За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Л.Ф.
Лекцыя 15
Саўла стаецца каралём
1 Сам. 9, 1—6, Юа; 14—27; 10,1, 17—24.
Залаты верш: „Такжа, малодшыя!Будзьце падданыя старшым, аўсі адны адным будзьце падданыя. Пакорай будзьцеўнутры прыбраныя, бо Бог пышным працівіцца, а пакорным дае ласку“. 1 Пётра 5, 5.
Выясьненыгі
Устанаўленьне каралеўства Ізраілітамі было здарэньням гістарычным эпохальнага значэньня. Думка аб гэтым паўстала як рэзультат уціску іх Філістымлянмі. Навет перамога над імі, аб каторай чытаем у разьдзеле VII, не дала Ізраілю канчальнага вызваленьня. Дык расло жаданьне мацней злучыць Ізраільскія плямёны, тым балей, што суседнія зь імі народы, як Эдоміты, Моабіты й Амоніты, ужэ даўно былі гаспадарствамі і, здаецца, дзякуючы гэтаму былі дужшымі. Відавочна, што ў прадстаўніка Еговавага, у прарока Самуіла, мусіў зрадзіцца страх за каралеўскае кіраўніцтва Еговава, каторае мусіла быць-жа ўжыцьцёўлена ў народзе Ягоным. Дзеля таго Самуіл ня мог так лёгка згадзіцца на жаданьне народу і ня ўступіў датуль, пакуль не дастаў ад Бога ясных паказеў у гэтай справе.
В. 15—16. Таксама й за абраньня караля заховуе Бог Сваё каралеўскае становішча ў вадносінах да народу Свайго. Бачым гэта ясна зь нязвычайных абставінаў, сярод каторых было абраньне. На пагляд здавалася-б, што Беньямінец прыходзе да прарока прыпадкам, але Бог выкарыстовуе гэтую абставіну, каб ён быў памазаны за гаспадара народу ізраільскага. Чуў Бог просьбы помачы і хоча цяпер ласкаве выслухаць, даючы ім караля. Адумысловая аб’ява Божая аддаліла з дарогі сумлевы, каторыя меў Самуіл, і прыгатавала дарогу Саўлу.
В. 17. Згубленьне некалькі асьліцаў сьхінула Цыса, дастатнага баярына беньямінскага, паслаць свайго сына Саўлу (в. 2) разам із адным слугой шукаць іх. Перайшлі некалькі краінаў, але асьліцаў не знайшлі. Раптам прыйшло ім удум, каб зьвярнуцца па раду да „відзячага“ ў Раме. У тыя часы быў звычай зварочавацца па раду да мужоў Божых у найдрабнейшых навет бедах штодзеннага жыцьця. Дзякуючы адумысловаму дару, каторы мелі, г.зн. віджаньню або чуцьцю рэчаў, схаваных ад іншых, ды даставаньню аб’яваў рады іхнія вельмі цаніліся ў Ізраілю і адначасна былі згодныя з плянамі Божымі (5 Майс. 18, 9 і дал. Ісаія 9, 19). Самуіл якраз маніўся пайсьці на гару, каб паблагаславіць прыношаныя там ахвяры, калі сустрэў яго Саўла. У тую самую часіну перадаў яму Бог пераз Духа Сьвятога: „Вось муж...“ Што канчальна разьвеела ўсякія сумлевы.
В. 18—21. Саўлу, пытаючага дому „відзячага", супакоюе Самуіл запэўненьням, што асьліцы знайшліся; азнайміў яму адначасна таемна гучачымі словамі пляны Божыя адносна яго. Далёка балей, як згуба асьліцаў, ляжала яму на сэрцу нядоля роднага народу, каторая думкі ягоныя ськіравала да Бога (в. 19b). Ён ані не падумаў, што дыкжэ яго выбраў Бог за павадыра й збавіцеля Ізраіля. Гэта-ж па каральнан экспэдыцы суседніх плямёнаў (Судзьдзяў 20) плямя Беньямінава вельмі шмат страціла свайго значэньня; апрача таго, род Саўлаў быў найменшы сярод Беньямінцаў. Дык, ведаючы гэта, Саўла адкідае ўсялякую думку аб падобным узвышэньню.
В. 22—24. Маем тутака прыклад чэсьці, каторую ладзілі ў Ізраілю на сьвятым месцу, вяселячыся перад абліччам Божым. Тут пачэснае месца ды найлепшую часьць пакінулі гасьцю, каторага сам Бог меў ім прывесьці. I вось Самуіл уводзе Саўлу, каторы ня ведаў,
што запраўды дзеецца, і пасадзіў яго на тым месцу, частуючы яго пакаралеўску на немалое, пэўне, дзіва прысутных. „Вось, што асталося" (в. 24), значыць, пакінена (табе). Гутарка тут аб далікатнай нырцы, агульна ўважанай за асаблівы ласонік.
