• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    Л.Ф.
    Лекцыя 9
    Ісус плача над Ерузалімам
    Лук. 13, 6—9, 31—35.
    Залаты верш: „Ерузаліме!Ерузаліме!Каторы забіваеш прарокаў і камянуеш тых, каторыя пасланыя да цябе; колькіразоў хацеў я забраць дзеці твае, як кураводка зьбірае кураняты свае пад крылы, і вы не хацелі“. Лук. 13, 34.
    Выясьненьні
    Шмат было запраўды прарочага ў істоце Ісуса і ў дзеяльнасьці Ягонай. Прарочымі былі таксама ягоныя прадказаньні аб будучыні народу і собскай Ягонай. Прычынай абодвых менаваных сказаў, зьмешчаных у сягодняшняй лекцыі, было выступленьне адноснага валадара. Раз мае наўвеце Ісус жорсткасьць рымскага намесьніка Пілата, другі раз праступныя намеры адносна Яго асобы, каторыя меў Гірад, цэсарскі васал, валадаючы Галілеяй і Пірэяй.
    В.	6. Ісус ніколі ня меў рэволюцыйных думкаў, каторыя былі шмат у каго. Дык калі да Яго пайшлі весьці аб крывавай лазьні, што зрабіў Пілат, Ён умела выкарыстаў яе, каб прыпомнець людзём аб патрэбе зьмяніць перакананьні й прынцыпы. Фіговыя дзеравы любяць цяпліню, тымчасам аліўныя могуць перанесьці й сьцюжу. Дзеля таго ня можа быць гэным месца адпавяднейшага, як вінаграднік, што ляжыць на сонечным сьхіне спусклястае гары. Зямля вінаградніку найбалей адпавядае садовым дзеравам з увагі на рупны дагляд такога грунту. I вось фіговае дзерава, што стаіць сярод вінаградніку, мае нейкае адумысловае значэньне. 3 даўных часоў у вобразным слоўніку Біблі жыдоўская воласьць прадстаўляецца як вінаграднік Гасподні (Ісаія , 1—7, Ярэм. 12, 10 і г.д.). Дык што-ж іншага мела прадставіць гэтае дзерава, як не Ерузалім? Сам Ісус угледзіў у бясплодным фіговым дзераве, што расло ля дарогі, сымболь закамянелай і сьпелай на суд сталіцы. Собсьнікам вінаградніку ёсьць сам Бог, каторы мае права шукаць садовіны ў людзёў і іхніх павадыроў, маючых сваю сялібу ў Ерузаліме.
    В.	7. Год за годам глядзіць Бог садовіны і рашчараваны надта адыходзіць, не знайшоўшы яе. Час — 3 гады — не адносіцца да трыгодняе дзеяльнасьці Ісусавае, але мае значыць частае пытаньне Бога ў справе навярненьня й пладоў духа. Жаданьне-ж, каб „сьсячы яе“, пацьвярджае толькі сур’ёзнае дакараньне Іоана Хрысьціцеля: „А ўжэ й сякіра да карэньня дзераваў прыложана..." Бясплоднасьць будзе суджана Богам, бо ня толькі сама ня прыносе карысьці, але перашкаджае расьці іншым; бясплодная фіга ня толькі забірае сокі ізь зямлі, што былі-б карысныя іншым расьлінам, але й цень яе перашкаджае добра разьвівацца іншым. Адным словам, усялякая набожнасьць дзеля выгляду, набожнасьць пустая зачыняе толькі іншым дарогу да Бога, перашкаджае ім даваць плады.
    В.	8—9. Вінаградаром, што просіць яшчэ на адзін год пакінуць дзерава, ёсьць Ісус. Хоча Ен яшчэ зрабіць некалькі спробаў, каб мець плод. Ведама, калі й гэты час скончыцца і ўсё будзе пастарому, тады ўжэ суду не абмінуць. Цярплівасьць Божая мае таксама свае граніцы. Якая запраўды ўрачыстая прасьцярога Ерузаліму і ўсім тым, што прынялі слова Яго! Гасподзь жджэ не аднаго толькі лісьця, але й пладоў, ня выгляду, але запраўднасьці.
    В.	31—33. Дзіўна выглядае, што Фарысеі так рупіліся аб жыцьцю Ісусавым. Ці яны былі шчырыя? Гірад Антыпа, аб каторым кажацца, ёсьць убіўца Іоана Хрысьціцеля. Раскошны каралеўскі палац ягоны горда паглядаў на нядаўна закладзенае места Тыбэрыю і быў асяродкам сьвецкага жыцьця грэцкага. Поле дзеяльнасьці Ісусавае было тут-жа
    побач із рэзыдэнцыяй гэтага „ліса“, як назваў яго Ісус, хоць ён і ня шмат аб ім рупіўся. „Магчыма, — кажа Альбрэхт, — што гэта сам Гірад намовіў Фарысееў, каб парадзілі Ісусу пакінуць тэрыторыю Галілеі й Пірэі, бо вялікі народны рух, выкліканы дзеяльнасьцяй Ісусавай, страшыў яго“. Але Ісуса ня можна напалохаць. Дзеяльнасьць Яго борзда прыходзе да канца: пазаўтра ўжэ скончыцца час Ягоны і нідзе ня сустрэне Яго доля прарокава, як толькі ў Ерузаліме.
