За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Калісь адзін Фарысей папрасіў Ісуса Хрыста да сябе на чэсьць. Што гэта значыць „Фарысей"?
Але, і дыкжэ таковым Фарысеям быў багаты Сымон. Ен папрасіў Ісуса Хрыста на абед. Ці любіў ён так Ісуса Хрыста, ці дзеля чаго іншага гэта зрабіў? (Можа дзеля таго, каб пазнаць Яго, а мо’ думаў, што Ісус Хрыстос учыніць у яго доме цуд.) Спас прыняў запросіны і пайшоў да Сымона.
Тады быў звычай, што... (44—46). Сымону навет і ўдум ня прыйшло штось падобнае. Няго-ж забыўся? А мо’ думаў: „Гэты Ісус адно просты чалавек, зусім не патрабую Яго цалаваць, павінен быць рад, што наагул я Яго папрасіў". Ісус як га зацеміў гэт’кую няветласьць Сымонаву, але быў такім далікатным, што нічагусенькі не сказаў. Госьці селі за стол. Падалі розныя смачныя йстравы, і Сымон цешыўся, што ўсі госьці ўпадабалі і добра чуліся ў ягоным доме.
Неўспадзеўкі адчыніліся дзьверы, і ўвайшла якаясь жанчына. „А гэта што?“ — закрычэлі зьдзіўленыя госьці. Што гэтая? Чаго яна сюды хоча? Бо была-ж гэта жанчына, на каторую ўсі палцамі паказавалі і называлі грэшніцай. I яна важылася прыйсьці сюды, дзе былі сабраўшыся адны набожныя людзі? Як яна магла зрабіць штось падобнае? Ці гэта абмыла? Што яна сабе дазволіла? He, але гэта проста нячувана. Трэба было бачыць пагляды Фарысееў, калі жанчына... (в. 38).
В. 39. Але Спасіцель быў прарокам і ведаў добра, кім была гэная жанчына; але ведаў Ён яшчэ балей, ведаў, што Сымон і іншыя думалі цяперака, і дзеля таго сказаў: „Адзін працэнтнік меў двох даўжнікоў..." — і г.д. Калі вялікая грэшніца, каторай, аднак, усё было даравана, з бліскучымі ад радасьці вачыма пакінула дом Фарысееў, на залі настала глыбокая цішыня. Што тады думалі Фарысеі?
Л.Ф.
Лекцыя 12
Марыя й Марта
Лук. 10, 38—42.
Залаты верш: „Але адно толькі патрэбна. А Марыя добрую частку выбрала, каторая ў яе ня будзе аднята“. Лук. 10—42.
Показі да навукі
Тэма: Дзьве сястры паслугуюць Ісусу.
Уступ: Ісус даволі часта заходзіў у Бэтаню. (Палажэньне: гадзіна дарогі на ўсход ад Ерузаліма.) Там быў гасьцём траіх сяброў аднае набожнае сям’і (імёны іх). Яны бывалі радыя, што Яго відзелі. Што рабілі сёстры, калі Ісус даведаўся да іх? Ен не адзін пры-
ходзіў, але прыводзіў звычайна 12-ёх Сваіх вучнеў. Апішэма бліжэй працу абедзьвіх сёстраў! Адпомнецеся, як бывае ў вас, калі давядаюцца да вас госьці.
Выклад: 1. Праца абедзьвіх сёстраў. Марта сьпяшаецца ў кухню, істопку, гарод і гасьцінны пакой, каб усё прыгатаваць як найляпей. На што-ж гэтулькі працы? Зь міласьці да Ісуса жадае Яго ўшанаваць, зрабіць яму радасьць. А Марыя? Сядае ля ног Ісусавых. Чаму? Жадае слухаць, вучыцца, пры гэтым чыста забываецца аб рабоце. У якім кірунку зьвернена ўся ейная ўвага? На слова Божае з вуснаў Ісусавых. Калі прыгледзімся да абразка, прадстаўляючага гэтую часіну, пабачым, зь якой вялікай набожнасьцяй слухае слоў Ягоных, вочы ейныя сочаць уважне кожны рух Ягоных вуснаў. Зусім таксама слухаў, пэўне, 12-годні Ісус, будучы ў сьвятыні.
Пагляд Ісусаў. Марта проста ані ня можа зразумець, чаму так робе Марыя, і вельмі зь яе нездаволена. Чаму? Якімі словамі гэта выказуе? Да каго яна зварочуецца? Што мае Ісус зрабіць? Зьвярнуць Марыі ўваіу. Але што Ен робе? Гане Марту, хоць вельмі далікатне. Як гучыць гэная вымова? Ані варэньне, ані пячэньне не найважнейшая рэч, але дазволіць Яму гаманіць, слухаці Яго і вучыцца ад Яго. Слуханьне слоў Ягоных ё гэнай добрай часткаю. „Шукайце ўперад гаспадарства Божага..." Набожнасьць ё ўва ўсім карысная, маючы абяцаньне цяперашняга й прыйдучага жыцьця.
