• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    В.	13. Маем тут адзін з найясьнейшых довадаў таго, як Ісус спачуваў іншым і якім цяжарам дзеілі на Яго мукі й бяда людзкая. Ведаў ён добра ад Свае собскае маткі, як цяжка жыці бяздольным маткам і ўдовам. Перадчасная сьмерць Язэпава ўзлажыла на Яго як найстаршага сына ўвесь цяжар удзержаваньня асталае сям’і; ня мог Ен такжа без спагаду глядзець на ейныя сьлёзы. Там таксама набраў зразуменьня для клопату й бяды жаноцкае, што так выразьліва зазначана ў тэксьце і што кідаецца ў вочы нам наагул тады, калі Ісус сустракаецца зь нядоляй. У кожным прыпадку ўважаў Сваю сустрэчу з паховам згоднаю з плянамі Айца Нябеснага і чуў, іпто павінен прыйсьці з памогай.
    В.	14—15. Ісус кладзе руку Сваю на нагпулкі, бы хоча задзержыць таго, хто пакідае сьцягі жывых. Нашэльнікі пачулі веліч гэтага простага і так вялікага руху Ісусавага і зьдзержыліся. Аднак Ісус, сьведамы свайго паўнамочча, зварочуецца да ўмерлага, як да сьпячага, каторага трэба пабудзіць, із словамі: „Маладзёне! Табе кажу, устань!“ Умерлы падыймаецца, перарываючы магільную маўчанку. Душа ягоная вярнулася ў вастыглае ўжэ цела і сталася згараванай удаве жаралом уцехі. Ісус не абмежыўся словам супакоеньня: „Ня плач!“, але ўчынкам выцер ёй сьлёзы.
    В.	16—17. Зусім зразумелы ё страх, што абняў сьведкаў гэт’кага нязвычайнага здарэньня, калі веліч жыцьця змагла адабраць ад сьмерці яе здабычу, ды яшчэ ў тую часіну, калі сьмерць зь ёй ужэ выходзіла. Зразумелым ёсьць таксама, што людзі ўшчалі ўзьвялічаць Бога, аднак не даволі ўважаць Ісуса за аднаго зь вялікіх прарокаў, бо ёсьць Ен тым вялікім прарокам, аб каторым прадказаў Майсей. У кожным прыпадку гэты ўчынак Ісусаў перавышшаў усе цуды, што Ён дагэтуль зрабіў, і стаўся прычынай славы Ягонае па ўсёй жыдоўскай зямлі і далёка вонках яе.
    Г. М.
    Показі да навукі
    Тэма : Сустрэча Князя Жыцьця з князям страху.
    Уступ: Хто ё Князям Жыцьця? Ісус. Чаму? „Я ім даю жыцьцё вечнае“. Хто ё князям страху? Сьмерць. Страх сьмерці: францускі пісьменьнік, Эміль Золя, выходзячы з дому, браў із сабою заўсёды слугу, каторы насаткай мусіў даваць яму знак, калі збліжалася да іх штось, прыпамінаючае сабой сьмерць, напр.: дамаўё, пахоў, труп жывёлы і г.д. Тады або зыходзіў з дарогі, або ўцякаў у які найбліжшы дом. Калі прыдворны дохтар Людвіка XI хацеў гаманіць аб сьмерці, кароль даваў яму грошы, хочучы гэтым змусіць да маўчаньня. I няма проста чалавека, на якога-бы сьмерць не рабіла прыкрага дайма (уражаньня). Дзеці расказуюць, што ведаюць ужэ аб хваробе, сьмерці й пахове. Хто-ж можа палічыць сьлёзы, каторыя сьмерць выціснула зь людзкіх вачоў? Колькі гэта кожны выцярпеў мукі, стоючы над сьвежай магілай дарагіх яму асобаў? I беднае сэрца чалавека чакае пацяшэньня. Але ўсялякае пацяшэньне людзкое ё ў найвышшай меры нездаваляючым. Толькі адзін Ісус можа прынесьці запраўдную пацеху. Дыкжэ аб адным із такіх прыкладаў пацяшэньня Ісусавага я хачу вам сягодня расказаць.
