• Газеты, часопісы і г.д.
  • За родную мову й праўдзівы назоў  Ян Станкевіч

    За родную мову й праўдзівы назоў

    Ян Станкевіч

    Выдавец: Інбелкульт
    Памер: 742с.
    Мінск 2013
    251.47 МБ
    2.	Каб дзеці зразумелі, чаму Ісус, ня будучы рабінам ані духоўнікам, дастаў дазваленьне прамаўляць у сьвятыні, трэба выясьніць розьніцу, што існуе між цяперашнім царкоўным (касьцельным) парадкам і тагачаснымі звычаямі ў сынагогах (прыр. выясьненьні). Дзеля таго што не па беспасярэдняму загаду Божаму паўсталі сынагогі, ніхто не назначаў вучыцялёў; знаходзіліся яны самі, знаходзячы сабе прыхільнікаў дзякуючы свайму асабістаму ўплыву.
    Э.Ц.
    Показі да навукі
    Уступ: 30-ць год пражыў Ісус у супакойным доме бацькаўскім. Маладыя гады ягоныя пакінулі нам толькі адну гісторыю. Якую? 18 наступных год закрытыя зусім ад нашых вачоў. Падумаем крыху аб тым, якім спосабам прайшоў Яму гэты час.
    Але вось надыйшоў час Яго афіцыяльнага выступленьня. У якім месьце пачаў Ён сваю грамадзкую дзеяльнасьць? Ёрузалім — сталіца, Назарэт — роднае места, аднак запраўды ў Кане Галілейскай (гл.: Іоан 2).
    Тэма: Сядня раскажу вам аб выступленьню Ісусаў Назарэце і аб тым, як Яго прынялі там. Чытаем пра гэта ў Лукі: 4, 14—30 (апавяданьне гэтае трэба прачытаць).
    Выясьненьне тэксту: в. 14: „вярнуўся ў Галілею", прыняўшы хрэст у Бэтабары ля Іордану (знайсьці на карце); пайшоў Ісус у Ерузалім на Вялікдзень, адтуль пераз Самарыю вярнуўся ў Галілею (в. 15). Бажніцы — сынагогі — дамы, па каторых зьбіраліся Жыды ў сыботы дзеля разгляданьня слова Божага. Зьвярні ўвагу асабліва на в. 16: „паводле свайго звычаю“.
    Паглыбленьне: 1) Казань Ісусава. а) Прачытаны тэкст — шчырае евангельле. Што значыць слова „евангельле"? Радасная навіна. Выкажы гэта драбязна! Ісус мог цяпер у далёка вышшай меры прытарнаваць да сябе тое, што калісь аб сабе прадказаваў прарок Ісаія. Якім спосабам? (Казані й цуды.) Зьместу казані Ісусавае ня ведаем мы бліжэй. Запраўды ведаем адзін толькі сказ (в. 21). Аднак ён шмат гавора. Дыкжэ вось цяпер настаў год прыемны, год спасеньня й ласкі, бо Сын Чалавечы ня прыйшоў, каб судзіць сьвет, але каб яго спасьці, г.зн. вызваліць нас ад нашых грахоў і рэзультатаў, што выйшлі зь іх. Дыкжэ аб выпаўненьню ўсяго Ім і гавора Ісус сваім родзічам. Ь) Казань зрабіла вялізарнае ўражаньне (даймо). Як гаманілі аб гэтай казані? „Удзячныя словы“. Слухачы вельмі дзівіліся.
