За родную мову й праўдзівы назоў
Ян Станкевіч
Выдавец: Інбелкульт
Памер: 742с.
Мінск 2013
Л.Ф.
Лекцыя 16
Саўла адкінены
1 Сам. 15,1—3; 10—31.
Залаты верш: „1 сказаў Самуіл: «Няго-ж так любіць Госпадусепаленьне й жэртвы, як калі хто слухае голасу Гасподняга? Вось паслушнасьць лепшая за жэртпву, a слухаць ляпей, чымся ахвяраваць тук барані»1 Сам. 15,22.
Показі да навукі
Якія, на ваш пагляд, добрыя бакі характару павінен мець кароль? Чаму канечне трэба, каб валадар адзначаўся высокімі якасьцьмі? Бо мусіць быць прыкладам усяму народу.
Як вам ведама, малодшыя браты й сёстры вашыя бяруць прыклад з вас, а як падрастуць, дык бяруць прыклад з вучыцялёў. А вырослыя йзноў із сваіх старшых. Наймітка, прыкл., стараецца гаманіць тым самым спосабам, як і ейная паня. Працаўнік ізноў стараецца закураваць папіросу тым-жа спосабам, як гэта робе ягоны шэф. А вочы ўсяго народу ськіраваны на гаспадара.
Ці недалужны вайвода можа вымагаць спраўнасьці ад сваіх жаўнераў? Дык як-жа можа кароль, што сам не навучыўся паслухмянасьці, ждаць бязуважнае паслухмянасьці ад усяго народу! Затое народ, непаелухмяны свайму каралю, распадаецца ўнутры і мусіць зьгінуць.
Мінулай нядзелі мы чулі аб тым, як Саўла быў абраны за караля. Мала аб ім ведаем, аднак з таго, што чулі аб ім, як думаеце, ці быў ён спраўным і прыкладным каралём? Спачатку запраўды здавалася, быццам Саўла меў прыкладны характар, значыцца, быў чалавекам, што гадзіўся за павадыра народу.
Шукаючы прапалых асьліцаў, ён аказаўся сумленным і паслухмяным сынам. Абходжаньне яго ў часе выбараў сьведчыла аб пакоры й скромнасьці.
Калі цяпер разам прачытаем сягодняшнюю лекцыю, то зважайце добра, ці астаўся ён такім і пазьней.
Нажаль, не; бо бачым, што чыста зьмяніўся. У в. 1-—3 чытаем аб загадзе Божым. У 4— 6 кажацца аб тым, як Саўла выпаўніў гэны загад. А в. 9 пачынаецца значучым „але“. Дык што, што Саўла быў паслухмяны загадам Божым, але...
А калі будзем чытаці далей, тады даведаемся зь в. 12 аб іншай характарыстычнай уласьцівасьці Саўлавай. Ня быў ён ужэ гэным скромным маладзёнам, каторага мы пазналі ў мінулую нядзелю. О не.
Але йдзем далей. Самуіл і Саўла сустракаюцца, і Саўла зь няшчырай сьцёй рапартуе прароку (в. 13). Але калі муж Божы выкрывае праўду, тады Саўла стараецца выкруціцца маною: „Ад Амалеха прыгналі іх, бо народ захаваў што найлепшае..." Чалавек, што віну за свае выступы ськідае на народ, ня варты быць каралём. Каб хоць прынамся спакарнеў, але што раз балей зацьвярдзіў сэрца свае, кажучы, што ён нявінны. У в. 20 і 21 упорліва ён паўтарае: „Я паслухаў голасу Гасподняга, але народ пабраў із здабычы“. Дык ці-ж можа ён далей лічыць на пашану ў народзе? Ці будзе ён наагул здольным кіраваці народам? Тымчасам у гэтым прыпадку хадзіла не аб звычайнага толькі караля, але такжа аб народ, выбраны Богам. Бяда, значыцца, калі на чале яго стаў чалавек, каторы не выпаўняў уважне загадаў Божых! Цяпер пэўне зразумеем, чаму Бог казаў яму сказаць: в. 23. Гісторыя гэтая адзначаецца надзвычайнай важнасьцяй. Бачым тутака, што могуць навет упасьці людзі, займаючыя найвышшае палажэньне. Аднолькава могуць быць адкінены й тыя, каторым Бог даручыў якуюсь адумысловую місію, калі, ведама, не астануцца верныя свайму покліку. Усьцеражы нас, Божа, каб і да нас не адносіліся словы: „I жалеў Бог, што паклікаў NN да тае й тае працы!“
Малодшым дзяцём
Напасьледак, Ізраіліты мелі караля. Ці ведаеце, як ён называўся? Саўла. Саўла быў добрым і энэргічным каралём. Забраў ён хутка войскі і павыганяў з краю ўсіх непрыяцелеў. Просьле гэтага Ізраіліты мелі некалькі год супакою.