    В. 34—35. Думка аб гэтым цяжарам прыціскае Яго, і дзеля таго Ён так горка скардзіцца на так зв. „сьвятое", а запраўды бязбожнае места. Бачыць ясна, як на далані, што гэтае места жджэ, бо Яго многія стараньні здабыць яго сабе былі адкіненыя. Ізраіль адкіне Хрыста, падобна як гэта раней зрабіў зь іншымі пасламі Божымі, згубіць найцаньнейшыя свае скарбы: сьвятыню, як знак быцьця Божага сярод люду Ягонага; як згубіць і ўсе іншыя прывілеі. Прадказаньне Ісусава йдзе, аднак, далей за гэтае пастрашаньне, ідзе да часоў, калі Ізраіль па даўгім блуджэньню па сьвеце займе накшае становішча да свайго Мэсіі і, калі Ен зьявіцца, прывітае Яго як памазаньніка Божага (Псальм 118, 26).
    Г.М.
    Практычныя парады
    Сягодняшняя лекцыя даволі трудная, бо ўпамінаньнеў Ісусавых, даваных Жыдом, ня можам проста жыўцом перанесьці на жыцьцё дзяцей. Бог шукаў плоду свае векавое працы над Ізраілям. Ці шукае яго таксама й у дзяцей? I ці можна гразіць судом дзіцяці, калі яно не прынясе плоду? Відавочна, што трэба тут быць вельмі асьцярожным, каб дзяцё не стварыла сабе абмыльнага пагляду аб Богу. Наагул ня трэба страшыць дзяцей, хіба калі ё адумысловая якая праява зла, бо ў праціўным прыпадку выклікаецца ў дзяцей т.зв. „навярненьне із страху" або — ляпей — „псыхічнае ўзварушэньне", дзе далёка вялікшую ролю згуляюць нэрвы дзіцяці, чымся Дух Божы. Аднак мусім зашчапіць у сэрцы дзіцяці пачуцьцё адказнасьці, бо не адно дзяцё ўжэ ў моладасьці мусіць цярпець з прычыны таго толькі, што не кіравалася навукай, дастанай у нядзельнай школе. Дзеля таго пры разгляданьню зьместу нашага тэксту павінны мы заховавацца сур’ёзна і адначасна ласкава.
    Э.Ц.
    Показі да навукі
    Уступ: Калісь ізноў прыйшлі некаторыя да Ісуса і расказалі Яму аб учыненым у Ерузаліме гвалце. У Ерузалім прыйшлі багамолцы-падарожнікі з Галілеі, каб прынесьці ахвяры (жэртвы) у сьвятыні. Дзеля таго што настрой народу быў рэволюцыйны, дык часта бывалі непарадкі. I цяпер таксама не абыйшлося бяз гэтага. Новапрысланы намесьнік Понцкі Пілат як га паслаў у сьвятыню адзьдзел жаўнераў, каторым загадаў вярнуць парадак. Між забітымі былі таксама й менаваныя Галілеяне. Ці былі яны вінаватыя, ці не, гэтага ня ведаем. У кожным прыпадку, людзі, каторыя расказавалі пра гэта Ісусу, думалі, што няшчасныя гэныя былі надта вялікімі грэшнікамі, каторыя, паводле 4 Майс. 15, 30, нявартыя былі ахвяры. Ісус пярэчыць гэтаму абмыльнаму пагляду, што быццам гэныя Галілеяне або гэных 18-ёх работнікаў, што страцілі жыцьцё падчас упаду вежы ў Сылёэ, мелі быць большымі грэшнікамі за іншых. У сувязі з гэтымі прыпадкамі гамоне да іх пры помачы прыповесьці.
    Тэма: Аб долі, што жджэ людзёў, каторыя не папраўляюцца.
    1.	Выклад: Прыповесьць гэтую чытаем альбо апавядаем.