В. 25—10. Толькі апынуўшыся на старане бяз жадных сьведак, перадаў Самуіл зьдзіўленаму Саўлу ўсё, што Бог пастанавіў учыніць зь ім; пасьля чаго маладзён пайшоў супачываць, ня могучы, пэўне, доўга заснуць пад даймом (уражаньням) перажываньнеў апошніх двух дзён. Назаўтрае пабудзіў Яго Самуіл. У дарозе назад Самуіл патайно памазаў яго за караля над спадчынай Гасподняй, г.зн. над народам ізраільскім. Памазаньне каго прарокам за караля значыла ўвядзеньне яго Богам на каралеўскі ўрад, а цалунак у калена або ў нагу выказаваў пашану (псальм 2, 12). Шукаючы згубленыя асьліцы, Саўла знайшоў каралеўскую карону. Ці акажацца ён дастойным яе?
І.М.
Показі да навукі
Кожны вучыцель будзе, бяссумлеву, старацца, каб выклад ягоны быў па магчымасьці найцікаўшым. Нельга дапусьціць, каб дзяцём было скучнаў нас на лекцыі. Ведама, што цяперашняя моладзь, асабліва малцы, ведаюць ужэ крыху аб некаторых пытаньнех палітычных або гаспадарсьцьвеных ці хацелі-б зь імі пазнаёміцца. Дзеля зацікаўленьня дзяцей было-б пажадана пачаць зь імі малую дыскусію, каб магчы ім потым ляпей выясьніць тагачасныя ізраільскія адносіны.
Дзяўчаты меней гэтымі пытаньнямі будуць цікавіцца. Нажаль, нястача месца не дазваляе нам памясьціць адумысловыя показі да навукі дзяўчат. Гэтую гісторыю трэба ім расказаць па магчымасьці вельмі драбязна. Ужэ сам факт, што сын простага селяніна быў абраны за караля, мае ў сабе шмат цікавага.
Належыла-б добра абдумаць пытаньні, каторыя маеш задаць хлапцом, ды сьцерагчыся лішне даўгой дыскусіі. Можна-б задаваць вось гэт’кія меншыя пытаньні. Чым ёсьць цяпер гаспадарства, у каторым мы жывём (каралеўствам, рэспублікаю)? Які лад быў у беларускіх гаспадарствах — Смаленскім, Полацкім і іншых? Які лад быў у тым беларускім гаспадарстве, каторае звалася Вялікім Княствам Літоўскім? Ці канечне, каб якісь чалавек стаяў на чале народу? Ці не маглі-б таксама добра абыйсьціся без прэзыдэнта? Нашто трэба лучыцца народу ў адно гаспадарства? Якія былі адносіны ў Жыдоў? Народ складаўся з асобных плямёнаў, з каторых кожнае вяло войны асобна. Зь кім яны мусілі ваяваць? (Зь Мідзянамі, Філістынамі, Амалекітамі.)
Была небясьпечнасьць, што асобныя плямёны зьгінуць. Чаму? Ці можна было ад гэтага якім спосабам усьцерагчыся? (Адзін выхад — злучэньне.) Хто вельмі рупіўся аб гэтай справе? (Самуіл.) Якім спосабам можна злучыць народ? Які быў найпростшы спосаб? (Каралеўства.) Якім спосабам злучыў Майсей Ізраілеў па выхадзе з Эгіпту? (Д аўшы ім трывалую веру й закон.) Ідэяльны народны арганізм, каторы стварыў Майсей, за судзьдзяў паддаўся раскладу. Самуіл вярнуў спачатны стан. Народная грамадзкасьць мела дзяржацца не на адным каралеўстве, але мела браці свой пачатак адзіне ад Бога, зь веры, каторая мела іх адрозьняваць з пасярод іншых народаў. На чале гэт’кае грамадзкасьці стаіць не кароль, абраны народам, але духоўнік, абраны Богам.
Вось абраз ідэяльнага гаспадарства, якое прадстаўляў сабе Самуіл. Але аднаго дня прыйшлі да яго старшыя народу, просячы, каб ім абраў караля. Дзе глядзець прычыны падобнага дамаганьня? (Каб былі, як іншыя народы.) Ажно цяпер належыла-б прачытаць наш тэкст.
У гэтым апавяданьню першы раз у гісторыі ізраільскага народу сустракаемся з абставінай, што муж Божы ўступае ў ходаньню з народам. Нягледзячы на гэта, Самуіл астаецца адным з найвыдатнейшых мужоў Старога Дэстамэнту, а абраз гаспадарства, като-
рае прадстаўляў сабе Самуіл, ё дагэтуль яшчэ абразом гаспадарства ідэяльнага.
Л.Ф.
