За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Трэба тож не забывацца аб аднэй вельмі важнай рэчы, г.зн. каб што нядзелі ў маліцьве зь дзяцьмі прасіць благаслаўленьня для проектаванае чэсьці.
Лекцыя 14
Раськідонлівы сын
Лук. 15,11—32.
Залаты верш: „Гэтак, кажу вам, будзерадасьцьу вангелаў Божых з аднаго грэшніка, каторы пакаецца". Лук. 15—10.
Показі да навукі
Уступ: Прыпамінаем спачатку лекцыю зь мінулае нядзелі. Каму наўперад было запрапанавана гаспадарства Божае? А каму пасьлей? Як аднесьліся да гэтае пропозыцы адныя і як другія? Мытнікі й грэшнікі знайшлі ласку і сталіся грамадзянмі гаспадарства нябеснага (прыклады). Якое пачуцьцё выклікаў гэты факт у Фарысееў? Абурэньне. Якімі словамі яны гэта выказалі? „Гэты грэшнікаў прыймае...“ Прадстаўлялі яны ўсю справу так, як быццам Ісус дзеля таго ўходзіў у прыязьнь з грэшнікамі, каб зь імі разам грашыць. Каб памагчы ім ахамянуцца, расказаў Ісус гэткую прыповесьць.
Выклад: Гэтую гісторыю чытаем або апавядаем па магчымасьці найбалей Наглядна паводле гэт’кага напрамку:
1. Выхад із дому.
2. Туга па доме.
3. Паварот дамоў.
Паглыбленьне: 1. Выясьненьне прыповесьці. Ацец: Бог. Раськідонлівы сын: чалавек, жывучы воддаль ад Бога. Дзель маемасьці: матар’яльнае й душэўнае дабро, каторым Бог надарыў чалавека, пакідаючы яму вольную волю карыстацца імі, прыкл., грошы, розум, здольнасьці, уплывы, здароўе і г.д. Усё гэта людзкі эгоізм раськідае, г.зн. злоўжывае, ажно, напасьледак, нічога не астанецца. Чалавек, жывучы воддаль ад Бога, не здаваляецца тым, што мае, але хацеў-бы раскашавацца. Колькі-ж гэта сыноў пайшло ўжэ сьлядамі раськідонлівага сына! Тое самае можна было-б сказаць і аб дачках! (Прыклады із жыцьця.) I не канечне трэба весьці іуляшчае жыцьцё, каб быць раськідонлівым сынам. Раськідонлівыя ўсі тыя сынове, што адвярнуліся ад Бога, хоць-бы навет людзі ўважалі іх за пасьцівых і прыстойных. А рэзультаты? Робяцца сьвінапасамі, жывучы пасьледамі гэтага сьвету. Таковы чалавек робіцца здабычай сваіх страсьцеў і ўпадае што раз ніжэй.
Некаторыя ахамянуцца і зварочуюць з дарогі загубы. He глядзяць яны віны ў іншых і не вінавацяць нікога, але самых сябе. Сэрца іхняе пачынае агартаць туга па Богу. Цяпер дарога іхняя вядзе да Бога. Пыхатае сэрца іхняе робіцца пакорным. Бачаць, колькі страцілі, і не дамагаюцца ўжэ балей сваіх правоў, але ласкі.
Варочаюцца да Бога як бедныя загубленыя грэшнікі. Якім спосабам? Каята, навярненьне. Што робе тады Бог? Прыймае іх, выбачае ім, варочае ім нанова сыньнія правы, а ў нябёсах радуюцца з гэтага грэшніка. Хто радуецца? А тут на зямлі? Дзеці Божыя. Але найбалей радуецца сам грэшнік, катораму дараваныя грахі. Радасьць ягоная мае, праўда, свой пачатак, але ня мае канца, бо трывае на векі.
А кім ё гэны старшы брат? Фарысейскія натуры, тыя, што здаюцца на собскую справя-
лівасьць, не разумеючыя собскае грэшнасьці, але ўважаючыя сябе за справядлівых і набожных, і каторыя злуюцца, калі грэшнік навернецца і стане шчасьлівым дзяцём Божым. Недацаняюць навярненьня, называючы яго пачуцьцёвым, гамоняць аб „саламяным агню“ і не шкадуюць слоў крытыкі.