    2) Але вось сталася неспадзяваная зьмена. а) Спачатку ціха, потым галасьней, зразу паасобку, пасьлей агульна пачуліся галасы: „Ці-ж гэта ня сын Язэпаў?" Думка аб Яго нізкім паходжаньню, аб Яго ўбостве, аб Яго бедным і ціхім жыцьцю станула на перашкодзе іх веры ў тое, што Ен запраўды пасланы Богам. Да гэтага трэба яшчэ дадаць — як Ісус адразу мог пачуць у сэрцу іхнім — што яны завідуюць Яму й местам, дзе Ісус учыніў цуды. Гэта была гальлівая сэнсацы, правакуючая таўпа. Ь) „Калі затое знойдзе нейдзе веруючыя душы, дасьць ім пабачыць цуды“, але Ён ня мае найменшае ахвоты супакоіць чыюсь цікавасьць і эгоізм. Дык кажа проста ў вочы Назарэтанам, што абачыў у іхнім сэрцу. На прыкладах, узядзеных із Старога Дэстамэнту (якіх?) паказуе ім, што ё канечным варункам, каб Бог выявіў сваю цудоўную моц. „О, калі-б мог уверыць, абачыў-бы вялікі цуд!“ с) Аднак яны былі асьлепленыя злосьцяй і ўпорствам. Адзін успамін пра паганаў, каторымі надта грэбавалі, раззлаваў іх да таго, што хацелі Яго забіць. Як? Але гадзіна Яго яшчэ ня прыйшла, і дзеля таго ў велічы Ён прайшоў перазь іх груд і ніхто не асьмеліўся ўзьняць на Яго рукі.
    3.	Чагоможна павучыцца з гэтага здарэньня? а) Ісус жадае быць прыяцелям грэшнікаў, Спасам малых, бедных, хворых і галечаў, а не валадаром, што хоча паклонаў і ўзьвялічаньня гальлівае дзіваў таўпы, што хоча зрабіць на іх вялікае ўражаньне (даймо), як гэта робяць напару героі людзкія. Ь) Калі ў Хрысту бачым адно людзкую старану жыцьця Ягонага, тады „няма складу й хараства“, тады можам угледзіць шмат рэчаў, каторыя абураюць патомкаў Адамовых. А калі паглядзім на яго зь верай, будзе Ён нам найхарошшым з пасярод людзкіх сыноў, спасеньням і ўспамогаю нашай, нашым прыяцелям і валадаром.
    4.	Прыраўнуй людзёў, што не прынялі Ісуса (Назарэтане, багаты маладзён, Фарысеі, наўчоныя ў Пісаньню, Гірад, Пілат і г.д.), ды тых, што Яго прынялі (вучні, Захей, жанчына Хананеянка, Сотнік і г.д.).
    І.Е.
    Выклад малодшым дзяцём
    Было гэта аднае нядзелі нараніцы. Жыхары Назарэту грудамі (кучамі, грумадамі) зьбіраліся ў сынагогу. Можна было зацеміць сярод іх ведамых і багатых Фарысееў і мудрыцоў, наўчоных у Пісаньню, але даволі было й бедных. Бо была нядзеля, і кожны хацеў паслухаць казані. Жанчыны мусілі пасесьці на галерыі, першыя месцы занялі
    людзі багатыя й ведамыя, асталыя месцы занялі гарапашнікі. Старшы бажніцы ўстаў: быў гэта знак, што набожнасьць ужэ пачынаецца. Адразу зрабілася глыбокая цішыня, пасьлей усі злажылі набожна рукі на малітву. Калі скончылі маліцца, прачыталі якісь тэкст ізь Сьвятога Пісаньня. Пасьлей, хто хацеў, мог выступіць і нешта сказаць.
    Зь бедных, займаючых звычайныя месцы, ніколі ніхто не асьмелеваўся прамаўляць; затое наўчоныя ў Пісаньню любілі паказацца перад людзьмі, што яны такія набожныя, a бедныя работнікі, што ўвесь тыдзень мусілі цяжка працаваць, слухалі іхніх расказаў із смутна апушчонымі галавамі.