    Выклад: Ісус уходзе ў Наім. Наім знача „любы“. Чаму гэта местачка так звалі? Але сядня чуліся тут скаргі й нараканьні. Памер неўспадзеўкі сын беднае ўдавы, адзіны рабачай і ўся надзея яе на старасьць. Дапушчэньні прычынаў сьмерці! Ужэ раз сьмерць
    прынесла ёй жалобу (калі?). Новы выцень, што так неўспадзеўкі спаў на яе, зьбіў яе проста з ног. Дзеля таго ўсе спачувалі беднай жанчыне. I калі згодна з пануючымі там звычаямі яшчэ ў той самы дзень адводзілі ўмерлага на месца вечнага супачынку, ішлі за дамавінай груды (чарады) народу, жадаючы такім спосабам выказаці сваё спачуцьцё. Але што-ж гэта магло памагчы беднай удаве? I хаця плачкі пасыпалі сабе попелам галаву, рэзаліся й выдзіралі валосьсе з галавы, а не адна мо’ пралівала сьлёзы шчырага спачуцьця, аднак не маглі вярнуць ейнага сына. Смутная процэся даходзіла да брамы местачка, калі вось пераняў яе Князь Жыцьця, што маніўся ўвайсьці ў места. Бачачы безнадзееньне ўдавы, зжаліўся над ёю. Падыйшоў да яе, палажыў ёй далікатне руку на плячо і сказаў: „Ня плач“. Нашэльнікі зьдзержыліся. Ісус дакрануўся да нашулак. Залягла агульная цішыня. Затаіўшы дух, пазіраюць учасьнікі пахову на Ісуса, цікавячыся, што-ж гэта Ён цяпер зробіць. У велічы ўзьнімае Ісус Сваю руку і кажа: „Маладзёне, табе кажу...“ У тую-ж самую часіну вярнулася жыцьцё ў вастыглае цела, і дзяцюк падыймаецца. Зьдзіўлена паглядае навокал, ня могучы зразумець, дзе ён ёсьць, якім спосабам тут апынуўся і што ўсё гэта мае значыць. Ісус узяў яго за руку і аддаў матцы. Як завём такое здарэньне? Цудам. Якое гэты цуд зрабіў уражаньне (даймо) на ўсіх? Але на кім найбольшае? Што, бяссумлеву, зрабіла тады маці? Пахоўная процэся зьмянілася ў радасную і ськіравалася ў места. (Цэлае гэтае здарэньне трэба прадставіць дзяцём як найплястычней, каб зрабіла на іх моцнае ўражаньне.)
    Паглыбленьне: 1. Што прычыняецца да таго, што сьмерць прадстаўляецца людзём нечым страшным? „Кара за грахі“. „А пасьлей суд“. He абставіны сьмерці, не хвароба й мукі, але грэх выклікае ў нас жах перад сьмерцяй.
    2.	Якім спосабам можа сьмерць згубіць здольнасьць выкліканьня ў нас страху? „Хрыстос адабраў моц у сьмерці". Якім спосабам? Дзякуючы мукам Сваім і сьмерці дастаў нам адпушчэньне грахоў нашых і прыгатаваў нам прыступ да вечнае славы. Ен стаіць ля нас у часіну сьмерці нашае. Ён перавядзе нас у краіны вечнае сьвятліні. Тым, што кахаюць Яго цэлым сэрцам, сьмерць сталася сном. Ждуць яны радаснага ўскрышэньня.
    3.	Якім спосабам пацяшае Ісус сваіх верных? Праўда, ня можам мы Яго пабачыць цялеснымі вачыма сярод нас і такія цуды, як у Наім, блізу што ня бываюць, але нявідомы збліжаецца Ён да згарунічаных, як добры пацяшыцель, і кажа: „Ня плач“. Няшчысьлёныя мучэньні працярпела шмат Ягоных вернікаў і, нягледзячы на гэта, могуць пасьведчыць, што „ўХрысту знайшлі вялікае пацяшэньне" (2 Кор. 1, 5). Як Ён гэта робе! Дае душы супакой, дае ёй пачуць сваё быцьце ля яе; дорыць нас вераю, дае надзею жыцьця вечнага. Ёсьць гэта запраўды балей, чымся памога ў справах штодзенных. Хрысьцяне, стоючы над магілаю сваіх умерлых, ведаюць, што сустрэнуцца калісь зь імі ў бацькаўшчыне нябеснай. Дзякуючы Хрысту змогуць пабачыць не адно тое, што можна абачыць, але й чаго абачыць нельга.
    Вьіклад малодшым дзяцём
    Сягодня раскажу вам, як Спас, катораму ўсё магчыма, ускрысіў умерлага дзяцюка.
    У местачку Наім жыла адна пасьцівая жанчына. Была яна ўдавой. Муж ейны даўно ўжэ памёр, і цяпер жыла яна на гэтым сьвеце адна з малым, харошым малцам сваім, бо балей дзяцей ня мела. Хоць было іх усяго двое, любілі яны надта адно аднаго. Былі яны, праўда, вельмі бедныя, але гэта нічога ня шкодзіла, бо былі надта шчасьлівыя. Суміліся напару толькі па ўмерлым бацьку. Дзеля таго такжа маці часта гаманіла: „Ня мае, сіротка, бацькі, дык мушу я бацьку яму заступіць“. Глядзела яна, каб ён добра й рупна вучыўся і заўсёды быў ветлы. Хлопчык згледзіў скора, што маці ягоная мусіць усё рабіці сама, пашкадаваў яе і сказаў: „Ня маем таты, дык я буду памагаць маме“. I так ішлі дні за днямі. Па палудні гулялі разам або йшлі на праходак. Маці даглядала сына, хлопчык
    таксама, на колькі здолеў, памагаў маці.