2. Гісторыю раськідонлівага сына можна прыраўнаваць да долі грэшніка. а) Чаму пакінуў ён бацькаўскі дом? Непаслушнасьць, пыха, няўдзячнасьць, жаданьне пажыць як любя. Чыста таксама ё й з грэшнікам. Ня хоча ён паддавацца правом Божым, ён высокага аб сабе пагляду; за даставаныя ласкі й благаслаўленьні Божыя плаціць чорнай няўдзячнасьцяй; здаваляе свае жаданьні роскашаў яўна або схаваўшыся. Ь) Чаму бацька дазволіў яму адыйсьці? Ці ня мог-бы змусіць яго астацца? Ня хоча любасьці з прынукі. Таксама й Бог. Ен пакідае чалавеку вольную руку. Вольнай воляю розьніцца чалавек ад зьвяраці, але затое ё адказным за свае ўчынкі. с) Якая доля была раськідонлівага сына на чужыні? Служба грэху, матар’яльная й моральная галіта. Чыста таксама бывае й з чалавекам, жывучым воддаль ад Бога. Служыць грэху яўна або схаваўшыся. Прыклады! Ён думае, што ўдасца яму здабыць усё, а тымчасам усё страціць: волю, супакой, радасьць, гонар. d) Паказаць, што няшчасьце, у каторым апынуўся раськідонлівы сын, сталася яму карысным! Пачынае думаць, ахамянаецца, прыпамінае сабе бацькаўскі дом! Большасьць людзёў прыходзе да Бога дзякуючы няіпчасьцем. Прыклады. Пры помачы гора жадаў-бы Бог і цябе прыцягнуць да сябе. е) Раськідонлівы сын не абмежыўся толькі добрымі зычэньнямі, але ўжыцьцёвіў іх. Ня мае жаднага значэньня тое, піто ня будзе ўжыцьцёўлена. „Дарога ў пекла...“ Жалю й сьлёзаў не даволі. Трэба зьвярнуць зь ліхое дарогі. Дык хоць цяперака. Можаш прыйсьці такім, якім ты ёсьць, але прыйсьці мусіш. Балей гэтага ня мог ужэ зрабіць сын, асталае зрабіў бацька. 0 Што робе бацька, як раськідонлівы сын вярнуўся? Абачыў яго; зжаліўся; прыбег да яго; пацалаваў яго; адзеў; даў яму на руку пярсьцёнак, а на ногі вобуй; загадаў забіць сытае цялё і зладзіць чэсьць. Чыста таксама бывае, калі навернецца чалавек. Бог бача яго; прыходзе да яго поўны міласэрдзя, аб’яўляе яму сваю любасьць; дае яму вопратку справядлівасьці Хрыстовай; робе зь ім умову, абапертую на новым даверу; дае яму новыя загады; дае яму права карыстацца з благаслаўленьнеў люду Божага.
Малодшым дзяцём
У краю, дзе навучаў Ісус Хрыстос, жыў калісь адзін багаты пан. За домам, у каторым ён жыў, быў харошы сад, а за садам ляжала мноства поля. Апрача таго, да пана належыў вялізарны прастор лесу. Як кінуць вокам з вакна, уся зямля была ягоная. Мноства парабкоў з раньня да вечара працавала на палёх, але напару было гэтулькі работы, што трэ’ было яшчэ прынаняць людзёў із суседняга сяла.
Гэны пан меў 2-х сыноў, каторыя яму памагалі ў працы. Маці іхняя ўмерла яшчэ маладой. Бацька любіў іх вельмі і як толькі мог стараўся замяніць ім матку. Была гэта шчасьлівая сям’я.
Ажно ні стуль ні сьсюль супакой дому быў нарушаны. Малодшы сын прыходзе неўспадзеўкі да бацькі і кажа: „Войча, дай мне належную мне дзель маемасьці“. Бацька глянуў на яго зьдзіўлёны і спачатку ня ведаў наагул, што яму на гэта адказаць. Крыху супакоіўшыся, папытаўся: „Але-ж ты, хіба, жартуеш?“ Той аднак адказаў: „Не, я думаю сур’ёзна. Ня маю ўжэ ахвоты працаваць, як твае слугі. Я ўжэ вырослы. Нашто маю заўсёды цябе слухаць, калі магу сам загадаваць? Як некалі памрэш, войча, дык і так дастанем часьць маемасьці, каторая нам належыцца. Дык можаш цяпер ужэ падзяліць. Брат можа астацца ў цябе, а я хачу дастаць, што мне належыцца“.
Учуўшы гэта, бацька вельмі засмуціўся, але не сказаў ані слова. Зрабіў, як сын жадаў, а той, дастаўшы сваю дзель, пайшоў у сьвет.