    Але сягодня сталася штось нязвычайнае, бо вось устаў із свайго месца нікому няведамы чалавек і пачаў гаварыць, ды так хораша, што не маглі яго наслухацца. He, такое прамовы яшчэ ніколі ня чулі! „Паслаў мяне Бог, — казаў Ен, — каб я абясьціў евангельле бедным. Слухайце вы, бедныя й нешчасьлівыя, што цяперака смуціцеся, бо вось маеце быць вылечанымі. Сьляпыя будуць магчы йзноў хадзіці вольна. Гаротнікі, Бог ня злуецца на вас, бо адумысьля да вас прыслаў мяне!“
    На залі стала глыбокая цішыня, так што можна было чуць, як ляціць муха. Бедныя й простыя людзі плакалі з радасьці, чуючы такую радасную навіну. Пры гэтым казальнік здаваўся ім дужа знаёмым. Хто-ж гэта мог-бы быць? Неўзабаве пачалі гаманіць Фарысеі: „Ці-ж гэта ня сын Язэпаў? Ці гэта ня цесьля Ісус? Гэта-ж мы Яго знаем! Што Ён хоча прамаўляць? Ён-жа не належа да наўчоных“.
    Наўчоныя ў Сьв. Пісаньню вельмі ўзлаваліся. „Выгнаць яго зь места!“ — крычэлі, сьціскаючы кулакі. Навокал іх пачалі зьбірацца людзі і таксама крычэць, хоць шмат хто зь іх навет ня ведаў, у чым тут справа!
    Дык вывялі Ісуса зь места на вельмі высокую гару і хацелі яго потым ськінуць уніз. Калі Ісус быў ужэ на самым версе гары, Ён раптам адвярнуўся й глянуў на іх. Таўпа патроху пачала супакоявацца. Ісус стаяў супакойны й вышшы заўсіх, як які валадар. Ці Ён зрабіў ім якую крыўду? Але-ж не! Дык надта засароміўшыся, пачалі людзі расходзіцца дамоў. А Ісус прайшоў сярод іх.
    Быў гэта той самы Ісус, каторага мы пазналі малым хлопчыкам. Цяпер Ён быў вырослым мужчынай. Стаўся казальнікам, бо на тое прыйшоў на сьвет, каб людзём расказаваць аб Богу. Аднак у родным месьце Ягоным, Назарэце, не хацелі аб ім слухаць, дык адыйшоў адтуль і пачаў абходзіць вёскі й местачкі, абяшчаючы ўсюды евангельле.
    Л.Ф.
    Лекцыя 6
    Цудоўнае лавеньне рыбы
    Лук. 5, 1—11.
    Залаты верш: „Аднак Я на таго гляджу, хто ё змучанага й каятнага духа, a каторы дрыжыць на слова Маё“. Ісаія 62, 26.
    Выясьненьні
    Асяродкам дзеяльнасьці Ісусавай у Галілеі стаўся не Назарэт, а Капэрнаум. Меў Ён там радзіму Заведэя, што ня толькі была Яму свая, але якую Ён любіў усёй душой; далей — Сымона-Пётру, знанага Яму ад сустр.эчы ля Іордану з Іоанам Хрысьціцелям. Гэтыя дзьве рыбацкія радзімы з Капэрнауму ўславіліся тым, што былі асабістымі прыяцельмі Хрыстовымі і што далі першых вучнеў да насьледаваньня боскага Вучыцеля й службы дзеля дабра бліжніх.
    В.	1. Генізарэцкае возера, пераз каторае цячэ Іордан, ляжыць 280 м ніжэй роўні мора; назоў свой дастала яно ад хвормы, падобнае да гарфы, бачанае з птушынага лёту. Лагчына, каторую займае, паўстала з прычыны дзеючых яшчэ цяперака вульканічных сілаў, што апушчалі што раз ніжэй роўнь яго дна. Берагі яго ё адным зь месцаў, дзе Ісус найчасьцей навучаў людзёў. Аб аднэй з таковых прамоваў кажа нам сягадняшні тэкст, нажаль, не даючы яе зьместу.