Выклад малодшым дзяцём
Па сьмерці Гэлі найвышшым духоўнікам і судзьдзёй стаўся Самуіл. Але меў ён гэтулькі працы, што быў змушаны назначыць абодвых сваіх сыноў, Еэля й Абія, судзьдзямі (Разьдз. 8,1—9). Нажаль, гэтыя маладзёны ня былі такія набожныя, як іхні бацька. Яны напару каралі нявінных, але апраўдавалі тых, што запраўды былі віннымі, калі дасталі ад іх падаркі.
Ведама, што Ізраільцяне ня былі здаволены з таковых судзьдзяў; дык аднаго дня забраліся на нараду. „Гэтак далей ня можа быць, — сказалі, — мы мусім меці караля“.
А калі старшыя народу прыйшлі да Самуіла, просячы, каб выбраў ім караля, стары засмуціўся. Пасьлей пайшоў ён у свой пакой, дзе доўга плакаў і маліўся. Гэта-ж ізраільскім каралём быў Сам Бог, і вось цяперака адкідаюць Бога і хочуць мець іншага караля. Але Бог адказаў Самуілу: „Паслухай голасу гэтага народу і дай ім караля...“ Самуіл супакоіўся, але не перастаў прасіць Бога, каб паказаў яму адпаведнага чалавека. I Бог згадзіўся. „Заўтра гэтай парой пашлю да цябе таго мужа“.
Ці ведаеце, хто ёсьць кароль? Ці бачылі вы ўжэ калі-колечы караля?
Кароль ё найвыдатнейшым і наймагутнейшым чалавекам ува ўсім краю; слова ягонае мае вялікае значэньне; калі кароль што загадае, дык мусяць усе слухаць.
Цяпер хацела-б я вам расказаць гісторыю аб тым, як адзін маладзён ізь сялянскае сям’і стаўся першым каралём ізраільскім. У той час як Самуіл быў найвышшым духоўнікам, жыў адзін багаты селянін прозьвішчам Цыс. Сын ягоны, Саўла, быў харошым дзяцюком, ростам перавышшаючы ўсіх Ізраільцян. Аднойчы зьгінула ў Цыса некалькі асьліцаў. Дык сказаў бацька сыну: „Вазьмі із сабою цяперака аднаго із слугаў і йдзі шукаць асьліцы“. Саўла перагледзіўусі суседнія ваколіцы, але асьліцаў не знайшоў. Дарма прашукаўшы два дні, сказаў Саўла слузе: „Мы іх хіба ўжэ ня знойдзем, дык будзе ляпей, калі вернемся“. На гэта слуга адказаў: „Пайдзем да мужа Божага, што жыве ў гэтым месьце, можа, ён будзе ведаць, дзе нашыя асьліцы". Саўла згадзіўся, і нязадаўга знайшлі Самуіла. Калі Самуіл абачыў Саўлу, адразу дадумаўся, што дыкжэ гэта той чалавек, каторага абраў Бог. Ён вельмі яго ўпадабаў. Быў гэта запраўды ўдалы дзяцюк. Дык падыйшоў да яго і сказаў: „Не бядуй па асьліцах, бо яны знайшліся. Уйдзеце цяпер да мяне і будзьце маймі гасьцьмі, а з табой маю яшчэ аб чымсь важным пагаманіць". Надыйшоў вечар. Самуіл сядзеў із Саўлам на страсе (стрэхі там былі плоскія), і мужавалі аб розных бедах народу і аб тым, што народ хоча меці караля. Чым далей яны мужавалі, тым балей набіраў ён пэўнасьці, што Саўла ёсьць той чалавек, каторага Бог абабраў. Назаўтрае із самага раньня Саўла із слугою выбраліся назад у дарогу. Самуіл прапусьціў іх крыху. Гутарылі вельмі мала. Зараз сказаў Самуіл Саўлу: „Загадай слузе йсьці наперадзе“. Калі слуга адыйшоўся, Самуіл пацалаваў Саўлу і загадаў яму ўклякнуць. Далей выняў ізь кішані бутэлечку з пахнючым алеям і выліў яго на галаву Саўлы як знак, што ён мае быць каралём. „Вось цябе Бог абраў за караля“, — сказаў Саўлу, потым ізь сьлязьмі ўваччу другім наваротам пацалаваў яго. Тады яны рассталіся. Саўла дагнаў неўзабаве слугу. Пераз усю дарогу не аказаваўся ён зусім. За гэтыя колькі дзён перажылі яны вельмі шмат, мелі аб чым расказаваць, вярнуўшыся дамоў. Але аб тым, што ён быў памазаны за караля, не ўспамінаў Саўла ані слова. Хутка потым загадаў Самуіл склікаць Ізраільцян. Прадставіў ён ім Саўлу і сказаў: „Восьчалавек, каторага Бог абраў вам за караля“. Ізраільцяне былі з гэтага вельмі радыя і выказалі сваю радасьць крыкамі: „Хай жыве кароль!“