміў Давіда аб усім і параіў яму схавацца аж датуль, пакуль удасца яму ўлашчыць айца.
В. 4—5. Давід схаваўся хіба ў ваднэй зь пячураў, каторых было поўна ў зямлі Ізраільскай, і мог быць нікім нябачанай сьведкай гутаркі Ёнатана з айцом сваім Саўлам. „А гутарыў Енатан аб Давіду добра да Саўлы“, г.зн. паказаваў яго харошыя якасьці, вялікія заслугі дзеля народу ды дабрыню характару. Радзячы прыняць вышменаванае пад увагу, такжа дзеля народу прасіў ён айца, каб узьдзержыўся ад грэху. Асабліва падчыркаваў „вялікае збаўленьне", каторае Бог прыгатаваў перазь яго народу ізраільскаму, каторага перамога навет самога Саўлу напоўніла радасьцяй. Апрача таго, наагул ня можна было яму нічагусенькі закінуць, „бо нічога ня вінен“. Бачым тут ясна ўсю веліч характару Енатана. У часіну вялікай небясьпечнасьці, пагражаючай прыяцелю, заховуе яму вернасьць, точна пры тым дзяржучыся ў межах пашаны, належнай айцу.
В. 6—7. „Пад уплывам супакоюючых словаў Ёнатанавых Саўла пакуль што зьдзержыўся з плянамі, каторыя меў да Давіда, але гэта зусім не падзеела на зьмену дагэтулешняга спосабу думаньня“. Прыяцельуратаваў прыяцелю жыцьцё; Давіда на якісь час перасталі перасьледаваць, і мог ён ізноў, як калісь, заняць сваё месца на каралеўскім двары.
Г. М.
Малодшым даяцём
Хто з вас мог-бы яшчэ паўтарыць гісторыю зь мінулае нядзелі?
Але. Значыцца, Давід перамог волата Гольята і стаўся гэтым слаўным чалавекам. Ува ўсім краю ні аб кім іншым не гаманілі, адно аб Давіду. Калі йшоў вуліцай, усі яму кланяліся. Зьбягаліся таксама зараз з усіх бакоў дзеці, бо кожнае зь іх хацела зблізка прыгледзіцца да героя. Гэт’кім спосабам просты пастушок стаўся адразу вялікім чалавекам. Даў яму навет кароль за жонку дачку сваю, княжну Міхоль. Жыў ён цяперака ў пазорным палацу і добра яму вялося.
А кароль Саўла хварэў. Што-ж запраўды было яму? Гэтага ніхто ня ведаў. Калі пыталіся слугаў, дык тыя адно круцілі галавамі, некаторыя навет стукалі палцам у лоб. A лекары паціскалі плячыма і казалі, што нічога яму ня могуць памагчы! Саўла меў несупакойнае сумленьне! Ведаў ён добра, што ўчьініў штось ліхое, але не хацеў прасіць у Бога выбачэньня. Дык сумленьне яго грызла. Ён ні раз цэлымі гадзінамі сядзеў моўчкі, з хмарным відам (тварам). Калі ў яго штось пыталі, ён ня чуў навет.
Але знайшоў ён лек на сваю хваробу: гра Давідова на гарфе прыносіла яму палёгку. Як добра, што Давід, пасучы авечкі, навучыўся гэтулькі харошых песьняў. Цяпер ён мог граці каралю. Калі Саўла слухаў музыку, тады чуўся ляпей.
Але калі кароль зацеміў, што ўсі любяць Давіда, дык вельмі на яго зазлаваўся. Чаму? Ці Давід зрабіў што ліхое яму? He, нічога. Злавала яго тое, што людзі яго ня любілі. I калі аднаго дня Давід ізноў граў на гарфе, схапіў Саўла кап’ё і пусьціў ім у Давіда, але той, на шчасьце, адхінуўся ў бок, і кап’ё ўдырылася ў сьцяну.
Цяжкія цяпер часы насталі Давіду, і быў-бы ён, пэўне, вельмі нешчасьлівы, каб ня меў вернага прыяцеля. Прыяцелям тым быў каралевіч Ёнатан. Абодва яны любілі адзін аднаго. Калі Ёнатана сустрэла якая радасьць, тады мусіў ён зараз падзяліцца ёй із сваім прыяцелям Давідам і пасьлей цешыліся супольна. А калі Давід быў смутны, што кароль
злаваўся на яго, тады йшоў да прыяцеля і жаліўся яму. Ёнатан-жа пацяшаў яго так шчыра, што Давід набіраўся новае веры ў жыцьцё. Увечары па скончанай працы абодва прыяцелі йшлі на праходак. Гэта былі найхарошшыя часіны з усяго дня.