    В.	2—3. Ісус быў надта практычным і, калі націск згруджанага люду рабіўся большым, пачаў гаварыць з чаўна. Собсьнікаў чаўна Ён добра знаў. Чысьцілі яны ў той час сеці, куды набралася шмат травы і вадзяных расьлінаў замест рыбы. Сымон, што, здаецца, быў загадчыкам сярод іх, ахвотне згадзіўся ад’ехаці з Ісусам ад берагу, даючы Яму магчымасьць закінуць сеці евангельля да стаячых на ўзьбярэжжу людзёў.
    В.	4. Жаданьне Ісусава, каб выехаць на глыбшае месца, мела наўвеце сымбалічнае значэньне. Гэтым Ен хацеў паказаць сваім маладым прыхільнікам дасканальныя рэзультаты службы, да якой Ён іх маніўся паклікаць. Гэта абазначала ня толькі ўступленьне ў межы працы іхняй, але й у цэлае жыцьцё іхняе. Пётру-ж было пробаю веры й паслухмянасьці ягонае. Пётра цаніў вышэй жаданьне й волю Хрыстову, чымся свае веданьні ў рыбацтве.
    В.	5. Сымон мусіў ужэ адчуць веліч Хрыстову, бо тытулаваў Яго як „старшыню"; тытул гэты адносіўся да вышшых адміністрацыйных ураднікаў і камандзераў вайсковых. He працівіцца загадам Хрыстовым і проста апавядае Яму, што яны працавалі ўсю ноч і нічога не злавілі, але гатоў паслухаць Ісуса і ўзноў закінуць сеці. Пры тым-жа Галілейскае мора мае й цяпер шмат рыбы.
    В.	6—7. Рэзультат быў нязвычайны! Злавілі такое вялікае мноства рыбы, што ажно сеткі ірваліся. Трэба было ўзяць на помач іншыя чаўны, бо ў вадным нельга было зьмясьціць здабычу. Быў гэта цуд Празору і адначасна моцы Божае, а разам з тым прадказаньне іх будучае дзеяльнасьці.
    В.	8—Юа. Уражаньне (даймо), якое гэта зрабіла на Сымону й сяброх, выказалася ў страху й зьдзіўленьню. Багатае благаслаўленьне, каторае зыйшло на іх, паказала ім, што Ісус ёсьць Госпадам усяе прыроды, але яна ня варта, каб Ён блізка падыходзіў да яе. Словы Пётравы адбіваюць кароткае стара-хрысьцянскае выказаньне веры: „Ісус Хрыстос ёсьць Усемагучы!" Адначасна з гэтым Пётра пазнае собскую грэшнасьць. Гэтак-жа чуюць Якуб і Іоан, зродныя браты Ісусавы. Адносіны цяперака гэтых людзёў да Хрыста сталіся накшымі, бо яны чуліся грэшнымі й нявартымі, каб быць зь ім разам. Чым балей пазнавалі Хрыста, тым балей чулі собскую грэшнасьць.
    В.	10b—11. Ісус не адыйшоў ад Пётры, калі той гэтага прасіў, але зьвязаў яго із сабой яшчэ мацней. У словах „ня бойся“ ёсьць абяцаньне, што будзе ён ачышчаны з усіх сваіх грахоў і „ажно цяпер“, кажа Шлятэр, „бача Пётраўсю сьвятасьць Ісусаву, каторая выяўляецца ў ласцы і каторай характарыстычнай рысаю ёсьць прыцяганьне грэшніка да сябе“. Здольнасьць да пачэснае працы — прыводжаньня людзёў да Хрыста — вынікае ня із собскае мудрасьці, але з ласкі, каторай Хрыстос надарае. Каго Ён абдарыць такой ласкай, той пакіне ўсё ахвотна, як Сымон і ягоныя сябры, і пачне насьледаваць Ісуса.