За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
На самым канцы нашага апавяданьня знаходзім яшчэ адно харошае сьведчаньне аб Ісусу (в. 52). Людзі разьвіваюцца. Бацькі й вучыцелі надта цешацца, бачучы, што іх дзеці растуць і мужнеюць; шмат ад іх спадзяюцца. Але аднаго фізычнага росту недаволі, неабходным ёсьць таксама рост духовы. Мудрасьць — а ня толькі адна разьбітнасьць, баржджэй балей набожнасьці й страху Божага. „Страх Божы ёсьць пачаткам мудрасьці“. Хто даБога займае адпаведнае становішча, той ёсьць мудры; а дыкжэ гэта можна сказаць аб маладым Ісусу. Ласка — упадабаньне ў Бога і ў людзёў. Чаму Бог упадабаў Ісуса? Чаму Яго ўпадабалі бацькі? Чаму ўсе людзі? Мы таксама павінны імкнуцца да гэтага.
І.Б.
Выклад малодшым дзяцём
Калі 4-ры гады назад мы праходзілі гэтую лекцыю, загадаў я сваім дзяцём напісаць невялічкую працу на гэт’кую тэму: „Дзяцінства Ісусава". Дастаў я пасьлей каля 20-ёх укладаньнеў, зь якіх 19 казала: „Уставаў рана, перад тым, як ісьці ў школу, прыносіў вугальле з крамы“. I толькі адна дзяўчынка пісала: „Надта часта прыносіў матцы дроў зь лесу“. Ня памятую ўжэ, ці я апавядаў ім з такім націскам аб гэтым вугальлю, піто ажно гэтулькі ўбілася ім у галаву, у кожным прыпадку, думаю, што адныя сьпісавалі ад другіх. Тады я сказаў маім 10-ці годнім дзяцём: „Мне здаецца, што малы Ісус спаў
заўсёды надта доўга, а калі рана ўставаў, то меў пераважна капрызную міну. Быў Ен надта няветлы; ніхто не пачуў ад Яго слова «калі ласка» альбо «дзякуй» і г.д.“. Маю зацемку сустрэлі дзеці шумным протэстам. Потым я йзноў даў ім гэнае ўкладаньне. Наколькі сабе прыпамінаю, дзяўчаты апісалі жыцьцё Ісусава ў роднай хаце і ў часе гуляў. Прынесла гэта ім вялікую радасьць.
Мінулая нядзеля пайшла на апавяданьне, што Ісус нарадзіўся як дзяцё, каб мы навучыліся ў Яго, як павінны заховавацца добрыя дзеці. Сягодня хачу вам расказаці пра дзяцінства Ісусава. Жыў Ён разам із бацькамі ў местачку Назарэце. Бацька Ягоны быў цесьляй. Меў ён харошы, вялікі варстат, што надта падабаўся малому Ісусу, і дзеля таго Ён з прыемнасьцяй сядзеў каля варстату і прыглядаўся да працы Язэпавай. Але найбалей Ісус цешыўся, калі мог памагчы ў нечым свайму бацьку.
Любіў Ён таксама надта гулі зь іншымі дзяцьмі. Месцам гуляў быў рынак. Гулялі там у вайну, вясельле, пахоў, або скакалі. Даволі часта здаралася, што хтось ізь дзяцей, закапрызіўшы, не хацеў гуляць і, нягледзячы на просьбы іншых сяброў, кідаў іулі. Гэта зусім не падабалася Ісусу. Падыходзіў заўсёды да такога гарэзы, абыймаў яго за шыю і прасіў: „Ну ня злуйся ўжэ і хадзі гуляці з намі“. I таковым спосабам заўсёды супакояваў спрэчку.
Але найахватней заставаўся Ісус вечарамі з маткай дома і слухаў із зацікаўленьням розныя харошыя гісторыі зь Біблі (аб стварэньню сьвету, аб патрыярхах, Майсею і г.д., a не аб цудоўным яго нараджэньню, здарэньню ў сьвятыні і г.д.).
Што год хадзілі бацькі ягоныя ў Ерузалім на вялікоднае сьвята. Вярнуўшыся адтуль, мусілі ўсё драбязна апавядаць, бо Ісус надта цікавіўся і самой сьвятыняй, і тым, што казаў найстаршы духоўнік, і ўжэ наперад цешыўся з таго, што некалі сам туды пойдзе!
Вось і надыйшла, напасьледак, такая часіна. Ісус меў тады двананцаць год. Трэ’ было выбірацца ў дарогу (тут трэ’ крыху прыдаць фантазі). Надыйшоў жданы дзень, і пайшлі. Да іх прылучыліся сваякі, суседзі й прыяцелі. Было, значыцца, даволі гамонка й весела. Шмат пяялі, а пасьлей апавядалі сабе пра Ерузалім. Па дарозе сустракалі падарожных, ідучых, як і яны, у Ерузалім, бо кожны, канечне, хацеў сустрэць Вялікдзень у сьвятыні.
