За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Г.М.
Показі да навукі
Тэма: Сядня раскажу вам пра аднаго чалавека, што зьмяніў свой занятак.
Уступ: Мо’ самі знаеце такіх людзёў? Прыклады. Ведамы пісьменьнік Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч) быў калісь вучыцелям; рэформатар Лютар студыяваў спачатку права; шмат простых рамесьнікаў сталася пасьлей місыянармі, вучыцельмі ці казальнікамі. Цяпер многа людзёў зьмяняе свой занятак. Прычыны! Лепшая пэнсія, лягчэйшая
праца, вышшае становішча, балей нутранога здаваленьня, эканаміцкія варункі і г.д. Калі ўжэ хто мяняе службу, дык якую сабе выбяра? Лепшую, харошшую. Які занятак ё найхарошшым? Служба ў Хрыста, абяшчэньне евангельля. Праўда, можна служыць Хрысту пры помачы кожнае працы, але ё людзі, што пакідаюць сваю працу зямную і пасьвячаюць сваё жыцьцё зусім чыста службе Хрыстовай, як гэта робяць духоўнікі. Хто хоча быць духоўнікам альбо місыянарам, той мусіць быць асабіста пакліканы Хрыстом да гэтае працы. Падобнае здарэньне было ў чалавека, аб каторым хачу Вам сягодня расказаць.
Выклад: Выйшаўшы з Назарэту, пайшоў Ісус у кірунку мора, што ляжыць на ўсход ад Галілеі (глянь на карце). Як звалася гэнае мора? Чым займаліся людзі, што жылі ля возера? Рыбацтвам. Якія-ж былі гэныя людзі? Бедныя, простыя. „Але бедным абяшчаецца евангельле" (гл. мінулую лекцыю). Падобна Хрыстос зрабіў і тут. Ен стаў у човен і зажадаў ад’ехаць далей ад бераіу. На беразе стаялі груды народу, каторым расказаваў Ісус аб Гаспадарстве Божым. Собсьнікам чаўна быў рыбак Сымон, што пасьлей дастаў мянюшку „Пётра“. Спыніў ён сваю працу, прыслухаючыся да казані Хрыстовае, каторая пакінула на ім надзвычайнае даймо (уражаньне). I вось загадуе яму Ісус ісьці йзноў працаваць. Якую прыказку можна было-б сюды прытарнаваць? Маліся й працуй. Бог гукае да сябе рабачаёў часта ад іх штодзеннае работы, і шмат таковых прыкладаў можам знайсьці ў Сьв. Пісаньні. Скажы некаторыя (Майсей, Давід, Елісей, Гедэон, Мацьвей). Што адказаў Пётра? А як ён мог адказаць? „Я знаю гэты занятак троху ляпей за цябе, бо я адумысловец!“ Чаму, аднак, адказаў начай? Верыў і спадзяваўся на Ісуса. Цяпер хіба зможаце мне сказаць, чаму Ісус гэтага зажадаў ад ІІётры! „Хацеў пераканацца й упэўніцца ў веры Ягонай". Ён заўсёды гэтак робе. Прыклады. Дзяціная вера заўсёды выпаўняецца. Прыклады. Наўпрэкі таму, чаго спадзяваліся рыбакі, паводле свайго дазнаньня, злавілі сярадня такое мноства рыбы, што аж сетка пачала ірвацца. Аблічылі, што магло там быць каля 90 цэнтнараў рыбы, бо й цяпер ужываюць там такія сеці, як даўней. Пётра й брат ягоны Андрэй проста не маглі даплыць самі да берагу. Што тады зрабілі? Кім былі гэтыя сябры? (В. 10.)
Ані пільнасьці, ані ўменьню Пётра ня можа прыпісаць такі вялізарны ўлоў, але чаму? Што тут здарылася? Цуд. Як даняў цуд Пётру? Спалохаў яго. Што пазнаў Пётра? Усемагутнасьць Божую і сваю нявартасьць і грэшнасьць. Аб чым гэта сьведчыць? Аб пакоры. Чыста, як Якуб: „Меншым заўсялякае зьмілаваньне". Пераможаны велічай і дабрынёй Ісусавай, Пётра клякае перад ім, кажучы: в. 8. Такі настрой падабаецца Богу. Ен пакорнаму пасылае ласку. Па чым тут можам пазнаці гэта? Хрыстос гукае (кліча) яго. Ня будзе ён лавіць рыбу, але несьмяротныя душы людзкія ў Гаспадарства Божае. Чэсьць гэта не абы-якая! Што робе цяпер Пётра? (В. 11.) Ці толькі ён адзін? Як вам здаецца, ці шкадавалі яны калі-небудзь, што пакінулі свой занятак ля возера?