Паглыбленьне: Абедзьве сястры абходзіліся розна, але чым кіраваліся яны абедзьве ў вадносінах да Ісуса? Любасьцяй. Абедзьве мілавалі Ісуса, толькі што кожная сваім спосабам. Аднак Марыя зразумела Ісуса найляпей. Затое мела сьвята, калі тымчасам Марта адно будні дзень. Колькі-ж гэта маем цяперака такіх, у якіх паўтараецца ўсё гэта кожную нядзелю (убіраньне, фрызаваньне, варэньне і г.д.). Аднак нядзеля павінна быць сьвятам душы. Ці Марыя заўсёды нічога не рабіла? Відавочна, што не! Ляныя людзі не сядаюць ля ног Ісусавых. Але яна пазнала, што шмат важней наўперад дазволіць Ісусу, каб ён служыў, чымся каб яна Яму паслугавала. Што-б і Марта ахвотне зрабіла? Але чаму не дадумалася да гэтага? Шмат работы. Есьць у гэтым і цяпер вялікая небясьпечнасьць ды не аднаму сярод тых, што мілуюць Хрыста і жадалі-б Яму служыць. Мноства работы проста не дазваляе ім хоць-бы некалькі часінак супакойне скарыстаць ля ног Ісусавых. Рэзультаты: умарэньне, спусьценьне, шчэзьненьне радасьці й сілы. Душа таксама, як і цела, патрабуе супачыўку. „Сэрца нашае несупакойнае, пакуль не супачынеў Табе“.
Марта не прадстаўляе асобы чыста зямное, матар’ялістычнае. Чаму не? Служа Ісусу, чаго ня робяць матар’ялістыя. Але прадстаўляе яна не аднаго рабачая на ніве Гасподняй, каторы проста губіцца ў мностве заняткаў (разьвіць гэтыя думкі) і мае з гэтае прычыны шкоду на душы. Канечне, трэба мець часіну на душэўнае сусярэджаньне. Гэта ня страчаны час. Хрысьцяне павінны пераняць ад Марты ўходы ейныя, а ад Марыі — ейны настрой.
Малодшым дзяцём
Выклад: Характарыстыка адно старшым, малодшых трэба пазнаёміць з павіннасьцьмі гаспадыні. Што да характару абедзьвіх сёстраў, дык можна мець розныя пагляды, але трэба быць асьцярожным, калі ходзе аб асобу Марты (у Іоана, 11,5, пішацца найвыразьлівей, што Ісус мілаваў Марту). Абедзьве жанчыны жылі ў местачку Бэтані, дзе найхарошшы дом быў у Марты. Жыла яна разам ізь сястрой сваёй Марыяй і братам Лазарам. Марта была ціхой і набожнай жанчынай. Была яна вельмі працавітая і вымагала гэтага ад іншых. Пры гэтым напару забывалася, што Марыя не такая дужая й здаровая, як яна, і часта помнйга вымагала ад яе. Затым і Марыя баялася крыху свае сястры. Марта была вельмі энэргічнай, і калі сабе што пастанавіла, дык і дапяла таго. А калі ёй перашкаджалі ў працы, тады злавалася. Марыя тады выходзіла ў лес і тамака бедавала над сваёй
няўдаласьцяй. Яна любіла сваю сястру, але напару наракала на яе. Калі-б яна не рабіла ўсяго наадварот!
„Няго-ж трэба ўвесь дзень есьці? — казала сабе. — Нашто запраўды жывем? Толькі на тое, каб верыць і аглядацца! Страшна!"
Але й Марта была вельмі часта нездаволена сабою: „Не маіу проста глядзець, як гэта Марыя робе ўсё няўмела; але няхораша й з майго боку, што я зараз злуюся. Мушу быць зь ёю цярпліўшай, бо яна яшчэ маладая! Але й яна мала пачуваецца да павіннасьці, a тымчасам работа мусіць быць зроблена". I тады прыходзілі ёй у галаву падобныя думкі, як і сястры ейнай. „Чаму мусім працаваць заўсюды?" — пыталася сама ў сябе. Блізу што паўдня варыш, а потым усё зьядаецца за ня цэлую паўгадзіну, пасьлей мыеш судзьдзе, аглядаешся, п’еш гарбату і ўзноў трэба думаць аб тым, што зварыць на вячэру. Трэба даць такжа есьці наймітам — дзеўцы й парабку, Л азару часта трэба падатрэць палудзень ды не забыцца аб сабаку й каце, каб не асталіся галодныя. Запраўды, Марта ня мала мела работы. Позна йшла спаць, а рана мусіла йзноў быць на нагах. Пры тым балела ёй даволі часта галава, але Марта не паддавалася, навет не казала нікому аб гэтым. Марыю дзіва брала, гледзячы на сваю сястру, і яна як мага старалася ёй памагаці.