Саўла борзда прызвычаіўся да гаспадараньня і ня думаў аб тым, што нядаўна яшчэ быў ён сынам простага селяніна. Цяпер ён толькі загадаваў, і ўсі мусілі выпаўняць загады ягоныя. Яму гэта вельмі падабалася, і ён рабіўся што раз гардзейшым. Балюча было відзець Самуілу, што Саўла перастаў быць такім набожным, як быў калісь.
Раптам ізноў узьнялася вайна. Пачалі яе Амалекіты. Нягодны гэты народ уварваўся ў край ізраільскі, палячы дамы і забіваючы людзёў. Дык сказаў Бог Самуілу: „Даволі ўжэ Я цярпеў грахі Амалекітаў, яны заслужылі сьмерці. Ідзі да Саўлы і скажы яму, каб чыста іх зыгістожыў. Скажы яму, каб зьністожыў усё чыста, г. зн., што й караля і ўсю маемасьць, авечкі іхнія і статак". Бог ведаў добра, чаму яму гэта казаў сказаць. Бог ведаў, што ня былоб дабра Ізраілітам, каб забралі із сабою здабьггую ў непрыяцеля маемасьць. Але Саўла хацеў быць разумнейшым за Бога. He падабалася яму такжа, што Самуіл мяшаўся ў ягоныя справы. „Гэта-ж я кароль, — думаў ён сабе, — дык мату хіба рабіць, што мне падабаецца“.
Дык пайшоў Саўла на вайну, і даў яму Бог перамогу. Што павінен быў цяпер Саўла зрабіць? Але калі Саўла абачыў вялізарныя стады сытых авец і бараноў, шкада яму было забіваць іх. „Каб так можна было забраць іх дамоў, — падумаў, — абдарыў-бы імі маіх родзічаў, вось дык была-б тады радасьць!“ „Саўле, Саўле, — казаў да яго якісь нутраны голас, — ці-ж ты ўжэ забыўся, што табе Бог загадаў". Зараз падыйшлі жаўнеры, кажучы: „Ці не ляпей было-б, каб мы авечкі гэтыя забралі дамоў? Тады прынамся людзі бачылі-б, што мы перамаглі". Саўла паслухаў жаўнераў і не зварочаваў ужэ балей увагі на голас свайго сумленьня. Казаў выбраць найлепшыя авечкі, а найгоршыя пазабіваць. Ці можна гэта назваць паслушнасьцяй? Таксама захаваў узядзенага ў палон караля Агага і вёў яго ў трыумфальным паходзе. Ці гэта тож была паслушнасьць?
Варочаўся Саўла дамоў як пераможнік, вядучы Агага ды найлепшыя авечкі й валы. Раптам заступіў неўспадзеўкі яму дарогу Самуіл. Ён быў вельмі сур’ёзны й смутны. Адказуючы на пытальны пагляд Самуілаў, Саўла зманіў: „Выпаўніў я слова Гасподняе“. Самуіл глянуў на яго, быццам хочучы прасьвідраваць да нутра душы ягонае, напасьледак папытаўся: „А што гэта за рык жывёлы ў вушшу маім і што за равеньне валоў, каторае я чую?“ Саўла паблядзеў. Але зманіў другім наваротам: „Жаўнеры мае хацелі захаваць найлепшую жывёлу і забраць яе дамоў. Дык будзеш магчы яе потым яшчэ ахвяраваць Богу...“
„Каролю Саўле, — сказаў смутна Самуіл, — ты ня быў паслушны голасу Божаму. Ці думаеш, што Богу былі-б прыямнейшыя твае ахвяры? Паслушнасьць лепшая за ахвяру. Дзеля таго казаў Бог табе наказаць. Ты калісь быў пакорным і паслушным, затое цябе Бог абраў за караля; але дзеля таго што ня хочаш ужэ балей слухаць, дык адбярэ ў цябе Бог каралеўства".
I дзеці тож напару думаюць, што яны ведаюць усё ляпей за бацькоў. Аднак Бог вымагае бязуважнае паслушнасьці ня толькі ад вырослых, але й ад дзяцей.
Л.Ф.
Што значыць слова „хрысьцянін“?
(Кароткая прамова да дзяцей)
На акеане можна сустрэць розныя караблі, прыкл., вялікі караб, заўсёды плаваючы паміж Нью-Ёркам і Брэмэнам. Плавае ён заўсёды ў вадным кірунку, мае добры компас, ё на ім спраўны капітан і сумленныя плаўбіты. Але ё й таковыя караблі, якіх вецер і хвалі
кідаюць ува ўсіх кірунках. Гэныя караблі ня маюць капітана, плаўбітоў і жаднага нацемленага кірунку, мэты. Гэта астачы разьбітых караблёў, каторыя бываюць небясыіечнымі пры плаваньню па мору.