    Паглыбленьне: Хто ё фіговым дзеравам? Наўперад Ізраіль, а ўласьціве Ерузалім, бо ў Ісаія 5, 1—7, Ізраіль прыраўнаны да вінаградніку, дык фіговае дзерава, што расьце па-
    сярэдзіне, можа быць толькі Ерузалімам. А хто ё собсьнікам? Бог. А садаўнічы? Ісус. 3 гады хадзіў Ісус у сьвятыню ерузалімскую (Іоан 2, 13; 5, 1; 7, 10). Шукаў Ен пасьцівых пладоў каяты. Але што знайшоў? Першы раз гандляроў — слугаў мамоны; другі раз хацелі Яго Жыды набіць; трэйці раз прыслалі да Яго паліцу із загадам арыштаваць Яго. Дык уся трыгодняя дзеяльнасьць Ягоная як Спасіцеля адносна фіговага дзерава — Ерузаліму — пайшла на марна. Дык які загад дастаў Ісус у сэрцу Сваім? „Сьсячы яе!“ Як, аднак, Ён адказуе? (В. 8.) Што значыла гэнае акапаньне? Мукі Ісусавы, сьмерць і ўскрысеньне. А аблажэньне гноям? Зьяўленьне Сьв. Духа і навука апосталаў. Што можна, аднак, адчуць у словах „Можа, прынясе плод“? Ня шмат надзеі. Дык мусіць прыйсьці тая часіна, калі навет сам садаўнічы будзе змушаны сказаць: „Сьсячы яе!“ I калі гэта сталася? У 70-тым годзе па Н. Хрыста, у часе паруханьня Ерузаліму. Было-б добра, каб мы расказалі некаторыя адрыўкі. Страшны гэны канец бачыў Ісус у духу ўжэ тады.
    2.	Выклад: Зараз па гэтым здарэньню, аб каторым мы гаманілі на пачатку, прыйшлі да Ісуса некаторыя з Фарысееў, кажучы, што Гірад маніцца забіць Яго. Радзілі Яму, мо’ й дабра зычачы, каб пайшоў у бесьпячнейшае месца. Але Ісус зусім ня хоча разьмінацца із Сваім прызначэньням, хоць ведаў ужэ даўно, што Яго чакае. Аднак адказным за Сваю сьмерць ня робіць Гірада, патомка Эдомцаў, але люд Ерузаліму. Ясна гэта відаць зь в. 34 й 35.
    Паглыбленьне: Чаго можам навучыцца з гэтае гісторыі? Нас можна таксама прыраўнаваць да фіговага дзерава. Што тады было-б вінаграднікам? Хрысьцянскі сьвет, да каторага мы належым. Кім ё садаўнічы? Чаго жджэ Ен ад нас? Якога плоду? (Гал. 5, 22.) Як спадкаемцам рэформацы даручаны нам вялікі скарб, г.зн. евангельле. Гасподзь, значыцца, мае права чакаць ад нас, што будзем жыці, як належыцца хрысьцянам, і што знойдзе нас, выпаўняючых добрыя ўчынкі. Што, аднак, бачым у шмат каго? Ніякага плоду або надта мала. Тады Бог ускопуе ніву сэрца. Якім спосабам? Або аказаванай нам міласьцяй, або ссыланымі на нас цярпеньнямі. Пагноіць яе таксама. Чым? Словам Божым, працаю Сьв. Духа над сэрцам людзкім, уплывам вучыцялёў і душпастыроў. I, нягледзячы на гэта, якія ў шмат каго рэзультаты? Бясплоднасьць. Добрасьць Божая хоча сьхінуць да каяты, срогасьць Ягоная — гэта даведаваньне (шукае, што было зьгінула, каб прывесьці да Сябе). Але якія акамянелыя й унорлівыя людзі. Аднак Бог жджэ. Дык які Бог? Цярплівы. Але калі нічагусенькі не паможа? Тады суд і загуба. Як-жа гэта страшна! Дык не надужывай Яго цярплівасьці!
    Дайце яшчэ прыклады цярплівасьці Божае і судоў Божых. (Рым. 11, 22; 2, 1—10.)
    І.Б.
    Выклад малодшым дзяцём
    Ісус Хрыстос, будучы ў Ерузаліме, меў казань да людзёў. Казані Яго слухала многа, але мала хто верыў у Яго і чыніў, што ім казаў. Калі Спас думаў аб тых, што заўсёды ліхія і ня хочуць нічога ведаць аб Богу, тады немарасьціўся. „О, каб Я мог памагчы ім! — думаў даволі часта. — Як-жа ахвотна ўчыніў-бы іх радаснымі й шчасьлівымі, выбачыў-бы ім грахі і памог-бы стацца добрымі й набожнымі людзьмі. Але што-ж, калі ня хочуць!“
    Дык Хрыстос пакінуў з вучнямі места і пайшоў на Аліўную гару. Дарога, кудой ішлі, была даволі жывая. Сустракалася шмат падарожных: то Арабове, едучыя на вярблюдох, то жанчыны з густым закрыцьцём на тварах, ідучыя дарогай. Зараз зыйшлі яны на вузкую бакавую сьцежку. Дзень быў гарачы, сонца смаліла, і вучні былі вельмі ўмарыўшыся. Яны блізка ўгледзілі фіговае дзерава. „Сядзьце гэтта, — сказаў Хрыстос, — тут многа ценю, будзем магчы супачыць“. Вучні вельмі ўсьцешыліся. Ляглі зараз у траве і любаваліся хараством аколіцы. Маглі таксама адгэтуль бачыць як на далані места Еру-