Спачатку жылося яму надта добра. Борзда знайшоў сабе вельмі шмат прыяцелеў. Яны вельмі яго любілі, бо плаціў за іх лікі і часта даваў падаркі. Аб працы ён ня думаў, бо ня было патрэбы. Хутка ён распусьціў усе грошы. Што цяпер рабіць? Крыху падумаўшы, зьвярнуўся ён да сваіх прыяцелеў, просячы пазычыць. Але тут вельмі абмыліўся. Адзін сам ня меў, другі не хацеў пазычыць яму. Але ўсі яму радзілі, каб паглядзеў дзе сабе працы. Рада была добрая, але не расьпешчанаму жыцьцём дзяцюку. Напасьледак, не асталося яму нічога ініпага рабіць. Але куды кінуцца? Нічагусенькі ён ня ўмеў, бо не навучыўся, сьвядоцтваў таксама ня меў, дык ніхто не хацеў яго прыняць. У краю тым быў голад і дарагоўля, дык жылося яму што раз гарэй. Напасьледак, удалося яму дастаць занятак: пасьціць сьвіньні. Але й цяперака не далі яму гэтулькі есьці, каб ня быць галодным. Пажывіўся-б ён ахвотна й посьледамі, што давалі сьвіньням, але не дазволілі яму. Пасучы сьвіньні, меў шмат вольнага часу на думаньне. I як думаеце, аб чым ён цяпер часта думаў?
Але, думаў ён аб гэтым часта, ажно, напасьледак, абняла яго такая вялікая туга па доме, што ўжэ даўжэй ня мог тут вытрываць. Дык сказаў: в. 17—19. Неўзабаве выбраўся ў дарогу. Мусіў ісьці даволі доўга, бо дарога была вялікая, а на язду ня меў грошаў. У дарозе задумаваўся часта аб тым, ці добра яго бацька прыйме і ці даруе яму. Напару бралі яго сумлевы, але ён перамагаў іх і йшоў далей.
Здалеку пачыналі паказавацца стрэхі й коміны радзімага сяла. Людзі разьміналіся зь ім на дарозе, але ніхто яго не пазнаваў, бо ён вельмі зьмяніўся, а рызьзё, што меў на сабе, не дапушчала навет думкі, каб гэта мог быць сын таго багатага пана. Якісь жаль хапае яго за сэрца. Мусіць яшчэ мінуць некалькі дамкоў і...
Раптам бача перад сабою якуюсь загнутую хвігуру сівога старога. Дзяцюк стаў як укапаны. Гэта бацька!
А бацька бяжыць яму на пярэймы, кідаецца на шыю і цалуе. „Вярнуўся напасьледак, дарагі сыну!“ — плача стары, і сьлёзы цурком коцяцца яму па твары.
„Войча, — адказаў маладзён, — я ізграшыў проці неба і перад табою, я недастойны звацца сынам тваім!“ Хацеў яшчэ дадаць, што хоча быць слугой у яго, але бацька ня даў яму ўжэ балей казаць, цалаваў яго і забраў із сабой дамоў.
„А гэта хто?“ — папыталіся зьдзіўлёныя слугі. Але пан іх адправіў: „Ня стойце тут! Ідзеце й прынясеце... Зладзім чэсьць. Здавалася мне ўсё, што сын мой умер; але вось ускрэс, быў згублены...“
Зара пачалася чэсьць. Седзячы ля бацькі і бачачы стол, багата ўстаўлены рознай добрай ядою, што дзеля яго наварона, калі пераканаўся, як усі цешацца, зь якой любасьцяй адносяцца да яго, як вам здаецца, ці не застыдаўся ён тады, што быў пакінуўшы дом? Што падумаў сабе цяпер?
Але, пэўне, гэткія думкі прыходзілі яму ў галаву. Уперад зусім ня ведаў, што мае такога добрага айца. Быў ён дурным, упорлівым і няветлым дзяцюком. А цяпер? Якія пастановы зрабіў ён на будучыню?
Што да малодшых дзяцей, дык можна тут спыніць. Дайшлі да кульмінацыйнага пункту і пачалі весяліцца. (Дальшыя вершы зьмяшчаюць ужэ другую гісторыю, з каторай можна пазнаёміць старшыя дзеці, бо першую часьць прыповесьці яны ўжэ ведаюць.)
Паглыбленьне: Разгляд залатога вершу. Каяцца — значыць пакінуць упорлівасьць і непаслухмянасьць. Каяцца — значыць шкадаваць, што ізграшыў, і старацца паправіцца. Каяцца — значыць хацець быць ветлым і рабіць іншым радасьць. I калі дзеці, навет найменшыя, каяцца, калі сумяцца з прычыны свае непаслушнасьці й упорлівасьці, калі прыйдуць да Бога і скажуць, як раськідонлівы сын: „Я ізграшыў і зрабіў нягодна, але буду старацца йзноў быці добрым, дык даруй мне, Хрысьце!" — тады цешацца з гэтага ня толькі бацькі, але й ангелы ў небе.