    Калі малец падрос, дык зацеміў, што маці ягоная слабее. Дык падумаў сабе: „Нямашака татулі, які-бы даглядаў мамы, каб не запрацавалася, дык я цяпер буду працаваць на яе“. Дзеля таго, калі вярнуўся із школы, то зусім сур’ёзна сказаў маці: „Даражэнькая мама! Ня маем бацькі, дык я яго цяпер заступлю, буду працаваць на маму, і будзе нам надта добра“. Чуючы гэта, удава абняла яго, кажучы: „Мой залаты сынку, што-ж бы я рабіла безь цябе?“
    Прайшло некалькі год. Маці й сын жылі супакойна й шчасьліва. Радаваліся разам, калі перажылі што прыемнае; суміліся й плакалі таксама разам дзеля якое прыкрасьці. Сын, што быў цяперака ўжэ вялікім мужчынай, вярнуўшыся з працы, усё апавядаў матцы. Разумелі яны адно аднаго дужа добра і любілі быць удваіх у сваёй хаце.
    Але вось аднаго дня сын цяжка захварэў. Маці зараз-жа пайшла па доктара. Калі доктар абачыў хворага, пакруціў смутна галавой і сказаў: „Сын вашэцін надта хворы, і я яму ўжэ нічога не змагу памагчы“.
    Бедная, нешчасьлівая маці! Цэлыя дні праводзіла яна ля хворага і плакала. А ён спаў увесь дзень. У сьне дрывіў і не пазнаваў свае маткі. Увечары толькі, калі рашчыніў вочы, глядзеў на матку і шаптаў: „Мама, мама...“ Пасьля йзноў спаў. Аднойчы не прачхнуўся зусім. He рашчыніў балей вачоў. Памер. Цяпер маці ўжэ нікагусенькі ня мела. Цяперака толькі пачула яна, як моцна кахала свайго сына, але ўжэ яго няма. „Сыночку мой... — крычэла, ламаючы рукі, — сыну мой дарагі, ці-ж ты мяне адну пакінеш, тваю бедную маму?“
    Але ані плач, ані нараканьні — нічога не памагала. Сын ейны быў няжывы. Прыйшлі суседзі й знаёмыя, памаглі ёй палажыць сына ў дамаўё, а пасьлей вынясьлі яго, каб пахаваць. За нябошчыкам ішла маці і вельмі шмат людзёў.
    I калі падыходзілі да брамы, сустрэлі нейкага чалавека. „Гэта — Ісус з Назарэту", — шапталіся людзі і далі Яму дарогу. Ён-жа падыйшоў да ўдавы і ціха палажыў ёй руку на плячо. Калі яна пабачыла Ісуса, то йзноў пачала плакаць. Яна цяпер успомнела, што й ейны сын так часта глядзеў на яе, быў таксама такі вялікі, меў навет такія самыя харошыя вочы. Смутныя ўспаміны ейныя спыніў мілагучны голас Ісусаў: „Ня плач!“ О, якжа ўмеў Ісус пацяшаць! Удава зараз-жа абцерла сьлёзы і паглядзела на Яго, чакаючы, што будзе далей.
    I як думаеце, што зрабіў тады Спасіцель? Узяў умерлага сына за руку і сказаў: „Маладзёне! Табе кажу, устань!“
    I сеў умерлы, і пачаў гаварыць. Ісус Хрыстос аддаў яго зараз матцы. „Мой даражэнькі хлопчык", — гаманіла ўдава, плачучы з радасьці. А ён абняў яе і, ціснучы да свайго сэрца, шаптаў: „Мама!“ — і з радасьці плакалі абое.
    А ўсі, каторыя ўсё гэта бачылі й чулі, хвалілі Бога, кажучы: „Бог даў нам вялікага прарока й Спасіцеля, што кахае свой народ!“
    Удава й сын жылі йзноў разам і былі шчасьлівыя. Удава ўжэ была не адна, сын працаваў на яе, і любілі яны адно аднаго яшчэ балей, як перад тым. Хутка ўдава прыкмеціла, што сын ужэ не належа вылучна ёй. Гаманіў ён цяпер часта пра Ісуса з Назарэту, a калі аб ім расказаваў, то вочы яго неяк дзіўна зіхацелі: аддаў ён Спасіцелю сэрца. Што можа яна на гэта сказаць? Суміцца ці цешыцца? I яна таксама любіла Ісуса Хрыста, бо гэта-ж Ён вярнуў ёй умерлага сына! Радавалася яна, што сын ейны пасьвяціў сваё жыцьцё Спасіцелю і да Яго цяпер ужэ хацеў належыць. I дзеля таго што абое любілі Хрыста, дык і адно аднаго любілі цяпер яшчэ балей, як калісь.