Прайшоўшы даўгую й цяжкую дарогу, пабачылі напасьледак здалеку вярхі Ерузаліму. Надта хораша ён выглядаў. Але найхарошшая была сьвятыня, што стаяла на ўзгорку. Залатая страха ейная зьзяла ў блеску сонечных косаў. Ісус зьдзержыўся і доўга глядзеў на цудоўны абраз, пасьлей пабег за падарожнікамі і, дагнаўшы іх, пачаў голасна пяяць усі харошыя псальмы (псальм 43, 84 і іншыя).
Перад местам парабілі буданы. Бацькі йшлі звычайнаў сьвятыню, забіраючы напару із сабою і маткі. Дзеці найбалей любілі гуляць. У самым месьце былі кірмашы, і там можна было пабачыць шмат цікавага. Але Ісус зусім ня цікавіўся гэтым. Найбалей любіў Ён хадзіць у сьвятыню, аб ежы й гулях навет ня думаў. Цешыўся надта, што можа паслухаць ведамых вучыцялёў і наўчоных у Пісаньні; дык і тыя 2 тыдні, што яны прабылі ў Ерузаліме, зыйшлі Яму дужа борзда, і не зацеміў Ён навет, што надыйшоўчас варочацца дамоў. Быў перакананы, што бацькі прыйдуць па Яго, „бо павінны ведаць, што я ўвесь дзень мушу быць тут у сьвятыні".
Сьвятыня была надта вялікая, было ў ёй шмат заляў. У ваднэй зь іх зьбіраліся вучыцялі й наўчоныя ў Пісаньні і разглядалі ўсякія біблійныя пытаньні (калі гэта магчыма, трэ’ паказаці які малюнак). Дыкжэ да іх прылучыўся Ісус і прыслухаўся, што яны гавораць. Часамі задаваў якое пытаньне, альбо гэтыя мудрыцы пыталіся ў яго і дзівіліся пасьлей, што так добра ім адказуе. Дадумаліся, што шмат чаго Ён мусіў навучыцца ў свае маці.
I вось, калі йзноў аднаго дня сядзеў із наўчонымі ў Пісаньні ў залі, увайшлі бацькі і паклікалі Яго. Ісус разьвітаўся з наўчонымі і выйшаў з бацькамі. Аднак маці яго сказала: в. 43—46; 48—49. Апісаць гэтую часіну.
Язэп і Марыя не зразумелі Яго адразу, але борзда падумалі, што Ісус надта зьмяніўся. Там у сьвятыні гаварыў Бог у Яго сэрцу; дайшоў Ён там да сьвядомасьці, што быў Ён Сынам Божым і дзеля таго мог такжа сказаць ім: „Ці-ж вы ня ведалі, што мне трэба быць у тым, што належыць Айцу майму?“ А пры тым усім заставаўся верным і паслухмяным сынам (в. 51).
Ісус-жа рос і мужнеў, разьвіваўся душэўна й фізычне; Ён быў у ласцы ў Бога й у людзёў.
Л.Ф.
Лекцыяб
Казань Хрыстова ў Назарэце
Лук. 4. 14—30.
Залаты верш: „А тым, што прынялі яго, даў сілу дзяцьмі Божымі стацца, тым, каторыя вераць у імя Яго“. Іоан 1, 12.
Выясьненыгі
Выступленьне Іоана Хрысьціцеля ля Іордану было знакам 30-ці годняму Ісусу, што надыйшоў час пачацьця свае дзеяльнасьці Спасіцеля, дзеля якое Ён быў адпаведна абдароны Сьв. Духам, што зыйшоў на Яго падчас хрысту. А пакусы, пераз каторыя мусіў праходзіць у працягу 40-ку дзеннага быцьця ў пустыні — пра гэта маглі даведацца вучні адно ад самога Ісуса — адбіваюць нам ясна ходаньні, што з гэтае прычыны мусілі паўстаць у душы Ягонае. А калі перамог усі пакусы, бярэцца энэргічна за працу.
В. 14—15. Ісус ідзе ў зямлю Галілейскую і вуча, прамаўляючы ў мясцовых сынагогах, што меў права рабіць кожны мужчына ў Ізраілю. Сынагогі, ці дамы малітвы, узялі свой пачатак у няволі бабілёнскай. Зьбіраліся ў іх набожныя Жыды акуратна ня толькі па сыботах, але й прыпадкам —у дні, калі былі суды або кірмашы. Бяручы слова, уставаў із свайго месца. Прачытаўшы які тэкст ізь Сьв. Пісаньня, вучыцель сядаў на сваё месца і пачынаў выкладаць. Як новы вучыцель, абяшчаючы (абвяшчаючы) слова Божае ў моцы Духа, а ня літары закону, сустрэўся Ісус ізь вялікай пашанай усяе ваколіцы; дык і мог лічыць, што ў родным месьце Яго добра прыймуць.