Калі кароль згледзіў, што сын ягоны, Ёнатан, любе Давіда, зазлаваўся яшчэ балей. „Давід будзе забіты“, — сказаў ён з такім страшным паглядам, што ўсі ажно зжахнуліся. Дык Давід ня мог аставацца на замку і мусіў уцякаць. Цяжка было яму расставацца з дарагім прыяцелям Ёнатанам. Разьвітуючыся, абодва мелі сьлёзы ў вачох. Пацалаваўшыся сардэчне, яны разыйшліся. Давід ішоў далёка ў чужы бок. Час ад часу ён адварочаваўся, каб глянуць у бок Ёнатана, каторы махаў насаткаю датуль, пакуль Давід ня шчэз зусім з ваччу.
I што заставалася цяпер рабіць Давіду? Як добра, што ён ведаў аб тым, што Бог ім апякуецца! I хоць мусіў расстацца з дарагім прыяцелям Ёнатанам, але пазнаў, што найлепшы прыяцель той, каторы жыве ў небе, і што яго Нябесны Ацец не пакіне ніколі!
Л.Ф.
Лекцыя 20
Вялікадушнасьць Давіда
1 Сам. 24,1—23.
Залаты верш: „Ня дайся перамагчы злу, але зло дабром перамагай“. Рым. 12,21.
Выясьненыгі
Вельмі цяжкая была школа, каторую мусіў прайсьці Давід, каб прыгатавацца да высокага палажэньня свайго. Па цернех дайшоў ён да кароны. Рады Ёнатанавы памагалі адно на кароткі час; борзда Саўла йзноў упаў у гнеў, дык Давід мусіў нанова ўцякаць. Адгэтуль настаў яму час, калі ён ня ведаў, дзе галаву сьхінуць (Мацьв. 8, 20). Можна яго прыраўнаваць да зьвяраці, на каторага робяць аблаву: ад Філістынаў уцёк у пячуру Адулям, адтуль у места Гахільля; калі, напасьледак, і тутака ня мог даўжэй задзержыцца, пайшоў у пустыню ў Юдэі. Але нідзе ня чуўся бясьпечным, бо з энэргіяй, вартай лепшай справы, сачыў за ім Саўла, хочучы яго забіць. Каля Давіда пачалі зьбірацца розныя бяздольнікі — невыплачальныя даўжнікі, пакрыўджаныя і г.д., над каторымі ён стаў начэльнікам.
3 часам лічба іх вырасла да 400 чалавекаў; але якія, нягледзячы на гэта, думкі часта трывожылі Давіда, бачым у разьдзеле 27,1. Сягодняшняя лекцыя прадстаўляе нам адрывак з гэнае даўгое і даволі зьменнае пары перасьледаваньнеў.
13. 1—3. Энгадда (= жарало козаў) ляжыць на заходнім узьбярэжжу Мертвага мора, г.зн. ў найдзікшых ваколіцах гораў Юдэі, багатых ярамі й пячурамі, дзе можна было знайсьці не адзін добры схоў. Шмат балей часу й энэргіі Саўла пасьвяціў на перасьледаваньне Давіда, чымся абароне ад Філістынаў. Уваччу Саўлавым Давід што раз балей вырастае на рэволюцыянэра, жадаючага захапіць каралеўскую карону, і навет процікараля, хоць Давіду навет і ўдум ня прыйшло штось падобнае, як гэта відаць ясна ізь сягодняшняе лекцыі.
В. 4—5. Стады крзаў былі разьмешчаны на дарогах блізка пячуры, каб пры патрэбе маглі знайсьці бясьпечны схоў. У пячуру гэтую зайшоў Саўла, „на прыродную патрэбу“, не прачуваючы навет, што лучыў у рукі Д авіда, тымчасам войскі ягоныя занялі верх гары.
Плапіч свой палажыў Саўла крыху за сабой. Сябры Давідовы ўважалі, што надыйшла часіна, калі павінна выпаўніцца абяцаньне Божае, маючае, відавочна, зусім накшае
значэньне: „Вось я дам вам непрыяцеля твайго ў рукі твае“, дадаючы да гэтага самадумам, „а ўчыніш яму, як будзе падабацца ўваччу тваіх“. Давіду прыйшло гэта ўдум, калі ён адрэзаў канец плашча каралеўскага. Была гэта зьнявага, каторая проста выдавала Саўлу на ласку сяброў Давідовых.
В. 6—8а. Зрабіўшы гэта, Давід пачуў дакоры сумленьня і ня меней борзда адкінуў ад сябе ўсялякую думку помсты. Памазанец Гасподні быў заўсёды ўваччу ягоных асобай незачэпнай, дзеля таго ён робе сабе дакоры, што нягодна зь ім абыйшоўся і станоўка забараняе сваім падуладным зрабіць яму якую-колечы крыўду. Праяўляецца тут уся велічыня і моральная сіла веры Давідовай, каторы, нягледзячы на магчымасьць і намовы сяброў, ня даў сябе зьвесьці з дарогі страху Божага і цярпліва чакаў дальшае волі Божае (Гіоб. 28, 28) (пав. Біблі Штутгардзкае).