Паглыбленьне: 1. Пётру клікалі ўжэ раз. Дзе гэта было? (Мацьв. 4, 18—19.) Тады ўжэ пайшоў ён за Ісусам, але, здаецца, пакінуў Яго. Прычына. Рупатлівасьць аб сваім жыцьцю. I вось цяперака малавернасьць яго была засаромлена. Цяпер можам зразумець кліч Пётраў. Сумленьне ягонае несупакойнае з прычыны яго нявернасьці й малаверы. Аднак ён робе адзіны адпаведны крок! Каецца. А рэзультат? Новая ласка і новы поклік.
2. Занятак рыбацкі — гэта сымболь апостальскае дзеяльнасьці. Мора — народы; сеці — абвяшчэньне евангельля; рыбакі — апосталы, місыянары; рыбы — спасёныя душы людзкія. Калі быў у Пётры такі вялікі ўлоў? На Сёмуху!
3. Ня кожнага кліча Ісус падобным спосабам, бо да вышшага становішча ня можна проста, бязь нічога, дайсьці. Што пярвей трэба зрабіць? Здаць экзамен. Дыкжэ тут здае яго Пётра. Ён пільны ў сваёй працы, таксама пільне слухае слова Божага (в. 3), пераканаўся ён, што собскай сілаю далёка ня зойдзе, ён пакорны, але й паслухмяны слову Божаму.
4. Рыбаком Ісусавым патрэбныя памачнікі. Як гэта трэба разумець? Якім спосабам хочаш ужэ цяпер зрабіцца такім памачніком, каб мог Бог цябе пасьлей зрабіць рыбаком?
І.Б.
Выклад малодшым дзяцём
Уступ: Мінулае лета я мела магчымасьць правесьці вакацы ля мора. Ці бачыў ужэ хто з вас мора? Мора ёсьць гэта вялікая вада, большая яшчэ, чымся нашая Вяльля (Нёман, стаў, копань).
I калі аднойчы я праходжавалася па беразе, абачыла вялікую лодку, у каторай сядзелі два рыбакі. „О, каб яны захацелі ўзяць мяне із сабою“, — падумала я.
I прадстаўце сабе, што адзін зь іх закрычэў: „А можа, паненка, маеш ахвоту паехаць з намі?“
„Чаму не“, — адказала я.
I запраўды, прыплылі яны да берагу і забралі мяне із сабой. Цяпер сядзела я разам зь імі ў чаўне, і паплылі мы гэй, далёка на шчырае мора. Потым выцягнулі рыбакі свае сеці і закінулі ў мора. Сетка была даволі вялікая, удаўжкі колькі сот мэтраў, і калі яе пасьлей выцягнулі, было там многа рыбы.
„О, — сказаў адзін зь іх, — толькі рыбы адразу мы ніколі яшчэ не злавілі, гэта, мусіць, дзеля таго, што паненка з намі паехала?" Я засьмяялася, бо гэта быў жарт. Успомнела я, аднак, аб адным здарэньню, аб каторым вучылася ў нядзельнай школе, калі яшчэ я была малая. Было гэта здарэньне з рыбаком, што перажыў тады цуд. Ці расказаць вам пра гэта?
Выклад: Рыбак той называўся Пётра і жыў каля Генізарэцкага возера, у тым самым баку, што й Ісус. Знаў ён Ісуса Хрыста добра, бо чуў ужэ некалькі Яго прамоваў.
Аднаго харошага дня, калі Пётра правіў свае сеці, праходзіў там Ісус Хрыстос. Пабачыўшы Пётру, прывітаўся зь ім і задзержыўся ля яго. Аблічча рыбака заліла радасьць, бо ён дужа любіў Ісуса. Тымчасам на беразе пачалі зьбірацца чарады (груды) народу, што канечне хацелі пачуць навуку Хрыстову. Зрабіўся скора такі сьціск, што Ісус Хрыстос зусім ня мог павярнуцца. Дык Ён зьвярнуўся да Пётры (в. 3).
Пётра ўважна слухаў казань і па сканчэньню хацеў ісьці з Хрыстом дамоў. Але Ісус сказаў яму: „Выплыві на мора і закінь сеці“.
Чуючы гэта, рыбакі круцілі галавамі, ня веручы. „Гэта-ж цяперака няма рыбы. Сонца сьвеце так ясна, рыба вельмі добра можа бачыць і зараз-жа паўцякае. Найляпей заўсёды лавіць рыбу ўвечары, калі ўжэ зусім цёмна“.
Аднак Пётра паглядзеў на Ісуса і сказаў: „Вучыцелю, мы працавалі ўсю ноч...“ (в. 5).