В. 16—19. У працягу мінулых год Ён прыходзіў акуратна ў сынагогу ў Назарэце і дзякуючы таму натолькі быў азнаёмлены із Старым Дэстамэнтам, што дзівіліся з гэтага навет варагі Ягоныя. Гэта першае выступленьне Ягонае, прычым, дзяржучыся прынятага звьічаю, не рабіў яго бяз сувязі з прачытаньням якога тэксту Сьв. Пісаньня. „Падалі Яму зьвіток пэргамэнту з прароцтвамі Ісаіевымі. На абодвых канцох зьвітка былі пруточкі з ручкамі. Разгартаючы яго, можна было лёгка знайсьці адпаведнае месца, бо бьіў падзелены на разьдзелы. Пры гэтым верш 61 з Ісаіі лучыў Яму ў вочы мімаволі; Ён лічыў, што гэты тэкст падсунены Яму самым Айцом Нябесным" (ПІтутгардзкая Бібля, угодкавае выданьне).
В. 20—22. Вершы гэтыя мо’ найвыразьлівей з усіх іншых мясцоў Сьв. Пісаньня даюць нам апісаньне міласьцівага году, што Бог жадае прыгатаваць Свайму народу. У незразумелай любові Сваёй абяцае Яму Бог збаўленьне. Падобна й Хрыстос робе, бо ня выступае да сваіх датулешніх суграмадзян із заклікам да каяты, але прыходзе й паказуе, што абяцанае Богам спаўняецца на іх вачох. Гэтыя словы былі поўныя ласкі. Але зь вялікім дзівам зацемілі Назарэтане, што спыніў чытаньне, калі дайшоў да месца, дзе казалася аб помсьце й кары. Паводле іх паняцьцеў, спасеньне было ў поўным выпаў-
неньню Суду Божага над паганамі, у выгнаньню іх і зьністажэньню. Дык працівяцца Яму і навет робяць закіды.
Паводле вершу 22 — калі балей над ім падумаем — ня сустрэліся словы Ягоныя зь іх прызнаньням, але зь нездаваленьням. „Ня дзівяцца яны зусім, — кажа Борнгэўзэр, — із слаўнага аратара, але замест гэтага дужа нездаволеныя зь яго, бо — паводле іхніх паняцьцеў — гавора Ён толькі аб ласцы, што быццам мае быць у супярэчнасьці з духам Біблі. Далей, лічылі яны Хрыста сынам Язэпавым, цесьлевым, ды асаблівыя пагляды Ягоныя мусілі ўжэ перад тым зьвярнуць іхнюю ўвагу“.
В. 23—30. Маем тут довад поўнае незалежнасьці Ісуса ад людзкіх паглядаў, дык няма дзіва, што Яго ўзьненавідзелі. Як лекар, што ня ўжывае свае веды мэдычнае на тое, каб памагаць самому сабе, так і Ісус ня можа ўжываць Боскае моцы на тое, каб уславіць сябе ці здаволіць пустое жаданьне славы валашчанаў правінцы, каторыя не маглі таго дараваць, што ўчынкамі сваімі ўславіў Кану, а не Назарэт. Пакусы да самапомачы Ен перамог яшчэ ў пустыні. Мыляліся яны таксама, думаючы, што пагане адно на тое існуюць, каб над імі можна было выпаўніць суд. Ужэ гісторыя Ільлі й Елісея кажа аб нечым зусім праціўным, бо аднесьліся яны ласкава й пабожаму да ўдавы із Сарэпты і да Наама із Сырыі, дзеля чаго прарокі сталіся ненавіснымі жыдоўскім нацыяналістым. Няма дзіва, што калі Ісус зачапіў гэта, дык яны ўзбурыліся.
Апанаваныя злосьцяй, выцягнулі Яго із сынагогі, манючыся ськінуць з гары ўвышкі 12 мэтраў. Із запраўднымі ці здавальнымі звадзіцельмі не рабілі вялікага клопату, іх надзвычайна борзда каралі. Але даланя Божая абараніла Яго, і бяз шкоды прайшоў Ен пераз узбураную чараду. Яшчэ ня прыйшла гадзіна Ягоная, але іхняя гадзіна ласкі мінула без павароту.
Г. М.
Практычньія парады
1. Між здарэньнямі, аб каторых была гутарка на апошняй лекцыі, і здарэньнямі лекцыі сядняшняе прайшло шмат часу, бо 18 год. Як правёў гэты час Ісус? Працуючы на бацькаўскім варстаце і ў нутраной прыгатове да свайго пасолства як Спасіцеля. Як добры сын Ен шмат памагаў сваёй рана заўдавелай матцы. Вучыўся пры гэтым Сьв. Пісаньне, думаючы аб місіі, што меў выпаўніць Мэсія, паводле таго, як аб гэтым казалі прарокі, і маліўся. Цярпліва, значыцца, чакаў часіны, калі Ен будзе пакліканы, а з прыходам яе прыняў хрэст, правёў 40 дзён у пустыні, а далей пачаў казаць у моцы Сьв. Духа.