Да гэтых двух тыпаў караблёў, сустраканых на акеане, падобныя два рады людзёў. Адныя зь іх нацемілі сабе добрую мэту і натужаюцца з усіх сіл, каб г.эную мэту дапяць; другіх жыцьцёвыя віхры кідаюць то там, то сям, ажно напасьледак смутна кончаць яны сваё жыцьцё. Усі вялікія людзі нацемілі сабе якуюсь мэту. Аб Данілу чытаем, што „пастанавіў ён у сэрцу сваім“, а аб Паўлу: „Не каб ужэ дапяў, але стараюся, каб дапяць".
Калі ў нас стане жыць Ісус, тады дасьць ён жыцьцю нашаму ведамую мэту й кірунак. Тады пазнаем, што праўдзівую радасьць можам знайсьці ў насьледаваньню Яго. Тады Ён сам станецца мэтай нашаю, а, хочачы гэтую мэту дапяць, будзем мусіць натужыць усі нашыя сілы.
Кожнае з вас раней ці пазьней будзе мусіць пастанавіць, да каго хоча быць падобным: ці да вялікага карабля, ці да астачы разьбітага. Праўдзівае жыцьцё і праўдзівую радасьць да жыцьця, праўдзівы ідэял і мэту нашую адзіне можам знайсьці ў Ісусу Хрысту і ў службе Яму.
Любасьць
Адзін з найвыдатнейшых рабачаёў на ніве нядзельнае школы дастаў калісь ліст з просьбаю выявіць прычыну свае ўдачы. Як-жа зьдзівіўся, пытаючы, калі ў вадказ дастаў адзінае слова кароткае — любасьць.
Кожнае асобнае дзяцё павінна ведаць, навет чуць, што вучыцель любіць яго; гэтая любасьць прыцягуе як магнэс, і калі любасьць выясьняе якое слова, дык гучыць гэта зусім начай, чымся калі-б тое зрабіў хтось, ня маючы любасьці. Дык маем любіць дзяцё ня дзеля таго толькі, што яно чыстае, мае харошую кучаравую галоўку, хораша адзетае, а яшчэ меней дзеля таго, што лучаць нас добрыя адносіны з бацькамі ягонымі, але дзеля таго, што мае яно несьмяротную душу, каторую можна апрануць у вопратку спасеньня.
Лекцыя 17
Памазаньне Давіда за караля
1 Сам. 16,1—13.
Залаты верш: „Але што дурнога ёў сьвету, тое выбраў Бог, кабзастыдзіць мудрых; і што ё слабога ў сьвету, выбраў Бог, каб застыдзіць дужых“. 1 Кор. 1, 27.
Выясьненыгі
Із собскае віны стаўся Саўла няздольны быць гаспадаром над Ізраілям, Віна ягоная была ў невыпаўненьню агранічэньнеў, зробленых Богам, а пайменна: у нарушэньню паслухмянасьці слову Божаму. Астаўся ён, праўда, каралём аж да сьмерці, але ўваччу Божым страціў каралеўскую дастойнасьць з часіной адвярненьня ад Бога. Дзеля таго яшчэ за гаспадараньня ягонага Бог зрабіў новыя выбары каралеўскія, выбіраючы сабе чалавека „паводле сэрца Свайго“, пераз каторага мог ужыцьцёвіць Свае пляны.
В. 1. He дарма немарасьціўся Самуіл з прычыны ўпадку Саўлы, бы раськідонлівага сына; Самуіл бачыў, як гэты чалавек робіцца ўсё вялікшым тыраном. Як цяжка яму было тады, калі мусіў уступіць перад дамаганьням народу абраць караля, і як балюча было
цяперака, калі бачыў, што той, каторага собскімі рукамі памазаў за караля, аказаўся неадпаведным! Адно новы загад Божы вырывае яго з балючага задуманьня. Бог не пакідае так лёгка якойсь працы, дарогі-ж дзеяньня Ягонага бягуць паводле наперад прынятых плянаў, а вочы Божыя шмат раней, чымся гэта было магчыма якому-колечы чалавеку, угледзілі ў сям’і Ісаіевай з пакаленьня Юдавага мужа, каторы меў быць Спасам сьвету.
В. 2—3. Страх Самуілаў за жыцьцё сваё апраўдаваўся злосьцяй, каторую меў да яго Саўла (в. 14), і дае нам адначасна выясьненьне, чаму прарок ня бачыў балей Саўлы аж да сьмерці (Сам. 15, 35). Загад Божы, каб прынашэньням жэртвы паўтарыць ведамую дзейнасьць, агульна робленую, ня трэба лічыць, як некаторыя кажуць, за звычайны манэўр альбо за паўпраўду, але за здарэньне, у часе каторага мае быць ужыцьцёўлены новы акт волі Божае. У часе гэтае ўрачыстасьці маніўся Бог аб’явіць прароку новыя дробязі. Замоўчаньне апошняга намеру ня можа быць выясьняна як нясумленнае ўвядзеньне ў вабмылу, але як праява тае мудрасьці, каторая паводле слова Хрыстовага ёсьць бяз хвалшу й двудушнасьці — як галубы.