Надта гэта добра з боку Пётры, што быў ён паслухмяны. Быў ён напэўна вельмі ўмарыўшыся, папрацаваўшы ўсю ноч. Хаця ён ведаў, што яны праўду кажуць, і быў перакананы, што цяпер ня зловіш рыбы, але жадаў зрабіць, як зычыў Спас. Што адказаў ён Ісусу? Паўтарэце ўсё. За паслухмянасьць Хрыстос абдарыў Пётру. I калі хацелі выцягнуць сеці, былі яны такія цяжкія, што ня можна было іх скрануць зь месца, бо поўна ў іх было рыбы. Баяліся навет, што парвуцца сеці. Паклікалі зараз-жа іншых рыбакоў, каторыя ім памаглі.
„Як жыву, я не злавіў толькі рыбы“, — сказаў Андрэй.
„Гэта ні што іншае, як цуд“, — зацеміў Іоан.
Толькі адзін Пётра нічога не гаманіў. Уклякнуў перад Ісусам і сказаў: „Вучыцелю! Цяпер я ведаю напэўна, што Ты Спасіцель, а я бедны грэшны чалавек!“
Аднак Ісус Хрыстос ласкава глянуў на Пётру, палажыў яму руку на плячо і сказаў: „Пётру, дагэтуль лавіў ты рыбу, але адгэтуль лавіцімеш людзёў, ня сеткаю, як ловіш рыбу, але будзеш расказаваць ім аб Спасіцелю і пакажаш ім дароіу, каторая іх прывядзе да Бога“.
Паглыбленьне: Цікавае здарэньне, праўда? Едучы ў рыбацкім чаўне, я ўсё думала аб гэтым. Вярнуўшыся дамоў, я ўзяла Біблю і яшчэ раз гэта прачытала. А пасьлей падумала сабе. Калі Спасіцель хацеў, каб Пётра зрабіўся лаўцом людзёў, то пэўне гэтага самога ён і ад нас хоча. Але, але ці мы патрапім? Як думаеце? Можам прыводзіць іншыя дзеці ў нядзельную школу, раздаваць яшчэ іншым дзяціны часапіс і шмат яшчэ чаго рабіць, тады будзем малымі рыбакамі Хрыстовымі.
Лекцыя 7
Слуга сотнікаў
Лук. 7, 1—10.
Залаты верш: „А кажу вам, што многа іх ад усходу й ад заходу прыйдзе і сядуць за сталом з Абрагамам, з Ісаакам і зь Якубом у Гаспадарстве Нябесным..." Мацьв. 8,11.
Выясьненьні
Капэрнаум або Кэпгар нагум — весь Нагумава, цяпер руіны Тэль гум на паўночным беразе Галілейскага мора, калісьці мела вялікую ролю. Палажэньне яго на аднэй з дарог, кудою праходзілі эгіпецка-сырыйскія караваны, выклікала неабходнасьць мець тамака ня толькі мытны ўрад, але й заўсёдны рымскі гарнізон. Шмат большае значэньне здабыў ён дзякуючы Хрысту.
В. 1. Зьвязаны з Казаняй на гары, каторую сказаў Ісус на адным із горных пасьбішчаў, і то ня толькі сярод сваіх вучнеў, але — як гэта выразьліва падчыркнена — перад усім народам. Найважнейшыя весьці дае нам Лукаш у разьдзеле 6, 7—49. Калі Ісус вярнуўся з Капэрнауму, здарылася такая гісторыя, якая тут драбязьней і выразьлівей апісана, як у Мацьвея 8, 5—13.
В. 2. Кажацца тут аб нявольніку, каторага вельмі цаніў пан-сотнік за яго спраўнае й сумленнае выпаўненьне абавязкаў. 3 апісаньня Мацьвеевага дагадуемся, што яго разьбіў паляруш у суставах, хвароба, вядучая за сабой нямінучую сьмерць, як цяпер раматуз суставаў. Адносіны пана да слугі і слугі да пана на толькі былі прыкладныя, як гэта відаць з кароценькага ўспаміну, што было-б пажадана, каб яны ўзнавіліся цяпер у хрысьцянскіх краёх, калі ўжэ няма нявольніцтва.
В. 3. Дабрароднасьць рымскага ахвіцэра паказана нам у поўным бліску. Ен сам адчуваў, якая вялікая далячыня — паводле жыдоўскіх паняцьцеў — была паміж паганамі й жыдамі, нягледзячы на тое, што ён належыў да т.зв. багабойлівых, да прыхільнікаў слова Божага, каторыя часта прыходзілі на жыдоўскія набожнасьці, аднак ня сталіся пераз абразаньне сябрамі жыдоўскага народу. Кіруючыся пакорай і адначасна дзеля ветласьці, папрасіў ён старшых жыдоўскіх быць пасярэднікамі між ім і Ісусам, каторага ён лічыў пэўне за нейкага адумысловага пасла Божага. Паводле Альбрэхта, старшымі называлі сяброў мясцовага суду, каторых звычайна было сямёх.