Аднойчы выйшлі сёстры купляць у места. Пераходзячы пераз рынак, абачылі груд (чараду) людзёў, абступаючы якогась чалавека, каторы ім штось расказаваў. Зьдзержыліся й яны. Як жывуць, ня чулі яны яшчэ такое харошае казані: „Ня рупцеся аб вашым жыцьцю, кажучы, што есьцімем і што піцімем..." (Мацьв. 6, 25—34) —казаў гэны чалавек.
Яшчэ ніколі ня слухалі яны з такой увагай, як сягодня. Калі Ісус Хрыстос скончыў казаць, дык Марта, каторая была жанчынай вельмі практычнай, згледзіла, што Ён вельмі ўмарыўшыся. Дык зара падыйшла да Яго і сказала: „Вучыцелю, зайдзі ў мой дом, будзеш магчы ў мяне супачыць, а калі захочаш, дык і пераначуеш“. Ісус ахвотна згадзіўся. Марта завяла Яго зара ў малы пакойчык, дзе быў прыемны халадок і дзе мог часінку заставацца адзін і супачынуць сабе. Абедзьве сёстры пабеглі зараз у кухню. Трэба было падумаць аб вячэры і прыгатаваць пакой гасьцю. Калі ё ў хаце такі важны госьць, дык трэба зварыць штось лепшае. I праца йшла сягодня шмат жывей, бо варылі не сабе, але Спасу, а гэта не абы які гонар. Неўзабаве вячэра была гатова.
Тымчасам Ісус Хрыстос супачыў. Сёстры ўнесьлі звароныя йстравы. Марта выкарыстала ўсё сваё кухарскае ўменьне, каб зварыць штось запраўды смачное. Аднак Хрыстос зусім не хваліў істраваў ейных, як гэта рабілі іншыя госьці, але расказаваў ім аб гаспадарстве Божым. Марыя слухала з такой увагай, што не абачыла навет, як Марта ўстала й прыняла із стала. Пасьля пабегла ў склеп, скуль прынесла бутэльку ліманады й садовіны. Хоць сьпяшалася, але заняло гэта ёй ладне часу. Аднак пераз увесь гэты час Марыя сядзела й слухалаўважне Ісуса; гэта бачачы, Марта сказала нездаволеная: „Госпадзі..." Ісус Хрыстос глянуў на яе ласкава. „Марта, Марта, — сказаў мякка, — рупішся й клапоцішся аб шмат якіх рэчах“. Гэтак прыязна ніхто яшчэ да яе не гаманіў. Пасьлей дадаў: „Але адно толькі патрэбнае...** Што хацеў Ён гэтым сказаць? „Слухай, Марта, — казаў, —■ ты паслугавала мне цяпер, але шмат важней, каб я вам служыў! Забудзься на часінку аб варэньню й патрэбах! Я ў вас адно на кароткую часінку — сядзь гэтта, як Марыя, і паслухай, што маю вам сказаць. Жыцьцё тож таго вымагае, каб напару перарваць на часінку работу, супакоіцца й паслухаць, што Бог вам хоча сказаць словам Сваім“.
Ці думаеце, што Марта ня села зараз і ня слухала ўважне?
Адгэтуль абедзьве жанчыны сталі шчасьліўшымі й весялейшымі. Работу, каторую мусілі рабіць, спаўнялі ахвотна і з радасьцяй, але таксама не забываліся й аб тым, каб шукаць сусярэджаньня. Спас і пасьлей заходзіўся яшчэ напару да іх як госьць, тады стараліся, каб Ён найпрыямней мог правесьці час. Але Марта не забывалася ўжэ ніколі словаў, што сказаў ёй, будучы першы раз: „Але аднаго толькі трэба...“
Мы чулі сягодня аб дзьвюх жанчынах. Ад аднае й ад другое можам чагось навучыцца. Сягодня падумаем крыху аб тым, чаго можам навучыцца ад Марыі, а другі раз — што нам мае Марта сказаць.
Л.Ф.
Лекцыя 13
Аб вялікай вячэры
Лук. 14,16—24.
Залаты верш: „Благаслаўлёныя, каторыя пакліканы на вясельную вячэру Баранчыка“. Аб’яўл. 19, 9.